Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Герб і сцяг Філіпін.
На Ф. усталявалася сістэма кіравання на ўзор ісп. калоній у Амерыцы. 3 17 ст. іспанцы ізалявалі краіну ад знешня-га свету. Выхад з ізаляцыі ў пач. 19 ст. спрыяў уздыму гаспадаркі Ф. і мясц. культ.-асв. руху (гал. яго прадстаўнік Х.Рысаль). У 1892 засн. тайная пат-рыят. арг-цыя Каціпунан (кіраўнік \.Баніфасіо), якая ўзначаліла нац. паў-станне 1896—97. У час іспана-амеры-
канскай вайны 1898 на Ф. высадзіліся войскі ЗША, 12.6.1898 абвешчана неза-лежная Філіпінская Рэспубліка на чале з Э.Агінальда. У выніку амерыкана-філі-пінскай вайны 1899—1901 Ф. сталі кало-ніяй ЗША. У 1916 утвораны Заканад. сход Ф., а паводле закона і канстьпуцыі 1934 у 1935 утвораны аўг. ўрад на чале з прэзідэнтам М.Л. Кесанам. У 1941—42 Ф. акупіравалі яп. войскі. У 1942—44 на в-ве Лусон узбр. барацьбу супраць захопнікаў вяла партыз. армія Хукбалахап. У канцы 1944 — пач. 1945 тут адбыліся жорсткія баі паміж амер. і яп. войскамі. 4.7.1946 абвешчана незалежнасць Ф. У 1965 прэзідэнтам краіны абраны Ф.Мар-кас, які ў 1972 увёў надзвычайнае ста-новішча (да 1981) і замацаваў свае вял. паўнамоцтвы. Дыктатура прэзідэнта і карупцыя сярод яго паплечнікаў прывя-лі да нар. выступленняў у лют. 1986, рэ-жым Маркаса быў скінуты. Урад прэзі-дэнта К.Акіна правёў дэмакратызацыю паліт. жыцця. Але ён і ўрад прэзідэнта М.Рамаса (1992—98) не здолелі рэфар-маваць эканоміку Ф. Нягледзячы на мірнае пагадненне 1996 з мусульм. арг-цыямі, радыкальныя ісламісцкія гру-поўкі на Пд Ф. працягваюць узбр. ба-рацьбу супраць урада. Эканам. рэформы на Ф. вядуцца і пасля выбрання ў сгудз. 2001 прэзідэнтам краіны Г.Макапагал-Араё. Ф. — чл. ААН (з 1945), Асацыяцыі дзяржаў Паўд.-Усх. Азіі. Дыпламат. ад-носіны з Рэспублікай Беларусь усталя-ваны ў маі 1996.
Дзейнічаюць Ліберальная паргыя, Пар-тыя нацыяналістаў, Барацьба за філіпін-скую дэмакратыю.
Гаспадарка. Ф. — аграрна-індустр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 270,5 млрд. дол. (3,5 тыс. дол. на 1 чал.). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, у якой ствараецца каля 20% ВУП і каля палаві-ны кошту экспарту. Зямля належыць пераважна буйным памешчыкам і план-татарам. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 19% тэр.; асн. плошчы на а-вах Лусон, Себу, Панай, Неграс, Ба-холь, Мінданао. Пераважае раслінавод-ства. Глебы ўрадлівыя. Кліматычныя ўмовы дазваляюць збіраць па 2—3 ура-джаі за год. На экспарт вырошчваюць какосы, абаку (адно з першых месц у свеце па вытв-сці і экспарце копры і манільскай пянькі), цукр. трыснёг, ты-тунь, арахіс, ананасы, бананы, манга; на ўнугр. патрэбы — рыс (пл. 3,2 млн. га, збор 8,6 млн. т), кукурузу (2,4 млн. га, 3,8 млн. т), батат, маніёк, агародні-ну, каву, какава. Есць насаджэнні каў-чуканосаў. Гадуюць (млн. галоў, 1997) свіней (10,4), коз (6,8), буйвалаў (3), буйн. par. жывёлу (2,4), курэй (137,7). Рыбалоўства — важная галіна гаспадар-кі. Большую ч. спажываемых бялкоў фі-ліпінцы атрымліваюць з морапрадуктаў. Улоў рыбы ў 1999 склаў 2,14 млн. т. Промысел жэмчугу. Нарыхтоўка выса-каякасных гатункаў драўніны (пераваж-на на экспарт), дубільнай кары, каўчу-ку, гутаперчы, воску, фарбавальнага дрэ-ва, ратангавай пальмы. Аснова п р a -
філіпіны 395
мысловасці Ф. — горнаадабыўная галіна. Здабыча меднай руды (штогод каля 500 тыс. т), храмітаў (120 тыс. т), серабра (40т), золата (25т), жалеза, марганцу, цынку, свінцу, каменнага ву-галю, нафты. Вытв-сць электраэнергіі 39,6 млрд. кВттадз (1999), пераважна на ЦЭС (70%), якія працуюць на імпар-туемай нафце і нафтапрадуктах, і ГЭС (11%). Большая ч. прамысл. прадпры-емстваў — філіялы замежных кампаній або належаць іх субпадрадчыкам. Апра-цоўчая прам-сць: цукр., рысаачышчаль-ныя, тьггунёвыя, алейныя, агародніна-кансервавыя прадпрыемствы, вытв-сць копры, канатаў і інш. Развіты тэкст., швейная, гарбарна-абугковая, дрэваапр., у т.л. мэблевая, цэлюлозна-папяровая галіны. У машынабудаванні хуткімі тэмпамі развіваецца радыёэлектронная прам-сць. Вытв-сць тэлевізараў, радыё-прыёмнікаў, электратэхн. вырабаў, збор-ка аўгамабіляў, суднабудаванне і судна-рамонт у Маніле, Кесан-Сіці, Калаока-не, Ілаілі і інш. Металургічныя прад-прыемствы ў Калаокане, Пасаі, Ілігане. Хім. (мін. ўгнаенні. гумаватэхн. выра-бы), нафтахім. і нафтаперапр. прам-сць (Іліган, Маніла, Себу). Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэмент, шкло і інш.). Са-матужныя промыслы. Даўж. чыгунак 492 км (на а-вах Лусон і Панай), аўта-дарог 200 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пак-рыццём 39,6 тыс. км. Пан-Філіпінская шаша (з паромамі) злучае а-вы Лусон, Самар, Лейтэ і Мінданао. У краіне 703 тыс. легкавых і 1,35 млн. грузавых аўта-мабіляў. Асн. роля ў знешніх і ўнутр. перавозках належыць суднаходству. Гал. парты: Маніла, Себу, Ілаіла, Давао, Замбаанга, Іліган. Міжнар. аэрапорты: Маніла, Давао, Себу, Пасай, Замбаанга. Экспарт (34,8 млрд. дол, 1999) электро-нікі, машын, адзення, копры, абакі, цукру, какосавага алею, каляровых ме-талаў. Імпарт (30,7 млрд. дол., 1999) сы-равіны, камплектуючых дэталей, пра-мысл. і спажывецкіх тавараў, паліва. Асн. гандл. партнёры: ЗІІІА, Японія, Сінгапур, Рэспубліка Карэя, Вяліка-брытанія і інш. Грашовая адзінка — філіпінскае песа.
Літаратура. Развіваецца пераважна на тагальскай (піліпіна), а таксама ісп. і англ. мовах. Стараж. фальклор прад-стаўлены анімістычнымі замовамі і зак-
Да арт. Філіпіны. Керамічная пасудзіна з пя-чоры Манунгуль (востраў Палаван). 9—8 ст. да н.э.
Да арт. Філіпіны. Ф.А м о р с а л а. Юныя прачкі. 1942.
лінаннямі, міфамі, легендамі і падання-мі. У 14—16 ст. пашыраны вершаваныя і празаічныя сказанні. У перыяд ісп. ка-лан. панавання (16—19 ст.) л-ра набыла рэліг. характар. Пад уплывам ісп. л-ры склалася містэрыяльная паэзія пасьён (рэліг. песнапенні пра жыццё і смерць Ісуса), з’явіліся курыда (балады), авіт (гераічныя паэмы), папулярнымі сталі
мора-мора (тэатр. паказы). Заснаваль-нік тагаламоўнай л-ры Ф.Бальтасар паклаў пачатак антыкалан. кірунку. Творчасць Х.Рысаля паўплывала на раз-віццё рэаліст. іспанамоўнай л-ры. У пач. 20 ст. пашырьшася л-ра на англ. мове (паэзія і проза Х.Г.Вільі, Н.М.Ха-акіна, Н.В.М.Гансалеса). З’явіліся бы-тапісальныя раманы Л.Сантаса, абнаві-лася паэзія. Традыцыі Бальтасара пра-доўжыў у сац. насьгчаных раманах А.Эрнандэс. Сучасная паэзія блізкая да сінкрэтызму, у прозе пераважаюць ма-лыя жанры, для якіх характэрна ўзмац-ненне сац. гучання. У 1974 створаны Саюз пісьменнікаў Ф.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладное мастацтва. Найб. стараж. помнікі мастацтва на Ф. адносяць да позняга неаліту (арнаментаваная кера-міка, урны з ляпной «ладдзёй памер-лых»), У нар. мастацтве развіты разьба па дрэве і бамбуку абарыгенаў аэта, ткацтва горных малайскіх народаў са стылізаванымі выявамі божастваў і сіл прыроды, майстэрская апрацоўка дрэва і металу; размалёўкі і тканіны мусуль-ман мора з міфічнымі матывамі, расл. і геам. ўзорамі; вышыўка, пляценне, разьба, ювелірная справа; выраб ма-сак і касцюмаў для містэрый, лубкоў, фігур святых і інш. ў хрысціянізаваных раўнінных народаў. Традыц. жытло — дом на пАлях, накрыты пальмавым ліс-цем. У каланіяльны перыяд узніклі га-рады, умацаванні, касцёлы, кляштары, палацы ў стылях барока і класіцызму (палац Прэзідэнта «Малаканьян», 1863). Тыповыя для ісп. дойлідства арх. фор-мы спалучалі з нац. матывамі дэкору (касцёл Міяг-ао ў Ілаіла на в-ве Tia-Haft). У 2-й пал. 19 — 1-й пал. 20 ст. Маніла забудоўвалася ў духу зах.-еўрап. і амер. архітэктуры; з’явіліся жывапіс на патрыят. тэмы X. дэ Луны, Ф.Ідаль-га, скульптура Г.Таленціна. 3 1930-х г. пабудовы архітэктараў (ПАнгоніо, С.Кон-сьё, Л.В.Лаксін, Х.Накпіль) спалучалі метады сучаснай архітэктуры з дэкар. элементамі нац. стылю (Культ. цэнтр Ф. у Маніле, 1969, арх. Лаксін). У 1950-я г. будавалі фешэнебельныя кварталы ў Маніле, Макаці, Кесан-Сіці. У жывапі-
Да арт. Філіпіны. Палац Прэзідэнта «Мала-каньян».
396 філіпіняты
се Ф.Аморсала ўзначаліў школу рэаліст. традьшый мастацтва 19 ст. Сучаснае мастацтва развіваецца ў нац. традыцыях і пад уплывам амер. мадэрнізму. Вылу-чаецца творчасць жывапісца-ману-менталіста К.Франсіска, жывапісцаў В.Эдадэса, Г.Акампа і інш., скулытгараў Н.Абуэва, Э.Кастрыльё.
Музыка. Ф. зазнала ўплыў паўд.-ўсх. Азіі. У выніку араба-мусульманскіх уп-лываў 7—8 ст. побач з традыц. муз. ін-струментамі пашырыўся духавы языч-ковы інструмент серунай. У 15 ст. па-шырыліся цырыманіяльныя аркестры нобат. 3 16 ст. пранікалі еўрап. муз. традыцыі, з 17 ст. — іспанізаваныя пе-сенныя стылі пасьён, курыда, кундзі-ман; танйы хота, хабанера і інш.; інстр. ансамблі рондалья, тэатр. жанры сарсу-эла, мора-мора і інш. На Пд захавалася выканальніцтва на кулінтангу (наборы металафонаў, гонгаў), ансамблі бамбу-кавых інструментаў пангкат каваян. Ла-кальныя асаблівасці вак. музыкі звяза-ны са спецыфікай муз. суправаджэння, моўнымі дыялектамі і інш. Эпічным песням ламанг на гіст. і міфал. сюжэты ўласцівы элементы тэатралізацыі. Уз-дым муз. творчасці ў 1940-я г. спрыяў фарміраванню нац. кампазітарскай школы, для якой характэрны ісп. і амер. ўплывы. Сярод муз. дзеячаў 20 ст.: кампазітары М.Адонай, Н.Абелярда, Ф.Буэнкаміна, Л.Р.Касілаг, Ф.П. дэ Ле-он, Х.М.Маседа, А.Х.Маліна, Ф.Сант’яга, Х.Эстрэлья; выканаўцы А.Авеліна, П.Консепсьён, Х.Сілас. Працуюць: ар-кестр філармоніі (Маніла), сімф. ар-кестр пры Манільскім сімф. т-ве, ан-самблі «Баяніхан» і «Філіпінескас», Нац. муз. федэрацыя, Сіліманскі муз. фонд, Культ. цэнтр, Ліга кампазітараў, Опер-ная гільдыя, Нац. асацыяцыя бэндаў, Асацыяцыя хар. дырыжораў, Т-вы муз. выхавання, кампазітараў, аўтараў, вы-даўцоў, арганістаў. 3 1979 у Маніле пра-водзіцца міжнар. фестываль хар. музы-кі.
Літ:. Сумленова Е.В. Острова сампа-гнты. М., 1985; Барышннкова О.Г., Левтонова Ю.О. Фнлмппнны н США: 200 лет протнвостояння, компромнссов, пар-тнерства. М., 1993; М а з у р о в В.М. Or ав-торнтарязма к демократнн: (Практнка Юж. Корен м Фнлнппнн). М., 1996; Алексан-д р о в н ч Н.Н. Фнлмппнны после второй мнровой войны. М., 1980; С а н т о с А. Фн-лнппннская лятератгура. М., 1965.
В.У.Адзярыха (гісторыя).
ФІЛІПІНЙТЫ, вёска ў Забрэжскім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл., ка-ля аўтадарогі Ашмяны—Мінск. Цэнтр калгаса. За 9 км на ПнЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Валожын, 84 км ад Мін-ска. 186 ж., 85 двароў (2002). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.