• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФІНАНСАВА-ПРАМЫСЛбВАЯ ГРЎ-ПА, таварыства, створанае ў выніку аб’яднання капіталаў прадпрыемстваў розных галін, банкаў і інш. крэдытна-фін. ін-таў, н.-д. цэнтраў шляхам акцы-яніравання. Mae на мэце максімізацыю прыбыткаў, павышэнне эфектыўнасці вытв. і фін. аперацый, умацаванне кан-курэнтаздольнасці на ўнутр. і знешнім рынках, усталяванне тэхнал. і каапера-тыўных сувязей, рост эканам. патэнцы-ялу ўдзельнікаў. Кіраванне ажыццяўля-ецца праз цэнтр. кампанію, якая можа бьшь юрыд. асобай або групай фіз. асоб — уласнікаў і вышэйшых мене-джэраў. Эканам. асновай Ф.-п.г. з’яўля-ецца сістэма ўдзелу, якая дазваляе аб’ядноўваць пад кіраўніцтвам цэнтр. кампаніі значную колькасць фірмаў праз іх удзел у акц. капітале. Функцыі цэнтр. кампаніі: спалучэнне паслядоў-ных стадый узнаўленчага цыкла ў цэ-лым, у т.л. рух капіталу; фін. забеспя-чэнне дзейнасці структур, якія ў яго ўва-ходзяць; рэалізацыя ўзгодненай паліты-кі выраўноўвання нормы прыбытку.
    Па прыналежнасці капіталу і маштабах дзейнасці адрозніваюць Ф.-п.г.: н а ц ы я -нальныя, капітал і маштаб дзейнасці якіх абмяжоўваецца рамкамі адной краіны; транснацыянальныя, што маюць шырокую сетку даччыных прадпрыемстваў за мяжой, але асн. доля капіталу належыць ад-ной краіне; шматнацыянальныя, або глабальныя, капітал якіх належыць прадпры-мальнікам розных краін, а іх дзейнасць ахоп-лівае ўвесь сусв. рынак. Ф.-п.г. ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць у адпаведнасці з цы-вільным кодэксам краіны і законам «Аб фі-нансава-прамысловых групах» ад 4.6.1999.
    М.Е.Заяц, І.П.Заева.
    ФІНАНСАВАЯ АЛІГАРХІЯ, палітычнае і эканам. панаванне невялікай групы людзей, якія кіруюць дзяржавай і яе эканомікай. Звычайна гэта найбуйней-шыя ўласнікі капіталу, найб. уплыво-выя прадстаўнікі гандл.-прамысл. і фін. манаполій, іх эліта. Узнікае на аснове зрошчвання прамысл. і банкаўскага ка-піталу ў выніку канцэнтрацыі і цэнтра-лізацыі вытв-сці і капіталу на аснове асабістай уніі ці працяглых сувязей. Канкрэтнай арганізацыйнай іх формай з’яўляюцца манапалістычныя фінанса-ва-прамысловыя групы, якія ўяўляюць сабой аб’яднанні прамысл., банкаўскіх і гандл. манаполій пад кантролем най-буйнейшых з іх. Фін.-прамысл. эліта
    кантралюе працэс прыняцця рашэнняў у галіне эканам. і сац. палітыкі. Інтэр-нацыяналізацыя гасп. жыцця, узмац-ненне інтэграцыйных працэсаў, развіц-цё міжнар. прамысл. і банкаўскіх мана-полій садзейнічаюць узнікненню між-нар. паводле складу і сфер уплыву фін. груп, вядуць да ўсё больш цеснага пера-пляцення інтарэсаў Ф.а. розных дзяр-жаў. Структура Ф.а. мяняецца ў працэсе развіцця і эвалюцыі форм уласнасці. Гл. таксама Фінансавы капітал.
    ФІНАНСАВАЯ БЛАКАДА, спыненне або абмежаванне фін. адносін якой-н. дзяржавы (дзяржаў) ці міжнар. фін.-крэдытнай apr-цыі з краінай, якую бла-кіруюць з мэтай эканам. ці паліт. націс-ку; адзін з відаў эканамічнай блакады. Састаўныя часткі Ф.6.: з а л а т а я б л а к а д а (золата гэтай краіны не прымаецца ў якасці плацежных гро-шай); крэдытная блакада [ад-мова якой-н. дзяржавы (дзяржаў) ці міжнар. валютна-крэдытных арг-цый даваць крэдыты гэтай краіне]. Пры ажыццяўленні Ф.б. дзяржавы ці міжнар. арг-цыі скарачаюць або спыняюць эк-спарт дзярж. ці прыватнага капіталу ў краіну, што ізалюецца, пазбаўляюць яе прамысл. і гандл. кампаніі, банкі фін. падтрымкі ў форме дзярж. субсідый, страхавання, ільготнага падаткаабкла-дання, узмацняюць мытныя абкладанні яе тавараў і інш.
    ФІНАНСАВАЯ ДЫСЦЫПЛІНА. пара-дак ажыццяўлення фін. дзейнасці, які грунтуецца на выкананні статутаў, пра-цоўнай, дагаворнай, разліковай і пла-цежнай дысцыпліны. Абавязковая для юрыд. асоб, дзярж. органаў улады, орга-наў мясц. самакіравання, іх службовых асоб, грамадзян. З’яўляецца аб’ектам дзярж., банкаўскага і галіновага кантро-лю, эканам. увагі грамадства, умовай фін. стабільнасці дзяржавы і прадпры-емстваў. Патрабаванні да Ф.д. фарміру-юцца і мяняюцца ў залежнасці ад фін. і гасп. заканадаўства. Знешні кантроль за Ф.д. ажыццяўляюць: казначэйствы, па-датковыя інспекцыі, падатковая мілі-цыя, банкі і інш. фін.-крэдытныя і су-дова-прававыя ўстановы, а таксама аў-дытарскія службы.
    ФІНАНСАВАЯ ПАЛ/ТЫКА, састаўная частка эканамічнай палітыкі дзяржавы, накіраваная на мабілізацыю фін. рэсур-саў, іх рацыянальнае размеркаванне і выкарыстанне для ажыццяўлення дзяр-жавай яе функцый. Яна рэалізуецца праз рычагі і стымулы фін. механізму, асобая роля сярод якіх належыць падат-кам, што забяспечваюць фарміраванне цэнтралізаваных даходаў. Функцыя рэ-гулявання выяўляецца пры размерка-ванні сродкаў бюджэту дзяржаўнага на розныя мэты: капітальныя ўкладанні, развіццё сац. сферы, абарону, абслугоў-ванне дзярж. і ўнутр. доўгу і г.д. Фін. рэгулятарамі з’яўляюцца таксама ўмовы фарміравання і размеркавання фінанса-вых рэсурсаў, умовы крэдытавання, сіс-тэмы спец. падатковых ільгот, рэгуля-
    ФІНАНСАВЫЯ	401
    ванне ўзроўнем заработнай платы, цэ-намі, мытнае рэгуляванне і інш. інстру-менты фінансава-крэдытнай палітыкі. Адрозніваюць самаст. часткі Ф.п.: па-датковую, бюджэтна-фінансавую і гра-шова-крэдытную. Падатковая п а л і т ы к а рэалізуе інтарэсы дзяржа-вы праз забранне часткі валавога ўнутр. прадукту на агульна-дзярж. патрэбы, мабілізацыю гэтых сродкаў і іх перараз-меркаванне праз бюджэт. Падаткі ажыццяўляюць свае прызначэнне і функцыі ў адзіным бюджэтным працэ-се, выконваючы фіскальную і стымуля-вальную функцыі. Б ю д ж э т н а-ф і -нансавая палітыка звязана з размеркаваннем фонду грашовых срод-каў дзяржавы і яго выкарыстаннем па галіновым, мэтавым і тэр. прызначэнні. Выдаткі бюджэту цесна звязаны з яго даходамі. На канкрэтныя віды бюджэт-ных выдаткаў уздзейнічаюць фактары: прырода і функцыі дзяржавы, узровень сац.-эканам. развіцця, формы прадстаў-лення бюджэтных сродкаў і г.д. Г р a -шова-крэдытная палітыка складае аснову Ф.п.; арыентуецца на павышэнне ролі банкаўскага крэдыту і эфектыўнасць выкарыстання пазыко-вых сродкаў, гнуткі падыход да пра-дастаўлення крэдыгу, фарміраванне бан-каўскіх рэзерваў, фін. рынку, скарачэн-не неабгрунтаванага перапампоўвання грошай са сферы безнаяўнага абарачэн-ня ў наяўнае, канверсоўнасць грошай, рэарганізацыя ашчаднай і страхавой справы. М.Е.Заяц.
    ФІНАНСАВЫ КАНТРбЛЬ, форма дзяр-жаўнага кантролю, які ажыццяўляецца ў працэсе ўтварэння, размеркавання і вы-карыстання фондаў грашовых сродкаў у нар. гаспадарцы. Яго асн. прызначэнне: з дапамогай фін. форм і метадаў забяс-печыць праверку законнасці і правіль-насці, а таксама эфектыўнасці выка-рыстання грашовых фондаў дзяржавы, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў. Ф.к. з’яўляецца адным з інструментаў гасп. механізма і выкарыстоўваецца ў ходзе складання і выканання фін. пла-наў і каштарысаў, праверкі эфекгыўнас-ці выкарыстання ў кіраўніцтве эканомі-кай таварна-грашовых адносін і эканам. рычагоў (цана, прыбытак, бюджэт і інш.). Гал. прынцыпы Ф.к.: галоснасць, рэгулярнасць, усеагульнасць, рэзульта-тыўнасць. Па формах правядзення Ф.к. падзяляецца на папярэдні, бягучы і наступны. Папярэдні Ф.к. ажыц-цяўляецца перад афармленнем фінанса-ва-гасп. аперацый і накіраваны на па-пярэджанне парушэнняў законаў і не-рацыянальнага расходавання сродкаў. Б я г у ч ы Ф.к. праводзіцца ў час афармлення аперацый па паступленні даходаў, расходаванні грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей і інш.; наступны Ф.к. — пасля правя-дзення гасп.-фін. аперацый. Асн. мета-ды Ф.к.: падліковыя праверкі бухгалтар-скіх балансаў і справаздач, аналіз гасп. дзейнасці, сустрэчныя праверкі, інвен-тарызацыя таварна-матэрыяльных каш-тоўнасцей, рэвізіі.
    ФІНАНСАВЫ КАПГГДЛ, г р а ш о -ва-гандлёвы капітал, л і к -в і д н ы я а к т ы в ы, капітал, які ўтвараецца ў выніку зліцця банкаўскага капіталу з прамысловым. У пач. 20 ст. ў развітых капіталіст. краінах узмацнілася канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаў-скага капіталу пад уздзеяннем працэсу канцэнтрацыі вытв-сці. Банкі з паср^д-нікаў плацяжоў ператвараліся ў грашо-вых манапалістаў, укараняліся ў пра-мысл. прадпрыемствы і станавіліся іх саўладальнікамі. Адначасова прамысл. манаполіі стваралі ўласныя банкі, скуп-лялі кантрольныя пакеты акцый інш. банкаў. Значную ролю ў зрошчванні банкаўскага і прамысл. капіталаў мела асабістая унія (сканцэнтраванне ў ад-ных руках кіруючых пасад у банкаўскіх і прамысл. манаполіях), сістэма ўдзелу (кіраванне манаполіяй чужымі капіта-ламі, большымі за ўласныя). Ф.к. не аб-мяжоўваецца рамкамі нац. эканомікі і стварае міжнар. Ф.к. А.М.Гарбаценкаў. ФІНАНСАВЫ КРЬІЗІС, глыбокае раз-ладжванне дзяржаўнай фінансавай, гра-шовай сістэмы. Праяўляецца ў рэзкай неадпаведнасці даходаў бюджэту іх вы-даткам, нестабільнасці і падзенні ва-лютнага курсу нац. грашовай адзінкі, узаемных неплацяжах эканам. суб’ек-таў, неадпаведнасці грашовай масы ў абарачэнні патрабаванням грашовага абарачэння. Выяўляецца ў хранічным бюджэтным дэфіцыце, выклікае інфля-цыю. Рост бюджэтнага дэфіцыту выклі-кае вял. павелічэнне дзярж. доўгу, a плата працэнтаў па ім у сваю чаргу аб-цяжарвае бюджэт і павялічвае яго дэфі-цыт. Звязаная з бюджэтным дэфіцытам пагроза інфляцыі падрывае дзярж. крэ-дыт. Напружанае становішча дзярж. бюджэту і дзярж. крэдыту непазбежна цягне за сабой рост падаткаў і адпавед-на зніжэнне рэальнай заработнай пла-ты. Ф.к. звычайна звязаны з агульнымі крызісамі эканамічнымі, якія перыядыч-на паўтараюцца ў рыначнай эканоміцы.
    ФІНАНСАВЫЯ РЭСЎРСЫ, грашовыя даходы, накапленні і паступленні, якія знаходзяцца ў распараджэнні суб’екта гаспадарання. Прызначаны для выка-нання фін. абавязацельстваў, ажыццяў-лення вьшаткаў на расшыранае ўзнаў-ленне, эканам. стымуляванне і зада-вальненне сац. і інш. патрэб працую-чых. Іх фарміраванне ажыццяўляецца за кошт уласных і прыраўнаваных да іх сродкаў, мабілізацыі рэсурсаў на фін. рынку і паступлення грашовых сродкаў ад фін.-банкаўскай сістэмы ў парадку пераразмеркавання. Першапачатковае стварэнне адбываецца ў момант засна-вання прадпрыемства, калі зацвярджа-ецца статутны фонд. Крыніцы Ф.р.: ак-цыянерны капітал, паявыя ўзносы чле-наў кааператываў, галіновыя Ф.р., доў-гатэрміновы крэдьгг, бюджэтныя сродкі.
    ФІНАНСАВЫЯ РЭФОРМЫ 1860-х г. у Р а с і і, рэформы, мэта якіх прыста-саваць фін. сістэму краіны да развіцця капіталізму. Падрыхтоўка і правядзенне