• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    А.В.Зінкевіч.
    ФЛАМІНГА (Phoenicopteriformes), ат-рад птушак. 4 сям. (1 сучаснае), 3 роды, 6 відаў. Пашыраны ў субтропіках і тро-піках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў, салё-ных азёр. Утвараюць калоніі (да 25 тыс. пар). Найб. вядомы Ф. звычайны, або чырванакрыл (Phoenicopterus ruber, або Ph. roseus). Як залётныя асобныя птуш-кі адзначаны на Беларусі.
    Даўж. да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэнйе рыхлае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценнямі да чырв., канцы крылаў чорныя. Дзюба вял., сагнугая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб'я рагавыя пласцінкі, з дапамогай якіх Ф. адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвей, насенне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай. Манагамы. Адклад-ваюць 1—3 яйцы. Э.Р.Самусенка.
    ФЛАМІНІЙ Гай (Gaius Flaminius; ?— 23.6.217 да н.э.), дзяржаўны і ваен. дзе-яч Стараж. Рыма. Нар. трыбун 232, цэнзар 220, консул 223 і 218 да н.э. Ад-стойваў інтарэсы плебеяў і' коннікаў. Правёў законы аб надзялекні плебеяў зямлёю (232), аб далучэнні вольнаадпу-шчанікаў да 4 гар. трыбаў (220), што спрыяла дэмакратызацыі рым. грамад-ства. Садзейнічаў будаўніцтву (цырк Ф. на Марсавым полі і Фламініева да-рога з Рыма ў Арымін). Паспяхова вая-ваў з інсубрамі ў Галіі (223). Запнуў у час 2-й Пунічнай вайны ў бітве каля Тразіменскага воз. разам з б. часткай арміі, якую ён узначальваў. А.Г.Зельскі.
    ФЛАМІНІН Ціт Квінкцый (Titus Quinctita Flanriniiius; каля 226 — 174 да н.э.), палітычны дзеяч і палкаводзец
    Стараж. Рыма. Ваен. трыбун 208, пра-прэтар 205/204, консул 198, цэнзар 189 да н.э. На чале рым. арміі ў 2-й Маке-донскай вайне разбіў каля Кінаскефа-лаў македонскую армію Філіпа V і за-ключыў дагавор, паводле якога Філіп V адмовіўся ад усіх уладанняў у Грэцыі. На Істмійскіх гульнях (196) абвясціў свабоду грэч. полісаў. У 195 да н.э. раз-біў войскі спартанскага тырана Набіса і абмежаваў яго ўладу. Праводзіў паліты-ку падтрымкі арыстакратыі ў грэч. полі-сах. А.Г.Зельскі.
    ФЛАМІНЫ (лац. flamines), жрацы культаў асобных багоў у Стараж. Рыме. Калегія Ф. падзялялася на 3 старэйшых Ф. (выбіраліся з патрыцыяў), адказных за культы багоў Юпітэра, Марса і Кві-рына, і 12 малодшых (выбіраліся з пле-беяў), адказных за культы 12 багоў: Вулкана, Флоры, Цэрэры і інш. Пасада Ф. была пажыццёвай, яны карысталіся павагай і прывілеямі. У час імперыі з’я-віліся Ф. абагаўлёных імператараў.
    А.Г.Зельскі.
    ФЛАНГ (ням. Flanke, франц. Dane ад франкскага hlanka бок), левы або правы край строю, бок фронту (аператыўнага пастраення войск). У параўнанні з фронтам Ф. — найб. уразлівае месца (выхад праціўніка на Ф. вядзе да пагро-зы акружэння, парушае сувязь з тылам і інш.). Напр., у час правядзення Бела-рускай аперацыі 1944 асобае значэнне надавалася разгрому флангавых групо-вак ням.-фаш. войск у раёнах Віцебска, Бабруйска і інш. (гл. Бабруйскі «кацёл», Віцебскі «кацёл», Мінскі «кацёл»).
    ФЛАНДРЫЯ (франц. Flandre, фламанд-скае Vlaanderen), гістарычная правін-цыя ў паўн. ч. Зах. Еўропы, населеная пераважна фламандцамі. Тэр. Ф. ў складзе Бельгіі (Усходняя Ф. — адм. ц. Гент, пл. 3 тыс. км2; Заходняя Ф. — адм. ц. Бруге, пл. 3,1 тыс. км2), Фран-цыі (дэпартамент Hop — адм. ц. Ліль, пл. 5,8 тыс. км2) і часткова Нідэрлан-даў. 3 12—16 ст. фландрскія гарады
    (Бруге, Гент, Іпр, Ліль і інш.) — найб. цэнтры вытв-сці шарсцяных тканін і інш. рамеснай вытв-сці ў агульнаеўрап. гандлі.
    3 9 ст. Ф. — графства (у леннай за-лежнасці ад Францыі). У 12—15 ст. Ф. адна з найб. эканамічна развітых аб-ласцей Еўропы. Яе сярэдневяковыя га-рады Гент, Іпр, Бруге дасягнулі эканам. і паліт. магутнасці. У 1300 тэр. Ф. аку-піравала Францыя, што выклікала паў-станне фламандцаў (пачалося ў 1302 «Бругскай ютранню») і Ф. стала неза-лежнай. У Стогадовую вайну 1337—1453 была аб’ектам англа-франц. барацьбы. 3 1384 Ф. — уладанне герцагаў Бургунд-скіх, з 1477 — Габсбургаў (стала пра-вінцыяй Нідэрландаў гістарычных). У час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. многія гарады Ф. далучыліся да Утрэхцкай уніі 1579. У 17 ст. частка яе тэр. адышла да Францыі, частка — да Рэспублікі Злучаных правінцый. У вы-ніку вайны за Іспанскую спадчыну (1701—14) б.ч. Ф. перайшла да Аў-стрыі. У 1797 далучана да Францыі, у 1815—30 — да Нідэрландаў. 3 1830 у складзе Бельгіі.
    ФЛАНЕЛЬ (франц. flanelle ад англ. flannel, ад валійскага gwlan шэрсць), мяккая лёгкая баваўняная (зрэдку шар-сцяная) тканіна з двухбаковым начос-ным ворсам. Вырабляецца палатняным ці саржавым перапляценнем нітак. Шарсцяная Ф. выкарыстоўваецца для пашыву касцюмаў і паліто, баваўня-ная — для адзення, бялізны.
    ФЛАРбЎСКІ Антоній Васілевіч (14.12.1884, г. Кіраваград, Украіна — 27.3.1968), расійскі і чэшскі гісторык-славіст. Скончыў Новарасійскі ун-т (г. Адэса, 1908), з 1912 дацэнт, у 1917—22 праф. гэтага ун-та. 3 1923 у Чэхаслава-кіі, старшыня гісторыка-філал. аддзя-лення Рускай навуч. калегіі. 3 1933
    424	фларыда
    выкладаў гісторыю Расіі ў Карлавым ун-це ў Празе. 3 1948 ардынарны праф. гэтага ун-та. Аўтар прац па гісторыі Ра-сіі і ўзаемаадносін Чэхіі з усх. славяна-мі, у тл. беларусамі («Чэхі і ўсходнія славяне», ч. 1—2, Прага, 1935—47). Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф.Ска-рыны. У арт. «Скарыніяна» (1968) пра-аналізаваў найважн. публікацыі пра Скарыну за 1926—66. Падзяляў думку У.І.Пічэты пра першаснае значэнне ўнутр. бел. каранёў у фарміраванні ду-хоўна-творчага аблічча Скарыны.
    Тв.: Scoriniana // 450 год беларускага кні-гадрукавання. Мн., 1968; Францнск Скорнна н Москва // Тр. Отд. древнерус. лнт. Нн-та рус. лмт. AH СССР. Л., 1969. Т. 24; Чешская бнблмя в нсторнн русской культуры н пнсь-менностн: (Фр.Скорнна н продолжателн его дела) // Sbomik filologicky. Praha, 1940—46. Sv. 12; Cesko-Ruske obchodni styky v minulosti. Praha, 1954. А.К.Каўка.
    ФЛАРЫДА (Ronda), штат на Пд ЗША. Уключае п-аў Фларыда, тэр., што пры-лягае да мацерыка, і а-вы Фларыда-Кіс. Пл. 152 тыс. км2. Нас. 15 111 тыс. чал. (1999). Адм. ц. — г. Талахасі. Гал. гара-ды: Джэксанвіл, Маямі, Тампа, Сент-Пітэрсберг, Арланда. Паверхня — ні-зінная, забалочаная (выш. да 99 м), складзена пераважна з вапнякоў; разві-ты карст. Клімат акіянічны, субтрапіч-ны, на Пд — трапічны. Сярэдняя т-ра студз. ад 12 °C на Пн да 21 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 26 да 29 °C. Ападкаў 900—1400 мм за год. Шмат азёр. Лясы з хвоі, магнолій, пальмаў; уздоўж узбя-рэжжаў — мангравыя зараснікі. Нац. парк Эверглейдс уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гал. галіны эканомікі — турызм і сельская гаспа-дарка. Вырошчваюць цытрусавыя (1-е месца ў краіне па зборы апельсінаў), агародніну, бавоўнік, арахіс, тытунь, цукр. трыснёг і інш. Гадуюць (млн. га-лоў, 2000) буйн. par. жывёлу (1,8), сві-ней (0,04), бройлераў (129). Марское рыбалоўства. Здабыча фасфарьгтаў і буд. матэрыялаў. Асн. галіны прам-сці: ма-
    шынабудаванне (радыёэлектронная, эл.-тэхн., вытв-сць трансп. абсталявання, інструментаў, суднабудаванне), харч., паліграф., хім., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Гал. парты: Джэксанвіл, Кана-верал, Маямі, Пенсакола, Порт-Эвер-глейдс, Сент-Пітэрсберг, Тампа. 12 міжнар. аэрапортаў. На ўсх. узбярэжжы шматлікія курорты: Маямі, Маямі-Біч, Уэст-Палм-Біч і інш. Даход ад турызму 52,1 млрд. дол. (1997). На мысе Канаве-рал — выпрабавальны палігон з касм. цэнтрам і стартавай пляцоўкай для за-пуску касм. караблёў.
    Першымі насельнікамі Ф. былі індзейцы-семінолы. Адкрьгга ў 1513 ісп. мараплаўцам Х.Пансэ дэ Леонам, які назваў яе «Ф» (з ісп. «квітнеючая»), У 1565 засн. першае ісп. пася-ленне Сан-Агусцін (цяпер Сент-Огасцін) — найстарэйшы еўрап. горад на тэр. ЗША. Ісп. ўладанне страчана ў 1819, калі Ф. захапілі ЗША. У выніку вайны 1835—42 семінолы (іх узначальваў правадыр Ацэола) былі вымуша-ны перасяліцца ў Аклахому. 3 1845 Ф. — 27-ы штат ЗША У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 уваходзіла ў рабаўладальніцкую Канфедэрацыю. Пасля 2-й сусв. вайны цэнтр касм. даследаванняў. Апоіпняя канстытуцыя Ф. прынята ў 1968.
    ФЛАРЫДСКАЕ ЦЯЧДННЕ. магутнае цячэнне цёплых вод з Мексіканскага зал. ў Атлантычны ак. праз Фларыдскі праліў. У месцы сутокаў з Антыльскім цячэннем дае пачатак цячэнню Гальф-стрым. У Ф.ц. пераносяцца гал. чынам воды, якія паступаюць з Карыбскага м. праз Юкатанскі прал.; т-ра летам да 29 °C, зімой да 25 °C. Салёнасць у яд-ры 36%«. Шыр. ў пач. 140 км, скорасць больш за 5 км/гадз (найб. летам — да 7 км/гадз).
    ФЛАРЫДСКІ ГІРАЛІЎ (Strait of Florida), праліў паміж n-вам Фларыда і а-вамі Куба і Багамскімі. Злучае Мексі-канскі зал. з Атлантычным акіянам. Даўж. 651 км, найменшая шыр. 80 км, глыб. на фарватэры ад 150 да 2085 м. У Ф.п. бярэ пачатак цячэнне Гальфстрым. Парты: Гавана (Куба) і Маямі (ЗША).
    ФЛАРЫСТЫКА, раздзел батанікі, які вывучае відавы склад раслін (флору) на пэўнай прыроднай або адм. тэрыторыі. Асн. задача — інвентарызацыя флоры алм. структур краіны, асобных краін. кантынентаў, Зямлі, аналіз і выданне абагульняльных зводак і вызначальнікаў. Ф звязана з сістэматыкай, геаграфіяй раслін. палеабатанікай. На Беларусі фла-рыстычныя даследаванні ў канцы 18 ст. праводзіў ЖЭ.Жылібер, у 19 ст. — У.С.Дактуроўскі, ЮЖ.Пачоскі. ГА.Тан-філыў і іпш.. у 20 ст. — Г.М.Высоцкі, Н. В. Казлоўская, В .A. М іхайлоўс кая, В.С.ІІаляпская і інш.
    Літ:. Т о л м а ч е в А.Н Введенне в гео-графню растеннй. Л.. 1974; Козловская Н.В. Флора Белорусснл, закономерностн ее форммровання, научные основы нспользова-ння н охраны. Мн . 1978. Ді.І.Траццякоў.
    ФЛАРЫСТЫЧНЫ КАДАСТР сістэма-тызаваны збор звестак аб сукупнасці ві-даў раслін, якая эвалюцыйна-гістарыч-
    на склалася на пэўнай тэрыторыі. Аб’екіы ўліку — дзікарослыя расліны, што растуць у натуральных умовах. Уключае звесткі пра склад флоры, сіс-тэматычны стан відаў, іх навук. назву, паказчыкі пашырэння, колькасць, тэн-дэнцыі змянення стану, гасп. выка-рыстанне раслін. Прызначаны для ін-фармавання пра аб’екты расл. свету з мэтай захавання іх біял. разнастайнасці, кантролю за зменамі ў расл. свеце, ар-ганізацыі ўзнаўлення рэдкіх і знікаючых відаў, эканам. ацэнкі расл. рэсурсаў, іх рацыянальнага выкарыстання і інш.
    П.І.Лабанок.
    П.А.Фларэнскі.
    ФЛАРЭНСКІ Павел Аляксандравіч (21.1.1882. г. Еўлах, Азербайджан — 8.12.1937), расійскі філосаф, багаслоў, мастаіггва- і літаратуразнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), Маскоўскую ду-хоўпую акадэмію (1908) і выкладаў у ёй да 1919 (з 1914 праф.). 3 1911 святар. У 1912—17 рэдактар час. «Богословсклй вестннк». 3 1918 вучоны сакратар Камі-сіі па ахове помнікаў мастацгва і стара-жытнасцей Троіца-Сергіевай лаўры. У 1921—24 праф. Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў, вёў н.-д. дзейнасць у сістэ-ме Галоўэлектра ВСНГ РСФСР. 3 1927 нам. гал. рэдактара «Тэхнічнай энцык-лапедыі». У 1928 высланы ў Ніжні Ноў-гарад, у 1933 асуджаны на 10 гадоў; рас-страляны ў Салавецкім лагеры. Рэабілі-таваны ў 1958 і 1959. Гал. сваёй задачай лічыў пракладанне шляхоў да цэласнага светапогляду, які б сінтэзаваў веру і ро-зум, багаслоўе і філасофію, мастацтва і навуку. Адметныя рысы яго філасофіі («канкрэтная метафізіка») — імкненне да платанізму, збліжэнне элінскай і правасл. духоўных традыцый. Важнай праблемай анталогіі і тэорыі пазнання лічыў выяўленне мовы сімвалаў. Быццё, паводле Ф.. скіравана ўнутр, засяроджа-на ў сваёй глыбіні і разам з тым энерге-тычна выяўляе сябе звонку; носьбітамі энергіі быцця з’яўляюцца імёны і сло-вы, таму яны — сімвалы быцця; паз-нанне ўспрымаў як узаемадзеянне энер-гій быцця, якое пазнае, і быцця, якое пазнаецца. На яго думку, паколькі мова выяўляе пазнавальныя адносіны да све-ту, яна з’яўляецца дваістай: і ўстойлівай сістэмай, і жывой дзейнасцю духа. Ta-Tae двухадзінства лічыў умовай быцця мовы. Паводле Ф., адна з асн. характа-рыстык быцця ў яго цяперашнім заня-палым стане — антынамічнасць, таму антыпамічнае і любое дзеянне розуму. На яго думку, антынамічнасць можна