Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
чалася ў перакладах, напісанні ўласных твораў, перапісцы з сябрамі, якая мела тайны змест. Паводзіны ўдзельнікаў т-ва рэгуляваліся 15 правіламі, напісанымі Ю.Яжоўскш для т-ва «Прамяністыя». У 1823 т-ва Ф. раскрыта ўладамі, яго чле-ны падвергліся ганенням. М.Я.Рыбко. ФІЛАРбТЭ [Filarete; уласнае А в е р -л і н a (Averlino)] Антоніо (каля 1400, г. Фларэнцыя, Італія — каля 1469), італь-янскі архітэктар, скульптар, тэарэтык архітэктуры эпохі Ранняга Адраджэння. Вучыўся ў Фларэнцыі. Стварыў бронз. браму сабора св. Пятра ў Рыме (1433— 45). 3 1447 ці 1448 працаваў у Мілане: гал. вежа замка Кастэла Сфарцэска (1451—54), гіганцкі бальнічны ком-плекс Аспедале Маджорэ (з 1456). Яго гуманістычныя прынцыпы мастацтва (у буд. і скульпт. практыцы спалучаліся з прыёмамі позняй готыкі) найб. ярка выявіліся ў «Трактаце пра архітэктуру» (1460—64), прысвечаным пераважна апісанню «Сфарцынды» — «ідэальнага горада», упісанага ў круг, з рэгулярнымі кварталамі, абкружанымі шматвуголь-нымі ўмацаваннямі, і гал. плошчай у цэнтры. У трактаце прыведзены такса-ма звесткі па геаметрыі, перспектыве, оптыцы, механіцы, нататкі пра рэкан-струкцыю ант. будынкаў.
А.Філарэтэ. План «ідэальнага горада» («Сфар-цынды»).
ФІЛАСОФІЯ (грэч. philosophia любоў да мудрасці), асаблівая форма пазнання свету, якая выпрацоўвае сістэму ведаў пра фундаментальныя прынцыпы і ас-новы быцця, сутнасць чалавека і яго ад-носіны да прыроды, грамадства і духоў-нага жыцця ва ўсіх яго асн. праяўлен-нях. Дазваляе стварыць гранічна аба-гульненую карціну рэчаіснасці, ролі і месца ў ёй чалавека з яго разнастайны-мі патрэбнасцямі, інтарэсамі, ідэаламі, каштоўнаснымі арыентацыямі. Адроз-ненні ў філас. канцэпцыях, што склад-ваюцца ў залежнасці ад інтарэсаў інды-
13. Бел. Эн. Т. 16.
386 ФІЛАСОФІЯ
відаў і сац. груп, пераважна звязаны з суадносінамі чалавека і навакольнага свету, суб'екта і аб’екта, свядомасці і быішя. У сувязі з гэтым узніклі розныя варыянты матэрыялізму і ідэалізму, a таксама такія процілеглыЯ падыходы да рэчаіснасці як дыялектыка і метафізі-ка, рацыяналізм і эмпірызм, натуралізм і спірытуалізм, дэтэрмінізм і індэтэрмі-нізм. Сярод асн. функцый Ф. вылуча-юць светапоглядную, гнасеалагічную і метадалагічную, г.зн. Ф. выступае ў ро-лі сістэмы агульных уяўленняў чалавека пра свет і сваё месца ў ім (светапогляд), тэорыі пазнання (гнасеалогія), вучэння пра метады (метадалогія). Унутры Ф. традыцыйна адрозніваюць адносна са-маст. галіны філас. ведаў: анталогію, гнасеалогію, логіку і дыялектыку. Да фі-лас.-светапоглядных дысцыплін адно-сяць этыку, эстэтыку, аксіялогію, філа-софію гісторыі, філасофію культуры, гіс-торыю філасофіі, філасофію сацыяльную, філасофію палітыкі, Ф. права, Ф. наву-кі, Ф. рэлігіі і інш.
Першыя філас.-рэліг. вучэнні ўзніклі ў 1н-дыі (веданта, джайнізм, будызм і інш.), Кітаі (канфуцыянства, маізм, легізм, даасізм) і Ста-раж. Грэцыі (7—6 ст. да н.э.). Ф. прыйшла на змену поглядам, для якіх быў харакгэрны ан-трапамарфізм. Ант. дыялектыка стала гіста-рычна першай формай дыялектыкі (Геракліт). Стройную сістэму навук.-філас. ведаў ствары-лі Дэмакрыт, Сакрат, Эпікур, Платон, Арыс-тоцель. У рэчышчы перыпатэтызму (гл. Перы-патэтычная школа) развівалі свае вучэнні прадстаўнікі сярэдневяковай араб. філасофіі Кіндзі, Фарабі, Ібн Сіна, Ібн Рушд. Ф. еўрап. сярэдневякоўя развівалася пераважна ў рэчы-шчы хрысц. культуры (патрыстыка, схалас-тыка, Фама Аквінскі, \.Дунс Скот, У.Окам). У эпоху Адраджэння адбыўся сінтэз хрысц. Ф. з ант. філас. традыцыяй (Г.Галілей, Міка-лай Кузанскі, Дж.Бруна, М. дэ Мантэнь). Разнастайнасцю свегапоглядных пазіцый і кі-рункаў адзначана Ф. новага часу і Асветніц-тва (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Р.Дэкарт, Б.Спіноза, ДжЛок,'Дж.Берклі, Д.Юм, ГЛейбніц). Mera-Abi рацыянальнага пазнання як фактара ра-зумнай арганізацыі грамадства паклалі ў аснову сваёй Ф прадстаўнікі класічнай нямецкай філа-софіі (І.Кант, І.Г.Фіхтэ, Ф.В.Шэлінг, Г.Гегель). Ідэалізм Гегеля і рэлігію крытыкаваў Л.Феер-бах, Ф. якога паўплывала на фарміраванне філас. поглядаў К.Маркса і Ф.Энгельса (гл. Марксізм). У Расіі ў 18 —пач. 20 ст. развіва-ліся матэрыяліст. Ф. рэвалюцыйных дэмакра-таў, філас. канйэпйыі славянафілаў і заходні-каў, рэліг.-этычныя і гістарыясофскія погля-ды Ф.М.Дастаеўскага і Л.М .Талстога. Гэтая тэндэнцыя сінтэзавала Ф. ўсеадзінства У.С.Са-лаўёва, з якой бяруць пачатак вучэнні вяду-чых прадстаўнікоў рус. рэліг. Ф. (С.М.Бул-гакаў, С.Л.Франк, М.А Лоскі, Л.П.Карсавін, П.А.Фларэнскі, М.А.Бярдзяеў, В.В.Розанаў), Ідэя ўнутр. адзінства чалавека і космасу пак-ладзена ў аснову Ф. рус. касмізму (М.Ф.Фё-дараў, У.І.Вярнадскі, К.Э.Цыялкоўскі). У Зах. Еўропе ў 1-й пал. 19 ст. пачаўся пераход ад класічных форм Ф. да некласічных (вульгарны матэрыялізм, пазітывізм, неакантыянства, прагматызм, філасофія жыцця, махізм). На ідэаліст. Ф. 20 ст. паўплывалі фенаменалогія, філасофская антрапалогія. Важную ролю ў развіцці сучаснай фармальнай логікі і семіё-тыкі адыгралі прадстаўнікі неапазітывізму. Уплывовымі кірункамі філас. думкі сталі пер-саналізм, экзістзнцыялізм, неатамізм, філас.
герменеўтыка (Г.Г.Гадамер, П.Рыкёр), струк-туралізм, крытычны рацыяналізм.
На Беларусі Ф. ўзнікла ў 10—11 ст. пасля прыняцця хрысціянства ў бел. княствах, якія ўваходзілі ў склад Кіеў-скай Русі, і ўсталявання культ. сувязей з Візантыяй і зах.-еўрап. краінамі. Хрысц. разуменне свету і высокіх ду-хоўна-маральных каштоўнасцей чалаве-ка знайшло ўвасабленне ў творчасці Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураў-скага. Філас. накіраванасцю і гуманіз-мам пазначаны творы Ф.Скарыны, які лічыў, што ў Бібліі выкладзена не толь-кі боская мудрасць, але і арыстоцелева Ф., і таму мудрэц павінен быць прасяк-нуты «духам святым і філасофіяй». С.Будны прапаведаваў канцэпцыю антытрынітарызму (гл. Антытрыніта-рыі), якая вяла да дэізму, вучэнне пра натуральнае паходжанне Хрыста; ён ад-маўляў бессмяротнасць душы і лічыў, што ў аснове паводзін чалавека павінны ляжаць разумныя маральныя прынцы-пы, а не страх пакарання або надзея на ўзнагароду ў замагільным царстве. Ма-тэрыяліст. і ідэаліст. ідэі, вучэнне пра аўтаномны характар маральнай свядо-масці і паводзін чалавека прапанавалі «эпікурэйцы» К.Бекеш і СЛован. Эле-менты натуральнага погляду на гісто-рыю меліся ў сац.-філас. поглядах А.Во-лана, які лічыў, што прычынай узвы-шэння або ўпадку грамадства з’яўляюц-ца людзі, іх норавы, сац. інтарэсы і матьшы, а не Бог. 3 пазіный рацыяна-лістычнага пазнання навакольнага свету і заканамернага натуральнага развіцця прыроды выступаў К.Лышчынскі. 3 канца 18 ст. развівалася пераважна сха-ластычная Ф., заснаваная на тэалагіч-най інтэрпрэтацыі вучэння Арыстоцеля (М.Сарбеўскі, С.Лаўксмін і інш.). У 2-й пал. 18 ст. ўзамацніўся ўплыў ідэалогіі і Ф. новага часу, распаўсюдзіліся эклек-тычная Ф. (А.Скарульскі, Б.Дабшэвіч, С.Шадурскі і інш.), вучэнне фізіякра-таў, якія лічылі, што адыход чалавецтва ад разумення законаў прыроды непаз-бежна выкліча няшчасці, бедствы і бес-парадкі. У 19 ст. развіваліся тэндэнцыі прыродазнаўчага матэрыялізму, рады-кальныя сац.-утапічныя ідэі, звязаныя з пошукам шляхоў сац. і нац. вызвалення (К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, А.Гурыно-віч, Я.Лучына, Я.Купала, Я.Колас, Цёт-ка, А.Луцкевіч і інш.). На мяжы 19—20 ст. на Беларусі распаўсюдзіліся ідэі марксізму, а пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 з’явіліся філас. працы, у якіх рас-працоўваліся праблемы пазнання, быц-ця. нац. сввдомасці, гісторыі Ф. (І.Кан-чэўскі, У.Самойла, Б.Э.Быхоўскі, С.Я.Вальфсон, У.І.Пічэта, А.Цвікевіч і інш ). У 1931 у Мінску створаны Інсты-тут філасофіі АН БССР (гл. /нстытут філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). 3 1950-х г. пачаліся сістэматычныя даследаванні па гісторыі філас. і грамадска-паліт. думкі Беларусі. 1960—80-я г. адзначаны сур’ёзнымі распрацоўкамі ў галіне матэрыяліст. дыялектыкі, метадалогіі навук. пазнан-ня, сац. філасофіі, філас. пытанняў прыродазнаўства, духоўнай сферы і вы-
хавання. 3 1990-х г. на Беларусі право-дзяцца комплексныя даследаванні па праблемах логікі і метадалогіі навук. пазнання (АЛ.Зелянкоў, У.КЛукашэвіч, Дз.І.Шыраканаў, Я.С.Яскевіч), сац. Ф. (Я.М.Бабосаў, В.І.Боўш, А.М.Елсукоў, Ю.А.Харын), гісторыі Ф. (Э.К.Дарашэ-віч, У.М.Конан, А.С.Майхровіч, С.А.Падокшын, В.Ф.Шалькевіч і інш).
Тэндэнцыі развіцця сучаснай Ф. звя-заны з пошукам новых падыходаў, све-тапоглядных арыентацый і праграм у розных сферах жыццядзейнасці людзей, з асэнсаваннем такіх праблем, як гла-бальны экалагічны крызіс, лёс сучаснай цывілізацыі і спосабы прадухілення рэ-альных пагроз яе існаванню, дынаміка і перспектыва сусв. культ. працэсу, гума-нізацыя грамадскіх адносін, шляхі ўма-цавання дэмакр. ін-таў і механізмаў функцыянавання грамадз. супольнасці, гранічнае пашырэнне магчымасцей ча-лавека ў яго ўзаемадзеянні з наваколь-ным светам і інш.
Літ.'. Мден гуманнзма в обіцественно-по-лнтаческой н фнлософской мыслн Белорус-снн (дооктябрьскнй пераод). Мн., 1977; Раз-внтне маркснстско-ленннской фнлософна в БССР (20—70-е гг.). Мн., 1984; Лукья-н о в А.Е. Становленне фмлософам на Вос-токе (Древннй Кмтай н Нндня). М., 1989; Майхровнч А.С. Понск нстннного бы-тня н человека: Мз нсторна фнлософнм a культуры Беларусн. Мн., 1992; Рассел Б. Нсторня западной фнлософнп...: Пер. с англ. 3 нзд. М„ 2000; Абдеев Р.Ф. Фнлософня ннформацнонной цмвнлязацнп. М., 1994; Ю л н н a Н.С. Очеркм по фмлософнн в США: XX век. М., 1999; Асветнікі зямлі Бе-ларускай, X — пач. XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001; Шаповалов В.Ф. Основы фнлософнн: От класснкн к современностм. 2 нзд. М., 2000; Новая фмлософская энцак-лопедня. Т. 1—4. М., 2000—01.
С. Ф.Дубянецкі, В.Дз. Марозаў.
ФІЛАСбФІЯ ГІСТбРЫІ, гуманітарная дысцыпліна, якая даследуе гіст. рэаль-насць і праблемы гіст. пазнання. Выву-чае аб’ектыўныя заканамернасці і ду-хоўна-маральны сэнс гіст. працэсу, прызначэнне і шляхі рэалізацыі сутнас-ных сіл чалавека ў гісторыі. У адроз-ненне ад гістарыяграфіі, Ф.г. выконвае ролю тэарэт. асэнсавання гісторыі.
Некат. даследчыкі лічаць, што Ф.г. ўзнікла ў Стараж. Грэцыі, дзе былі распрацаваны важныя для разумення гісторыі і пабудовы гіст. ведаў катэгорыі (рух, развіццё, узаема-дзеянне асобы і грамадства). Але стараж.-грэч. ўяўленні, паняцці і катэгорыі не склалі-ся ў закончаную сістэму філас. поглядаў на гіст. рэальнасць. У перыяд ранняга хрысціян-ства ўзнікла перыядызацыя гістарычная, сфар-мулявана ідэя гіст. прагрэсу (Аўгусцін), гіст. падзеі пачалі асэнсоўвацца з хрысц-.-тэалагіч-ных пазіцый: гісторыя ствараецца людзьмі, але ў яе аснове ляжыць Божая задума. Перад-умовы стварэння ўласна Ф.г. ўзніклі ў 16—18 ст. (Ж.Бадэн, Ф.Бэкан, Т.Гобс і інш.). Валь-тэр упершыню ўжыў тэрмін «Ф.г.», пад якім разумеў універсальны агляд чалавечай культу-ры; у сваёй працы «Філасофія гісторыі» (1765) ён адмаўляў правідэнцыялізм і разгля-даў гісторыю як творчасць людзей, а не выяў-ленне волі Бога. ^ж.Віка прапанаваў ідэю аб’ектыўнага характару гіст. развіцця і рас-працаваў гістарычнага кругавароту тэорыю. У 18—19 ст. Ф.г. развівалася пераважна ў выглядзе агульнай тэорыі гіст. развіцця.