• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    філасофія	387
    І.Г.Гердэр разглядаў Ф.г. як спец. дысцыплі-ну, якая вывучае агульныя праблемы гісторыі і заклікана адказаць на пытанні, ці існуюць станоўчыя і нязменныя законы развіцця ча-лавечага грамадства і якія яны. Найвышэй-шым дасягненнем традыц. Ф.г. стала тэорыя Г.Гегеля, які лычыў гал. крыніцай грамадскага развіцця аб’ектыўны розум, сусв. дух, абса-лютную ідэю, што праходзілі розныя ступені свайго самаразвіцця. У 2-й пал. 19 ст. прад-стаўнікі пазітывізму крытыкавалі тралыц. Ф.г. і прапаноўвалі замяніць яе сацыялогіяй. Г.Ры-керт вылучыў 3 значэнні тэрміна «Ф.г.»: усе-агульная гісторыя (абагульненне гіст. працэсу і звядзенне «асобных» гісторый у адзіную сус-ветную); вучэнне аб прынцыпах гіст. быцця і пошуку сэнсу гісторыі; логіка гіст. пазнання. Яго трактоўку Ф.г. развівалі ў сваіх працах зах.-еўрап. і амер. філосафы, але зводзілі яе да гіст. тэорыі пазнання ці логікі і метадалогіі гісторыі (Р.Дж.Колінгвуд, аналітычная філасо-фія і інш.).
    У працэсе станаўлення як асобнай дысцыпліны Ф.г. набыла канцэптуаль-нае афармленне ў 3 асн. тэарэт. мадэ-лях. Метафізічная мадэль Ф.г. ўключае анталагічную праблематы-ку: вучэнне пра гіст. рэальнасць і гіста-рычны працэс, праблемы логікі гіст. раз-віцця, гіст. законаў і заканамернасцей, гіст. прагрэсу і рэгрэсу, свабоды і неаб-ходнасці, сэнсу гісторыі (Гердэр, Ге-гель, МА.Бярдзяеў, Ф.Франк, М.Хайдэ-гер, К.Ясперс і інш.). Ідэя адзінства і разнастайнасці сусв. гіст. працэсу, пак-ладзеная ў аснову гэтай мадэлі, стала сістэмаўтваральнай для ўзнікнення фар-мацыйнай тэорыі марксізму, канцэпцыі лакальных цывілізацый (М.Я.Данілеў-скі, О.Шпенглер, АДж.Тойнбі), тэорый мадэрнізацый (Т.Парсанс, С.МЛіпсет і інш.) і пасіянарных цыклаў (Л.М./ул«-лёў) і інш. Эпістэмалагічная м а д э л ь разглядае праблемы гіст. паз-нання і ведаў, лагічнай структуры гіст. думкі, гіст. разумення і тлумачэння, ме-тадалогіі і інтэрпрэтацыі гіст. крыніц, гіст. ісціны і навук. мадэліравання гіст. падзей (бадэнская школа неакантыян-ства, неапазітывізм, К.Г.Гемпель, У.Дрэй, АСДапа-Данілеўскі, У.М.Хвастоў, Р.Ю.Binep, М.М.Кавалеўскі, Г.Г.Шпет і інш.). Антрапалагічная м а д э л ь сінтэзуе ангалагічны і эпістэмалагічны падыходы ў Ф.г., акцэнтуе ўвагу на пра-блемах чалавечага быцця і свядомасці, выступае за міждысцыплінарнае дасле-даванне гісторыі (Г.П.Фядотаў, А.Я.Гу-рэвіч і інш.). Спалучэнне метафіз., эпіс-тэмалагічнай і антрапал. мадэлей харак-тэрна для тэорыі «ўсеадзінства» Л.П.йр-савіна і тэорыі «культурнага сінтэзу» Э.Трольча.
    У сав. гуманіт. думцы Ф.г. не лічыла-ся самаст. дысцыплінай. Філас.-гіст. праблематыка распрацоўвалася ў межах гістарычнага матэрыялізму (М.А.Барг, У.Ж.Келе, В.І.Мішын, Дз.І.Часнакоў і інш.). Да 1980-х г. у межах марксісцкай тэорыі вызначылася тэндэнцыя да аб-грунтавання ўласнага статуса Ф.г. як гнасеалогіі, метадалогіі і логікі гісторыі (А.І.Ракітаў і інш.). У 1990-я г. на Бела-русі тэарэт. праблемы Ф.г. і новыя ме-тады гіст. даследаванняў распрацоўва-юць У.С.Кошалеў, А.М.Нечухрын, У.Н.Сідарцоў і інш.
    Літ:. Гердер Й.Г. йден к фнлософнн нсторнн человечества: Пер. с нем. М., 1977; Коллннгвуд Р.Дж. Ндея нсторнн: Авто-бногр.: Пер. с англ. М., 1980; Л о о н е Э.Н. Современная фхлософня нсторнн. Таллннн, 1980; Бердяев Н.А. Смысл нсторнн. М., 1990; Гегель Г.В.Ф. Лекцнн по нсторнн фнлософнн: Пер. с нем. Кн. 1—3. СПб., 1993; Г о б о з о в Й.А. Введенне в фнлосо-фню нсторнн. М., 1993; Карсавнн Л.П. Фнлософня нсторнн. СПб., 1993; Фнлософня нсторнн: Антологня. М., 1995; А р о н Р. йз-бранное: Введенне в фнлософню мсторнн: Пер. с фр. М.; СПб., 2000; Русанова О.Ф. Фнлософня н методологня нсторнн в XX в. Екатерннбург, 2000. УС.Кошалеў.
    ФІЛАСОФІЯ ЖЫЦЦЯ, 1) «пра-ктычная ф і л а с о ф і я», філасо-фія, арыентаваная на распрацоўку пра-блем сэнсу, каштоўнасці і мэты жыцця, пашырэнне этычных і прагматычных прынцыпаў паводзін. Да прадстаўнікоў Ф.ж. адносяць многіх дасакратыкаў (асабліва Эмпедокла) і стоікаў, М. дэ Мантэня, Ф. дэ Ларошфуко, ням. на-турфілосафаў 16—17 ст. (Парацэльс, Я.Б.Гельмант), ірацыяналістаў 18 ст. (І.Г.Гаман і інш.), Ф.В.І.Шэлінга і інш. 2) Кірунак у зах.-еўрап. філасофіі канца 19— пач. 20 ст., у якім зыходным з’яў-ляецца паняцце «жыццё» як першасная рэальнасць, не тоесная ні духу, ні матэ-рыі. Узнікненне Ф.ж. выклікана ім-кненнем абгрунтаваць беспадстаўнасць рацыяналізму і абвергнуць прынцыпы метадалагізму і гнасеалагізму, што па-навалі ў філасофіі на мяжы 19—20 ст. (пазітывім, неакантыянства). Ідэйным папярэднікам Ф.ж. быў АШапенгаўэр, які сутнасцю свету лічыў «жыццё» як волю, што выяўляецца ва ўсіх падзеях Сусвету. Як цэласнае светаразуменне Ф.ж. аформілася ў працах Ф.Ніцшэ і АБергсона, якія сцвярджалі, што ў ас-нове свету ляжаць адпаведна «воля да ўлады» ці «жыццёвы парыў». У канцэп-цыях В.Дзільтэя, О.Шпенглера, Г.Зіме-ля, і інш. «жыццё» выступае як культ.-гіст. вопыт цывілізацыі, дзякуючы яко-му выяўляецца яе непаўторнасць, уні-кальнасць. У тэорыі пазнання Ф.ж. арыентуецца на прынцыпы інтуітывіз-му і лічыць адпаведнымі формамі «жыццепазнання» інтуіцыю, міф, сімва-лічнае і маст. пазнанне і інш. У тлума-чэнні чалавечай гісторыі Ф.ж. пры-трымліваецца прынцыпу культ.-гіст. плюралізму, стрыжнем якога выступа-юць абгрунтаванне унікальнасці, свое-асаблівасці асобных народаў і культур і адхіленне аб’ектыўных законаў у гіст. працэсе. Ідэі Ф.ж. развіваліся і інтэр-прэтаваліся ў экзістэнцыялізме, персана-лізме, прагматызме і інш. кірунках зах.-еўрап. філасофіі 20 ст.
    Літ.: Кутлуннн А.Г. Немецкая фнло-софня жнзнн. йркутск, 1986; Ннцше Ф. Соч.: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1990; Ш п е н г -
    л е р О. Закат Европы: Пер. с нем. Мн.; М., 2000; Знммель Г. йзбранное: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1996; Реале Дж., Антн-с е р н Д. Западная фнлософня от нстоков до нашнх дней: Пер. с нтал. Т. 4. СПб., 1997; Рнккерт Г. Фнлософня жнзнн: Пер. с нем. Мн.; М., 2000. А.Б.Савеня.
    ФІЛАСЙФІЯ ПАЛІТЫКІ, адзін з раз-дзелаў філасофіі, які даследуе фунда-ментальныя праблемы палітыкі, законы паліт. развіцця грамадства, прынцыпы функцыянавання ўлады, адносіны па-між яе суб’ектамі і аб’ектамі, яе ўзаема-адносіны з грамадствам. Тэрмінам «Ф.п.» карыстаюцца таксама для абазначэння паліт. поглядаў асобы, партыі, класа і інш. (напр.: «Ф.п. кабінета торы», «Ф.п. новага пакалення» і інш.).
    Узнікла ў ант. часы ў Еўропе і Стараж. Ki-Tai як роздум філосафаў аб чалавеку і свеце, уладзе, справядлівасці, няроўных адносінах паміж людзьмі і з’яўлялася адначасова аналі-зам, павучаннем і маральнай пропаведдзю. Аўтарамі найб. ранніх філас. прац пра палі-тыку былі Платон і Арыстоцель. У эпоху Ад-раджэння і ў Новы час распрацаваны філас. тэорыі ўлады і дзяржавы, канцэпцыі паліт. канфліктаў і рэвалюцый, раздзялення маралі і палітыкі (Н.Макіявелі), натуральных правоў (Т.Гобс, ДжЛок, Б.Спіноза), раздзялення ўлад, грамадзянскай супольнасці і праеавой дзяр-жавы (Дж.Лок, Ш.Мантэск’ё), асн. кірункі паліт. ідэалогіі — лібералізм і кансерватызм. Ням. класічная філасофія даследавала этніч-ныя асновы права і дзяржавы (І.Кант) і ў цэ-лым філасофіі права (Г.Гегель).
    Сучасная Ф.п., у працяг класічных традыцый, увяла ў паліт. ўжытак выву-чэнне праблем сац.-эканам. развіцця со-цыумаў, палітыка-прагнастычныя тэо-рыі, сістэматызацыю паліт. ведаў, але ас-новай застаюцца эмпірычныя веды, іх абагульненне і выкарыстанне ў паліт. практыцы. Яна ўзаемадзейнічае з па-літ. сацыялогіяй, псіхалогіяй і інш. на-вук. дысцыплінамі. Умоўна Ф.п. падзя-ляюць на палітычную анталогію (вучэн-не аб паліт. жышіі, прыродзе і сутнасці паліт. сусвету), палітычную антрапало-гію (вывучае спецыфіку паліт. творчасці асобы ў параўнанні з яго сацыяльнай дзейнасцю), палітычную эпістэмалогію (аналізуе суадносіны рацыянальнага і ірацыянальнага ў палітыцы), палітыч-ную праксеалогію (вывучае асн. закана-мернасці палітыкі), палітычную аксія-логію (вывучае паліт. каштоўнасці фі-лас.-паліт. асновы грамадства), палітыч-ную ідэалогію (абгрунтоўвае месца розных сац. груп у паліт. сістэме гра-мадства).
    Літ.: Г о б о з о в Й.А. Фнлософня полм-тнкн. М., 1998; Котляров Й.В. Полнтн-ческая соцнологня. Мн., 1998. І.В.Катляроў. ФІЛАСбФІЯ ПАЧУЦЦЯ I ВЁРЫ (ням. Glaubens-philosophie), ірацыяналістыч-ны кірунак у нямецкай філасофіі 2-й пал. 18 ст. Склалася як рэліг.-філас. аб-грунтаванне духоўнай атмасферы Гер-маніі 1770-х г. з яе псіхалагізмам, куль-там пачуцця, суб’ектывізмам; супраць-стаяла асветншкаму рацыяналізму. Ра-цыянальнаму апасродкаванаму пазнанню проціпастаўляла ідэю «непасрэдных ве-даў». Яе прадстаўнікі (Ф.Г.Якобі, І.Г.Га-ман і інш.) зыходзілі з таго, што рэаль-нае існаванне рэчаў даецца чалавеку непасрэдна ў яго пачуццях і веры пера-важна інтуітыўна; сцвярджалі, што шляхам рацыянальнага мыслення не-
    388	філасофія
    магчыма ўсвядомійь сутнасць чалавечай асобы, а пазнаецца яна толькі шляхам «веры», «адкрыцця», «пачуццяў». Змес-там веры яны лічылі і рэальнасць па-чуццёвага зместу зямных рэчаў, і рэаль-насць абсалютнага і вечнага. Гэтыя ідэі паўплывалі на развіццё інтуітывізму 19—20 ст., які ў інтуіцыі бачыў дастат-ковы сродак для атрымання сапраўдных ведаў, экзістэнцыялізму і філасофіі жыц-ця. Але большасць прыхільнікаў непас-рэднага інтуітыўнага пазнання (М.А.Лос-кі, СЛ.Франк, Я.М.Трубяцкой) імкнула-ся да спалучэння інтуіцыі і інтэлектуаль-нага пазнання. Гл. таксама Ірацыяналізм.
    В.Дз.Марозаў.
    ФІЛАСОФІЯ ПРЫРбДЫ, гл. Натур-філасофія.
    ФІЛАСбФІЯ САЦЫЙЛЬНАЯ, раздзел філасофіі, які распрацоўвае агульную тэарэтычную канцэпцыю сац. рэчаіс-насці, даследуе законы функцыянаван-ня і развіцця грамадства. Фундамен-тальная праблема Ф.с. — высвятленне субстанцыяльнай асновы грамадскага жыцця. У яе вырашэнні існуюць 2 па-дыходы: ідэаліст. (субстанцыяльную ас-нову соцыуму бачыць ў розных мадыфі-кацыях духу — абсалютнай ідэі, волі і інш.) і матэрыяліст. (субстанцыяльнай асновай прызнае аб’ектыўную і неза-лежную ад суб’екта сац. рэчаіснасць). Сац. рэчаіснасць у Ф.с. разглядаецца як сістэма, што ўключае сукупнасць лю-дзей і адносіны паміж імі, якія складва-юцца ў працэсе супольнай прац. дзей-насці, і прыродныя фактары, што ўплываюць на вытв. працэс. 3 мэтай дэталёвага вывучэння механізма фун-кцыянавання соцыуму вылучаюць шэ-раг сац. сфер, асн. з якіх эканам., паліт. і духоўная. Пры вырашэнні пытання пра ўзаемадзеянне сац. сфер вылуча-юць падыходы ідэаліст. (акцэнтуе ўвагу на духоўнай ці паліт. сферах) і матэрыя-ліст. (эканам. сферу прызнае галоўнай, сукупнасць вытв. адносін разглядае як базіс грамадства). Адна з актуальных праблем Ф.с. — вызначэнне яе прадме-та з мэтай выяўлення месца Ф.с. сярод інш. дысцыплін, звязаных з даследаван-нем грамадства (сацыялогія, філасофская антрапалогія, філасофія гісторыі і інш.). Ф.с. даследуе ўсеагульныя законы гра-мадскага развіцця, метадалогію сац. паз-нання, сістэмную цэласнасць грамад-ства і прыроды, гіст. супольнасці лю-дзей, грамадскую свядомасць і яе формы, суадносіны матэрыяльнага і духоўнага (грамадскіх быцця і свядомасці), неаб-ходнасці і свабоды ў грамадстве, ролю асобы і нар. мас, сац. рэвалюцый і эва-люцыі ў гіст. працэсе і інш.