• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТЎРА, фізкуль-т у р а, адна са сфер сац. дзейнасці, на-кіраваная на ўмацаванне здароўя, раз-
    віццё фіз. здольнасцей чалавека і выка-рыстанне іх у адпаведнасці з запатраба-ваннямі грамадства; частка агульнай культуры грамадства і асобы. Асн. па-казчыкі стану Ф.к.: узровень здароўя і фіз. развіцця людзей, выкарыстанне Ф.к. ў сферы выхавання і адукацыі, вытв-сці, быце, узровень спарт. дасяг-ненняў і інш. Асн. элементы: фіз. пра-ктыкаванні, іх комплексы і адпаведныя спаборнінтвы, загаргоўванне арганізма, гігіена працы і быту, актыўна-рухаль-ныя віды турызму, фіз. праца як форма актыўнага адпачынку.
    Да матэр. каштоўнасцей Ф.к. адносяцца спартыўныя збудаванні, спартыўны інвентар і абсталяванне, экіпіроўка і інш.; да духоў-ных — навук. распрацоўкі, мегодыкі спарт. трэніровак і фіз. падрыхтоўкі, спарт. дасяг-ненні, спарт. інфармацыя, творы мастацтва ў спарт. сферы і інш. Ф.к. а с о б ы —арганіч-нае адзінства фіз. або спарт. заняткаў, неаб-ходных для гэтага ведаў, уменняў і навыкаў, фіз. і псіхічнай гатоўнасці да сістэм. заняткаў фіз. практыкаваннямі, накіраваных на сама-ўдасканаленне. Ф.к. як сацыяльны і н с т ы т у т уключае наступныя кампаненты (формы); базавую, спарт., прафесійна-пры-кладную, аздараўленча-рэабілітацыйную, рэк-рэацыйную Ф.к. Б а з а в а я Ф.к. — фунда-ментальная частка Ф.к., якая ўваходзіць у сіс-тэму адукацыі і выхавання (вучэбны прадмет у школах і інш. навуч. установах), яна забяс-печвае фарміраванне асн. жыццёва важных рухальных уменняў і навыкаў, аптымальнага ўзроўню рознабаковай фіз. падрыхтоўкі. Спартыўная Ф.к. прадугледжвае пад-рыхтоўку і ўдзел спартсменаў у спаборніц-твах. Спарт. Ф.к. ў адрозненне ад спорту ўключае толькі тыя яго віды, якія звязаны з актыўнай рухальнай дзейнасцю і накіраваны на фіз. ўдасканаленне чалавека. П р а ф е -сійна-прыкладная Ф.к. выкарыстоў-ваецца з мэтай фарміравання рухальных уменняў і навыкаў, якія садзейнічаюць асва-енню прафесіі, развіццю прафес. якасцей і ўстойлівасці да шкодных фактараў працы: уваходзіць у сістэмы прафес. падрыхтоўкі ў спец. навуч. установах (тэхнікумах, ВНУ, ва-ен. вучылішчах) і навук. арганізацыі працы на прадпрыемствах і ва ўстановах з неспрыяль-нымі ўмовамі працы (напр., статычнасць по-зы, павышаная канцэнтрацыя ўвагі і інш ), у армй. Аздараўленча-рэабіліта-ц ы й н а я Ф.к. арыентавана на выкарыстан-не фіз. практыкаванняў як сродкаў лячэння захворванняў і аднаўленне функцый арганіз-ма, парушаных пры хваробе, траўме і інш., напр., лячэбная гімнастыка, дазіраваная ха-дзьба і інш. Яе роля ўзрастае ў сувязі з пані-жэннем натуральнай рухальнай актыўнасці чалавека на вытв-сці і ў быце. Рэкрэа-ц ы й н а я Ф.к. — форма актыўнага адпа-чынку, аднаўленне фіз. і псіхічных сіл чалаве-ка ў вольны час; уключае сістэм. заняткі фіз. практыкаваннямі, у тл. гульні, спарт. танцы, аэробіку, турысцкія паходы, падарожжы і інш.
    Літ:. К у н Л. Всеобшая нсторня фнзнчес-кой культуры н спорта: Пер. с венг. М., 1982; Матвеев Л.П. Введенне в теорню фнзн-ческой культуры. М., 1983; Кряж В.Н., К р я ж З.С. Гуманнзацня фнзнческого вос-пнтання. Мн., 2001. Я.К.Кулінковіч. ФІЗІЧНАЯ бПТЫКА, раздзел оптыкі, у якім вывучаюцца праблемы, звязаныя з працэсамі выпрамянення і распаўсю-джвання святла, прыродай святла і светлавых з’яў.
    Тэрмін *Ф.о » найчасцей выкарыстоўваец-ца ў гістарычным аспекце і аб’ядноўвае ап-тычныя з’явы і факты, эксперыментальнае
    фізіякраты 379
    вывучэнне якіх прывяло да высвятлення пры-роды святла ў яго сучасным разуменні. Да Ф.о. можна аднесці эксперыменты па вызна-чэнні скорасці святла і вывучэнні дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, паглынання, па-лярызацыі і рассеяння святла (гл. Хвалевая оптыка), а таксама пытанні малекулярнай оп-тыкі, лазернай фізікі, крышталяоптыкі, фота-метрыі і аптычнай анізатрапіі.
    Літ:. Степанов Б.М. Введенне в со-временную оптнку: Основные представлення оптнческой наукм на пороге XX в. Мн., 1989. ФІЗІЧНАЯ ПРАЦА, гл. ў арт. Разумо-вая і фізічная праца.
    ФІЗІЧНАЯ ХІМІЯ, навука, якая выву-чае хім. з’явы і ўстанаўлівае іх закана-мернасці на падставе агульных пры-нцыпаў і законаў фізікі. Асн. яе задачы: даследаванне заканамернасцей ходу хім. рэакцый у часе, законаў хім. раўнавагі і вызначэнне механізму працэсаў. Мета-ды даследавання: спектраскапія, мас-спектраскапія, квантавая хімія, струк-турны аналіз, электронная, іонная мік-раскапія, тэрмічны аналіз і інпі.
    Узнікла ў сярэдзіне 18 ст. Тэрмін «Ф.х.» ўвёў М.В.Ламаносаў («Уводзіны ў сапраўдную фізічную хімію»; 1752). Як самаст. навука сфарміравалася ў канцы 19 ст. Вывучае хім. тэрмадынаміку, паверхневыя з’явы, хім. кіне-тыку, каталіз і інш. Хім. тэрмадынаміка на аснове законаў тэрмадынамікі даследуе хім. раўнавагу і ўмовы яе парушэння пад уплывам знешніх фактараў. Асн. дасягненнем класіч-най хім. тэрмадынамікі з’явілася прадказанне характару працякання хім. рэакцый у кан-крэтных сістэмах. Магчымасці тэрмадынаміч-ных метадаў пашырыліся ў выніку выкарыс-тання метадаў стат. фізікі і распрацоўкі пры-нцыпаў тэрмадынамічнага аналізу неабара-чальных працэсаў. Пры вывучэнні паверхневых з’яў даследуюцца ўласцівасці па-верхневых слаёў цвёрдых цел і вадкасцей, у хім. кінетыцы — механізмы і заканамернасці ходу хім. рэакцый у часе, у аб’ёме рэакцый-най сумесі або на мяжы раздзелу фаз. Каталіз вывучае змены скорасці хім. рэакцый пад уп-лывам каталізатараў. Даследуюцца фермент-ны каталіз, працэсы з мембранным размежа-ваннем, хімія гетэрагенных сістэм, будова рэ-чыва — будова атамаў і малекул, а таксама аг-рэгатныя станы рэчываў, хім. растворы — іх прырода, структура і асн. ўласцівасці ў залеж-насці ад канцэнтрацыі і хім. прыроды кампа-нентаў. Многія з прыкладных кірункаў Ф.х. сталі самаст. навукамі (напр. калоідная хімія, тэорыя металургічных працэсаў).
    На Беларусі даследаванні па Ф.х. пра-водзяцца ў ін-тах Нац. АН: фізіка-ар-ган. хіміі, агульнай і неарган. хіміі, фізі-кі, фізікі цвёрдага цела і паўправадні-коў, таксама БДУ, Бел. нац. тэхн. ун-та і інш.
    Літ:. Э т к іі н с П. Фмзнческая хнмня: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1980; Стром-б е р г А.Г., Семченко Д.П. Фнзнческая хммня. 2 нзд. М., 1988; Полторак О.М. Термодмнамнка в фнзнческой хнмнн. М., 1991. М.І.Міцкевіч, В.Н.Макатун.
    ФІЗІЧНЫ I МАРАЛЬНЫ ЗНОС а с -ноўных фондаў, страта асноўны-мі вытворчымі фондамі спажывецкай вартасці і вартасці ў працэсе вытв. фун-кцыянавання ці бяздзейнасці. Ф і з і ч -н ы з н о с мае некалькі форм: мех. знос, карозія і стомленасць металаў, дэ-фармацыя і разбурэнне збудаванняў і інш. Чым большы фіз. знос дзеючых
    асн. фондаў, тым ніжэйшая іх астатка-вая вартасць. Па меры фіз. зносу кошт асн, фондаў па частках пераносіцца на новавыраблены прадукт і прапарцыя-нальна іх зносу прымае форму амарты-зацыйных адлічэнняў, якія выкарыстоў-ваюцца для мадэрнізацыі і абнаўлення асн. фонду (гл. Амартызацыя). М a -ральны знос — старэнне і абяс-цэненне раней створаных сродкаў вытв-сці, незалежна ад іх матэрыяльнай зношанасці. Адрозніваюць 2 формы ма-ральнага зносу: страта часткі вартасці машын без фіз. зносу ў выніку скара-чэння грамадска неабходных затрат на іх узнаўленне; з’яўленне пад уздзеяннем навук.-тэхн. прагрэсу асн. фондаў, якія па тэхніка-эканам. характарыстыках (магутнасць, прадукцыйнасць, надзей-насць, эканамічнасць, камфартабель-насць і інш.) перавышаюць фонды, што выкарыстоўваліся раней.
    ФІЗІЧНЫ МАЯТНІК, цвёрдае цела, якое вагаецца пад уздзеяннем сілы ця-жару вакол гарызантальнай восі, што не праходзіць праз яго цэнтр цяжару. Цыклічная частата co і перыяд Т малых ваганняў Ф.м. вызначаюцца суадносіна-мі: © = V і Т = 2 л V , дзе /	mgd
    L = —з прыведзеная даужыня, / — ma
    момант інерцыі адносна восі вярчэння і m — маса маятніка, d — адлегласць паміж воссю вярчэння і цэнтрам цяжа-ру, g — паскарэнне свабоднага падзен-ня. Іл. гл. да арт. Маятнік.
    ФІЗІЧНЫЯ ІІАСТАЯННЫЯ, ф і з і ч -ныя канстанты, пастаянныя фі-зічныя велічыні, якія ўваходзяць у фіз. законы і пастулаты фіз. тэорый, харак-тарызуюць асобньы працэсы ці ўласці-васці матэрыяльных аб’ектаў.
    Да Ф.п. адносяць фундаментальныя фізіч-ныя пастаянныя (напр., гравітацыйная паста-янная, скорасць святла ў вакууме), канстанты фіз. тэорый (напр., Авагадра пастаянная, Больцмана пастаянная), спецыфічныя кан-станты, што харакіарызуюць уласцівасці з’яў, фіз. сістэм або асобных рэчываў (напр., кры-тычная тэмпература, модулі пругкасці), а так-сама размерныя і безразмерныя каэфіцыенты (напр., каэфіцыенты лінейнага расшырэння, трэння). Лікавыя значэнні Ф.п. знаходзяць з эксперым. даследаванняў і з развіццём тэхнікі эксперыменту пастаянна ўдакладняюцца. Вы-карыстоўваюцца ў метралогіі, фізіцы, тэхні-цы, хіміі і інш. прыродазнаўчых навуках.
    Літ.: Фнзнческне велнчнны: Справ. М., 1991.	АЛ.Болсун.
    ФІЗІЧНЫЯ ЎЛАСІІІВАСЦІ ГЛЁБЫ, уласцівасці глебы, якія вызначаюць ха-рактар яе фіз. стану, узаемадзеяння са знешнімі фіз. фактарамі (паступленне вады, цяпла, мех. ўздзеянне і інш.) і ха-рактар трансфармацыі гэтых уздзеянняў у глебе. Падзяляюцца на асн. фіз. (аб’ёмная і ўдзельная вага, шчьшьнасць, порыстасць, мех. састаў, структура гле-бы і інш.), фізіка-мех. (пластычнасць, вязкасць, цвёрдасць, удзельнае супраціў-ленне і інш.), водныя (вільгацяёмістасць, водапранікальнасць, гіграскапічнасць і
    інш.), цеплавьы (цеплаёмісгасць, цепла-праводнасць і інш.), паветраныя, эл., ра-дыеактыўныя. Ф.ў.г. вывучае фізіка глеб.
    ФІЗІЯГНрМІКА (грэч. physiognomike ад physis прырода + gnomonikos дасвед-чаны, праніклівы), распазнаванне ха-ракгару, схільнасцей і здольнасцей ча-лавека па рысах твару і выразе вачэй. Узнікла ў старажытнасці і служыла пе-радумовай тьшалогій характару. Развіва-лася на аснове ўяўленняў пра першапа-чатковую прыродную прадвызначанасць душы і цела чалавека. Ідэі Ф. не маюць навуковых абгрунтаванняў. Гл. таксама Яўгеніка.
    ФІЗІЯКРАТЫ (франц. physiocrates ад грэч. physis прырода + kratos сіла, ула-да, панаванне), прадстаўнікі аднаго з кірункаў класічнай школы палітэканоміі і сацыялогіі эканамічнай 18 ст.
    Школа Ф. узнікла ў Францыі, тэорыі Ф. распрацоўваліся таксама ў Італіі, Вяліка-брытаніі, Германіі, Швецыі і інш. Заснаваль-нік кірунку Ф. — Ф.Кенэ, асн. прадстаўні-кі — КРЛБ.Цюрго, П.С.Дзюпон дэ Немур, В.Мірабо, Г.Летрон, П.Мерсье дэ ла Рыўер. Філас. аснова вучэння Ф. —ідэя натуральна-га права. У процівагу меркантылізму Ф. лічы-лі, што асн. багацце дзяржавы паходзіць з вытв-сці, найперш сельскагаспадарчай, а не з грашовага абарачэння. Абсалютызуючы эка-нам. і сац. значэнне с.-г. працы, яны вылуча-лі ў грамадстве класы вытворчыя (працаўнікі сельскай гаспадаркі, землеўладальнікі) і не-прадукцыйны (бясплодны, які аб’ядноўваў сац. слаі, што не мелі непасрэднага дачынен-ня да земляробства). Ф. адстойвалі ідэю неў-мяшання дзяржавы ў эканоміку, крытыкавалі спробы ўлады рэгуляваць прам-сць, асабліва з дапамогай падаткаабкладання.