• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Фінляндыя	407
    тыя і балотныя глебы. Пад лесам каля 70% тэр. (хвоя, елка, бяроза). На Пн лесатундра і горная тундра. У складзе жывёльнага свету паўн. алень, лось, барсук, заяц-бяляк, выдра, куніца, гар-настай, вавёрка, трапляюцца мядзведзь, рысь, воўк. Шмат гпушак. Унугр. воды багатыя рыбай. Каля 12% тэр. ахоўваец-ца: 19 запаведнікаў і 32 нац. паркі (Ле-меньёкі, Палас-Оўнастунтуры, Оўлан-каёкі, Пюхятунтуры і інш.).
    Насельніцтва. 93% насельніцгва фіны. На ПдЗ жывуйь шведы (6%), на Пн — саамы (0,1%). Большасць вернікаў (89%) — лютэране, каля 1% — пра-васл. хрысціяне. Сярэдняя шчыльн. 15,3 чал. на 1 км2. Каля 90% насельніц-тва жыве ў паўд. ч. краіны. Гар. насель-нінтва 67%. У сталічным рэгіёне, т.зв. Вял. Хельсінкі (уключае гарады-спада-рожнікі Эспа, Ванта, Каўніайнен), 950 тыс. ж. Гал. гарады (тыс. ж., 2000): Хельсінкі (551,1), Эспа (209,7), Тамперэ (193,2), Ванта (176,4), Турку (172,1), Оўлу (117,7), Лахты (96,7), Куапіо (86,6), Ювяскюля (77,9), Поры (76,2). У прам-сці і буд-ве занята 28% эканамічна ак-тыўнага насельніцтва, у сельскай і ляс-ной гаспадарцы 8%, у абслуговых галі-нах 64%.
    Гісторыя. Чалавек на тэр. Ф. з’явіўся 8 тыс. гадоў таму. Стараж.-фін. плямёны, якія ў пач. н.э. прыйшлі з У, рассяліліся ў паўд. раёнах сучаснай Ф. і змяшаліся з мясц. насельніц-твам. Саамскія плямёны, нашчадкі ранейшых фіна-угорскіх мігрантаў, былі адцеснены на Пн. Продкі фінаў былі язычнікамі, паляўні-чымі і рыбаловамі. На ПдЗ жыло племя суомі (ад яго назва ўсёй краіны), у цэнтры —пля-мёны хаме (ем, ям), на У — кар’яла (карэла). Геагр. блізкасць Ф. да гандл. шляху «з вара-гаў у грэкі» спрыяла гасп. развіццю краіны. У 9 ст. на месцы сучаснага г. Турку ўзнік пункт менавога гандлю. Стараж. фіны ўчынялі па-ходы на саамаў і збіралі з іх даніну, саперні-чалі з нарвежцамі і карэламі за валоданне не-занятымі землямі на Пн краіны, кантактавалі са шведамі на У Сканд. п-ва і рабілі туды на-бегі.
    У 12 ст. пачалося заваяванне Ф. шведамі. Іх панаванне зацвярджалася з дапамогай ка-таліцкай царквы (прымусовая хрысціяніза-цыя) і ўвядзення ў Ф. пастаяннай сістэмы па-даткаў. У выніку 3 крыжовых паходаў (1157, 1249—50, 1293—1300) шведы заваявалі адпа-
    ведна паўд.-зах., паўд. і ўсх. раёны Ф., дзе бу-давалі свае крэпасці. Пры пранікненні ва Усх. Прыбалтыку шведы сапернічалі з наўгародца-мі. якія таксама прэтэндавалі на гэты рэгіён. Арэхаўскі мір (заключаны 12.8.1323) упершы-нк> вызначыў мяжу паміж Швецыяй і Ноўга-радам. Паводле Ка.іьмарскай уніі Швецыя ра-зам з Ф. у 1397—1523 падпарадкавана Даніі. 3 1527 у Ф. адбывалася царк. Рэфармацыя (увядзенне лютэранства), што спрыяла асвет-ніцкай дзейнасці, станаўленню фін. літ. мовы (з 1548 на ёй вяліся набажэнствы). Абвяшчэн-не ўсіх незаселеных зямель Ф. ўласнасцю швед. кароны (1542) спрыяла гасп. асваенню паўн. і паўн.-ўсх. раёнаў краіны. Каб засяро-дзіць гацдаль у партах свайго каралеўства, ryemay I Ваза ў 1550 заснаваў г. Гельсінгфорс (цяпер Хельсінкі). 3 1581 Ф. наз. Вял. княс-твам. У 1596—97 у Ф. адбылося найбуйней-шае паўстанне сялян, т.зв. Дубінная вайна. На тэр. Ф. адбываліся падзеі руска-шведскіх войнаў 16—19 cm., у т.л. Паўночнай вайны 1700—21. што завяршылася Ніштацкім мірным дагаво-рам 1721. У 1623 у Ф. ўведзены прыдворны суд вышэйшай інстанцыі і пасада швед. ген.-губернатара. У 1-й пал. 16 — сярэдзіне 17 ст. тут створана паштовая служба, засн. каля 10 гарадоў, шэраг гімназій і школ, ун-т у г. Аба (цяпер Турку; 1640). Але з сярэдзіны 17 ст. ўзмацнілася палітыка шведызацыі Ф., якая пры каралю Карле XI [1660—97] факгычна стала ііравінцыяй Швецыі. Пасля 1676 спьшіў дзейнасць мясц. саслоўны сход (вядомы з 14 ст., вырашаў падатковыя пытанні і рэкруцкі набор), фін. мову забаронена ўжываць у адм. установах і школах. За дамінаванне ў рэгіёне швед. ўлады сапернічалі з Расіяй. Пасля рус,-швед. вайны 1741—43, якая завяршылася Абаскім мірным трактатам 1743, частка тэр. Ф. да р. Кюміёкі далучана да Рас. імперыі. У час рус.-швед. вайны 1788—90 у Паўд. Ф. ад-былося антываен. выступленне афіцэраў швед. арміі (гл. Аньяльскі саюз).
    Пасля рус.-швед. вайны 1808—09 уся Ф. паводле Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора 1809 далучана да Рас. імперыі як аўг. княства з саслоўным сеймам. Фактычна ўлада ў Ф. належала прызна-чанаму рас. царом ген.-губернатару, які ўзначальваў урад (з 1816 Імператарскі фінл. сенат). У Пецярбургу справамі Ф. кіраваў статс-сакратар, падпарадка-ваны рас. манарху. У 1812 сталіца Ф. перанесена з г. Аба (Турку) у Гель-сінгфорс. У складзе Расіі Вял. княства Фінляндскае захоўвала свае паштовую службу і суд. органы, лютэранская цар-
    ква набьша статус дзяржаўнай, фіны вызваляліся ад абавязковай ваен. служ-бы ў рас. арміі. 3 1815 да 1870 насель-ніцтва Ф. павялічылася з 1 да 1,75 млн. чалавек. Перавод у 1828 ун-та з г. Аба ў сталічны Гельсінгфорс, дзейнасць фалькларыста Э.Лёнрата (сабраў і запі-саў нар. эпас «Калевала»), асветніка Ю.В.Снельмана і інш. спрыялі ажыў-ленню культ. жыцця краіны. У час Крымскай вайны 1853—56 порты Ф. (Гельсінгфорс, Свеаборг і інш.) і ган-длёвыя караблі падвергліся абстрэлам англа-франц. флота. У 1863 фін. мова стала другой афіц. мовай Ф. (побач са шведскай). Але аўт. правы Ф. парушаліся рас. ўладамі, напр., з 1809 да 1863 фінл. сейм не склікаўся, а краінай кіраваў се-нат пры ген.-губернатару. У 1869 пры-няты рэгламент працы сейма, куды да 1906 уваходзілі прадстаўнікі 4 саслоўяў. У Ф. мелася ўласнае кадэцкае вучылі-шча; да 3 тыс. фін. вайскоўцаў служылі ў рас. арміі, у тл. К.Г.Э.Манергейм. Да канца 19 ст. ўзніклі партыі старафінаў, младафінаў, С.-д. партыя Ф. (СДПФ), пабудавана сетка чыгунак. У 1878 у Ф. створана ўласная армія, якая кам-плектавалася на аснове ўсеагульнай во-інскай павіннасці. У 1860—78 уведзена ў абарачэнне ўласная нац. грашовая адзінка — марка. У цараванне Мікалая II узмацнілася палітыка русіфікацыі Ф., асабліва ў час кіравання ген.-губерната-ра М.І.Бобрыкава (1898—1904, забіты). У рэвалюцыю 1905—07 у Ф. адбылося Свеаборгскае паўстанне 1906, у 1906 ча-тырохсаслоўны сейм заменены аднапа-латным парламентам і ўведзена ўсе-агульнае выбарчае права (жанчыны Ф. першыя ў Еўропе атрымалі права го-ласу). Але пасля рэвалюцыі 1905—07 у Ф. ўведзена ваен. праўленне (у 1907— 11 мясц. сейм распускаўся 4 разы, сенат фарміраваўся з рас. вайскоўцаў, на дзярж. пасады сталі прызначаць рас. чыноўнікаў). У пач. 20 ст. ў Ф. пачало-ся развіццё дрэваапр. і цэлюлозна-па-пяровай вытв-сцей, арыентаваных на
    Ландшафт на ўсходзе Фінляндыі
    Да арт. Фінляндыя. Краявід у раёне р. Іматра.
    408	фінляндыя
    экспарт у зах. краіны. Гандаль з Расіяй скарачаўся. У 1-ю сусв. вайну многія фіны добраахвотна ўступалі і ў рас., і ў герм. арміі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 рас. Часовы ўрад 7(20).3.1917 аднавіў аўтаномію Ф., страчаную пасля рэвалю-цыі 1905—07, быў скліканы сейм. Але Часовы ўрад прыпыніў дзеянне прыня-тага фінл. сеймам 18(31).7.1917 «Закона аб уладзе» і распусціў парламент краі-ны. У гэтых умовах у фінл. грамадстве запанавала ідэя поўнага аддзялення ад Расіі. 6.12.1917 фінл. парламент прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні Ф. незалеж-най дзяржавай. Яе часовым кіраўніком стаў П.Э.Свінхувуд. Па просьбе фінл. сената незалежнасць краіны прызнаў сав. ўрад (31.12.1917). У хугкім часе дзярж. суверэнітэт Ф. прызналі Фран-цыя, Швецыя, Германія, Аўстра-Вен-грыя, Грэцыя, Нарвегія, Данія, пазней Вялікабрытанія і ЗША. Рас. войскі і ба-зы флоту выведзены з Ф. паводле Брэс-цкага міру 1918. Унутрыпаліт. барацьба ў краіне вылілася ў Фінляндскую рэвалю-цыю 1918, у час якой Ф. 7.3.1918 заклю-чыла ваен. і эканам. саюз з Германіяй, а прынц Фрыдрых Карл Гесенскі быў абвешчаны каралём Ф. (не паспеў заняць прастол у сувязі з рэвалюцыяй у ліст. 1918 у Германіі). У маі 1918 пар-ламент Ф. разарваў адносіны з Сав. Ра-сіяй. Войскі Ф. ўдзельнічалі ў антысав. інтэрвенцыі ў Карэліі. 3 канца 1918, ка-лі рэгентам краіны стаў Манергейм, пад
    Да арт. Фінляндыя.
    Хельсінкі.
    яго кіраўніцтвам Ф. адмовілася ад пра-герм. арыентацыі. 17.7.1919 Манергейм у выніку кампрамісу паміж прыхільні-камі рэспублікі і манархіі зацвердзіў су-часную форму праўлення краіны. Пер-шым прэзідэнтам Фінл. Рэспублікі быў К.Ю.Стольберг. У першыя гады неза-лежнасці прыняты законы аб увядзенні абавязковай адукацыі, забароне алка-гольных напіткаў («сухі закон» скасава-ны ў 1932), свабодзе веравызнання, сва-бодзе слова і арг-цый, законы па ўрэгу-ляванні становішча абедзвюх моўных
    груп (фін. і швед.) і аўтаноміі Аландскіх а-воў (паводле рашэння Лігі Нацый яны ў 1921 адышлі да Ф.). У 1920 Ф. стала чл. Лігі Нацый і заключыла Тартускі мір з РСФСР (гл. Савецка-фін-ляндскія дагаворы і пагадненні). У 1920-я г. ў Ф. праведзена агр. рэформа (зямлёй надзелены беззямельныя сяляне). У 1926 СДПФ сфарміравала аднапарт. ўрад. Ва ўмовах сусв. эканам. крызісу 1929—33 у Ф. актывізаваліся правара-дыкальныя сілы (Лапуаскі рух, Патры-ят. нар. рух). У 2-ю сусв. вайну пасля савецка-фінляндскай вайны 1939—40, у ходзе якой сав. войскі прарвалі «Манер-гейма лінію», Ф. ў 1941—44 была ў ста-не вайны з СССР (т.зв. Вайна працягу). У выніку ваен. дзеянняў і мірных дага-вораў 1940 і 1947 устаноўлена дзярж. граніца паміж Ф. і СССР (з 1991 паміж Ф. і Расіяй). Да 1952 Ф. выплачвала ва-ен. рэпарацыі, у 1955—56 Сав. Саюз ліквідаваў сваю ваен. базу ў Поркала-Уд. Пры прэзідэнтах Ю.К. Паасіківі (1946—56) і УК.Кеканене (1956—81) Ф. ўзяла курс на ўстанаўленне дружа-любных адносін з СССР. Урад Ф. спрыяў арганізацыі ў Хельсінкі (1972—73) Нарады па бяспецы і супра-цоўніцтве ў Еўропе, якая да 1995 транс-фармавалася ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Пры прэзі-дэнтах М.Г.Койвіста (1982—94) і М.Ах-тысаары (1994—2000) Ф. зрабіла кан-чатковы выбар на карысць інтэграцыі ў зах.-еўрап. эканам. структуры. У 2000 прэзідэнтам Ф. выбрана Т.Халанен.
    Ф. —чл. ААН (з 1955), Паўн. Савета (з 1955), Савета Еўропы (з 1989), Еўрап. Саюза (з 1995) і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Бе-ларусь устаноўлены 26.2.1992.
    Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Дзейнічаюць С.-д. партыя Ф., Левы саюз, Агр. саюз, Хрысц. саюз, Швед. нар. партыя, Цэнтр. арг-цыя фін. прафсаюзаў і інш.
    Гаспадарка. Ф. — эканамічна разві-тая краіна з сучаснай прам-сцю і інтэн-сіўнай сельскай гаспадаркай. Валавы