• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФІЛЬТР АКУСТЫЧНЫ, прыстасаван-не, што дазваляе вылучаць са складана-га гукавога сігналу гарманічныя гукі, частоты якіх ляжаць у вызначаным дыя-пазоне; акустычны аналаг эл. фільтра. Найпрасцейшы Ф.а.—рэзанатар Гельм-гольца (гл. Рэзанатар акустычны).
    Адрозніваюць Ф.а. нізкачастотныя (сукуп-насць аднолькавых поласцей, злучайых вузкі-мі трубкамі), высокачастотныя (трубы з пра-свідраванымі на аднолькавай адлегласці адту-лінамі) і паласавыя (камбінаванне нізка- і высокачастотных). Выкарыстоўваюцца ў арх. акустыцы для памяншэння шумаў ад венты-ляцыйных каналаў і труб; у тэхніцы —для зніжэння шуму, што ўтвараецца патокам ад-працаванага газу ў рэактыўных рухавіках і ру-хавіках унутр. згарання (напр., аўтамаб. глу-шыцель).
    ФІЛЬТРАВАННЕ, працэс механічнага раздзялення вадкіх ці газападобных дыс-персных сістэм з дапамогай порыстых перагародак (фільтраў), здольных пра-пускаць дысперснае асяроддзе і затрым-ліваць часцінкі, памеры якіх перавыша-юць дыяметр пораў перагародкі.
    Адбываецца пад дзеяннем рознасці ціску па абодвух баках фільтра. Для паскарэння Ф. ствараюць дадатковы ціск над фільтрам ці ва-куум пад фільтрам. Больш інтэнсіўнаму Ф. спрыяе павышэнне т-ры суспензіі, памяншэн-не слоя асадку, рацыянальны выбар фільтра, спосабаў яго рэгенерацыі і інш. Выкарыетоў-ваецца ў лабараторных (хім. аналіз, клінічная, біяхім., мікрабіял. дыягностыкі) і прамысл. (у хім., харч., хім.-фармацэўтычнай, нафтахім., гарнаруднай і інш. прам-сцях) умовах, пры газаачыстцы і інш.
    Літ:. Жужнков В.А. Фнпьтрованне. 4 нзд. М., 1980; Л унев В.Д., Емельянов Ю.А. Фйльтрованне в хнммческой промыш-ленностн. Л., 1982,
    ФІЛЬТРАЦЫЯ, рух вадкасці (газу) у порыстым асяроддзі пераважна пад уз-дзеяннем сілы цяжару. Вылучаюць Ф. ламінарную і турбулентную, напорную і безнапорную і інш. У прам-сці Ф. часта наз. фільтраваннем.
    ф(ЛЬХНЕР (Filchner) Вільгельм (13.9.1877, г. Мюнхен, Германія — 7.5.1957), нямецкі даследчык Цэнтр. Азіі і Антарктыкі. У 1900 падарожнічаў па Паміры, у 1903—05 — па Тыбеце і Кітаі. У 1910 працаваў на Шпіцбергене. У 1911—12 кіраваў ням. антаркгычнай экспедыцыяй у мора Уэдэла, адкрыў Зямлю Луітпальда. Узначаліў 3 экспе-дыцыі ддя вымярэння зямнога магне-тызму: у 1926—28 і 1934—38 — у Тыбет і Зах. Йтай, у 1939—40 —у Непал. Яго імем названы шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля в-ва Паўд. Георгія.
    ФІЛЬХНЕРА ІПЭЛЬФАВЫ ЛЕДАВІК (Filchner Ice Shelf). У Зах. Антарктыдзе, на ўзбярэжжы мора Уэдэла, паміж Бе-рагам Луітпальда і ўзвышшам Беркнер. Да канца 1960-х г. назва пашыралася і на шэльфавы ледавік Роне (на 3 ад узв. Беркнер). Працяг з 3 на У каля 200 км, з Пн на Пд да 450 км. Выш. ў краявой ч. 30 м, у цэнтр. і тылавой ч. 70—120 м, таўшчыня лёду адпаведна 200 і 450— 700 м. Адкрыты ў 1912 ням. экспеды-цыяй ^.Фільхнера. На ледавіку ў розныя гады дзейнічалі навук. станцыі Аргенці-ны, Вялікабрытаніі, ЗША, СССР (Дружная).
    ФІЛЭМБРЫЯГЕНЬ (ад грэч. phyle племя, род, від + эмбрыягенез), эвалю-цыйная змена ходу індьшід. развіцця (эмбрыягенезу) арганізмаў. Тэрмін увёў A. М. Северцаў (1910).
    Асн. палажэнне Ф. —уяўленне аб першас-насці антагенет. змен у адносінах да філаге-нет. (эвалюцыйных). Дзякуючы Ф. можа мя-няцца ход антагенезу арганізма, асобных яго органаў, тканак і клетак. Шляхам Ф. адбыва-юцца філагенет. змены дарослага арганізма і прамежкавых стадый яго развіцця. Адрозйіва-юць модусы (спосабы) Ф.: анабалію, архалак-сіс, дэвіяцыю. Праз модусы Ф. можа адбывац-ца развіццё прагрэсіўнае (шляхам ускладнен-ня будовы і функцый арганізма) і рэгрэсіўнае (шляхам спрашчэння будовы і функцый). Ка-рысныя арганізму змены застаюцца ў йа-шчадкаў дзякуючы натуральнаму адбору.
    Філярыятдзы, глісныя хваробы ча-лавека і пазвапочных жывёл (за выклю-чэннем рыб), якія выклікаюцца круглы-мі чарвямі філярыямі. Пашыраны паў-сюдна, асабліва ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. Найб. небяспеч-ны анхацэркоз, парафілярыёз, сетарыёз.
    Крыйіца інфекцыі — хворы чалавек ці жывёла. Пераносчыкі і прамежкавыя гаспада-ры лічынак узбуджальніка — членістаногія (камары, сляпні, мошкі). Дарослыя гельмінты лакалізуюцца ў брушной і грудной поласцях цела, сэрцы, крывяносных і лімфатычных са-
    судах, скуры і інш. тканках і органах. Паразі-туюць шмат гадоў (напр., вухерыі, лоа ў целе чалавека да 10—20 гадоў, парафілярыі ў целе каня 4—5 гадоў). Хваробы праяўляюцца ліха-манкай, скурнымі высыпаннямі і язвамі, за-паленнем лімфатычных вуалоў і інш.
    ФІМІЙМ (грэч. thymiama ад thymiao палю, куру), духмянае рэчыва, якое спальваецца пры богаслужэннях, а так-сама духмяны дым пры спаленні такога рэчыва. Выкарыстоўваецца ў рэліг. аб-радах. У пераносным сэнсе — «курьпіь Ф.» — ліслівіць, празмерна ўсхваляць каго-небудзь.
    ФІМбЗ (ад грэч. phimosis сцісканне), звужэнне адтуліны крайняй плоці, якое не дазваляе агаляць галоўку палавога члена. Вылучаюць прыроджаны (да 2— 3-гадовага ўзросгу лічыцца фізіял.) і на-бьггы (узнікае ў выніку баланапастыту). Вядзе да парафімозу. Лячэнне хірургіч-нае.
    ФІНАЛ (італьян. finale ад лац. finis зак-лючэнне, канец) у літаратуры, заключны этап развіцця дзеяння, які завяршае твор як кампазіцыйнае цэлае (гл. Кампазіцыя). Абумоўлены ідэйна-эстэт. логікай развіцця вобразаў, мае прынцыповае значэнне для разумення аўтарскай канцэпцыі жыцця. У Ф. вы-рашаецца канфлікт твора.
    У час працы над творам аўтар шукае апты-мальны варыянт Ф., які б найлепш перадаваў сэнсавае гучанне твора (Я.Колас у 3-й рэд. «Сымона-музыкі» стварыў новы Ф. паэмы). Змена Ф. можа істотна ўплываць на трактоў-ку твора ў цэлым (у спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы, пастаўленым ЛЛітвінавым у 1944 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, выкарыстаны не аўтарскі, а паэтычна аблегчаны Ф. п’есы). Найлепш Ф. выяўляецца ў творах з напружа-ным сюжэтам, развітай фабулай і інтрыгай. Таму ў лірычных творах ён малаадчувальны і звычайна перадаецца канцоўкай — заключ-нымі радкамі, у якіх скандэнсавана і пада-гульнена лірычнае дзеянне. У эпасе і драме ён часта супадае з развязкай, хоць і шырэй за яе; малюнкі і сцэны ў Ф. падсвятляюць раз-вязку, пераключаюць яе танальнасць на больш стрыманую эмац. хвалю, перадаюць адчуванне яе перспектыў (у аповесці В.Быка-ва «Трэцяя ракета» Ф. умяшчае і сцэну рас-стрэлу Задарожнага Лазняком, і разгорнутую замалёўку навакольнага асяроддзя, якая пера-дае душэўны стан Лазняка, і тыя змены, што адбыліся на фронце). У шматпланавых эпіч-ных творах Ф. могуць папярэднічаць асобныя элементы развязкі, якія завяршаюць пэўныя сюжэтныя лініі (у рамане І.Шамякіна «Сэрца на далоні» гэта маральнае паражэнне Гукана, аварыя, у якую трапляе Славік і інш.).
    Літ.: Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Мн., 1981; Яскевіч А. У свеце мастацкага твора. Мн., 1977. А.М.Пяткевіч.
    ФІНАЛ у музыцы, 1) заключная частка цыклічнага муз. твора (санаты, камернага ансамбля, канцэрта, сімфоніі і інш.; гл. Цыклічныя формы). Mae выні-ковы характар у сэнсавым і функцыян. значэнні. У музыцы бел. кампазітараў побач з традыц. формамі Ф. (санатная, санатная з эпізодам, ронда і інш.) знайшлі ўвасабленне разнастайныя сучасныя струк-
    400	ФІНАНСАВАЕ
    туры (творы В.Войціка, УДарохіна, В.Кузня-цова, АЛйвіноўскага, А.Мдывані, Дз.Смоль-скага, А.Хадоскі і інш.). 2) Заключная сцэна оперы, аперэты, балета і інш. ці асобнага іх акта. Звычайна складаецца з эпізодаў: сольных, ансамблевых, хара-вых. Новыя тыпы опернага Ф. стварылі Дж.Вердзі, Р.Вагнер, М.Глінка, М.Рым-скі-Корсакаў, М.Мусаргскі. Сярод яс-кравых прыкладаў дынамічных Ф. ў бел. музыцы: оперы «Алеся» Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Багатырова, «Сівая легенда» Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Джардана Бруна» С.Картэса, аперэта «Несцерка» Р.Суруса, балеты «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Страсці» («Рагнеда») Мды-вані.
    JJim.'. A с а ф ь е в Б В. Музыкальная фор-ма как процесс. Кн. 1—2. 2 нзд. Л., 1971; Протопопов В.В. Очеркя по мсторнм ннструментальных форм XVI —начала XIX в. М., 1979; Дубкова Т.А. Беларуская сім-фонія. Мн., 1974; Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990. [Кн. 3—4). Мн„ 1996—97.
    Т.А.Дубкова.
    ФІНАНСАВАЕ ПЛАНАВАННЕ, сістэма мер, якія забяспечваюць рух фін. рэсур-саў і адпаведных фін. адносін. Аб’ектам Ф.п. з’яўляецца фін. дзейнасць дзяржа-вы, асобных рэгіёнаў, галін, прадпры-емстваў, устаноў па фарміраванні і вы-карыстанні фондаў грашовых сродкаў для задавальнення агульнадзярж., ка-лектыўных і асабістых патрэб членаў грамадства. Прадугледжвае распраііоўку перспектыўных, бягучых і аператыўных фін. планаў на ўсіх узроўнях кіравання, якія аб’ядноўваюцца ў цэнтралізаваныя, або агульнадзярж. планы (дзярж. бю-джэт, фін. план дзярж. маёмаснага і асабістага страхавання, бюджэт сац. страхавання, баланс фін. рэсурсаў дзяр-жавы) і дэцэнтралізаваныя планы (фін. планы прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый, ведамстваў, мін-ваў). Фін. планы адлюстроўваюць даходы і расходы кож-нага звяна і распрацоўваюцца на аснове вытв. паказчыкаў і нарматываў. 3 іх да-памогай вызначаюцца фін. магчымасці дзяржавы, галіны і іх пярвічных звёнаў, устанаўліваюцца параметры іх фін. дзейнасці і канчатковыя вынікі, узгад-няецца рух фін. і матэрыяльных каш-тоўнасцей. Ва ўмовах перабудовы эка-номікі арганізацыя Ф.п. дэмакратызуец-ца, расшыраюцца правы рэгіянальных органаў улады і прадпрыемстваў у скла-данні фін. планаў і выкарыстанні іх рэ-сурсаў. Асновай для іх распрацоўкі ста-новяцца кантрольныя лічбы, ліміты, нарматывы. Ю.Я.Савельеў.
    ФІНАНСАВАЕ ПРАВА, сукупнасць юрыдычных норм, якія рэгулююць гра-мадскія адносіны, што ўзнікаюць у пра-цэсе стварэння, размеркавання і выка-рыстання грашовых фондаў дзяржавы і органаў мясц. самакіравання, неабход-ных для рэалізацыі іх задач; галіна пра-ва. Як сістэма (і навука) падзяляецца на
    агульную і асаблівую часткі. У а г у л ь -н а й частцы фарміруюцца паняцці фі-нансаў і фін. сістэмы, прававыя асновы і формы фін. дзейнасці дзяржавы, прад-мет, сістэма, крыніцы Ф.п. і інш. У асаблівую частку ўваходзяць бюд-жэтнае права, прававы рэжым фінан-саў прадпрыемстваў і галін нар. гаспа-даркі, прававое рэгуляванне дзярж. да-ходаў, падатковае права, прававыя асно-вы дзярж. крэдыту, дзярж. страхаванне, прававое рэгуляванне дзярж. выдаткаў і бюджэтнага фінансавання, прававыя ас-новы банкаўскага крэдытавання, разлі-каў і грашовага абарачэння, асновы ва-лютнага заканадаўства.