Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Спробы тлумачэння сутнасці сац. быцця вядомы з ант. філасофіі (Платон, Арыстоцель і інш ). У сярэдневякоўе соцыум трактаваўся ў духу правідэнцыялізму (Аўгусцін). 3 эпохі Алраджэння ў аснову аналізу грамадскіх пра-цэсаў паклалзены прынцып рацыяналізму, які найб. выявіўся ў даследаваннях 17—18 ст. (Т.Гобс, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо і інш.). К.Маркс і
Ф.Энгельс разглядалі грамадства як сістэ-му — адзіны цэласны арганізм, які развіваец-ца ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі законамі, непадуладнымі чалавечай волі. Побач з марк-сісйкай фармацыйнай тэорыяй развіваліся т.зв. цывілізацыйная канцэпцыя (М.Я.Дані-леўскі, О.Шпенглер, АДж.Тойнбі і інш.), струк-туралісцкі і постструктуралісцкі падыходы (гл. Структуралізм).
На Беларусі сац.-філас. даследаванні бяруць пачатак у 12 ст. (Клімент Сма-ляціч, Кірыла Тураўскі). У 16—17 ст. сац. праблемы асэнсоўваліся пад уплы-вам ідэй гуманізму (Ф.Скарына, М.Гу-соўскі), вёўся пошук шляхоў пераадо-лення разладаў, насілля і войнаў, вылу-чылася канцэпцыя прававога рэгуля-вання грамадскіх працэсаў. У 19 — пач. 20 ст. бел. грамадская думка засяродзі-лася на праблемах нац. самавызначэння (К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, М.Багда-новіч і інш.). У 1920—80-я г. бел. Ф.с. развівалася ў межах гістарычнага матэ-рыялізму, аналізаваліся законы грамад-скага развіцця, катэгорыі сац. дыялек-тыкі, распрацоўваліся праблемы сац. прагрэсу (К.П.Буслаў, Б.Э.Быхоўскі, ЮА.Харын), нац. адносін (С.Я. Вальф-сон, ХМ.Ільюшын), сям’і і шлюбу (Вальфсон, У.М.Перцаў), сац. структу-ры грамадства (С.З.Кацэнбоген), наро-данасельніцтва (ААРакаў). Асн. кірун-кі сац.-філас. даследаванняў на Беларусі з 1990-х г. — аналіз узаемасувязі сац. і прыродных фактараў ў працэсе антра-пасацыягенезу (ГХА.Вадап’янаў), духоў-най культуры, структуры і форм гра-мадскай свядомасці, узаемасувязі яе структурных элементаў (1.1.Жбанкова), сутнасці навук.-тэхн. рэвалюцыі, яе ты-палагічных асаблівасцей, яе ўплыў на сац. структуру грамадства і духоўную культуру (Я.М.Бабосаў) і інш.
Літ:. П о п п е р К. Открытое обшество н его врагм: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1992; С о р о к в н П.А. Человек. Цнвмлнзацня. Обшество. М., 1992; Яго ж. Соцяальная н культурная дннамнка: Нсслед. нзмененнй в большнх снстемах нскусства, нстнны, этнкн, права м обшеств. отношеннй: Пер. с англ. СПб., 2000; Шпенглер О. Закат Европы: Пер. с нем. Мн.; М.. 2000; Вебер М. Нз-бранное: Образ обшества: Пер. с нем. М., 1994; С т е п в н В.С. Эпоха перемен н сце-нармн будушего: Нзбр. соцнал.-фнлос. публн-цнстяка. М., 1996; У н н ч П. Йдея соцналь-ной наукн н ее отношенне к фнлософнн: Пер. с англ. М., 1996; Т о й н б н А.Д. Пос-тнженне ксторнн: Язбр.: Пер. с англ. М., 2001. Т.І.Адула.
ФІЛАСОФСКАЯ АНТРАПАЛОПЯ. у шырокім сэнсе — філасофскае ву-чэнне аб прыродзе і сутнасці чалавека; у вузкім сэнсе — кірунак у зах,-еўрап. філасофіі 20 ст., прадстаўнікі якога імкнуліся ажыццявіць паварот фі-ласофіі да антрапалагічнай тэматыкі і сфарміраваць новую навуку пра чалаве-ка. Асн. палажэнні і прынцыпы Ф.а. сфармуляваны ў працах ням. філосафаў М.ІІІэлера «Становішча чалавека ў космасе» і Г.Плеснера «Ступені арга-нічнага і чалавек» (абедзве 1928). Яны зыходзілі з прынцыповай процілегласці «жывёлы наогул» і чалавека, разглядалі чалавека як свабодную істоту, здольную вызваліцца ад біял. патрэбнасцей, як
носьбіта культуры і як арганізм у шэра-гу інш. арганізмаў. У трактоўку чалаве-чага быцця прадстаўнікі Ф.а. паклалі розныя «базісныя структуры»; псіхал. (Шэлер), біял. (А.Гелен), «эксцэнгрычнай пазіцыянальнасці» (Плеснер), культ,-антрапал. (Э.Ротгакер) і інш. Пад уп-лывам Ф.а. ўзніклі рэліг. (Г.Э. Генг-стэнберг) і пед. (О.Ф.Больнаў) антрапа-логіі; шэраг ідэй Ф.а. развіваліся ў эк-зістэнцыялізме, прагматызме і структуралізме.
Асновы бел. Ф.а. закладзены ў 1930-я г. (С.Я.Вальфсон, С.З.Кацэнбоген, М.М.Ні-кольскі і інш.). У 1960—80-я г. прабле-матыка Ф.а. значна пашырылася, сфар-міраваліся логіка-метаііалагічны (Дз.І.Шыра-канаў, А.І.Пятрушчык, Я.С.Яскевіч і інш.), гісторыка-філас. (М.А.Алексюто-віч, А.А.Бірала, Э.К.Дарашэвіч, У.М.Ко-нан, І.МЛушчыцкі, АС.Майхровіч і інш.), сацыялагічны (Я.М.Бабосаў, М.В.Та-раткевіч, С.А.Шавель і інш.) і культура-лагічны (М.І.Крукоўскі і інш.) кірункі ў даследаванні чалавека; аналізаваліся праблемы спецыфічных асаблівасцей і вызначальных фактараў у выхаваўчым працэсе ва ўмовах навук.-тэхн. рэвалю-цыі (К.П.Буслаў, Бабосаў), роля культу-ры і розных форм грамадскай свядомас-ці ў сацыялізацыі асобы (Т.І.Адула, І.І.Жбанкова і інш.), сямейна-шлюбных адносін, маральнага і эстэт. выхавання, каштоўнасных арыентацый і паводзін моладзі (С.Д.Лапцёнак, С.П.Вінакурава і інш.), сутнасць Ф.а. як аднаго з кірун-каў зах.-еўрап. думкі 20 ст. (І.І.Антано-віч). 3 1990-х г. Ф.а. на Беларусі разві-ваецца як самаст. дысцьгпліна; яе асн. праблемы — анталогія сучаснага чала-века, стан Ф.а. як філас. дысцыпліны на мяжы 20—21 ст. (Пятрушчык, Адула, А.К.Манееў, В.А.Паўлоўская і інш.), мнагамернасць і супярэчлівасць прыро-ды чалавека, яго сац. якасці і шляхі іх рэалізацыі, асн. сферы жыццядзейнасці, матывы паводзін, унутр. свет, смярот-насць і бессмяротнасць, знакава-сімва-лічныя сістэмы чалавечай дзейнасці, фарміраванне новай светапогляднай па-радыгмы і інш.
Літ.: Тейяр де Шарден П. Фено-мен человека: Пер. с фр. М., 1987; Проблема человека в западной фнлософхн: Сб.: Пер. с англ., нем., фр. М., 1988; Сержантов В.Ф. Человек, его прврода в смысл бытня. Л., 1990; Сумеркн богов. М., 1990; Б а р у -л н н В.С. Соцнально-фнлософская антро-пологня: Обтне начала соцнал.-фнлос. ан-тропологнн. М., 1994; Ананьев Б.Г. Че-ловек как предмет познання. М., 2000; Л е -вн-Строс К. Структурная антропологяя: Пер. с фр. М., 2001. Т.І.Адула.
ФІЛАСбФСКАЯ ЛІРЫКА, гл. ў арт Лірыка.
ФІЛАСТЬІКТА (Phyllosticta), род недас-каналых грыбоў сям. шаравідкавых. Больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя Ф.: груша-вая (Ph.pirina), лубінавая (Ph.lupini-соіа), яблыневая (Ph.mali) і інш. Паразі-ты, узбуджальнікі хваробы раслін пера-важна сям. ружавых і бабовых.
філатэлія 389
Міцэлій галінасты, шматклетачны. Пладо-выя целы (пікніды) чорныя, шарападобныя, утвараюцца на бураватых плямах. Канідыі ад-наклетачныя, бясколерныя, яйцападобныя. Выходзяць наверх склееныя сліззю ў выглядзе жгута або стужкі. 3 дапамогай канідый можа адбывацца другаснае заражэнне расліны.
ФілАтАВА Людміла Паўлаўна (н. 6.10.1935, г. Арэнбург, Расія), расійская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Ленінградскі ун-т (1958). 3 1962 салістка Марыінска-га т-ра. Сярод партый: Любаша («Цар-ская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргска-га), Аксіння («Ціхі Дон» І.Дзяржынска-га), Амнерыс, Азучэна («Аіда», «Труба-дур» Дж. Вердзі), Камісар («Аптыміс-тычная трагедыя» А.Холмінава).
В.М.Філатаў. У.П.Філатаў.
ФІЛАТАЎ Валерый Мікалаевіч (22.11.1946, г. Нойстрэліц, Германія — 13.7.1999), бел. акцёр. Нар. арт. Белару-сі (1997). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцін-кевіча, з 1973 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі, з 1978 у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача, з 1980 у Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы. Валодаў мастацтвам прад-
В.Філатаў у ролі Дзерваеда.
стаўлення і пераўвасаблення. Шэраг ро-ляў вылучаліся выразнай формай, кідкі-мі мастакоўскімі знаходкамі. Стварыў сатыр. і камедыйныя вобразы: у рус. т-ры — Браўн («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), у Магілёўскім т-ры — Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), у т-ры імя Я.Купалы — Спічыні («Тутэй-шыя» Я.Купалы), Андрон («Вежа» А.Ду-дарава і А.Жука). Сярод драм. роляў: у рус. т-ры — Мальер («Мальер» М.Бул-гакава); у т-ры імя Я.Купалы — Мікола («Парог» Дударава), Сцяпан («Паміналь-ная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема), Зуёк [«Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У.Бутрамеева], Рас-танёў («Вечны Фама» Бутрамеева па-водле ФДастаеўскага), а таксама вобра-зы ўмоўна-сімвалічнага прадстаўлення: доктар Вангель («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Дарагі калега («Чароўная ноч» С.Мрожака). Філіграннае майстэр-ства выявіў у псіхал. распрацоўцы ха-рактараў Івана Каламійцава («Апошнія» М.Горкага) у рус. т-ры і Дзерваеда («Ра-давыя» Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985) у *г-ры імя Я.Купалы. Сярод інш. роляў: у Магілёўскім т-ры — Лебедзеў («Ідыёт» паводле Дастаеўскага), Левін-сон («Разгром» паводле А.Фадзеева); у т-ры юнага гледача — Апейка («Подых навальніцы» паводле І.Мележа); у т-ры імя Я.Купалы — Восіп («Рэвізор» М.Го-галя), ІІІчасліўцаў («Лес» А.Астроўска-га), Калібан («Бура» У.Шэкспіра), Тар-цюф («Тарцюф» Мальера). А.Л.Савіцкая.
ФІЛАТАЎ Валянцін Іванавіч (12.8.1920, г. Екацярынбург, Расія — 10.8.1979), расійскі артыст цырка, дрэсіроўшчык. Нар. арт. СССР (1969). 3 1949 выступаў з атракцыёнам «Мядзведжы цырк», з 1975 — «Цырк звяроў», якія спалучалі высокае майстэрства дрэсіроўкі з эле-ментамі розных цыркавых жанраў. Зняўся ў фільмах «Арэна смелых», «Мі-шэль і Мішугка», «Не ўсе мядзведзі спяць зімой».
філАтаў Леанід Аляксеевіч (н. 24.12.1946, Ашгабат), расійскі акцёр, паэт, драматург. Нар. арт. Расіі (1996). Скончыў тэатр. вучылішча імя Б.Шчу-кіна (1969). 3 1969 у Т-ры на Таганцы, у 1985—87 у т-ры «Сучаснік» у Маскве. Акцёр моцнага тэмпераменту пры жор-сткім сцэн. малюнку; творчая манера вызначаецца спалучэннем лірыкі і іро-ніі. Сярод роляў: Ягор Іванавіч («Маці» М.Горкага), Трыгорын («Чайка» А.Чэ-хава), Барон і Дон Карлас, Сальеры, Скупы («Маленькія трагедыі» А.Пушкі-на), Дзмітрыеў («Абмен» паводле Ю.Тры-фанава), Зарубін («Пугачоў» С.Ясеніна), Майстар («Майстар і Маргарыта» па-водле М.Булгакава), Гарацыо («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. Зняўся ў фільмах «Экіпаж», «Голас», «Поспех», «Забытая мелодыя для флейты», «Горад Зеро» і інш. Паставіў фільм «Сукіны дзеці» (1991). Яго байку «Пра Фядота-страль-ца, удалога малайца» паст. Дзярж. т-р лялек Беларусі (1988) і інш. т-ры. Па-
водле яе зняты фільм «Сказ пра Фядо-та-стральца» (2002). Аўтар кніг «Ван-дроўны тэатр» (1990), «Тэатр Леаніда Філатава» (1996), «I год як дзень» (2000) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Тв.: Сукнны детш Стнхн, переводы, паро-днн, пьесы, кнносценарнм. М., 1992; Оранже-вый кот: Стнхн, песнн, переводы, пароднн, п’еса, сказка. М., 1997; Любовь к трем апель-сннам: Сказкм, повестн, пароднн. М., 1997; Нет худа без добра. М., 1999.