Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв:. Otizky a Avahu. Praha, 1930; 0 vjtvar-nem umSni. Praha, 1948.
ФІЛАБІЁНТЫ (ад грэч. phyllon ліст + біёнт), арганізмы, якія жывуць у кронах дрэў і кустоў.
ФІЛАГЕНЕЗ (ад грэч. phyle племя, род, від + ...генез), ф і л а г е н і я, працэс гіст. развіішя асобных відаў, сістэм. груп жывой прыроды, усяго арган. све-ту. Тэрмін увёў Э.Гекель (1866). Працэс Ф і яго заканамернасці вывучае філаге-нетыка.
Асн. задача Ф — рэканструкцыя эвалюц. ператварэнняў жывёл. раслін, мікраарганіз-маў, выяўленне іх паходжання і роднасных сувязей паміж таксонамі. Гекель прапанаваў метад «трайнога паралелізму», што дазваляе шляхам супастаўлення даных палеанталогіі, параўна ьнай анатоміі і эмбрыялогіі аднавіць ход гіст. развіцця сістэм. групы, якая вывуча-ецца. У філагенетыцы выкарь стоўваюцца да-ныя біяіеаграфіі, біяхіміі, ге іетыкі, малеку-лярнай біялогіі, паразіталогі, фізіялогіі, эта-логіі. Графічная выява Ф. —радаслоўнае дрэ-ва жыцця. Гал. законы Ф.: адаптацыі, монафіліі, карзляцыі, біягенетычны закон, ды-ферэнцыяцыі і інтэграцыі, неабарачальнасці эвалюцыі. Гл. таксама Эвалюцыйнае вучэнне.
Літ.: Шмальгаузен М.й. Проблемы дарвнннзма. 2 язд. Л., 1969; Рауп Д., С т э н л я С. Основы палеонтологмн: Пер. с англ. М., 1974. Л.В.Кірыленка. ФІЛАГЕНЁТЫКА (ад грэч. phyle пле-мя, род, від + генетыка), біягенеа-л о г і я, навука аб паходжанні і шляхах эвалюцыі асобных органаў, пэўных сіс-тэм. груп арганізмаў (філагенезе); воб-ласць ведаў аб працэсе філагенезу і яго заканамернасцях; таксама раздзел гене-тыкі, які вывучае пераўгварэнні генет. матэрыялу і яго элементаў. Напр., мута-цыі генаў, перакамбінацыі храмасом у працэсе палавога размнажэння, змены генет. саставу папуляцый і інш.
ФІЛАГЕНЕТЫЧНАГА РбСТУ ЗАКбН у б і я л о г і і, эмпірычнае абагульнен-не звестак пра тэндэнцыі філагенезу асобных сістэматычных груп; тое, што Дэперэ правіла.
ФІЛАДЭЛЬФ/ЙСКІ СІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР, адзін з вядучых аркестраў ЗША. Засн. ў 1900 дырыжорам Ф.Шэ-лем. 3 1912 маст. кіраўнік і гал. дыры-жор Л.Стакоўскі, з 1938 — Ю.Орман-дзі, з 1980 — Р.Муці, з 1993 — В.Зава-ліш. Аркестрам дырыжыравалі Ф.Вейн-гартнер, С.Рахманінаў (і як піяніст), Р.Штраус, з ім выступалі найбуйн. ды-рыжоры і інструменталісты свету, у т.л. Э.Гілельс, Д.Ойстрах, Л.Коган, Ю.Це-мірканаў і інш.
ФІЛАД^ЛЬФІЯ (Philadelphia), горад на ПнУ ЗША, штат Пенсільванія, у нізоў-
ях р. Дэлавэр, на Атлантычным узбя-рэжжы. 1418 тыс. ж. (1999). Марскі порт. Важны трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Адзін з гал. прамысл. цэнтраў ЗША, буйны гандл.-фін. і культ. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (авіяц., ракетна-касм., ваен., суднабуд., аўга-маб., эл.-тэхн., радыёэлектроннае, вытв-сць прамысл. абсталявання, кан-трольна-вымяральных прылад, чыг. BaroHay і лакаматываў і інш.), хім. (вытв-сць мыйных сродкаў, лакаў, фарбаў, хімі-катаў і інш.), хіміка-фармацэўтычная, нафтаперапр., харч., швейная, паліграф. (першая друкарня засн. ў 1685), цэлю-лозна-папяровая, шкляная, тэкст., мэб-левая. Метрапалітэн. Ун-ты, у тл. Пен-сільванскі (засн. ў 1740). Тэатры. Музеі, у т.л. Пенсільванскага ун-та. Акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі. Філадэльфій-скі сімфанічны аркестр.
У 1-й пал. 17 ст. на месцы Ф. існавала швед. паселішча. У 1681—82 У.Пэн засн. тут калонію англ. квакераў. 3 1701 горад. У 18 ст. Ф. — гал. культ. цэнтр брыт. калоній у Паўн. Амерыцы (у 1740 засн. першы амер. ун-т, у 1743 — Амер. філас. т-ва). У час вайны за не-залежнасць у Лаўночнай Амерыцы 1775—S3 Ф. — цэнтр патрыят. руху (тут праходзілі па-сяджэнні 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэ-саў); захоплена брыт. войскамі (1777). У Ф. прыняты Дэкларацыя незалежнасці 1776 і 1-я канстытуцыя ЗША (1787). У 1790—1800 сталіца ЗША. Да 1830-х г. Ф. — гал. фін. цэнтр дзяржавы. У 19 ст. была апорай абалі-цыянізму.
План Ф., складзены ў 1682, — прамаву-гольнік паміж рэкамі Скулкіл і Дэлавэр з прамавугольнай сеткай вуліц і 5 плошчамі. У цэнтры горада ратуша (1789—91), на У Стары горад з будыНкамі 18 ст. (Індэпендэнс-хол, 1732.—45, арх. Э.Хамілтан; вежа 1750—51). На У каля порта і на 3 прамысл. раёны. Вы-лучаюцца будынкі Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1871—76, арх. Ф.Фёр-нес), музея мастацтваў (1919—27, неакласі-цызм), небаскробы дзелавога' цэнтра (1923— 27) і Філадэльфія сейвінгс фанд сасаеці біл-дынг (1932, арх. Дж.Хау, УЛескейз), мед. ла-бараторыі Пенсільванскага ун-та (1957—61, арх. Л.Кан), жылы корпус Сасаеці-хіл (1964— 65, арх. І.М.Пей); паркавая эспланада Індэ-пендэнс-мол.
ФІЛАД^НДРАН (Philodendron), род кветкавых раслін сям. ароідных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ў трапічных ля-сах Амерыкі. На Беларусі ў зімовых са-дах і аранжарэях вырошчваюць Ф.: ба-родаўчаты (Ph. verrucosum), лазячы (Ph.scandens), надрэзаны (Ph. lacerum), чырванеючы (Ph. erubescens) i інш.
Дрэвападобныя або травяністыя расліны. Сцёблы лазячыя, з доўгімі паветранымі кара-нямі. Буйное лісце суцэльнае ці перыста-рас-
Да арт. Філадэльфія. Індэпендэнс-хол.
сечанае, скурыстае, бліскучае. Шматлікія ад-наполыя кветкі сабраны ў катах, абкружаны тоўстым, мясістым, згорнутым у трубку пак-рывалам, белага, жоўтага або чырв. колеру. Плод — ягада. Дэкар. расліны.
Філадэндран чырванеючы: 1 — суквецце (частка пакрывала выдалена); 2 — агульны выгляд.
ФІЛАКАРТЬІЯ (ад філа... + лац. carta, charta ад грэч. chartes папера, спісаны ліст, кніга), калекцыяніраванне, як пра-віла ілюстраваных, паштовых картак (пацгговак). Зарадзілася ў канцы 19 ст., калі пачаўся масавы выпуск паштовак, якія атрымалі міжнар. пашырэнне як самы танны від паштовага адпраўлення. Першая паштоўка выпушчана ў 1869 у Аўстра-Венгрыі (у Расіі ў 1872); першая ілюстраваная — у 1870 у Германіі і Францыі (у Расіі ў 1895).
У 1878 на 1-м Сусв. паштовым кангрэсе ў Парыжы прыняты міжнар. стандарт паштоў-кі: 9 х 4 см; у 1925 — 10,5 х 4,8 см. Перша-пачаткова адваротны бок прызначаўся для ад-раса (спец. месца для пісьма не прадугле-джвалася), з 1904 яе левая палова адведзена для пісьма. Сучасныя ілюстраваныя паштоўкі падзяляюцца на мастацкія (рэпрадукцыйныя і арыгінальныя) і дакументальныя (фотапаш-тоўкі). У канцы 19 —пач. 20 ст. ўзніклі пер-шыя apr-цыі філакартыстаў, пачалі выдавацца спец. часопісы і каталогі, адбыліся міжнар. выстаўкі і кангрэсы калекцыянераў і выдаў-цоў паштовак. У б. СССР штогод выдавалася 7—8 тыс. сюжэтаў паштовак агульным тыра-жом 2,5—3,5 млрд. экз. Матэрыялы па Ф. друкаваліся (да 1992) у зб. «Савецкі калек-цыянер» і час. «Фплателня СССР».
На Беларусі першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў 1890-х г. —у Мін-
ФІЛАКСЕРЫ 383
ску, Гродне, Брэсце. 3 1900-х г. паштоў-кі пачалі выдаваць прыватныя выд-вы, кніжныя магазіны, фотаатэлье Ліды, Слуцка, Кобрына, Рагачова і інш. Найб. значным быў выпуск паштовак у 1905—10 (друкаваліся ў губернскіх, па-вятовых і нават заштатных гарадах). У гады 1-й сусв. вайны ням. акупац. ўла-ды выдалі пэўную колькасць паштовак з відамі гарадоў Беларусі для патрэб ар-мейскай палявой пошты. Шэраг пашто-вак быў надрукаваны ўрадам БНР. У 1923 створана Усерас. т-ва філатэлістаў, у якім існавала секцыя Ф. Аддзяленні т-ва існавалі ў Мінску, Гомелі, Рагачо-ве, Віцебску, Мазыры. Да канца 1930-х г. дзейнасць т-ва заняпала ў сувязі з арыштамі яго членаў органамі АДПУ— НКУС. У 1925 Нар. камісарыят пошт і тэлеграфаў СССР вьшаў бел. неілюстра-ваныя паштоўкі для міжнар., а ў 1926 для ўнугр. карэспавдэнцыі. У канцы 1920-х г. невял. серыі паштовак выпус-ціла Дзярж. выд-ва БССР тыражамі па 5 тыс. экз., а ў пач. 1930-х г. — Дзярж. выд-ва мастацтва. У Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. існавалі групы, т-вы, клу-бы калекцыянераў, у т.л. філакартыстаў, у Вільні, Брэсце, Гродне, Беластоку, Лі-дзе, Лунінцы, Кобрыне, Баранавічах, Слоніме, Пінску і інш., паштоўкі вы-пускалі Беларускае выдавецкае таварыс-тва, выд-ва Ф.Аляхновіча і інш. вьш-вы ў Вільні, Гродне, Брэсце, Слоніме, Навагрудку. У Вял. Айч. вайну шматлі-кія калекцыі бел. філакартыстаў загінулі ці вывезены ў Германію. У першыя пасляваенныя гады ў Беларусі друкава-лася мала паштовак, але ў 1961 Дзярж. выд-ва БССР (з 1963 «Беларусь») надру-кавала 77 відаў паштовак агульным ты-ражом больш за 3,5 млн. экз., а ў 1966 — 136 відаў агульным тыражом 23 млн. экз. У 1966 у СССР створана Усе-саюзнае т-ва філатэлістаў, пры якім дзейнічала секцыя Ф. Аддзяленне т-ва створана і на Беларусі. У 1992 створаны Саюз філатэлістаў Беларусі, пры якім існуе секцыя Ф. Секцыя Ф. існуе і пры Мінскім т-ве калекцыянераў. 3 1990 выдаецца газ. «Беларускі калекцыянер», якая змяшчае матэрыялы пра Ф.
Літ.'. Подлмпскмй А.М. Белоруссня на почтовых открытках. Мн., 1988; Ц е л е ш В. Мінск на старых паштоўках. Мн„ 1984; Я г о ж. Гарады Беларусі на старых паштоў-ках. 2 выд. Мн., 2001. А.А.Суша. ФІЛАКЛАдЫЙ у б a т а н і ц ы, гл. ў арт. Кладодый.
ФІЛАКСЁРЫ (Phylloxeridae), сямейства насякомых падатр. тлей атр. раўнакры-лых. 12 родаў, каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. Жывуць на дрэвах, вінаграднай лазе. Найб. вядо-мыя віды Ф.: вінаградная (Viteus vitifolii), грушавая (Phylloxera pin), ліс-цевая дубовая (Ph. сосеіпеа).
Даўж. да 7 мм. Афарбоўка бурая, жаўгава-тая, зеленаватая. Цела ўкрыта кароткімі ва-ласкамі. Вусікі кароткія, 3—4-членікавыя. У крылатых форм 2 пары крылаў са спрошча-
384 філалогія
ным жылкаваннем. Ротавы апарат колюча-сысучы. Кормяцца сокамі з лісця і каранёў. Адна- і двухдомныя формы. Самка алкладвае 1 яйцо. Развіццё няпоўнае, з чаргаваннем крылатых і бяскрылых пакаленняў. Ф. віна-градная — шкоднік вінаграднай лазы.
С.Л. Максімава.
ФІЛАЛбгіЯ (грэч. philologia літар. — любоў да слова), комплекс навуковых дысцыплін гуманітарнага цыкла, што вывучаюць сугнасць і гісторыю духоў-най культуры чалавецтва праз моўны і стылістычны аналіз пісьмовых, частко-ва і вусных тэкстаў. Тэрмін «Ф.» ўвёў ва ўжытак у 1-й чвэрці 19 ст. ням. філолаг Ф.А.Вольф.
Вытокі Ф. ў антычнасці; высокага развіцця дасягнула стараж.-інд. Ф. 3 пашырэннем хрысціянства на першы план выступілі пра-блемы тлумачэнняў і перакладаў Бібліі і інш. багаслоўскай л-ры; традыцыі грэч. Ф. пра-даўжаліся пераважна ў Візантыі. Цікавасць да класікі абудзілася пераважна ў эпоху Адра-джэння. З’явіліся вучоныя-філолагі, якія былі адначасова лінгвістамі, літаратура- і мастац-твазнаўцамі, этнографамі, гісторыкамі, філо-сафамі і г.д., бо толькі ўсебаковая дасведча-насць давала магчымасць выявіць змест, па-фас, асаблівасці стараж. пісьмён. Выдатныя філолагі 16—17 ст.: Ю.Ц. і І.Ю.Скалігеры, А.Эцьен, Эразм Ратэрдамскі, Р.Бентлі, Ш.Дзю-канж і інш. «Гісторыя мастацтва старажыт-насці» І.Вінкельмана (1764) спрыяла філал. вывучэнню мінулага з канца 18 да пач. 20 ст. (Вольф, Г.Узенер, Э.Родэ, У. фон Віламавіц-Мёлендорф). У 19 ст. ад Ф. адмежаваліся гіст. дысцыпліны, вылучыліся ў самаст. навукі мо-вазнаўства, літ.-знаўства, пачала фарміравац-ца тэксталогія; узніклі новыя галіны «Ф » — навукі пра мову і л-ру асобных народаў: гер-маністыка, славяназнаўства, раманістыка, усх. Ф. і інш., але падыход да тэксту як прад-мета Ф. застаецца комплексным. Вял. роля ў развіцці рус. Ф., пачатак якой даў М.Ламано-саў, належыць Ф.Буслаеву, І.Сразнеўскаму, А.Шахматаву, Ф.Коршу, В.Вінаградаву, С.Аб-норскаму і інш.