Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФІЛІГібВІЧ Арцём Мікітавіч (6.4.1901, в. Еўлічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.12.1961), бел. вучоны ў галі-не інфекц. хвароб. Чл.-кар. АМН СССР
(1960). Д-р мед. н., праф. (1951). Скон-чыў Ленінградскі мед. ін-т (1926). 3 1939 заг. кафедры Іжэўскага, з 1951 — Мінскага мед. ін-таў. Навук. працы па пытаннях клінікі, дыягностыкі, лячэння вострага сезоннага менінгіту, бруцэлёзу, зваротнага тыфу, грыпу і інш. інфекц. хвароб.
Te.: К клнннке двухволнового острого се-зонного серозного менмнгнта // Здравоохра-ненме Белорусснн. 1955. №2; К характернстн-ке клянмческого течення бруцеллезной нн-фекцнн у людей по матермалам клкннкн нн-фекцмонных болезней // Сб. научных работ Мннского гос. мед. кн-та. 1956. Т. 16.
А.М.Філіповіч. У.Д.Філіпс.
Філшбвіч афанАсій, гл. Афанасій Брэсцкі.
ФІЛІІібвіЧ Марыя Канстанцінаўна (1.1.1947, в. Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.2.2003), бел. пісь-меннійа. Вучылася ў Магілёўскім мед. вучылішчы (1965—68), у Маскоўскім літ. ін-це (1947—80). 3 1968 працавала фельчарам, выхавацелькай у тэхн. вучы-лішчы, бібліятэкарам у Оршы. 3 1985 у газетах «Трыбуна наватара», «Набат», «Рэспубліка», «Чнстый мнр». 3 1999 гал. рэдактар газ. «Воскресенне». Друкавалася з 1978. Аўтар зб-каў апавяданняў «Ма-донна з Выселкаў» (1984), «Пра Алеся і яго сяброў» (1988) і інш.
Тв.: Кветка для каханай. Мн., 1995.
ФІЛІПбВІЧ Мікалай Фаміч (н. 22.2.1942, г. Свіслач Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-р мед. н. (1983), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1965). У 1981—89 працаваў у Бел. НДІ неўралогіі, нейра-хірургіі і фізіятэрапіі, з 1989 у Бел. мед.
акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па са-судзістай паталогіі пазваночніка і ніж-ніх канечнасцей, вертэбрагенных зах-ворваннях нерв. сістэмы і інш.
Тв:. Снстемные нарушення прн неврологн-ческнх проявленнях поясннчного остеохон-дроза. Мн., 1998 (разам з А.М.Філіповічам); Концепцня демнеляннзацнн прн рассеянном склерозе н тактнке лечення больных (з ім жа) // Мед. новостн. 2001. №12; Клнннка м днаг-ностяка мышечно-тонмческмх м мнофасця-альных скндромов поясннчного остеохондро-за на санаторном этапе (разам з А.І.Драадо-вым) // Там жа.
ФІЛІПбВІЧ Мікалай Яўстафавіч (н. 11.6.1928, в. Жмакіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галі-не хірургіі. Засл. ўрач Беларусі (1978). Д-р мед. н. (1987), праф. (1989). Скон-чыў Віцебскі мед. ін-т (1952). 3 1952 у Мінскім мед. ін-це (у 1987—95 заг. ка-федры), адначасова ў 1955—59 дырэк-тар Мінскага мед. вучылішча №2. Асн. працы па клініцы і лячэнні траўмаў грудной клеткі, панкрэатыту. Распраца-ваў метад хірург. лячэння дэструктыў-ных форм вострага панкрэатыту.
Тв:. Острый панкреатнт. Мн., 1981 (у са-аўт.).
ФІЛІПбВІЧ Міхаіл Мацвеевіч (1896, Мінск—1947), бел. мастак. Вучыўся ў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1920—21, 1925—30). У 1923— 25 прайаваў у Бел. дзярж. музеі. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-й Усебел. маст. выстаўкі (1921). Адзін з першых пачаў адлюстроўваць бел. фалькл. тэмы і сюжэты, падзеі бел. гісторыі: «Народ-нае гулянне» і «На Купалле» (1921), «Бітва на Нямізе», «Веснавое свята (Ка-рагод)» (абодва 1922), «Беларўскія сяля-не на кірмашы» і «Ноч на Івана Купа-лу» (1925), «Апрацоўка лёну» (1928), «Ад веку мы спалі», «3 часоў прыгнё-ту», «Барыкада» (1928—29), «Паўстанне К.Каліноўскага» (1929), «1905 год у Мінску» (1932) і інш. Аўтар партрэтаў М.Станюты, П.Мрачкоўскай (абодва 1921), Г.Грыгоніса (1927). Адметныя нац. тыпажы адлюсграваны ў партрэтах бел. сялян: «Касцы» (1924), «Лірнік», «Дудар», «Тыпы беларусаў» і інш. (усе 1923—25), «Стары беларус з люлькай» (1925), «Беларуская сялянка» (1927), «Жанчына ў намітцы» (1928) і інш. Та-гачаснай рэчаіснасці прысвечаны карці-
філодый 397
ны «Ворыва» (1930), «Трактары ў вёс-цы», «Чырвонаармейцы ў вёсцы», «Сі-ласаванне» (усе 1931) і інш. У 1910— 30-я г. выканаў 10 альбомаў замалёвак твораў нар. мастацтва, нар. строяў з розных этнагр. рэгіёнаў Беларусі, у т.л. «Беларускія ткдцкія ўзоры», «Народная драўляная разьба», «Народныя паясы», «Вінебская набіванка», «Народныя пер-нікі», «Беларускае народнае адзенне» і інш. Аўтар ілюстрацый да паэмы М.Ча-рота «Босыя на вогнішчы» (1922), бел. нар. казак (1920-я г.), карыкатур для са-тыр. выданняў «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну», плака-таў. Творы вызначаюцца выразнасцю кампазіцыйнай будовы, абагульненасцю вобразаў, часам эскізнасцю. Адчуваль-ны ўплыў мадэрнізму.
Літ:. ІПматаў В.Ф. М.Філіповіч. Мн., 1971.
ФІЛШбЎСКІ Міхаіл Сяргеевіч (1.2.1896, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 8.1.1956), генерал-лейтэнант (1945). Канд. ваен. н. (1948). Скончыў Віленскае ваен. вучьг-лішча (1915), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918— 20 на Паўн., Зах., Паўд., Туркестанскім франтах: нач. атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вял. Айч. вайну на Закаўказскім,' Паўн.-Каўказскім, 1-м Бел., 1-м і 3-м Укр. франтах: камандзір стралк. корпуса, нач. штаба, нам. ка-мандуючага, камандуючы арміяй. У 1945—50 выкладчык Ваен. акадэміі Ген-штаба.
ФІЛІПС (Phillips) Уільям Даніэль (н. 5.11.1948, г. Уілкс-Барэ, ЗПІА), амеры-канскі фізік. Чл. Амер. акадэміі мастац-тваў і навук (1995), Hau. AH ЗША (1997). Скончыў Масачусецкі тэхнал. ін-т (1976). 3 1978 у Нац. ін-це стандар-таў і тэхналогіі ЗІІІА. Навук. працы па атамнай і лазернай фізіцы. Прапанаваў метады ахаладжэння лазерным выпра-мяненнем пучка атамаў (1985), стварыў магнітааптычную пастку для лазернага захопу невялікіх ансамбляў ахалоджа-ных атамаў (1987). Сканструяваў высока-дакладны атамны эталон часу. Нобелеў-ская прэмія па фізіцы 1997 (з С.Чу і К. Н. Каэнам- Тануджы).
Тв.: Рус. пер. — Охлажденне н локалнза-цня атомов (разам з Г.Дж.Меткалфам) // В мнре наукн. 1987. №5; Лазерное охлажденне н плененне нейтральных атомов // Успехя фмз. наук. 1999. Т. 169, №3. М.М.Касцюковіч. «ФІЛІПС» (англ. «Royal Philips Electronics», галанд. «Koninklijke Philips Electronics N.V.»), найбуйнейшая нідэрлан-дская кампанія ў галіне электронікі. Займае 1-е месца ў свеце па вырабе святлатэхнікі, 3-е — у галіне быт. элек-троннай тэхнікі і лідзіруючыя пазіцыі ў вытв-сці манітораў, інтэгральных мікра-схем, каляровых кінескопаў, эл. брьгг-ваў, мед. дыягнастычнага і кантрольна-га абсталявання. Засн. ў 1891. Сучасная назва з 1998. Штаб-кватэра ў г. Амстэр-дам. Mae прадпрыемствы больш чым у 35 краінах, н.-д. лабараторыі ў 10 краі-нах. Колькасць занятых у вытв-сці —
192 тыс. чал. (2002). На Беларусі прад-стаўніцтва кампаніі з 1993. М.Б.Жукава. ФІЛІПСКІХ Яўген Фёдаравіч (28.6.1914, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украі-на — 14.6.1953), адзін з арганізатараў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў трансп. тэхнікум (1935), 4 курсы Данецкага індустр. ін-та (1939), ВПШ пры ЦК КПБ (1948). У Чырв. Арміі ў 1939—49. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 у партызанах: камандзір гру-пы, атрада, з 1943 брыгад «За Радзіму», «Полымя», адначасова чл. падп. Пуха-віцкага райкома КП(б)Б. Партызаны брыгады на чале з Ф. у час «рэйкавай вайны» падарвалі больш за 1,5 тыс. рэ-ек, у ліп. 1944 сумесна з воінамі Чырв. Арміі вызвалілі г. Мар’іна Горка. Пасля вайны на парт. рабоце.
ФІЛІПЧАНКА Анатоль Васілевіч (н. 26.2.1928, г.п. Давыдаўка Ліскінскага р-на Варонежскай вобл., Расія), савецкі кас-манаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1974). Лётчык-касманаўт СССР (1969). Ген.-маёр авіяцыі (1978). Скон-чыў Чуіуеўскае ваен. авіяц. вучылішча (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1961). У 1963—82 у Цэнтры падрыхтоўкі кас-манаўтаў. 12—17.10.1969 з У.ЬЛ.Волка-вым і В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-7», 2— 8.12.1974 з М.М.Рукавішнікавым — па-лёт на КК «Саюз-16» па праграме ЭЛАС (2 разы як камацдзір). У космасе правёў 10,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв:. Надежная орбмта. М., 1978.
У. С.Ларыёнаў.
ФІЛІРбЎКА ГЎКУ (італьян. filar un suono) у м у з ы ц ы, плаўнае вядзенне і доўгае вытрымліванне гуку. Выконва-ецца з захаваннем сілы гучання, crescendo, diminuendo або пераход ад crescendo да diminuendo. Першапачаткова звязвалася з пеўчым мастацтвам, пазней пашырылася на інстр. (стр. і духавыя інструменты) выкананне.
ФІЛІСТЬІМЛЯНЕ (ад стараж.-яўрэй-скага — пеліштым), старажытны народ, які насяляў паўд. частку ўсх. ўзбярэжжа Міжземнага мора. Упершыню згадва-юцца ў егіп. крыніцах 13 ст. да н.э. Лі-чаць, што Ф. — выхадцы з Крыта ці М.Азіі. Уваходзілі ў склад «народаў мо-ра», якія ўварваліся ў М.Азію і Паўн. Сірыю, знішчылі Хецкае царства і Уга-рыт (каля 1200 да н.э.) і напалі на Егі-пет. Выбітыя егіп. войскамі, яны захапі-лі паўд.-зах. частку Ханаана, якая паз-ней атрымала назву Палесціна (ад біб-лейскага Пелешэт — край Ф.), дзе ўгварылі саюз гарадоў-дзяржаў. Пры-неслі ў гэты раён культуру жалеза, сталі манапалістамі ў вытв-сці жал. калясніц і зброі. У 12—10 ст. да н.э. мелі пера-важны ўплыў у Палесціне, вялі ўпартьм войны з іудзеямі. У 8 ст. да н.э. завая-ваны асірыйскім царом Тыглатпаласа-рам III, у канцы 7 ст. да н.э. — ваві-
лонскім царом Навухаданосарам П, у канцы 6 ст. да н.э. — персамі. Элініза-цыя Ф. пачалася з паходаў Аляксандра Македонскага і цалкам завяршылася да пачатку н.э. Пра мову Ф. дакладных звестак няма. Знойдзеныя пры раскоп-ках надпісы на пячатках пакуль не дэ-шыфраваны. А.Г Зельскі.
ФІЛІСТЭР (ням. Philister), самазадаво-лены мешчанін, невук-абывацель з кры-вадушніцкімі ханжаскімі паводзінамі. Тэрмін узнік на мяжы 17 і 18 ст. сярод ням. студэнтаў як зняважлівае абазна-чэнне абывацеля.
ФІЛІТ (ад. грэч. phyllon ліст), сланца-ватая метамарфічная горная парода, складзеная з тонкіх лускавінак або пласцінак серыцыту, хларыту, уключэн-няў кварцу, біятыту, альбіту, графіту і інш. Лёгка расколваецца на тонкія пласцінкі. Шчыльн. 2,75—2,77 г/смЗ. Колер светла- або цёмна-шэры. Утвара-ецца пры рэгіянальным метамарфізме гліністых парод ва ўмовах зеленаслан-цавай фацыі, пры павышэнні ступені метамарфізму ператвараецца з гліністага сланцу ў слюдзяны. Пашыраны ў верх-няй ч. стараж. дакембрыйскіх платформ і краявых зонах складкавых горных аб-ласцей. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сланцавай мукі.