Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Воронецкая Т. Л.Фнлатов. М., 2002.
ФІЛАТАЎ Ніл Фёдаравіч (2.6, па інш. звестках 16.4.1847, в. Міхайлаўка Пен-зенскай вобл., Расія — 8.2.1902), расій-скі ўрач, адзін з заснавальнікаў педыят-рыі. Д-р медыцыны (1876), праф. (1891). Скончыў Маскоўскі ун-т (1869). Распрацаваў пытанні, звязаныя з нерв. захворваннямі ў дзяцей. Упершыню апісаў шкарлятынную краснуху, інфекц. монануклеоз (1885), раннія прыкметы адру. Першы ў Расіі выкарыстаў сера-тэрапію дыфтэрыі (1894). Арганізатар першай станцыі для бактэрыялагічнага даследавання на дыфтэрыю.
Тв:. Семнотнка н днагностмка детскмх бо-лезней. М., 1890; Краткнй учебннк детскнх болезней. 12 нзд. Одесса, 1922.
Літ.: Черннкова А.П. Н.Ф. Фмлатов // Вопр. охраны матермнства н детства. 1972. Т. 17, № 6.
ФІЛАТАЎ Уладзімір Пятровіч (27.2.1875, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Ра-сія — 30.10.1956), расійскі і ўкраінскі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Акад. АН УССР (1939), акад. АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1950). Засл. дз. нав. Украіны (1935). Пляменнік Н.Ф.Філатава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). 3 1911 праф. і заг. кафедры Но-варасійскага ун-та ў Адэсе (з 1921 праф. Адэскага мед. ін-та, у 1936—56 аднача-сова дырэктар Укр. НДІ вочных хвароб і тканкавай тэрапіі). Працы па распра-цоўцы метадаў аднаўляльнай хірургіі, праблеме перасадкі рагавіцы, лячэнні глаўкомы, трахомы і інш. пытаннях аф-тальмахірургіі. Стваральнік вучэння аб біягенных стымулятарах — аснове тканкавай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: йзбр. труды. Т. 1—4. Кнев, 1961; Тка-невая терапня. М., 1955.
Літ.: Пучковская Н.А. В.П.Фнлатов. М„ 1969.
ФІЛАТЭЛІЯ (ад філа... + грэч. ateleia вызваленне ад аплаты), калекцыяніра-ванне і вьшучэнне марак і інш. знакаў паштовай аплаты, дакументаў, звязаных з гісторыяй пошты. Узнікла з паяўлен-нем у Англіі (1840) першых наклееных паштовых марак, якія замянілі грашо-вую аплату за перасылку пісем. Тэрмін «Ф.» ўвёў у 1864 франц. калекцыянер Г.Эрпен. 3 1860-х г. пачалі выдавацца філатэлістычныя каталогі і часопісы, з’явіліся apr-цыі філатэлістаў у ЗША (1868), Вялікабрытаніі і Германіі (1869), Францыі (1874), Расіі (1883). У СССР
390 ФІЛАФАНІЯ
у 1923 засн. Усерас. т-ва, у 1966 — Усе-саюзнае. На Беларусі Ф. зарадзілася ў пач. 20 ст. У 1920-я г. існавала Бел. ад-дзяленне Усерас. т-ва філатэлістаў. У Зах. Беларусі ў 1925—39 клубы філатэ-лістаў дзейнічалі ў Брэсце, Гродне, Пін-ску, Лунінцы, Лідзе. У 1950-я г. ўзніклі клубы ў Мінску, Гомелі, Оршы, Віцеб-ску. У 1967 створана Бел. рэсп. аддзя-ленне Усесаюзнага т-ва філатэлістаў з аддзяленнямі ў абл. гарадах. 3 1970-х г. бел. філатэлісты ўдзельнічалі ў рэсп., усесаюзных і міжнар. выстаўках, атры-малі больш за 250 медалёў. 3 1992 дзей-нічае Бел. саюз філатэлістаў. На Бела-русі пашырана тэматычнае калекцыяні-раванне марак, якія маюць дачыненне да Беларусі («Беларусіка»). Першая спроба выпуску бел. марак зроблена ў 1920 у Латвіі, выдадзена 10 марак з над-пісам «Асобны атрад. БНР». Пошты СССР, Польшчы, Францыі, Манака, Ізраіля, Чылі, Манголіі, ГДР, Чэхасла-вакіі, пошта ААН і некат. краін Афрыкі выдавалі маркі з бел. тэматыкай. Пасля 2-й сусв. вайны бел. эміграцыя выдала памятныя серыі марак, прысвсчаныя юбілейным датам з гісторыі Беларусі. Маркі «беларускай пошты» вядомы ў Вялікабрытаніі. Пошта Рэспублікі Бела-русь у сак. 1992 пачала выпуск уласных паштовых марак з выявамі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, твораў мастацтва, славутых асоб Беларусі.
Л.Л.Коласаў.
ФІЛАФАНІЯ (ад філ... + ррэч. phone гук), калекцыяніраванне маст., даку-мент. і інш. гуказапісаў на грампласцін-ках, магн. стужках, кампакт-дысках. У пач. 1960-х г. засн. Міжнар. федэрацыя аматараў гуказапісу.
ФІЛАФЕЙ. рускі публіцыст 1-й пал. 16 ст., адзін з ідэолагаў іасіфлян. Манах Елеазарава манастыра ў г. Пскоў. Аўтар шматлікіх пасланняў да вял. кн. Васіля III, цара Івана IV і інш. асоб. У лістах да Васіля III найб. паслядоўна выклаў канцэпцыю «Масква — трэці Рым» (пераемнасць Масквы як сусв. паліт. і царк. цэнтра пасля страты гэтай ролі «другім Рымам» — Канстанцінопалем і, адпаведна, улады маскоўскіх вял. кня-зёў ад рым. і візант. імператараў, «бога-абранасць» рус. народа і г.д.), якая ра-зам з «Паданнем аб князях уладзімірскіх» пакладзена ў аснову афіц. ідэалогіі рас. самадзяржаўя.
ФІЛАФдРА (Phyllophora), род чырво-ных водарасцей. Каля 15 відаў. Пашы-раны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчана-камяністых, глеіс-тых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.
Слаявіна пласціністая, выш. да 50 см, про-стая ці разгалінаваная. Пласціны лінейнай, кліна- або сэрцападобнай формы з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некат. ві-даў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невял. нарасцей. Выкарыстоўваюцца
для атрымання агарападобнага рэчыва —фі-лафарану, ёду. Харч., тэхн., кармавыя раслі-ны. Т.М.Міхеева.
ФІЛАХІНбНЫ, група вытворных 2-ме-тыл, 1,4-нафтахінону, якія валодаюць актыўнасцю вітаміну К. Прысутнічаюць ў раслінах, вядомы таксама сінт. Ф. Найб. багатыя Ф. шпінат, капуста, па-мідоры, крапіва, печань і інш.
He раствараюцца ў вадзе, добра раствара-юцца ў арган. растваральніках, лёгка акісля-юцца кіслародам паветра, разбураюцца на святле і пры награванні ў шчолачным асярод-дзі. Прыродны Ф. — вязкі жоўгы алей. У жы-вёл і бактэрый знойдзены менахіноны (віта-мін К,). Вітаміны групы К трапляюць у арга-нізм чалавека з расл. і жывёльнай ежай. Не-абходны для нармалізацыі або паскарэння працэсу згусальнасці крыві, мінералізацыі касцявой тканкі і інш. Недахоп Ф. ў арганіз-ме выклікае крывацёк. І.М. Семяненя. ФІЛБІ (Philby) Кім (сапр. Гаральд Ад-рыян Расел; 1.1.1912, г. Амбала, Ін-дыя — 11.5.1988), адзін з найб. выдат-ных агентаў сав. знешняй разведкі, журналіст. 3 сям’і брыт. арыстакратаў. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1933), дзе стаў прыхільнікам сацыяліст. і камуніст. ідэй. Прадстаўнік лонданскай газ. «The Times («Часы») у Іспаніі ў час грамадз. вайны 1936—39. 3 сярэдзіны 1930-х г. да 1963 супрацоўнічаў з сав. разведкай (чл. «Кембрыджскай пяцёркі»), 3 1940 адначасова супрацоўнік брыт. разведкі (МІ 6), дзе спачатку працаваў у контр-разведвальным падраздзяленні; з кастр. 1944 кіраўнік 9-га аддзела, з канца 1946 — бюро МІ 6 у Турцыі, з 1949 прадстаўнік МІ 6 пры Цэнтр. развед. упраўленні і Федэральным бюро рас-следаванняў ЗША (адна з найб. важных І адказных пасад у брыт. разведцы). У 1951 западозраны ў здрадзе і звольнены, але МІ 6, не маючы доказаў, і далей супрацоўнічала з ім як са сваім агентам. Да 1963 карэспандэнт вядучых брьгг. выданняў у Бейруце (Ліван). Пад пагро-зай выкрыцця і суда выехаў у СССР (1963), дзе і памёр. За гады дзейнасці
Ф. сав. разведка атрымала ад яго каш-тоўныя звесткі аб планах Вялікабрыта-ніі адносна гітлераўскай Германіі, тайных аперацыях зах. спецслужб суп-раць сацыяліст. краін, сітуацыі на Б. Усходзе. Аўгар мемуараў.
7в.: Рус. пер. — Моя тайная война. М., 1989.
Літ.: Н а й т л в Ф. Кмм Фвлбв — супер-шпнон КГБ: Пер. с англ. М., 1992. А.А.Тозік.
ФІЛД, Ф і л ь д (Field) Джон (26.7.1782, Дублін — 23.1.1837), ірландскі піяніст, кампазітар, педагог; прадстаўнік т.зв. ловданскай школы піянізму. 3 1792 выступаў як піяніст. 3 1802 у Расіі: кан-цэртаваў, выкладаў. Яго выкананне вы-лучалася наватарствам і развітой тэхні-кай. Стваральнік жанру фп. накцюрна (каля 20). Сярод інш. твораў: 7 канцэр-таў для фп. з арк.; фп. п’есы, у т.л. 4 са-наты, варыяцыі на англ. і рус. мелодыі; арыі, рамансы і інш. Сярод вучняў М.Глінка і інш.
Літ.: Нвколаев А. Дж.Фвльд. 2 мзд. М„ 1979.
ФІЛДЫНГ, Ф і л ь д ы н г (Fielding) Генры (22.4.1707, Шарпем-Парк каля г. Гластанберы, Вялікабрытанія — 8.10.1754), англійскі пісьменнік; най-буйнейшы прадстаўнік англ. і еўрап. Асветнііггва. Скончыў Ітанскі каледж (1727), вучыўся ў Лейдэнскім ун-це (1728—29), атрымаў юрыд. адукацыю ў Тэмплі (1740). Працаваў суддзёй, кіра-ваў тэатрам, выдаваў часопісы. Дэбюта-ваў парадыйнай камедыяй «Каханне ў розных масках» (1728). Аўтар больш як 25 п’ес, у т.л. «Палітык з кавярні, або Суддзя ў сваёй уласнай пастцы» (1730), «Дон Кіхот у Англіі» (1734), «Пасквін» (1736). У выніку прыняцця «Закона аб лійэнзіях», скіраванага супраць Ф., вы-мушаны быў закрыць уласную трупу. Звярнуўся да жанру рамана. У сац.-па-літ. рамане-памфлеце з рысамі пікарэс-кі «Гісторыя жыцця нябожчыка Джона-тана Уайльда Вялікага» (нап. каля 1739) традьшыі сатыры Дж.Свіфта. Раман «Гісторыя прыгод Джозефа Эндруса і яго сябра Абраама Адамса» (1742) заду-маны як пародыя на раман «Памела» С. Рычардсана. Наватарскай стала яго «камічная эпапея ў прозе» (т.зв. раман вял. дарогі) «Гісторыя Тома Джонса, знайдыша» (1749, экранізавана ў 1963), у якой чалавечы лёс паказаны на шы-рокім сац. фоне шляхам спалучэння шырокай эпічнасці з камернасцю і лі-рычнасцю, сур’ёзнасці з мяккім інтэ-лектуальным гумарам і вострай саты-рай. Яго маст. манеры ўласціва «змяша-ная паэтыка», перапляценне тэндэнцый асветніцкага класіцызму, барока, ракако і сентыменталізму (рысы апошняга ў рамане «Амелія», 1752). На бел. сцэне яго п’есу «Выкрыты цудатворац» ставіў Брэсцкі абл. драм. т-р (1956).
Твл Рус. пер. — Мзбр. пронзв. М., 1989; Комеднн. М., 1954.
Літ.: Соколянскнй М.Г. Творчество Генрв Фнлдннга. Кнев, 1975; Роджерс П. Генрн Фвльдннг: Пер. с англ. М., 1984; Левндова Н.М. Генрн Фнльдвнг: Бво-бнблногр. указ. М., 1957. Г.В. Сініла.
ФІЛЕМОН I БАЎКІДА, у старажытна-грэчаскай міфалогіі неразлучная шлюб-ная пара з Фрыгіі (у М. Азіі). За іх уза-емную вернасць адно аднаму багі пада-равалі ім доўгае жьшцё і магчымасць памерці ў адзін дзень. Пасля смерці Ф. і Б. ператварыліся ў дуб і ліпу, ка-рэнні якіх моцна перапляліся. У пера-носным сэнсе Ф. і Б, — верныя, нераз-лучныя муж і жонка.
ФІЛЁНГА (ад ням. Fullung літар. — на-паўненне) у архітэктуры, 1) квад-ратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абве-дзенае рамкай. Найчасцей яе рабілі з таго ж матэрыялу, што і сцяну; дэкары-равалі скульпт. ці жывапісным арна-ментам, геральдычнымі выявамі, фак-турнай ці колернай тынкоўкай. 2) Тон-кая дошка або фанера, якая ўстаўляец-ца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Та-кія дзверы наз. філянговымі.
У Зах. Еўропе Ф. вядомы ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока.