• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФІСТУЛА, тое, што свішч.
    ФІСЦЫЯ (Physcia), род ліставатых лі-шайнікаў сям. фісцыевых. Каля 50 ві-даў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 7 відаў Ф.: блакітна-шэрая (Ph. caesia), зорчатая (Ph. stellaris), няпэўная (Ph.
    Фісташка сапраўдная
    dubia), пяшчотная (Ph. tenella), шэра-блакітная (Ph. aipolia) i інш. Трапляюц-ца на кары дрэў, апрацаванай драўніне, камянях.
    Фісцыя: I — прыпудраная; 2 — зорчатая; 3 — шэрая; 4 — шчаціністая; 5 — шэра-блакітная.
    Слаявіна ў выглядзе лістападобных разе-так, падзеленых на лопасці, шараватая, ра-дзей цёмная. са шматлікімі рызоідамі. Пладо-выя целы (апатэцыі) сядзячыя. Сумкі 8-спо-равыя. Споры 2-клетачныя. эліпсоідныя. ка-рычневыя. Н.М.Кобзар.
    ...ФІТ, ФІТА... (ад грэч. phyton раслі-на), часткі складаных слоў, якія паказ-
    ваюць на сувязь з паняццем «расліна» (напр., гаметафіт, спарафіт; фітагель-мінты, фітамаса).
    ФІТА, назва кірыліцкай літары 9. Уз-нікла на аснове грэка-візант. «V» («тэ-та»). У стараж.-рус. мове абазначала гу-кі «ф», «ф’» і ўжывалася ў словах грэч. паходжання («антлЭона», «Эевраль»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыя-наваннем розных пісьмовых школ і вы-карыстаннем розных тыпаў пісьма (ус-таў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання пом-нікаў. Па гукавым значэнні супала з лі-тарай «ф» («ферт») і часта змешвалася з ёю («анаОема» — «анафема», «9нло-соОь» — «фнлософь»). У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У дзелавой пісьменнасці выцесніла літа-ру «ф». Выйпіла з ужытку ў 18 ст. ў сувя-зі з заняпадам стараж.-бел. пісьменнасці. У рус. графіцы ўжывалася да 1918. У су-часных усх.-слав. і паўд.-слав. мовах зычныя гукі «ф», «ф’» абазначаюцца лі-тарай «ф». А.М.Булыка.
    ФІТАБЁНТАС (ад фіта... + бентас). су-купнасць раслін, якія жывуць на дне вадаёмаў. Складаецца пераважна з вода-расцей (дыятомавыя, зялёныя, чырво-ныя і інш.) і некат. кветкавых раслін (напр., рупія).
    ФПАГАРМбнЫ (ад фіта... + гармо-ны), г а р м о н ы раслін, арганічныя рэчывы, што выпрацоўваюцца спецыялі-заванымі тканкамі раслін і ўздзейніча-юць у невял. колькасці як рэгулятары і каардынатары развіцця. Адрозніваюць 5 тыпаў Ф.: аўксіны, гіберэліны, цытакініны (стымулятары), а таксама абсцызавая кіс-лата і этылен (інгібітары). Адзнакі Ф.: здольнасць перамяшчацца ад месца ўтварэння да месца ўздзеяння; рэгуля-тарны ўплыў на біясінтэз ферментаў і інш. бялкоў; універсальнае распаўсюдж-ванне сярод вышэйшых раслін. Усе тыпы Ф. перакрываюцца па сваёй ак-тыўнасці і ўздзейнічаюць амаль на кож-ны аспект развіцця: дзяленне і расця-жэнне клетак, дыферэнцыяцыя, аргана-генез, рост сцёблаў, лісця, каранёў і пладоў, утварэнне кветак, завяданне, спакой пупышак і насення і інш. У вы-шэйшых раслін існуюць інш. тыпы Ф. (напр., факіар цвіцення — флары-ген). Функцыян. і хім. аналагі Ф. выяў-лены і ў ніжэйшых раслін.
    ФІТАГЕАГРАФІЯ (ад фіта... + геагра-фія), тое, што геаграфія раслін.
    ФІТАГЕЛЬМІНТОЗЫ (ад фіта... + гельмінтозы), тое, што нематодныя хва-робы раслін.
    ФПАГЕЛЬМІНТЫ (ад фіта... + гель-мінты), фітанематоды, паразі-тычныя чэрві раслін з кл. круглых чар-вей. Выклікаюць нематодныя хваробы рйслін, ці фітагельмінтозы. Каля 1000
    ФІТАФАГІ	417
    відаў. Пашыраны паўсюдна. Пашко-джваюць падземныя і надземныя орга-ны раслін, што вядзе да спынення іх росту і гібелі. Найб. пашыраныя нема-тоды: бульбяная, бураковая, галавая, пшанічная, сцябловая бульбяная, цы-бульная.
    ФІТАМАСА (ад фіта... + маса), сумар-ная маса расл. арганізмаў або якой-н. групы раслін у прыродным згуртаванні. Выражаецца ў адзінках, што і біямаса. Для колькаснай характарыстыкі выка-рыстоўваюць меры вагі (маса сухога ар-ган. рэчыва ці вутляроду, які ў і.м знахо-дзіцца), аб’ёму (кубічныя метры), лі-нейныя (асабліва для каранёў), паверх-невыя (для лісця і хвоі), энергет. і інш.
    ФІТАМЕЛІЯРАЦЫЯ (ад фіта... + ме-ліярацыя), комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў прыроднага асяроддзя шляхам кулыывацыі ці надтрымання натуральных расл. згуртаванняў (напр., стварэнне лесапалос, кулісных пасадак, пасевы траў). Вылучаюць Ф. б і я п р a -дукцыйную (павышэнне колькас-ці і якасці карыснай чалавеку пра-дукцыі), гуманітарную (аздараў-ленне асяроддзя для аптымізацыі фіз. і духоўнага стану чалавека), і н ж ы -н е р н у ю (паляпшэнне эксплуатацыі інж. збудаванняў), прыродаахоў-н у ю (захаванне і паляпшэнне біяцэ-нозаў, прыроднага асяроддзя), і н -тэр’ерную (аздараўленне асярод-дзя ў памяшканні).
    ФІТАНбМУС (Phytonomus), даўга-носік травяны, слонік л і с -ц е в ы люцэрнавы, род жукоў сям. даўганосікаў. Каля 150 відаў. Па-шыраны найб. у Палеарктыцы. Жывуць на палях, лугах, у лясах, садах і інш. На Беларусі 13 відаў, найб. шкодныя Ф.: канюшынавы, малы канюшынавы, даў-ганосікі шчаўевы і гарчаковы.
    Фітаномус: 1 — дарослы жук; 2 — пашко-джаная расліна: 3 — вусень.
    Цела даўж. 3—-7 мм, прадаўгавата-аваль-нае. укрытае валаскападобнымі або шырокімі шаравата-карычневымі ці зялёнымі лускавін-камі, Галаватрубка тонкая, выгнутая. Лічынкі вусенепадобныя, падоўжаныя (3,5—7,5 мм), жоўта-зялёныя, бязногія. кормяцца суквецця-мі. пупышкамі; жукі — травяністымі расліна-мі. Некат. віды — шкоднікі кармавых бабо-вых траў (люцэрны і канюшыны). За год 1 пакаленне.
    ФІТАНЦЫДЫ (ад фіта... + лац. caedo забіваю), біялагічна актыўныя рэчывы раслін, якія знішчаюць або прыгнечва-юць рост і развіццё інш. арганізмаў — пераважна мікробаў; адзін з факгараў імунітэту раслін. Адыгрываюць важную ролю ва ўзаемадзеяннях арганізмаў у бія-цэнозах (гл. Алелапатыя). Паводле хім. прыроды — гліказіды, тэрпеноіды і інш. другасныя метабаліты, лятучыя і малалятучыя. Маюць антыбактэрыяль-ныя, фунгіцыдныя і інсекгыцыдныя ўласцівасці, уздзейнічаюць на фермент-ныя сістэмы жывёл, састаў мікрафло-ры паветра, самаачышчэнне вадаёмаў. Напр., Ф. часнаку, цыбулі, хрэну зні-шчаюць многія віды прасцейшых, бак-тэрый і ніжэйшых грыбоў у першыя се-кунды ўздзеяння; выкарыстоўваюцца ў медыцыне, харч. прам-сці. Здольнасць дрэвавых раслін (асабліва хвойных) вы-дзяляць Ф. ў паветра ўлічваецца пры азеляненні гарадоў.
    ФІТАПАЛЕАНТАЛОПЯ (ад фіта... + палеанталогія), тое, што палеабатаніка.
    ФІТАПАТАЛОГІЯ (ад фіта... + пата-логія), навука пра хваробы раслін, споса-бы і метады аховы ад іх. Агульная Ф. вывучае біялогію ўзбуджальнікаў хвароб, прычыны і ўмовы ўзнікнення, заканамерйасці развіцця і пашырэння хвароб, іх масавых успышак (эпіфіто-цый), пытанні імунітэуу і каранціну раслін, распрацоўвае прыёмы і сродкі папярэджвання, узнікнення і развіцця хвароб. Звязана з мікалогіяй, батанікай, мікрабіялогіяй, генетыкай, анатоміяй і фізіялогіяй раслін. Спецыяльная Ф. вывучае асобныя хваробы раслін і звязана з аграхіміяй, глебазнаўствам, раслінаводствам і інш.
    Хваробы раслін упершыню класіфікаваў франц. батанік Ж.Турнефор у пач. 18 ст. У 2-й пал. 18 ст. (даследаванні АЦ.Болатава ў Ра-сіі, А.Тымета ў Францыі, Ф.Фантана ў Іта-ліі) даказана патагеннасць галаўні, спарынні, іржаўчыны. У 2-й пал. 19 ст. ням. вучоны А. Дэ Бары і рас. М.С.Варонін вызначылі, што прычынай многіх хвароб з’яўляюцца грыбы. 3 канца 19 ст. Ф. як комплексная на-вука вывучае хваробы, што выклікаюцца гры-бамі, бактэрыямі, вірусамі і інш.
    На Беларусі сістэм. даследаванні па Ф. вядуцца з 1923 на Бел. станцыі ахо-вы раслін, пазней у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі. Горацкім с.-г. ін-це, Ін-це біял. навук; пасля Вял. Айч. вайны — у Ін-це эксперым. батанікі і Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі, БДУ, БСГА, у н.-д. ін-тах земляробства, бульбаводства і плодаагародніцгва, у Бел. лесатэхн. ін-це і інш. (працы В.Ф.Купрэ-віча, М.А.Дарожкіна, С.М.Тупяневіча,
    А.Л.Амбросава). 3 1971 Бел. ін-т аховы раслін — асн. навук. цэнтр па пытаннях с.-г. Ф. Праводзяцца даследаванні па вывучэнні і ўдакладненні відавога скла-ду ўзбуджальнікаў хвароб раслін, асаблі-васцей іх біялогіі, дынаміцы пашырэн-ня і развіцця хвароб, іх шкоднасці і інш.
    Літ.: Федоров Н.Й., Усеня В.В., Гаврнлова Л.А н др. Белорусская науч-ная школа по охране н заіцлте леса — 75 лет развнтня // Лесной науке в Беларусн — 75 лет: Юбнл. сб. науч. тр. йн-та леса Нац. АН Беларусн. 1997. Вып. 47; йнтегрнрованные снстемы затнты сельскохозяйственных куль-тур от вреднтелей, болезней н сорняков. Ба-рановнчя, 1998; Буга С.Ф. Развкгне фмто-патологнческнх н ммкологнческнх нсследова-ннй в Беларусн // Ахова раслін. 2001. №1.
    С.Ф.Буга.
    ФІТАПЛАНКТОН (ад фіта... + планк-тон), планктонныя в о д a -р а с ц і, сукупнасць мікраскапічных расл. арганізмаў, што насяляюць тоўшчу ва-ды ў вадаёмах. Знаходзяцца пераважна да глыб. 150 м, пасіўна пераносяцца ця-чэннем. Важная крыніда кіслароду і ар-ган. рэчываў для інш. насельнікаў вод-нага асяроддзя. Гл. таксама Планктон.
    ФІТАТАКСІНЫ (ад фіта... + таксіны), ядавітыя рэчывы, што ўгвараюцца не-кат. раслінамі. Адрозніваюць алкалоіды, арган. к-ты, ліпіды, тэрпеноіды, стэро-ідныя гліказіды, сапаніны, флаваноіды, таніны, кумарыны і антрахіноны. Да найб. важных адносяць поліпептыды з насення клешчавіны (рыцын) і абруса (абрын). Таксічнае ўздзеянне адбываец-ца пры ўжыванні ў ежу (напр., ягады ландыша), удыханні ядавітых выдзялен-няў (напр., дыстанцыйнае атручэнне багуном, хвойнымі), кантакгнае пашко-джанне скуры і слізістых (напр., бар-шчэўнік, крапіва). Пры вырошчванні, нарыхтоўцы або апрацоўцы расл. сыра-віны (напр., тытуню, беладонны, бука, дуба) пашкоджанні маюць рэспіраторна-кантакгны характар. Атручэнне таксама звязана з ужываннем у ежу прадуктаў, забруджаных расл. ядамі (мёду, малака, мяса). У атручаных жывёл зніжаецца лактацыя, прадукцыйнасць, прыбаўленне ў вазе, развіваецца бясплоднасць, часам масавая гібель.
    ФІТАТРбН (ад фіта... + грэч. thronos месцазнаходжанне), памяшканне (каме-ра ці комплекс камер), дзе вырошчва-юць расліны ў штучных, спецыяльна створаных умовах. У Ф. вывучаюць працэсы жыццядзейнасці раслін у за-лежнасці ад асветленасці, вільготнасці глебы і паветра, т-ры асяроддзя і інш.; вызначаюць устойлівасць відаў і сартоў раслін да хвароб і шкоднікаў; у Ф. мож-на атрымліваць па некалькі ўраджаяў за год, што паскарае селекцыйны працэс.
    ФІТАФАГІ [ад фіта... + ...фаг(і)], жывё-лы, якія кормяцца раслінамі; кансумен-
    14. Бел. Эн. Т. 16.