Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ўнугр. прадукт (ВУП) у 2001 склаў 135,5 млрд. дол. (25,8 тыс. дол. на 1 чал.). До-ля прам-сці ў ВУП 28%, сельскай гас-падаркі 3%, сферы паслуг 69% (2000).
Аснова эканомікі — шматгаліновая прамысловасць, у якой даміну-юць буйныя канцэрны. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаап-рацоўка (36% кошту прамысл. пра-дукцыі), лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (19,3%), хім. (10%), электра-энергетыка (8,7%), харч. (8%), паліграф. (6%), чорная і каляровая металургія (4,7%) і інш. У машынабудаванні найб. хутка развіваюцца галіны з высокімі тэхналогіямі — электронная і электра-тэхнічная. Вытв-сць мабільных тэлефо-наў («Нокія»), ліфтаў і эскалатараў («Коне», 3-е месца ў свеце), халадзіль-нікаў, водаправодных кранаў. Развіта вытв-сць машын для лясной, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці («Мет-са»), пагрузачных сродкаў, трактароў, цяжкіх грузавікоў, гарнаруднага абста-лявання. Ф. — самы буйны вытворца ледаколаў (каля палавіны ледаколаў свету); развіваецца вытв-сць круізных і спец. суднаў. Асн. маш.-буд. цэнтры: Хельсінкі, Эспа, Оўлу, Турку, Лахты, Раўма, Васа. Традыцыйна развіта выгв-сць лясной прадукцыі (каля /4 агульна-га аб’ёму экспарту). Штогадовая ка-мерцыйная высечка лесу каля 50 млн. М3. Буйныя цэнтры лесаперапрацоўкі ў вусцях рэк (Котка, Оўлу, Поры, Кемі). Вытв-сць фанеры ў Ювяскюлі, Куапіо, Лахты, мэблі ў Лахты, паперы і кардону (каля 9 млн. т) у Тамперэ, Оўлу, Кемі (канцэрны «Стура-Энса», «УПМ-Кю-мене», «Метсалійта»). Хім. прам-сць вырабляе хімікаты для цэлюлозна-папя-ровай прам-сці, мінер. ўгнаенні, фарбы, пластмасы (Оўлу, Турку, Хельсінкі, Тамперэ, Хар’явалта). Фармацэўтычная прам-сць. Вытв-сць электраэнергіі 75,4 млрд. кВтгадз (2000) на ЦЭС (41%), ГЭС (19%), АЭС (28%) і інш. (12%). ЦЭС працуюць пераважна на імпартуе-мым паліве. Здабыча жал., медна-нікеле-вай, цынкавай, хромавай, малібдэнавай руд, азбесту, мармуру, граніту. Цэнтры абагачэння і выплаўкі каляровых мета-лаў — Поры, Хар’явалта (медзь, ні-кель), Віханты (медзь, свінец, цынк), Кокала (цынк). Металургічны камбінат (чыгун, сталь, пракат) каля г. Рахе; інш. прадпрыемствы працуюць на металало-ме. Развіты харч., лёгкая (тэкст., гар-барна-абутковая, швейная), паліг-раф. прам-сць. У сельскай гаспадарцы пераважае малочна-
мясная жывёлагадоўля (75% кошту с.-г. прадукцыі). Пагалоўе (млн. галоў, 1997): свіней — 1,54, буйн. par. жывёлы — 1,15, курэй — 5,51, авечак — 0,1. У Лапландыі гадуюць паўн. аленяў (каля 200 тыс. галоў). Вытв-сць (тыс. т) ялаві-чыны 93, бараніны 17, мяса птушкі 186; малака 2,5 млн. т. Зверагадоўля. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 7% тэрыторыі. Раслінаводства сканцэн-травана на Пд. Харакгэрна завалуне-насць палёў. Асн. пасяўныя плошчы пад сеянымі травамі (75%) і збожжавы-
Фінляндыя 409
мі культурамі. Вырошчваюць (тыс. т, 2001) ячмень (1747), авёс (1227), пшані-цу (514), жыта (101), бульбу, буракі. Рыбалоўства (196,5 тыс. т, 1999). Знач-ныя даходы сял. гаспадарак ад лесаўла-дання (54% агульнай пл. лясоў). Даўж. (тыс. км, 2000) чыгункі 5,9, аўтадарог 77,8, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 50, водных шляхоў 6,7, газаправодаў 0,6. 1,94 млн. легкавых і 291,2 тыс. грузавых аўтамабіляў. Знешнегандл. перавозкі пераважна марскім транспартам (зімой пры дапамозе ледаколаў). 98 суднаў (1 тыс. рэг. бр.-т і больш) агульным тана-жом 1172 тыс. рэг. бр.-т. Аўгапаромы звязваюць Ф. з Талінам (Эстонія), Стакгольмам (Швецыя), Любекам (Гер-манія). Гал. марскія парты: Хельсінкі, Котка, Поры, Турку. 160 аэрапортаў. Экспарт (40,1 млрд. дол., 2001): машы-ны і абсталяванне, папера і кардон, па-пяровая маса, піламатэрыялы, судны, хім. прадукцыя. Імпарт (31,2 млрд. дол., 2001): харч. прадукты, нафта і нафта-прадукты, трансп. сродкі, чорныя мета-лы, тэкстыль, збожжа, электраэнергія. Асн. гандл. партнёры: Германія, Шве-цыя, ЗША, Вялікабрытанія, Расія, Францыя. У 2000 Беларусь экспартавала ў Ф. тавараў на 18,4 млн. дол., імпарта-вала тавараў на 38,1 млн. долараў. Гра-шовая адзінка — еўра.
Узброеныя сілы. Уключаюць рэгуляр-ныя ўзбр. сілы (32 тыс. чал.) і ваеніза-ваныя фарміраванні (3,4 тыс. чал., 2002). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву. Рэгулярныя ўзбр. сілы склада-юцца з сухап. войск, ВПС і BMC. У су-хап. войсках 24,5 тыс. чал., 230 танкаў, 266 баявых машын пяхоты, 840 броне-транспарцёраў, 180 пускавых установак процітанк. кіроўных ракет, больш за 940 буксірных гармат, 2,3 тыс. мінамё-таў, больш за 400 гармат зенітнай арты-лерыі, 11 верталётаў. У ВПС 2,7 тыс. чал., больш за 60 баявых самалётаў і інш. У BMC 5 тыс. чал., 11 мінных за-гараджальнікаў, 13 мінных тральшчы-каў, 9 ракетных катэраў і інш.
Ахова здароўя. Пашырана сістэма мед. страхавання, існуюць бальнічныя камуны. У акругах Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Куапіо ёсйь універсітэцкія баль-ніцы, якія аказваюць складанае спецы-ялізаванае лячэнне (напр., адносна рэд-кія аперацыі). Дзейнічаюць кампаніі па страхаванні адказнасці мед. работнікаў перад пацыентам. Сярэдняя працяг-ласць жьпхня мужчын 74, жанчын 81 год (2001). Узровень нараджальнасці — 10 на 1 тыс. чал., смяротнасць — 8 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 110 чал., урачамі — 1 на 338 чал. Натуральны прырост — 0,1%. Дзіцячая смяротнасць — 4 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета. Сістэма адукацыі ў Ф. пра-дугледжвае абавязковую бясплатную аду-кацьпо для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, што забяспечвае практычна поў-ную пісьменнасць насельніцтва. Усе дзеці павінны закончыць 9-гадовую (ас-ноўную) агульнаадук. школу. Пасля гэ-
тага яны маюць магчымасць працягваць адукацыю ў прафес. вучылішчах, вы-шэйшых ступенях сярэдняй школы з наступным навучаннем у каледжах або ун-тах. Усе ступені навучання, у тл. ва ун-тах, бясплатныя, а студэнты карыс-таюцца матэрыяльнай падтрымкай дзяржавы. У 1997 каля 400 тыс. дзяцей навучаліся ў школах, 470 тыс. чал. у ся-рэдніх прафес.-тэхн. вучылішчах, 62,3 тыс. — у розных каледжах. У ф. 20 ун-таў, у самых вялікіх з іх (Хельсінкскім) 37 тыс. студэнтаў, у Тамперэ і Турку па 15 тыс. у кожным. Наладжана таксама навучанне даросльрс (ахоплівае больш за 25% працаздольнага насельніцтва). Дзярж. сістэму адукацыі дапаўняе шы-рокая сетка грамадскіх і прыватных на-вуч. устаноў.
У 1990-х г. Ф. ўстанавіла сусв. рэкорд па карыстанні б-камі — палавіна на-сельніцтва краіны зарэгістравана як ка-рыстальнікі бібліятэчнымі абанемента-мі. Найб. б-кі: Хельсінкскага ун-та (засн. ў 1640, больш за 2 млн. тамоў), Гар. Хельсінкская (з 1860), парламента. Музеі: у Хельсінкі — Нац., Гар., Бат. сад; у Турку — Гіст., выяўл. мастацтва, Я.Сібеліуса; у Марыянхаміне — судна-ходства. Навук. даслсдаваНні право-дзяцца ў Акадэміі Фінляндыі, НДІ, на кафедрах ун-таў.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2001 у Ф. выдавалася 114 агульнанац. і губ. га-зет і часопісаў, больш за 500 мясц. пе-рыяд. выданняў. Найбуйнейшыя фін-скамоўныя газеты: «Helsingin Sanomat» («Хельсінкскія ведамасці», з 1889), «Ilta-lehti» («Вячэрняя газета», з 1980), «Ilta-sanomat» («Вячэрнія ведамасці», з 1932), «Aamulehti» («Ранішняя газета», з 1881), «Turun Sanomat» («Ведамасці Турку», з 1904), «Kaleva» («Калева», з 1899); шведскамоўныя — «Hufvudstadsbladet» («Сталічная газета», з 1864), «Aland» («Алавдскія выспы», з 1891), «Vasabladet» («Газета Васы», з 1856). Інфарм. аген-цтва — Фінскае агеннтва навін (з 1915). Радыёвяшчанне з 1923. Перадачы вядуцца па 3 каналах на фін., швед., саамскай, рус., англ. мовах. Тэлеба-чанне з 1955. Працуюць 4 агульнадзярж. каналы і некалькі дзесяткаў кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання; 9 буй-ных тэлерадыёкампаній, найбуйнейшая з іх «Ілейсрадыё» (з 1926).
Літаратура. Развіваецца на фінскай мове і шведскай мове. Карані фінскамоў-най л-ры ў карэла-фін. фальклоры, эпічных рунах і лірычных песнях, саб-раных і выдадзеных у 1830—40-я г. ЭЛёнратам (эпас «Калевала», лірычныя песні «Кантэлетар»). Пісьменнасць і л-ра нафінскай мове ўзніклі ў 16 ст. ў эпоху Рэфармацыі. М.Агрыкала пераклаў на фін. мову Новы запавет (1548) і каля 30 псалмоў і гімнаў, да якіх напісаў прадмовы і тлумачэнні, у тл. вершаваныя. Другі помнік фін. арыгінальнай і перакладной (з ням. і лац. моў) паэзіі 16 ст. —«Кніга віршаў» (1563) Я.Суамалайнена. У пач. 17 ст. традыцыі гэтай паэзіі прадоўжыў Х.Хенрыкі; зборнік арыгінальных ка-занняў стварыў Э.Соралайнен. Вял.
значэнне для развіцця л-ры меў поўны калект. пераклад Бібліі. На мяжы 17— 18 ст. узнікла літ.-філас. плынь фенафі-лаў, якая проціпастаўляла сябе ідэалогіі швед. вялікадзяржаўнікаў (асветнікі-публіцысты Т.Юсленіус, Х.Г.Портан). У 2-й пал. 18 ст. паявіліся зборнік вершаў і баек Х.Акрэніуса, вершаваныя паслан-ні, эпітафіі, даследаванне «Фінская мі-фалогія» К.Ганандэра. У 19 ст. на пазі-цыях сял. асветніцтва, творчасці дыдак-тычнага зместу стаялі Я.Ютэйні, К.А.Готлунд, П.Ханікайнен. Пачаткі рамантызму выявіліся ў пдэзіі А.Попіу-са, К.Р.Крамсу, у разнастайнай твор-часці А.Ківі. У 1880—90-я г. дасягнула росквіту рэаліст. школа: раманы, апо-весці, апавяданні Ю.Лха, М.Кант, А.Яр-нефельта, Ю.Х.Эрка, Т.Пакалы (увахо-дзілі ў групу «Маладая Фінляндыя»), аў-табіягр. вясковая проза П.Пяйвярынты, паэзія і публіцыстыка К.Лейна, лірыка і драматургія Эрка. У канцы 19 — пач. 20 ст. развівалася неарамант. плынь (паэты Э.Лейна, Л.Онерва, Ларын-Кю-ёсты, празаікі В.А.Кілпі, І.Кіянта, ЁЛехтанен, празаік і паэтэса А.Калас, драматург і празаік ЁЛінанкаскі). У 1-й пал. 20 ст. рэаліст. тэндэнцыі развіва-ліся ў творчасці празаікаў М.Ласілы, П.Хаанпя, М.Ётуні, В.Ё.Койо, Ё.Корпе-лы, О.АПалахейма, І.Уурта, паэтаў О.Манінена, К.Т.Саркія, аўтара п’ес у стылі «эпічнага тэатра» Х.Вуаліёкі. Шматстылёвая і разнастайная твор-часць Ф.Э.Сіланпя, экспрэсіянісцкі характар мелі драмы Л.Хаарлы. У 1920-я г. ў творчасці прадстаўнікоў літ. групы «Туленкантаят» («Агняносцы»; паэты К.Вала, У.Кайлас, П.Мустапя, Ю.О.Юльхя, празаікі М.Т.Валтары, Т.Р.Пеканен, У.К.Сепянен, крытык О.Па-валайнен і інш.) адлюстраваліся неара-мант., сімвалісцкія, экспрэсіянісцкія, фугурысцкія і рэаліст. ўплывы. У 1936 узнікла група пісьменнікаў левага кі-рунку «Кійла» («Клін»; паэты А.Турты-яйнен, Я.Э.Пенанен, В.Л.Каява, празаік і драматург Э.А.Сінерва). У 1930-я г: развівалася творчасць т.зв. рабочых па-этаў (К.Каатра, К.Танту, Х.Лійнама). У 2-й пал. 20 ст. рэаліст. л-ру прадстаўлялі паэты Э.Ківікаха, ЭЛ.Манер, А.М.Тыні, празаікі В.Ліна, С.Т.Аапелі, Э.Ёэнпел-та, А.Кайпайнен, Л.Калерва, Э.Сяйся, М.А.Хялі, паэт і празаік Л.Сінканен, драматург і празаік А.Юнкала. Вылучы-ліся гіст. раманы Валтары, «вясковая» проза Х.Хямяляйнен, «рабочая» — Л.Вій-ты, С.Паранена, П.Рынталы, О.О.Сій-пайнена, імпрэсіянісцкія навелы і ра-маны Э.Кілпі. Развіваліся мадэрнісцкія плыні (паэзія Мустапя, Х.Юванен). Эк-сперым., наватарскім характарам выз-началіся антываен. раманы, навелы і п’есы В.Меры, паэзія В.Кірстыня, Ю.Малінена, П.Хаавіка, А.Хелаакаскі, проза Х.Саламы, лірыка і драматургія Л.М.Хейкіля, паэзія і проза МЛ.Вар-тыо. Да традыцыі паэтыкі «новага рама-на» блізкая проза Л.Нумі, П.Холапы,