Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Асновы бел. Ф. заклалі Л.Зізаній, І.Насовіч, Я.Карскі. Пра філал. даследа-ванні на Беларусі гл. ў арт. Мовазнаў-ства, Літаратуразнаўства, Фалькларыс-тыка, Лексікаграфія, Дыялекталогія, Тэк-сталогія.
Літ.: Алнсова Т.Б., Pen в на Т.А., Тарнверднева М.А. Введенне в роман-скую фнлологню. М., 1987; Супрун А.Я. Введенне в славянскую фнлологню. 2 нзд. Мн., 1989. А.Я.Міхневіч, А.Я.Супрун.
ФІЛАМАТЫ (ад грэч. philomathes ама-тар ведаў), тайнае патрыятычнае сту-дэнцкае т-ва ў Віленскім ун-це ў 1817— 23. Засн. 1.10.1817 Ю.Яжоўскім (прэзі-дэнт), Т.Занам, А.Міцкевічам, Ф.Малеў-скім, А^Петрашкевічам, В.Палюшынскім,
Філаксера вінаградная: 1 — крылатая палава-спелая самка; 2 — бяс-крылая самка з яйцамі; 3 — самка-заснаваль-ніца партэнагенстыч-ных (бяскрылых) пака-ленняў з яйцамі; 4 — лічынка (німфа).
Б.Сухецкім. Праект статута распрацоў-валі Міцкевіч і Зан з арыентацыяй на аб’яднанне значнай колькасці моладзі, але быў прыняты праект Яжоўскага. Ён прадугледжваў стварэнне вузкага, фак-тычна закрытага т-ва з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў. Гал. мэтай Ф. лі-чылі падрыхтоўку моладзі да рознабако-вай дзейнасці на карысць Айчыны. Яна ажыццяўлялася ў навук. і арганізац. кі-рунках, ва ўласнай творчасці, прадугледж-вала глыбокае авалоданне разнастай-нымі навук. ведамі, замежнымі мовамі. Вял. ўвага аддавалася абуджэнню нац. свядомасці, прапагавдзе гуманізму, гал. роля ў гэтым адводзілася гуманітарным навукам. Ф. трактавалі веды і навуку як найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, выступалі супраць афіц. палітыкі ў аду-кацыі, спроб абмежавання культ.-асв. функцый навукі. Сац. заганы тракгавалі з пункту гледжання канцэпцыі «нату-ральнага права», асуджалі дэспатызм, прыгонніцтва, феад.-абсалютысцкія па-радкі. Статуг т-ва абавязваў яго ўдзель-нікаў мець працы філосафаў, гісторыкаў і палітыкаў. Практычныя прапановы членаў т-ва прадугледжвалі паскарэнне развіцця прам-сці, шырокае выкарыс-танне ў сельскай гаспадарцы дасягнен-няў агранамічнай навукі і тэхн. прыста-саванняў. Асн. пунктам праграмы Ф. было патрабаванне адмены прыгоннага права, свабода сялянства лічылася ас-новай дабрабыту і прагрэсу грамадства, найважнейшай умовай шырокага рас-паўсюджання асветы. Вырашэнне ал. грамадска-паліт. праблем Ф. разглядалі як залежнае ад паліт. улады і суаднос лі яго з вырашэннем маральных праблем-маральнае зло лічылі асновай любэй несправядлівасці сац. жыцця. Яны -ji-ралі і аналізавалі бел. літ. фалькчор, звычаі і абрады, планавалі падрыхга-ваць сінтэзаваную характарыстыку нір. жыцця. Фальклорныя вобразы істотна паўплывалі на паэт. творчасць Міцкеві-ча, Я.Чачота, Зана, Петрашкевіча.
У арганізац. плане Ф. імкнуліся да структурнай цэласнасці і дасканаласці сваёй дзейнасці. Яна ўскладнялася не-абходнасцю пастаяннай падтрымкі ўмоў строгай канспірацыі, што накладвала адбітак на ўзаемаадносіны паміж удзельнікамі т-ва і знайшло адлюстра-ванне ў 3 варыянтах яго статута (пры-маўся адпаведна ў 1817, 1818 і 1819). Магчыма, статут быў распрацаваны пад уплывам масонаў (гл. Масонства), якія актыўна дзейнічалі ў Вільні. 1-ы статуг Яжоўскага падзяляў Ф. на правадзей-ных членаў арг-цыі і членаў-карэспан-дэнтаў, куды залічваліся навічкі (мелі
права толькі на навук. дзейнасць і не дапускаліся на адм. сходы). Паводле 2-га статута ў т-ве створаны 2 аддзелы: свабодных навук і л-ры, фіз.-матэм. і мед. навук. 3-і статут фармальна скаса-ваў ін-т карэспандэнтаў, але захаваў абавязковы 4-месячны выпрабавальны тэрмін для новых кандыдатаў. У пач. 1821 т-ва рэарганізавана, стала больш адкрытым і дэмакратычным. Усе ўдзельнікі атрымалі права распрацоўкі яго статута, кіраўніцтва крытыкавалася за пэўны ўціск свабоды мыслення. У 1819 Ф. стварылі шэраг саюзаў-клубаў з мэтаю пашырэння свайго ўплыву на моладзь і павышэння ўзроўню самаар-ганізацыі. У крас. 1819 засн. «Саюз сяб-роў», асн. задачай якога стала падрых-тоўка моладзі да разумення філаматыч-най праграмы, а з кастр. 1820 — кіраў-ніцтва новаарганізаваным «Саюзам філарэтаў» (гл. Фімрэты). Са студз. 1821 «Саюз сяброў» фактычна стаў ся-рэдняй ступенню буйнога канспіратыў-нага маладзёжнага аб’яднання (першую прадстаўлялі ўласна Ф., якія тайна кіра-валі «Саюзам сяброў», трэцюю — філа-рэты'. Па прапанове Міцкевіча з непад-рыхтаванай моладзі фарміраваліся спец. т-вы, даступныя яе духсўнаму ўзроўню. Значную папулярнасць меў створаны Ф. «Саюз прамяністьг » (гл. Прамяніс-тыя»), У 1823 т-ва <1 . раскрыта афіц. ўладамі, многія з яго ўдзельнікаў (А.Адынец, І.Дамейка, Міцкевіч, Пет-рашкевіч, А.Ходзька, Чачот і інш.) арыштаваны, Зан асуджаны да зняво-лення ў крэпасці.
Літ.: Мден гуманнзма в обшественно-по-лнтнческой н фнлософской мыслн Белорус-снв (дооктябрьскмй пернод). Мн., 1977; М о х н а ч Н.Н. Обшественно-полнтнческая н этнческая мысль Белорусснн начала XIX в. Мн., 1985; Філаматы і філарэты. Мн., 1998; Dunajowna М. Filomaci w Wilnie. Wilno, 1935; Я e ж. Filomaci na prowincji. Wilno, 1935. М.Я.Рыбко.
ФІЛАНЁНКА Мікалай Іванавіч (5.8.1923, г. Сальск Растоўскай вобл., Расія — 16.3.1999), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Камандзір гарматнага разліку сяржант Ф. вызна-чыўся 23—27.6.1944 у баі каля г.п. Шу-міліна, дзе, застаўшыся адзін, знішчыў 2 танкі, 2 самаходныя гарматы, 5 куля-мётаў, шмат жывой сілы ворага. Пасля вайны на камсам. і адм. рабоце.
ФІЛАНТРАПІЗМ, філантрапі-н і з м (ад грэч. philantropia чалавека-любства), прагрэсіўная пед. плынь у Германіі, у якой прасочваецца ўплыў ідэй Ж.Ж.Ррсо. Атрымала развіццё ў канцы 18 — пач. 19 ст. Заснавальнік плыні І.Б.Базедаў стварыў першы фі-лантрапін — закрытую выхаваўчую ўста-нову. Яго паслядоўнікі адкрывалі філан-трапіны, развівалі свае пед. ідэі з улікам тагачаснага грамадска-эканам. развіцця Германіі, крытыкавалі фармалізм, зуб-рэнне, засілле стараж. моў, жорсткасць у адносінах да дзяцей, рэлігійную не-цярпімасць, якія панавалі ў школе. Фі-
філасофія 385
лантрапіны былі платнымі ўстановамі і прызначаліся пераважна для дзяцей за-можных бацькоў. У іх побач са стараж, мовамі выкладаліся і новыя, больш yea-ri аддавалася прыродазнаўчым ведам, мастацтву, фіз. развіццю, прац. навы-кам і інш. Філантрапіністы садзейнічалі ўдасканаленню ў педагогіцы метадаў навучання, якія ўлічвалі ўзроставыя і індывід. асаблівасці дзяцей. Ф. паўплы-ваў на т.зв. новае выхаванне.
Літ.: Пнскунов А.Й. Очеркн по нсто-рвн прогресснвной немецкой педагогнкв кон. XV11I — нач. XIX вв. М., 1960.
ФІЛАНТРбПІЯ (ад філ... + грэч. anthropos чалавек), чалавекалюбства, да-памога бедным; тое што дабрачыннасць.
ФІЛАНТЫ, род вос, гл. Пчаліныя ваўкі. ФІЛАПЕМІЦ (Philopoimen; 253—183 да н.э.), старажытнагрэчаскі паліт. дзеяч і палкаводзец. У 222—221 да н.э. ўдзель-нічаў у вайне Ахейскага саюза са спар-танскім царом Клеаменам /I/, вызна-чыўся ў бітве каля Селасіі. 3 209 да н.э. гіпарх (начальнік конніцы), з 207 да н.э. стратэг (выбіраўся 8 разоў). Пра-вёў ваен. рэформы, атрымаў шэраг пе-рамог над Спартай. У 193 падпарадка-ваў саюзу амаль увесь Пелапанес і ўключыў у яго склад Спарту (192). Зма-гаўся за незалежнасць Грэцыі ад Маке-доніі і Рыма, за што празваны «апош-нім элінам». У 183 трапіў у палон да месенцаў і атручаны.
Літ.: П л у т а р х. Мзбранные жмзнеопн-сання: Пер. с греч. Т. 1. М., 1990; Герон Гре-цмн в войне н мнре: йсторвя Грецнн в бногр. Г.В.ІНтолля: Пер. с нем. М., 1992.
А.ГЗельскі.
ФІЛАРМбНІЯ (ад філ... + гармонія), адна з канцэртных устаноў, якая прапа-гандуе творы класічнай муз. спадчыны, сучаснай музыкі, майстэрства айчын-ных і замежных выканаўцаў. Паходзіць ад філарманічных т-ваў 19 ст. Еўропы і Амерыкі. У складзе Ф. звычайна паста-янныя маст. калектывы: аркестры, хар. капэлы, камерныя хары, ансамблі, вы-канаўцы-салісты, чытальнікі, танцоры, музыказнаўцы. Наладжвае канцэрты за-межных выканаўцаў, гастролі сваіх ка-лектываў, а таксама муз.-адукац. кан-цэрты, у т.л. ддя дзяцей, папулярныя лекцыі і інш. На Беларусі працуюць: Беларуская філармонія (з 1937), аблас-ныя — Гомельская (з 1967), Брэсцкая (з 1986), Гродзенская (з 1987), Віцеб-ская (з 1989), Магілёўская (з 1990).
ФІЛАРЙТ (у свеце Р а м а н а ў Фёдар Мікітавіч; каля 1555 — 22.10.1633), патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1608— 10, 1619—33), бацька цара Міхаіла Фё-даравіча — першага з дынастыі Рама-навых. Баярын (з 1587), прыбліжаны цара Фёдара Іванавіча [1584—98], якому даводзіўся стрыечным братам. Пасля яго смерці няўдала прэтэндаваў на цар-скі прастол, узначальваў апазіцыю да новага цара Барыса Гадунова, за што ў 1601 пастрыжаны ў манахі пад імем Ф. і сасланы на Поўнач. У 1605 Ілжэдзміт-
рый I вярнуў яго і прызначыў мітрапалі-там растоўскім. У 1608 Ілжэдзмітрый II абвясціў Ф. патрыярхам у процівагу Гер-магену. У 1610 удзельнічаў у звяржэнні цара Васіля Іванавіча Шуйскага, дзей-насці «Сямібаяршчыны», узначальваў «вял. пасольства» да караля Рэчы Пас-палітай Жыгімонта III, каб зацвердзіць заключапы ў жн. 1610 у Маскве дагавор аб прызнанні рас. царом сына Жыгі-монта Уладзіслава (гл. Уладзіслаў IV). За адмову санкцыянаваць канчатковыя ўмовы дагавора Ф. арыштаваны і да 1619 быў у палоне. Пасля вяртання ў Маскву зноў патрыярх і фактычны пра-віцель Расіі з тытулам «вял. гасудар».
ФІЛАРбТ (у свеце Вахрамееў Кі-рыла Варфаламеевіч, н. 21.4.1935, Мас-ква), праваслаўны царкоўны дзеяч Бе-ларусі. Скончыў маскоўскія духоўныя
семінарыю (1957) і акадэмію (1961). У 1959 прыняў манаства, у 1961 пасвячо-ны ў іераманаха. У 1965 епіскап ціхвін-скі, у 1966—73 епіскап дзмітраўскі, рэктар маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі. 3 1971 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт. 3 1978 мітрапаліт мінскі і беларускі; адначасова да 1984 займаў пасаду патрыяршага экзарха Зах. Еўро-пы, у 1981—89 старшыня аддзела знеш-ніх сувязей Маскоўскага патрыярхата. 3 16.10.1989 патрыяршы экзарх усяе Бела-русі, пастаянны чл. Сінода Рус. пра-васл. царквы, старшыня Сінода Бел. эк-зархата. 3 1992 поўны тытул мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свя-та-Успенскага Жыровінкага манастыра.
Тв.: Богословне добрососедства. Клев, 2002.
Літ:. Нефедов В.В. Беседы с мнтро-полнтом Фвларетом. Мн., 1992.
ФІЛАРбТЫ (ад грэч. philaretos аматар дабрачыннасці), канспіратыўнае т-ва студэнцкай моладзі ў Вільні ў 1820—23; найб. буйное маладзёжнае аб’яднанне ў складзе філаматаў (215 чал. у жн. 1822). Прэзідэнт — Т.Зан. Іх мэты: раскрыццё сапраўднага прызначэння навук. дзей-насці, барацьба з адсталымі поглядамі ў розных слаях грамадства, фарміраванне школы паўнацэннага духоўнага выха-вання моладзі. Паводле статута Ф. па-дзяляліся на 4 групы: фіз.-матэматыч-ную, маральную, літ. і медыцынскую. Кожная група аб’ядноўвала каля 20 чал., для астатніх ствараліся гурткі — ружовы, зялёны, малінавы, белы, бла-кітны, сіні. Навук. дзейнасць Ф. заклю-