Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЛІБУСЦЬЁРЫ (ад франц. flibustier марскі разбойнік), французскія, англ. і галандскія піраты (гл. Пірацтва), якія ў 16—17 ст. дзейнічалі (нярэдка пры пра-тэжыраванні сваіх дзяржаў) супраць ісп. суднаў і ісп. калан. паселішчаў у Аме-рыцы. Часам захоплівалі прыбярэжныя тэр. і ўтваралі там свае невял. дзяржа-вы-рэспублікі; напр., у 1625 франц. Ф. захапілі ў іспанцаў в-аў Сент-Крыс-тафер, у 1630 утварылі рэсггубліку на в-ве Тартуга каля Гаіці, а потым авалодалі
430 флігель
значнай часткай гэтага в-ва. Найб. па-шырэння дзейнасць Ф. дасягнула ў 1770—80-я г., калі яны панавалі ў Ка-рыбскім м. і на ўсім Ціхаакіянскім уз-бярэжжы ад Каліфорніі да Чылі. Флаг суднаў Ф. — чорнае палотнішча з выя-вай чэрапа і перакрыжаваных касцей («Вясёлы Роджэр») — стаў сімвалам пі-рацкага разбою. Дзейнасць Ф. усклад-няла сувязі Іспаніі з яе амер. калоніямі і падрывала яе марскую магутнасць. Падобнымі да Ф. бьші буканьеры (ад франц. boucaniers марскі разбойнік).
ФЛІГЕЛЬ (ад ням. Flugel, асн. значэн-не — крыло), дапаможная прыбудова да жылога дома ці асобнае збудаванне, якое ўваходзіла ў комплекс сядзібы. Вя-домы са старажьпнасці ў архітэкіуры многіх краіп Еўропы. На Беларусі па-шыраны ў 16 — пач. 20 ст. Кампазі-цыйна і функцыянальна Ф. быў звяза-ны з сядзібным домам і прызначаўся для жылля прыслугі, аканомаў, гасцей, размяшчэння кухні, пякарні, аранжарэі, залы, б-кі, манежа, скарбніцы, свірна, капліцы і інш.
У сядзібна-паркавай архітэктуры стыляў барока і класіцызму сядзібны дом ді палац звычайна фланкіравалі 2 Ф., якія стваралі П-падобную кампазіцыю з парадным дваром-курданёрам у цэнтры (палац у в. Свяцк Гро-дзенскага р-на, садзібны дом у в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.). У класі-цыстычвых комплексах усе Ф. ставілі ў адну лінію з асн. будьшкам (в. Сноў Нясвіжскага р-на Мімскай вобл.). У 19 ст. ў палацава-пар-кавьы ансамблях стылю рамантызму Ф. ча-сам мелі выгляд замкаў, вежаў (в. Прылукі Мінскага р-на). У некат. сядзібах Ф. блакіра-валіся з брамамі (б. хугар Крыкалы, Па-стаўскі р-н Віцебскай вобл.). У невял. сядзі-бах Ф. часцей будавалі з дрэва ў традыц. формах нар. дойлідства. Ф. існавалі таксама ў манастырскіх і кляштарных комплексах (кляштар езуітаў у г. Слуцк Мінскай вобл.).
Літ.: К у л a г п н АН. Архптектура двор-цово-усадебных ансамблей Белорусснн. Мн., 1981. СЛ. Сергачоў.
Флігель у сядзібе на былым хутары Крыкалы (Пастаўскі раён Віцебскай вобл.). Здымак 1924.
ФЛІГЕЛЬ-АД’ЮТАНТ (FlUgeladjutant ад Flilgel крыло + ад'ютант), ад’ютант у афіцэрскім чыне пры імператару, ге-нералісімусе, фельдмаршале і інш. у шэрагу краін Еўропы (18 ст.). У 19 — пач. 20 ст. ганаровае званне, якое пры-свойвалася афіцэрам, што знаходзіліся ў свіце імператара (Расія, Германія, Вя-
лікабрытанія і інш.). Ф.-а. насіў адмет-ны мундзір і аксельбанты.
ФЛІЕР Якаў Уладзіміравіч (21.10.1912, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. — 18.12.1977), расійскі піяніст, педагог. Нар. арг. СССР (1966). Скончыў Мас-коўскую кансерваторыю (1934) і з 1937 выкладаў у ёй (з 1947 праф.). У рэпер-туары творы розных фп. стыляў. Яго іг-ра вылучалася рамант. складам, тэмпе-раментнасцю, лірызмам, віртуознасцю. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў у Вене (1936, 1-я прэмія), у Бруселі імя Э.Ізаі (1938, 3-я прэмія). Сярод яго вуч-няў М.Плятнёў, Р.Шчадрын.
Літ:. Я.Флнер: Сгатьн. Воспомннанмя. йнтервью. М., 1983.
ФЛІНДЭРС (Flinders) Мэцью (16.3.1774, Донінгтан, Вялікабрытанія — 19.7.1814), англійскі даследчык Аўстраліі. У 1797— 98 на судне «Норфалк» разам з Дж.Ба-сам абышоў в-аў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801—03 на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўд. ўзбярэжжа Аўстраліі, ад-іфыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, п-аў Йорк і шэраг астравоў. У 1802 дасле-даваў усх. і паўн. ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў а-вы Уэлслі, пазначыў на карце Вял. Бар’ерны рыф. У 1814 прапанаваў для Паўд. мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем на-званы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вял. Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аў-страліі.
ФЛІНДЭРС (Flinders), горны хрыбет на Пд Аўсграліі, на Пн ад зал. Спенсер. Даўж. каля 400 км. Выш. да 1165 м (г. Сент-Мэры-Пік). Складзены з гліністых сланцаў, кварцытаў і даламітаў. Ападкаў 200—400 мм за год. Схілы ўкрыты малі-скрэбам, на Пн паўпустынныя хмызнякі і галафіты. Hju. парк Фліндэрс-Рэйн-джэс. Названы імем М.Фліндэрса.
ФЛІНДЭРС (Flinders), рака на Пн Аў-страліі. Даўж. 830 км, пл. бас. 108 тыс. км2. Пачынаецца на зах. схілах Вял. Во-дападзельнага хр., упадае ў заліў Кар-пентарыя Арафурскага мора. Сярэдні расход вады 16 м3/с, пастаянны сцёк толькі ў нізоўях. Названа ў гонар М. Фліндэрса.
ФЛІНТ (Flint), горад на Пн ЗША У штаце Мічыган. 132 тыс. ж. (1998), з прыгарадамі каля 400 тыс. ж. Трансп. вузел. Буйны цэнтр аўтамаб. прам-сці ЗША (з-ды кампаніі «Джэнерал мо-тарс»), Прам-сць: металаапр., эл.-тэхн., ваен., хімічная. Тэхнал. ун-т.
ФЛІШ (ад ням. fliepen цячы), серыя пачак марскіх тонкаслаістых асадкавых горных парод, якія рытмічна паўтара-юцца. Складзены з кангламератаў або пясчанікаў, глін, мергеляў, часам вап-някоў. Утвараецца ў геасінкліналях і перадгорных праіінах за кошт размыву вузкіх горных хрыбтоў (кардыльер). Да Ф. бываюць прымеркаваны паклады нафты і мінер. вод.
ФЛбРА, у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня цвіцення кветак і са-доў, увасабленне вясны і юнацтва. У го-нар Ф. наладжваліся святы — флараліі, у час якіх на яе алтар ускладаліся квіт-неючыя каласы і адбываліся гульні, ча-сам вельмі разбэшчаныя. Вобраз Ф. ў выглядзе юнай дзяўчыны з кветкамі — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (Тыцы-ян, Н.Пусэн, Рэмбрант і інш.).
Флора. Карціна Рэмбранта. 1634.
ФЛбРА (ад імя багіні Флоры), гістарыч-на складзеная сукупнасць відаў раслін, якія растуць або раслі ў мінулыя геал. эпохі на дадзенай тэрыторыі. Характа-рызуецца разнастайнасцю відаў (багац-це Ф.), узростам, ступенню аўтахтоннас-ці, эвдэмізмам і інш. Паводле тэрьпары-яльных рангаў адрозніваюць Ф. Зямлі (каля 375 тыс. відаў, у тл. каля 250 тыс. відаў кветкавых раслін), Ф. асобных мацерыкоў, іх частак, астравоў, горных сістэм, дзяржаў, пэўных рэгіёнаў. Усе віды Ф. па адзнаках падзяляюць на эле-менты. Напр., віды раслін, падобныя па геагр. распаўсюджванні, складаюць ге-агр. элемент Ф. — сярэднеазіяцкі, усх.-сібірскі і інш. Таксама вылучаюць Ф. сіс-тэм. падраздзяленняў, напр., водарас-цей, імхоў, выкапнёвых і інш. Адроз-ненні паміж Ф. вызначаюцца геал. гісторыяй, глебавымі і асабліва кліма-тычнымі ўмовамі. Па наяўнасці ком-плексаў эндэмічных сям. і родаў выяў-ляюць рэгіянальныя супадпарадкаваныя падраздзяленні Ф., найб. буйныя з якіх складаюць фларыстычныя царствы — Галаркгычнае, Палеатрапічнае, Неатра-пічнае, Аўстралійскае, Капскае, Галан-тарктычнае (гл. Фларыстычны кадастр). У Ф. Беларусі апісана каля 1,7 тыс. са-судзістых раслін, 430 відаў мохападоб-ных, больш за 2 тыс. відаў водарас-цей, болын за 1,5 тыс. відаў грыбоў. У Ф. ўключаюць таксама культурныя расліны, пашыраныя на дадзенай тэры-торыі. Выяўленыя віды раслін пэўнага
рэгіёна афармляюцца ў спец. спісы (з апісаннем іх пашырэння, месцазнахо-джання, біял. асаблівасцей) і выдаюцца ў выглядзе кніг пад назвай «Ф.». Неаб-ходна адрозніваць Ф. ад расріннасці. Напр., у Ф. ўмеранай зоны Паўн. паў-шар’я многа відаў з сям. асаковых, зла-каў, казяльцовых, складанакветных, а ў расліннасці — расл. згуртаванні тундры, тайгі, стэпу і інш. Вывучае Ф. фларыс-тыка. Тэрміналагічны аналаг для жы-вёл — фауна.
Літ.: Флора БССР. Т. 1—5. М.; Мн., 1949—59; Толмачев АН. Методы срав-нлтельной флорнстнкн н проблемы флороге-неза. Новоснбнрск, 1986. Дз.І.Траццякоў.
ФЛбРА Барыс Мікалаевіч (н. 8.12.1937, Масква), расійскі гісторык. Чл.-кар. Pac. АН (2000). Д-р гіст. н. (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). 3 1960 у Археаграфічнай камісіі AH СССР, з 1965 у Ін-це славяназнаўства і балканіс-тыкі AH СССР (цяпер Ін-т славяна-знаўства Pac. АН). Даследуе сац., этніч-ную і культ. гісторыю зах. славян у эпо-ху сярэдневякоўя, гісторыю міжнар. ад-носін Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропы ў 16—17 ст., гісторыю царквы ў зах. і ўсх. славян эпохі сярэдневякоўя. Адзін з аўтараў кн. «Развіццё этнічнай сама-свядомасці славянскіх народаў у эпоху ранняга сярэдневякоўя» (1982), «Развіц-цё этнічнай самасвядомасці славянскіх народаў у эпоху сталага феадалізму» (1989), «Брэсцкая унія 1569 г. і грамад-ска-палітычная барацьба на Украіне і ў Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.» (ч. 1—2, 1996—99) і інш.
Тв.: Русско-польскне отношення н балтнй-скнй вопрос в конце XVI — начале XVII в. М., 1973; Русско-польскне отношенмя н по-лнтнческое развнтне Восточной Европы во второй половнне XVI — начале XVII в. М., 1978; Отношення государства н церквн у вос-точных н западных славян: (Эпоха средаеве-ковья). М., 1992; Сказання о цачале славян-ской пнсьменностн. СПб., 2000; Грюнвальд-ская бнтва // Вопр. нсторнн. 1985. № 7.
Літ.: Flonlegiuni: К 60-летню Б.Н.Флорн. М.. 2000. В.С.Пазднякоў.
ФЛОРЫ (Flory) Пол Джон (19.6.1910. г. Стэрлінг, штат Ілінойс, ЗША — 8.9.1985). амерыканскі фізіка-хімік, адзін з заснавальнікаў тэорыі полікандэнса-цыі. Чл. Нац. АН ЗША (з 1953). Скон-чыў Манчэстэрскі каледж (1931). 3 1948 праф. Корнелскага ун-та, у 1956—61 навук. кіраўнік Меланаўскага ін-та, з 1962 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы палімераў, стат. меха-ніцы макрамалекул. На аснове яго ра-бот створаны метады вызначэння будо-вы і ўласцівасцей макрамалекул з вы-мярэнняў вязкасці, седыментацыі і ды-фузіі. Нобелеўская прэмія 1974.
7«: Рус. пер. — Сгатнстнческая механнка цепных молекул. М.. 1971.
ФЛОРЫ (Florey) Хоўард Уолтэр (24.9.1898, г. Адэлаіда, Аўстралія — 21.2.1968), англійскі вучоны ў галіне па-талогіі і мікрабіялогіі. Чл. (1941) і прэзі-дэнт Лонданскага каралеўскага т-ва (1960—65). Замежны чл. AH СССР
(1966). Скончыў Адэлаідскі (1921) і Окс-фардскі (1924) ун-ты. 3 1926 у Кем-брыджскім, з 1931 у Шэфілдскім ун-тах. У 1935—62 у Оксфардскім ін-це У.Да-на, у 1962—68 рэктар Каралеўскага ка-леджа г. Оксфард. Навук. працы па па-талогіі капілярнага кровазвароту, запа-ленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцылі-