• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    На Беларусі ў 17—20 ст. шырока ўжывалася для аздаблення сцен фасадаў і інтэр’ераў культавых і палацавых будын-каў. Пашырана таксама ў арх. дэкоры жылых і грамадскіх будынкаў 1950-х г.
    Філёнга ў афармленні партала Успенскага са-бора манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонім-скага раёна Гродзенскай вобл.
    ФІЛІГРАНАЛбгіЯ (ад філігрань + ...ло-гія), галіна палеаграфіі, якая вывучае вадзяныя знакі — філіграні і фабрыч-ныя штэмпелі на паперы для вызначэн-ня сапраўднасці гіст. дакументаў і іх да-тавання.
    Да арт. Філігрань. Залатое ўпрыгожанне адзення. Кветка лотаса. Сярэдняя Азія. 13— 14 ст.
    ФІЛІГРАНЬ (італьян. filigrana ад лац. filum нітка+granum зерне), 1) скань, від ювелірнай тэхнікі; ювелірны выраб з тонкага залатога, сярэбранага ці медна-га дроту. Бывае ажурная і фонавая (на-пайная). Ажурная Ф. (плоская і аб’ём-ная) складаецца са спаяных паміж са-бой драцяных элементаў; фонавая бы-вае глухая (напайванне ўзору на ліставы метал) і прасечная (высячэнне ці выпі-лоўванне фону пасля прыпайвання ўзо-ру). Часта спалучаецца з чаканкай, зяр-неннем, эмалямі. Вядома са старажыт-насці ў краінах Усходу, Еўропы, Сярэд-няй Азіі, у Расіі з 12 ст. На Беларусі тэхніка Ф. вядома з 11—13 ст. (выраб лунніц, колтаў, пярсцёнкаў, бранзале-таў, скроневых кольцаў і інш.). Пашы-рылася ў 16—18 ст. У 17 ст. бел. май-стры працавалі ў Сярэбранай і Аружэй-най палатах Маскоўскага Крамля, дзе ў тэхніцы Ф. выраблялі царк. начынне, посуд, ювелірныя ўпрыгожанні. У тэх-ніцы Ф. вядомы вырабы В. Калістрата-ва, А.Карніенкі, Ю. Любімава, Р. На-віцкага, Г. Наркевіча і інш. майстроў ф-к маст. вырабаў. 2) Накладныя метал. аздобы пераплёту кнігі. 3) Тое, што ва-дзяныя знакі. Я.М. Сахута.
    ФІЛІДдвіЧ Іосіф Юр’евіч (1874, в. Шаршні Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — снеж. 1942), удзельнік партыз. руху на тэр. Дзятлаўскага р-на, герой Вял. Айч. вайны. 3 вясны 1942 разам з сынам Іванам быў правадніком і сувяз-ным першых партыз. груп. Восенню да-памог партызанам абсталяваць шпіталь на востраве сярод незамярзаючага бало-та, куды разам з сынам па вядомай толькі ім пераправе дастаўлялі паране-ных, медыкаменты і прадукты харча-вання. 16.12.1942 карнікі пад пагрозай расстрэлу ўсёй сям’і запатрабавалі ад-
    ФІЛІМОНАЎ	391
    весці іх да шпіталя. Ф. завёў карнікаў у непраходнае балота, адкуль многія так і не выбраліся, а яго забілі. Помнік Ф. у г.п. Дзятлава (скульпт. А.І. Салятыцкі).
    «ФІЛІКІ ЭТЭРЫЯ» («Philike Hetaireia» «Сяброўскае таварыства»), агульнагрэ-чаская тайная арг-цыя ў 1814—21, якая змагалася за вызваленне Грэцыі ад тур. няволі. Засн. грэч. перасяленцамі ў Адэсе (з 1818 цэнтр у Стамбуле); арга-нізац. структура шмат у чым запазы-чана ў карбанарыяў і масонства. Дзейні-чала ў Грэцыі і інш. месцах Асманскай імперыі, Рас. імперыі (Прычарнамор’е, Бесарабія), Зах. Еўропы, дзе было грэч. насельніцтва і калоніі. Аб’ядноўвала ра-меснікаў, гандл. буржуазію, інтэліген-цыю, ч. духавенства і гандл.-фін. арыс-такратыі (фанарыётаў), правадыроў клефтаў і арматолаў (грэч. стражнікаў на тур. службе). 3 1820 кіраўнік «Ф.Э.» — кн. АІпсіланці. «Ф.Э.» ў асн. падрыхтавала Грэчаскую нацыянальна-вызваленчую рэвалюцыю 1821—29 і з яе пачаткам спыніла існаванне.
    ФІЛІМбНАВА Любоў Аляксандраўна (н. 12.10.1948, Мінск), бел. пісьменніца. Дачка К.АФілімонава. Скончыла Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1971). У 1972—84 працавала ў выд-ве «Мастац-кая літаратура», на Бел. тэлебачанні. 3 1996 займаецца выдавецкай дзейнасцю. Друкуецца з 1967 (вершы на рус. мове). 3 1972 піша па-беларуску. У паэт. зб-ках «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (1988) лірычныя перажыванні і элегічны роздум пра ча-лавека, прыроду, грамадства і іх узаема-залежнасць. У кн. апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981) арган. спалучэн-не лірызму і гумару. Перакладае на бел. і рус. мову творы англ., груз., польскіх, туркм., франц. пісьменнікаў. Укладаль-нік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркм. л-ры «Кветкі Караку-маў» (1990).
    ФІЛІМбНАЎ Аляксандр Андрэевіч (н. 9.5.1918, в. Кучын Кармянскага р-на Гомельскай вобл.), бел. гісторык. Герой Сав. Саюза (1945). Д-р гіст. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1942), БДУ (1949). У Вял. Айч. вайну з 1943 на Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Танк. рота на
    392	філімонаў
    чале са ст. лейт. Ф. вызначылася 16— 18.4.1945 у баях у прыгарадзе Берліна, дзе адбіла 10 атак, знішчыла 12 танкаў і самаходных гармат, 11 палявых гармат, 20 грузавых аўтамашын, 35 кулямётных кропак, шмат жывой сілы ворага. 3 1947 на выкладчыцкай рабоце, з 1969 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, у 1975—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Распрацоўвае праблемы гісторыі БССР, Вял. Айч. вайны, нац. адносін, агр. пы-танняў і інш. Адзін з аўтараў і чл. рэд-калегіі кн. «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 5, 1975), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (кн. 2, 1984).
    Тв.: Укрепленне союза рабочего класса н трудяшегося крестьянства в пернод разверну-того стромтельства соцналнзма (1929—1936 гг.). Мн., 1968; Главная сяла н опора Совет-ской властн. 2 нзд. М., 1982; Партнзанскнй фронт в годы Велнкой Отечественной войны. Мн„ 1993.
    ФІЛІМОНАЎ Віктар Мікалаевіч (13.10.1938, с. Сушкі Разанскай вобл., Расія — 23.4.1998), бел. мастак. Скон-чыў Маскоўскае вышэйшае маст.-пра-мысл. вучылішча (1963). Працаваў у га-ліне паліт. плаката, маст. афармлення музеяў, прыкладной і кніжнай графікі. Аўтар плакатаў «3 высокай узнагародай вас, дарагія мінчане» (1970), «Квітней, родная Беларусь» (1978), «Боль зямлі маёй» (1980), «Спыніцеся!» (1985). Рас-працаваў праекты маст. афармлення за-лаў Літ. музея Я.Коласа ў Мінску (1967), Гісторыка-этнагр. музея ў г. Клецк Мінскай вобл. (1979), Музея сав.-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Б.А.Крэпак.
    ФІЛІМОНАЎ Сяргей Дзмітрыевіч (н. 14.4.1937, г. Манчагорск Мурманскай вобл., Расія), бел. архітэктар. Канд. ар-хітэктуры (1971). Скончыў БПІ (1960). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект» (у 1960—73 і 1988—94 кіраўнік майстэр-ні). 3 1973 выкладаў у БПА (да 1983 заг. кафедры, у 1996—98 праф.). Асн. рабо-ты; актавая зала Бел. с.-г. акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобл. (1962), спарт. комплекс «Дынама» на Камсамольскім воз. (1978, 1-я чарга; зала маст. гімнас-тыкі, 1996) у Мінску, гасцініца «Гары-зонт» у г. Баранавічы Брэсцкай вобл. (1980). У сааўт. выканаў праекты Мін-скага палаца спорту (1963—66), Палаца культуры ў г. Салігорск Мінскай вобл. (1965—68), спарт. комплексу ДАІ па вул. Сямашкі (1994—2000), гандл.-выс-тавачнага комплексу «Аквабел» (1996— 98) у Мінску; палацаў спорту ў рас. га-радах Чэлябінск (1967) і Валгаград (1974). Даследуе праблемы архітэктуры шматмэтавых відовішчных і спарт. збу-даванняў. 3 1998 жыве за мяжой.
    Тв.: Архмтектура уннверсальных зрелншно-спортмвных залов. Мн., 1980; Архнтектура обіцественных зданнй Белорусснн. Мн., 1985.
    ФІЛІМОНАЎСКАЯ ЦАЦКА, традыцый-ны рускі нар. маст. промысел глінянай цацкі з цэнтрам у в. Філімонава Адоеў-скага р-на Тульскай вобл. Час засна-вання невядомы, пашыраны з сярэдзі-ны 19 ст. У пач. 20 ст. выраблялі разма-ляваныя цацкі (пераважна свісцёлкі) у выглядзе фігурак жывёл, упрыгожаных геам. арнаментам. У 1950-я г. цацкі вы-раблялі па заказах Маст. фонду Расіі. У 1967 у Філімонаве арганізавана май-стэрня. Найб. папулярныя матывы:
    Філімонаўскія цацкі 1970-я г.
    «Вершнік», «Сялянка», «Карміліца», «Жаніх і нявеста» і інш. Традыц. Ф.ц. вырабляюць з пластычнай прыроднай сіне-чорнай гліны, якая пры абпальван-ні набывае белы колер. Цацкі размалёў-ваюць анілінавымі фарбамі, разведзе-нымі на яйках; геам. арнамент склада-ецца з палосак, салярных знакаў, бар-дзюраў.
    ФІЛІН Фядот Пятровіч (7.3.1908, в. Се-ліна Дубенскага р-на Тульскай вобл., Расія — 5.5.1982), рускі мовазнавец. Чл.-кар. AH СССР (1962), д-р філал. н. (1947), праф. (1948). Ганаровы д-р Яге-лонскага ун-та ў Кракаве (1976), інш. замежных ун-таў. Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1931). 3 1964 дырэктар Ін-та мовазнаўства, у 1968—82 Ін-та рус. мо-вы AH СССР. Адзін з укладальнікаў і старшыня рэдкалегіі «Слоўніка сучас-най рускай літаратурнай мовы» (т. 1 — 17, 1948—65; Ленінская прэмія 1970). Даследаваў пытанні гіст. лексікалогіі, лексікаграфіі, нармалізацыі і культуры рус. мовы, этнагенезу славян, дыялекта-логіі і лінгвістычнай геаграфіі, агульнага мовазнаўства і сацыялінгвістыкі. У яго працах шмат матэрыялаў па гісторыі бел. мовы. У кн. «Паходжанне рускай, украінскай і беларускай моў» (1972) рэ-канструяваў і апісаў стараж. дыялек-тныя адрозненні, якія абумовілі ў да-лейшым асаблівасці розных усх.-слав. моў; некат. стараж.-рус. лексічныя дыя-лектызмы, што захаваліся ў бел. мове. Некат. пытанні гісторыі бел. літ. мовы закрануты ў кн. «Вытокі і лёсы рускай літаратурнай мовы» (1981). У сваіх да-следаваннях выкарыстоўваў працы бел. даследчыкаў. У манаграфіях «Нарыс гіс-
    торыі рускай мовы да XIV ст.» (1940) і «Лексіка рускай літаратурнай мовы ста-ражытнакіеўскай эпохі» (1949) даў апі-санне лексікі стараж.-рус. мовы як зы-ходнага этапу ў гісторыі слоўнікавага складу сучасных усх.-слав. моў. Гал. рэ-дактар «Слоўніка рускіх народных гаво-рак» (вып. 1—23, апубл. 1965—87), час. «Вопросы языкознання» (1971—82).
    Літ:. Ф.П.Фнлнн. М., 1978; Богатова Г.А., Мванов В В. Ф.П.Фнлхн (1908—
    1982) // Нзв. AH СССР. Сер. лнт. в яз. 1982.
    № 5.	А.1. Жураўскі.
    ФІЛІП (Philipe) Жэрар (4.12.1922, г. Кан, Францыя — 25.11.1959), француз-скі акцёр. 3 1942 у т-ры, у т.л. ў Нац. нар. т-ры пад кіраўніцтвам Ж.Вілара. 3 1943 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва ад-метнае гераічным пафасам у спалучэнні з рамант. меланхоліяй, тэмпераментам і пачуццём гумару. Зняўся ў фільмах «Ідыёт» (1946), «Пармскі манастыр» (1947), «Прыгажосць д’ябла» (1950), «Жульета, ці Ключ да сноў» (1951), «Начныя прыгажуні», «Фанфан-Цюль-пан» (абодва 1952) і інш. Псіхал. скла-даныя вобразы стварыў у фільмах «Спа-дар Рыпуа» (1954), «Монпарнас, 19» (1957), «Гулец» (1958). Паставіў фільм «Прыгоды Тыля Уленшпігеля» (1957).
    ФІЛІП II (Felipe; 21.5.1527, г. Вальяда-лід, Іспанія — 13.9.1598), кароль Іспа-ніі [1556—98], 3 дынастыі Габсбургаў. Прастол заняў пасля адрачэння свайго бацькі Карла V і падзелу імперыі, па-водле якога атрымаў Іспанію, Сіцылій абедзвюх Каралеўства, Нідэрланды, Франш-Кантэ, Мілан, уладанні ў Аме-рыцы і Афрыцы. Садзейнічаў умацаван-ню абсалютызму, быў фанатычным прыхільнікам каталіцызму (падтрымлі-ваў інквізіцыю, праследаваў ератыкоў і марыскаў)', для вядзення бясконцых войнаў павялічваў падаткі, у т.л. алька-балу. Ў выніку разгрому франц. войск у бітве каля Сен-Кантэна (1557) заклю-чыў з франц. каралём выгадны для Іс-паніі мір, які завяршыў італьянскія вой-ны 1494—1559. У 1571 узначаліў «Свя-шчэнную лігу», створаную шэрагам дзяржаў для барацьбы з туркамі. У 1581 далучыў да сваіх уладанняў Партугалію. Вёў войны з Англіяй (ісп. «Неперамож-