Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
філіпіны 393
ная армада» ў 1588 пацярпела паражэн-не) і Францыяй (у 1595 ісп. войскі раз-біты Генрыхам Наварскім каля Фантэн-Франсэз).
ФІЛІП п А ў г у с т (Philippe Auguste; 21.8.1165, Парыж — 14.7.1223), кароль Францыі [1180—1223]. 3 дынастыі Ка-петынгаў. У 1189—92 адзін з кіраўнікоў 3-га крыжовага паходу (гл. Крыжовыя паходы). Каб пашырыць свае ўладанні, выкарыстоўваў шлюбы; за скасаванне другога шлюбу (з дацкай прынцэсай) у 1200 адлучаны ад царквы папам Інакен-ціем III. Праводзіў палітыку цэнтраліза-цыі дзяржавы. У 1202—04 адваяваў у англ. караля Іаана Беззямельнага Нар-мандыю, Анжу, Мен, Турэнь, большую ч. Пуату. Пры ім пачалося далучэнне да каралеўскіх уладанняў абласцей Паўд. Францыі. Правёў шэраг адм. і фін. рэ-форм: стварыў новыя тэр.-адм. акругі, Каралеўскі савет і інш.
ФІЛІП IV П р ы г о ж ы (Philippe 1е Bel; 1268, г. Фантэнбло, Франйыя — 29.11.1314), кароль Францыі [1285— 1314]. 3 дынастыі Капетынгаў. Унук Людовіка IX Святога. Кароль Навары з 1284. Далучыў да каралеўскага дамена Ангумуа (1308), Ліёнэ (1312). Ваяваў з Англіяй за Гіень (занята франц. войска-мі ў 1294, вернута Англіі ў 1300). У 1300 захапіў Фландрыю, што выклікала паў-станне флавдрыйскіх гарадоў (гл. «Бруг-ская ютрань»), Для вядзення войнаў выкарыстоўваў экстраардынарныя па-даткі: прымусовыя пазыкі, пераштам-поўку манет (атрымаў мянушку «фаль-шываманетчык»); у 1306 выгнаў з кара-леўства яўрэяў і канфіскаваў іх маё-масць; абклаў падаткамі духавенства, што выклікала канфлікт (1296—1303) з папам Баніфацыем VIII, у якім Ф. IV стаў пераможцам (гл. Авіньёнскае пала-ненне папаў). Ліквідаваў ордэн тампліе-раў, канфіскаваў іх маёмасць, дамогся скасавання ордэна папам (1312). Склі-каў першыя Генеральныя штаты (1302).
♦ФІЛІП мбРЫС КбМПАНІЗ ІНК.» (Philip Morris Companies Inc.), найбуй-нейшая карпарацыя ЗША па вырабе спажывецкіх тавараў. Займае 1-е месца ў свеце ў тытунёвай індустрыі, 2-е — у прадуктовай, 3-е па вытв-сці піва, лідзі-руе ў вытв-сці фасаваных прадуктаў. Засн. ў 1919. Штаб-кватэра ў Нью-Йор-ку. Уключае тытунёвыя падраздзялен-ні — амерыканскае («Філіп Морыс ЗША») і міжнар. («Філіп Морыс Інтэр-нэшнл Інк.»); кампаніі — па вытв-сці прадукгаў харчавання і напіткаў («Крафг Фудз Інк.»), па вытв-сці піва («Мілер Брэвінг Компані»); фін. карпарацыю («Філіп Морыс Кэпітал Карпарэйшн»). Прадпрыемствы амаль у 200 краінах свету, у вытв-сці занята 175 тыс. чал. (2001). На Беларусі прадстаўніцтва ты-тунёвай кампаніі з 1995. М.Б.Жукава.
ФІЛІПАЎ Валерый Віктаравіч (н. 26.5.1946, г. Брэст), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ
(1969). 3 1969 у Ін-це фізікі Нац. АН (з 1993 гал. навук. супрацоўнік). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, фотаакус-тьшы, гісторыі бел. мастайтва. Устана-віў асаблівасці адбіцця і пераламлення эл.-магн. хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфрак-цыі аптычных і акустычных хваль у ася-роддзях з натуральнай ці вымушанай гі-ратрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных ася-роддзяў.
Тв.: Отраженве н преломленпе света про-зрачнымм крнсталламн. Мн., 1976 (разам 3 Ф.І.Фёдаравым); Достнження фнзнческой оп-тнкн в Белорусснн. Мн., 1979 (разам з Б.В.Бокуцем); Расіцепленне пучка прн полном отраженнн, обусловленное ограннченностью среды (разам з М.М.Пунько) // Пнсьма в ЖЭТФ 1984. Т. 39, вып. 1; Скульптура // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1988. Т.2.
ФІЛ/ПАЎ Пётр Паўлавіч (н. 18.1.1920, в. Патаронаўка Клімавіцкага р-на Магі-лёўскай вобл.), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў акцёрскую студыю пры т-ры імя А.Пушкіна ў Дан-басе (1940). 3 1946 працаваў у т-рах СССР. 3 1961 у Гродзенскім, у 1968— 75 у Гомельскім абл. драм. т-рах. Ство-раныя ім вобразы вызначаюцца перака-нальнасцю, абаяльнасцю і тэмперамен-там: у Гродзенскім т-ры — Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякі-на), Ляскавец («Першы ўрок» К.Губарэ-віча), Чаркун («Варвары» М.Горкага), Дзяржавін («Сябры і гады» Л.Зорына); у Гомельскім т-ры — Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Скарапад («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Чабу-тыкін («Тры сястры» А.Чэхава), акадэ-мік Карэеў («Залатая карэта» Л.Лявона-ва) і інш. Н.І.Альпяровіч.
ФІЛІПАЎ Раман Сяргеевіч (24.1.1936, г. Сімферопаль, Украіна — 18.2.1992), бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна ў Маскве (1957). Працаваў у т-рах Масквы, у т.л. з 1970 у Малым т-ры. У 1962—70 у Бел. т-ры імя Я.Ку-палы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Ствараў глыбока псіхал. і маш-табныя вобразы, адметныя выразным псіхалагізмам, яркасцю дэталей. 3 леп-іпых роляў у т-ры імя Я.Купалы: Яраш («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякі-на), Андрэй Бялугін («Андрэй Бялугін» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Лапатухін («У мяйеліцу» ЛЛявонава), Сацін («На дне» М.Горкага), Платаў («Сябры і гадьі» Л.Зорына), Кароль («Канец—справе вя-нец» У.Шэкспіра), Джэсі Махоні («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта). Зняўся ў тэлеспектаклі «Крах» (прэмія Міжнар. фестывалю тэлевіз. спекгакляў у Варне, 1969), кінафільмах «Па Русі», «Дзікае паляванне караля Сгаха» і інш. Б.І.Бур'ян.
ФІЛІПАЎ Уладзімір Іванавіч (12.12.1911, в. Стараселле Шклоўскага р-на Магі-лёўскай вобл. — 15.3.1995), генерал-лейтэнант (1963). Засл. работнік культу-
ры РСФСР (1968). Скончыў Аб’ядна-ную бел. ваен. школу імя ЦВК БССР (1932), Ленінградскі ін-т фізкультуры (I960). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., За-каўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Прыбалт. франтах: камандзір танк. ба-тальёна, нам. камандзіра, камандзір брыгады, камандуючы бранятанк. і ме-ханіз. войскамі арміі. Пасля вайны да 1962 у Сав. Арміі, да 1970 старшыня спарг. к-та Мін-ва абароны СССР.
ФІЛІПЁНКА Аляксей Апанасавіч (3.4.1925, в. Бабічы Чачэрскага р-на Го-мельскай вобл. — 21.8.1957), поўны ка-валер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах. Кулямётчык стралк. роты яфрэйтар Ф. вызначыўся ў 1944 у баях пад Рага-човам, у 1945 ва Усх. Прусіі. Пасля вай-ны на гасп. рабоце.
ФІЛІПІКА (грэч. philippika ад імя маке-донскага uapa Філіпа II, супраць якога выступаў з прамовамі стараж.-грэч. ара-тар і правадыр афінскай дэмакратыі Дэ-масфен), у пераносным сэнсе — гнеў-ная выкрывальная прамова супраць Karo-, чаго-небудзь.
ФІЛІПІНСКІ ЖбЛАБ, глыбакаводны жолаб у Ціхім ак. каля падножжа ўсх. схілаў Філіпінскіх а-воў. Цягнецца на 1330 км ад паўд. ч. в-ва Лусон да в-ва Хальмахера. Сярэдняя шыр. 65 км.
Глыб. да 10 265 м. Схілы з боку астраў-ной дугі больш стромкія, чым з боку акіяна. Дно — плоская раўніна.
ФІЛІП/НСКІЯ АСТРАВЬІ, архіпелаг у зах. ч. Ціхага ак. На Ф.а. дзяржава Філі-піны.
ФІЛІПІНЫ (тагальскае Pilipinas, англ. Philippines), Рэспубліка Ф і л і -п і н ы (тагальскае Republika hq Pilipinas, англ. Republic of Philippines), дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі, у зах. ч. Ціхага ак., на Філіпінскіх а-вах. У складзе Ф. больш за 7,1 тыс. астравоў, у т.л. 11 буйных (96% тэр.) — Лусон, Мінданао, Самар, Неграс, Палаван, Панай, Міндора, Лей-тэ, Себу, Бахоль, Масбатэ; некат. астра-вы акружаюць каралавыя рыфы. Пл. 300 тыс. км2. Нас. 81 160 тыс. чал. (2000). Афіц. мовы — тагальская і англійская. Сталіца — г. Маніла. Падзяляецца на 73 правінцыі. Нац. свята — Дзень неза-лежнасці (12 чэрв.).
Дзяржаўны лад. Ф. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1987. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які вы-біраецца на 6 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — двухпалатны кангрэс, склада-ецца з сената (24 месцы) і палаты прад-стаўнікоў (не больш як 250 месцаў; 200 дэпутатаў выбіраюцца, 50 назначаюцйа прэзідэнтам ад паліт. партый і грамад-скіх арг-цый). Сенатары выбіраюцца на 6 гадоў ( не больш як 2 тэрміны запар),
394 філіпіны
члены палаты прадстаўнікоў — на 3 га-ды (не больш як 3 тэрміны запар). Вы-канаўчы орган — кабінет міністраў на чале з прэзідэнтам.
Прырода. Берагавая лінія большасці астравоў моцна парэзана. Уздоўж усх. ўзбярэжжа цягнеіша Філіпінскі жалаб. Паверхня астравоў пераважна гарыстая, сярэдняя выш. 500—1500 м, найб. 2954 м (вулкан Апа на в-ве Мінданао). Раў-ніны займаюць міжгорныя катлавіны і вузкія ўзбярэжныя палосы. Больш за 10 дзеючых і шмат патухлых вулканаў. Частыя землетрасенні. Карысныя вы-капні: жал., медныя, цынкавыя, нікеле-выя руды, храміты, ртуць, золата, се-рабро, малібдэн, кадмій, кам. вугаль, нафта, азбест. Клімат трапічны і субэк-ватарыяльны, мусонны. Сярэднямесяч-ныя т-ры 24—28 °C, у гарах да 19 °C. Ападкаў на зах. схілах да 3090—4000 мм, на ўсх. падветраных — менш за 1000 мм за год. Частыя тайфуны. Рэкі кароткія, парожыстыя, гал. — Кагаян (на в-ве Лусон), Агусан (на в-ве Мінда-нао). Шмат азёр. Глебы пераважна гор-ныя, латэрытныя, пашыраны чырвона-карычневыя. Каля 46% тэр. пад лесам; на У і ў гарах — вечназялёныя трапіч-ныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на 3 — лістападныя. Шмат эндэмічных відаў. На ўзбярэжжы мангравыя зарас-нікі. 3 жывёл характэрны макакі, даўга-пят, яшчаркі; каля 450 відаў птушак, у т.л. какаду, сметнікавыя куры, гарпія-малпаед. Нац. паркі (Маён-Волькана, Канлаон, Маўнт-Ала і інш.), фауніс-тычныя рэзерваты, лясныя заказнікі.
Насельніцтва Больш за 100 народаў і народнасцей, у т.л. вісая (41%), тагалы (21%), ілокі (12%), мора (7%), кітайцы (1,5%) і інш. Насельніцтва размаўляе больш як на 70 мовах і дыялектах, якія належаць да аўстранезійскай моўнай сям’і. Большасць вернікаў — католікі (83%); пратэстанты — 9%, мусульма-не — 5%, будысты — 3%. Сярэдняя шчыльн. 271 чал. на 1 км2, найб. на а-вах Себу, Лейтэ, Лусон, Неграс, Fla-Haft, Бахоль. Сярэднегадавы натуральны прырост 2,2%. У гарадах жыве 58% на-сельніцгва. Найб. гарады (тыс. ж., 1995): Маніла (10 870), Кесан-Сіці (1989), Да-вао (850), Калаокан (780), Себу (610), Замбаанга (450). У сельскай гаспадарцы занята 40% эканамічна актыўнага на-сельніцтва, у прам-сці 10%, у буд-ве 6%, у сферы паслуг 41%.
Псторыя Ф. насялялі плямёны аўстра-лоіднай расы, у 2-м тыс. да н.э. іх ад-цяснілі ў горныя раёны паўднёваманга-лоідныя народы. У 1521 Ф. наведала ісп. экспедыцыя Ф.Магелана, які загі-НУЎ У сутычцы з жыхарамі в-ва Мактан. У 1565 з прыбыцця флоту М.Л.Легаспі пачалося ісп. заваяванне Ф. Да канца 16 ст. іспанцы падпарадкавалі большую ч. краіны, акрамя ісламізаванага ў 14— 15 ст. насельніцтва, якое захавала на Пд незалежнасць да 19 ст. У хуткім часе большасць філіпінцаў хрысціянізавана.