• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ...ФІЛІЯ (ад грэч. philia любоў, схіль-насць), другая састаўная частка склада-ных слоў, якая адпавядае паняццям «схільнасць», «любоў да чаго-небудзь» (напр., гідрафілія, тэрмафілія).
    ФІЛІЯЛ (ад позналац. filialis сыноўскі), аддзяленне ці частка буйнога прадпры-емства, якой-н. установы, арганізацыі; не з’яўляецца юрыд. асобай. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Ф. як адасобленае падраздзяленне юрыд. асобы ажыццяўляе ўсе яе функцыі ці іх частку, у т.л. функцыі прадстаўніцтва.
    ФІЛІЯЦЫЯ (франц. filiation ад лац. filius сын), у канстытуцыйным праве набыццё грамадзянства па нараджэнні. У парадку Ф. грамадзянства набываец-ца на аснове прынцыпаў «права крыві» або «права глебы». У першым вьтадку дзіця набывае грамадзянства бацькоў незалежна ад месца нараджэння, у дру-гім — дзіця сгановіцца грамадзянінам той дзяржавы, на тэрыторыі якой яно нарадзілася, незалежна ад грамадзян-ства бацькоў. Прынньш «права глебы» прымяняецца пераважна ў краінах Лац. Амерыкі. Найчасцей абодва прынцыпы ў пэўнай ступені спалучаюцца (напр., у Рэспубліцы Беларусь).
    ФІЛбДЫЙ (ад грэч. phyllodes лістапа-добны), пляскаты чаранок ліста ў выг-лядзе ліставой пласцінкі. Уласцівы рас-лінам засушлівых абласцей (напр., аў-страл. акацыям). У антагенезе такіх рас-лін ліставыя пласцінкі рэдукуюцца, a
    398 філон
    чаранкі ператвараюцца ў Ф., які стано-віцца асн. органам фотасінтэзу. Звы-чайна арыентаваны рабром да сонца, што спрыяе памяншэнню транспірацыі.
    ФІЛбН АЛЕКСАНДРЬІЙСКІ (Philon Alexandreus; 21 ці 28 да н.э., г. Алексан-дрыя — 41 ці 49 н.э.), іудзейска-элініс-тычны філосаф. Сінтэзаваў догматы іудаізму і стараж.-грэч. філасофію (Пла-тон, стаіцызм, Піфагор). У аснове яго філасофіі прынцып абсалютнай тран-сцэндэнтнасці Бога і стоіка-платонаў-скае вучэнне пра ідэі. Разглядаў Бога як сапраўдна існае, пра якое чалавеку вя-дома толькі тое, што яно існуе, але не-вядома, якое яно. На аснове канцэпцыі эманацыі распрацаваў вучэнне пра ло-гас (вярхоўнага архангела) як самае вы-сокае і дасканалае божае тварэнне, дзя-куючы якому Бог стварыў спачатку больш блізкіх да сябе істот (анёлаў), a потым свет рэчаў і чалавека. Задачай чалавека лічыў прытрымліванне логасу і набліжэнне да Бога шляхам экстазу. Шэраг яго ідэй развівадіся ў патрыстыцы.
    Тв:. Рус. пер. — Протнв Флакка; О по-сольстве к Гаю... М.; Йерусалнм, 1994; Тол-ковання Ветхого Завета. М., 2000.
    В.А. Архіпава.
    ФІЛбНАЎ Валерый Пятровіч (н. 7.11.1949, в. Кіявец Крупскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне гі-гіены і эпідэміялогіі. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973), дзе і працаваў з 1985. 3 2002 у НДІ гігіены і санітарыі (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях новых пас-кораных метадаў нарміравання шмат-кампанентнага забруджвання атмасфе-ры, ліквідацыі эпідэмічных захворван-няў і інш.
    Тв.: Прнродная среда Беларусн. Мн., 2002 (у сааўт.).
    ФІлбНАЎ Ігар Паўлавіч (н. 1.7.1939, г. Магілёў), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БПІ (1964). 3 1980 заг. кафедры, з 1994 прарэктар Бел. нац. тэхн. ун-та. Навук. працы па матэм. ма-дэліраванні працэсаў мех. апрацоўкі ме-талаў, тэхнал. абсталявання і сродкаў аўтаматызацыі ў машына- і прыладабу-даванні.
    Тв.: Теорня механнзмов, машнн н манмпу-ляторов. Мн., 1998 (разам з П.П.Анцыпарові-чам, В.К.Акулічам); Вероятностно-статнстн-ческне методы оценкн качества в машнно-строенмн. Мн., 2000 (разам з А.І.Мядзведзе-вым); Человек н машнна. Мн., 2001 (разам з У.Л.Шадуя). М.П.Савік.
    ФІЛУМЕНІЯ (ад філ... + лац. lumen святло, свяцільнік), галіна калекцыяні-равання, прадметам якой з’яўляюцца этыкеткі ад запалкавых карабкоў, а так-сама т.зв. бланкавыя этыкеткі і іх тэма-тычныя наборы, што спецыяльна вы-пускаюцца для аматараў-філуменістаў. Узнікла ў сярэдзіне 19 ст. з пашырэн-
    нем запалак. Mae, як правіла, тэматыч-ны характар — у адпаведнасці з выява-мі на этыкетках (напр., пэўныя прадме-ты і з’явы, падзеі і да т.п.).
    ФІЛЬМ (ад англ. film плёнка), асобны кінатвор (кінафільм). У прафес. кінема-таграфіі вызначаюцца катэгорыі Ф.: маст. (гл. Мастацкае кіно), анімацый-ныя (гл. Анімацыйнае кіно), хранікаль-на-дакумент., навук.-папулярныя і на-вучальныя (гл. Навукова-папулярнае кі-но). Адрозніваюцца Ф. па жанрах, маст. кірунках, тэхн. асаблівасцях здымкі і праекцыі (нямы, гукавы, чорна-белы, каляровы, шырокаэкранны, панарамны, стэрэаскапічны), па даўжыні праекцыі (поўна- і кароткаметражны). 3 развіц-цём тэлебачання сфарміравалася катэ-горыя тэлевіз. Ф. (гл. Тэлефітм). Вылу-чаюцца Ф. аматарскія (Аматарскае кі-но). Ф. наз. таксама матэр. ўвасабленне кінатвора — сукупнасць выяў, пасля-доўна зафіксаваных на кінаплёнцы ці інш. носьбіце і аб'яднаных у тэматыч-нае цэлае з мэтай перадачы на экране. Гл. таксама Кінадраматургія, Кінамас-тацтва.
    ФІЛЬМАГРАФІЯ (ад фільм + ...графія), галіна ведаў, што вывучае метады і прынцыпы апісання фільмаў у даведач-ных работах. Існуе Ф. анатаваная, храна-лагічная, тэматычная, па жанрах, бягучая інфармайыйная, рэкамендацыйная і інш. Складаецца ў форме зборнікаў, давед-нікаў, паказальнікаў, спісаў, аглядаў. Анатаваная Ф. ўключае вызначэн-не тэмы, жанру, пераказ зместу, агуль-ную ідэйна-маст. адзнаку і асн. вытв. звесткі (назва кінастудыі або фірмы, што выпусціла фільм, метраж і хранаметраж, колькасць частак, дату вытв-cui і выпус-ку на экран, склад здымачнай групы, пе-ралік акцёраў, якія здымаліся ў фільме, атрыманыя ім узнагароды). X р а н a -лагічная Ф. паказвае агульны стан выпуску фільмаў у краіне, дае ўяўленне пра развіццё кінематаграфіі і работу асобных кінастудый, фірм, этапы твор-чай дзейнасці рэжысёра, сцэнарыста, ак-цёра і інш. удзельнікаў работы над паста-ноўкай фільма. Тэматычная Ф. — матэрыял для вывучэння пытаннчў, звя-заных з распрацоўкай асобных тэм у кі-намастацгве. Ф. мае вял. практычнае значэнне як аснова даследаванняў па пытаннях кінамастайтва і гісторыі кіно.
    На Беларусі анатаваная Ф. прадстаў-лена ў каталогу-даведніку «Усе беларус-кія фільмы» (т. 1—2, 1996—2000). Хра-налагічная Ф. бел. маст. і дакумент. фільмаў апублікавана ў кнігах «Гісторыя беларускага кіно» (т. 1—2, 1969—70), «Гісторыя кінамастантва Беларусі» ў 4-х т. (т. 1, 2001), А.Красінскага «Фільмы. Героі. Час» (1975), зб-ках «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў» (1998), «Беларускае кіно: Маладыя рэжысёры: Біяфільмаграфічны каталог» (1999). Вы-даюцца тэматычныя і жанравыя катало-гі дзеючага фонду маст., хранікальна-да-кумент., навук.-папулярных, вучэбных і рэкламных фільмаў «Беларускія фільмы». У 2002 выдадзены каталог бел. даку-
    мент. фільмаў «Беларуская культура і кіно». Інфарм. Ф. друкуецца ў газетах і часопісах. І.А.Аўдзееў.
    ФІЛЬМАКдПІЯ (ад фільм + копія), ко-пія кінафільма для дэманстравання ў кінатэатрах, клубах, па тэлебачанні і інш. Друкуюць на пазітыўнай кінаплён-цы шыр. 70, 35, 16 і 8 мм з негатыва або кантратыпу (гл. Контратыпаванне). Спец. разнавіднасці Ф. —Ф., вырабле-ныя на магн. стужцы (відэакасета) і на пластмасавай пласцінцы (відэадыск).
    ФІЛЬМАСКбП (ад фільм + ...скоп). ап-тычная прылада для разглядвання на прасвет кадраў дыяфільма (асобных дыя-пазітываў на кінаплёнцы). Часам Ф. на-зываюць найпрасцейшы дыяскоп.
    ФІЛЬМАТбКА (ад фільм + грэч. theke сховішча), установа або аддзел кінасту-дыі, дзе збіраюць і захбўваюць фільмы, а таксама зыходныя матэрыялы для іх стварэння (негатывы, пазітывы, сцэна-рыі, рэцэнзіі і інш.); збор кінатвораў. Праводзіць іх сістэматызацьпо, выву-чэнне і рэстаўрацыю. Усе матэрыялы Ф. размяшчаюцца ў фільмасховішчах, дзе падтрымліваюцца строга вызнача-ныя т-ра і вільготнасць паветра. На Бе-ларусі буйнейшая Ф. — Беларускі дзяр-жаўны архіў кінафотафонадакументаў.
    фільм-спектАкль. экранізацыя тэ-атральнага спектакля, зробленая з улі-кам асаблівасцей выяўленча-выразных сродкаў кіна-, тэле- і відэамастацтва. Mae на мэце пашырэнне дасягненняў тэатр. мастацтва з дапамогай сучасных тэхналогій. Дзеянне пры здымцы можа фіксавацца ў тэатр. зале або пераносіц-ца ў павільёны кінастудыі ці на натуру; выкарыстоўваецца і спалучэнне гэтых форм пры захаванні пастановачнай за-думы спектакля, рэжысёрскага выра-шэння і акйёрскай трактоўкі вобразаў. Першыя Ф.-с. створаны ў Расіі («Цар Іван Васілевіч Грозны», 1915; «Рэвізор», 1916, і інш.).
    У бел. кіно пашыраны з пач. 1950-х г.: «Паўлінка» Я.Купалы (1952, рэж. А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. У.Корш-Саблін і К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін) і інш. У наст. гады стварэнне Ф.-с. звязана з выкарыстан-нем тэлевізійнага спосабу фіксацыі: «Трыбунал» (1976, рэж. В.Акімушкін і В.Раеўскі) і «Зацюканы апостал» А.Ма-каёнка (1982, рэж. Б.Луцэнка), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1978, рэж. У.Міхарскі), «Апошні шанц» В.Быкава (1981, рэж. Раеўскі) і інш. Бел. т-ра імя Я.Купалы; «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1977, рэж. У.Траццякоў), «Паядынак» М.Матукоўскага (1985, рэж. У.Арлоў і Б.Эрын) Бел. т-ра імя Я.Коласа; «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча (1984, рэж. Луцэнка і Ю.Хашчавацкі) Дзярж. рус. драм. т-ра і інш. 3 1990-х г. рэпрадукцыя тэатр. спектакляў ажыццяўляецца з выкарыс-таннем электронных, лічбавых і відэа-носьбітаў: «Пагарэльцы» Макаёнка (1988,
    фінал 399
    рэж. В.Шавялевіч) Бел. т-ра імя Я.Ко-ласа; «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989, рэж. Раеўскі), «Тутэйшыя» Купа-лы (1992, рэж. М.Пінігін), «Князь Ві-таўт» А.Дударава (1998, рэж. Шавяле-віч) і інш. Бел. т-ра імя Я.Купалы, «На Залатым возеры» Э.Томпсана (1993, рэж. А.Карпаў-малодшы) рус. драм. т-ра, фільм-опера «Францыск Скарына» Дз. Смольскага (1990, рэж. Г.Нікалаеў) Нац. т-ра оперы; фільм-балет «Страсці» А.Мдывані (1996, рэж. Шавялевіч) Нац. т-ра балета; «Запіскі вар’ята» паводле Ф.Дастаеўскага (1997, рэж. А.Ляляўскі) Бел. дзярж. т-ра лялек, «Мілы ілгун» Дж.Кілці (1999, рэж. С.Агеенка) Т-ра студыі кінаакцёра і інш. Н.Ц.Фральцова.
    ФІЛЬТР (франц. filtre ад позналац. filtnim лямец), прыстасаванне або збу-даванне для фільтравання неаднарод-ных сістэм (сумесей), у выніку чаго ад-бываецца іх раздзяленне (ачышчэнне), асвятленне, згушчэнне. Асн. элемент Ф. — фільтравальная перагародка, што вырабляецца з паперы, тканіны, метал. ці пластмасавай сеткі, спечаных параш-коў і інш. Выбар матэрыялу для перага-родкі залежыць ад прызначэння Ф. Вы-карыстоўваюцца для ачысткі раствораў (напр., мінер. солей, масел), для раздзя-лення рэчываў на фракцыі, ачысткі і асвятлення прадуктаў у тэхнал. сістэ-мах, водаправодных сетках і інш. Ф. наз. таксама вял. групу прыстасаванняў, што выкарыстоўваюцца ў розных галі-нах тэхнікі, напр. фільтр акустычны, святлафільтр.