• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФОЛІЕВАЯ КІСЛАТА, вітамін В9, вітамін Вс, фалацын, C13H19O6N7, вітамін з групы В. Вылучыў амер. хімік Р.Уільямс (1941). Пашырана ў расл. і жывёльных тканках (напр., капуста, та-маты, суніцы, печань). У арганізм чала-века паступае з ежай.
    Дробнакрышт. жоўты парашок без смаку і паху, дрэнна раствараецца ў вадзе, разбураец-ца пад уздзеяннем святла, пры апрацоўцы і кансерваванні гародніны. Складаецца з астат-каў гетэрацыклічнага птэрыдзіну, парааміна-бензойнай кіслаты і глутамінавай кіслаты. Ак-тыўная форма Ф.к. — тэтрагідрафоліевая к-та. Удзельнічае ў сінтэзе ДНК і РНК. Неабход-ная для размнажэння клетак, росту і развіцця арганізма. Сутачная патрэбнасць чалавека 0,2—0,4 мг. І.М.Семяненя.
    ФОЛІС (лац. foUis грашовы мяшок), 1) у Рымскай імперыі ў 3—4 ст. медная (з нязначным дамешкам серабра) манета і грашова-лікавае паняцце (Ф. золата — 72 соліды, Ф. серабра — 1000 міліяры-сіяў, Ф. медзі — 250 медных манет). 2) Медная манета (40 нуміяў) з фракцыямі Ў 72, '/4 і Vs Ф-, уведзеная імператарам Візант. імперыі Анастасіем I [491—518], Вядомыя адзінкавыя знаходкі Ф. 10— 11 ст. на тэр. Беларусі.
    ФОЛКНЕР (Faulkner) Уільям Катберт (25.9.1897, г. Нью-Олбані, штат Місісі-пі. ЗША — 6.7.1962), амерыканскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік л-ры «плыні свядомасці». Вучыўся ў Ок-
    Фокстэр’еры: I гладкашэрсны.
    шарсткашэрсны; 2 —
    сфардскім ун-це (штат Місісіпі; 1919— 20). Пачынаў як паэт (зб. «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Сал-дацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскі-ты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусв. вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амер. Поўдня: раманы «Сарта-рыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Аве-
    У.К.Фолкнер
    салом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вё сачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяд. «Няскораныя» (1938), «Сьшзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавес-цей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэк-віем па манашцы» (1951, інсцэніравана А.Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш. Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існаван-ня чалавека, поліфаніяй думак і пачуц-цяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгаліна-ванасцю, насычаны біблейскімі алюзія-мі. На бел. мову асобныя навелы Ф. пе-раклалі А.Асташонак, В.Небышынец. Нобелеўская прэмія 1949.
    Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1985—87; Статьн, речн, ннтервью, пнсьма. М., 1985; Пестрые лошадкм: Повестн м рас-сказы. М., 1990.
    Літ:. Костяков В.А Трнлогня У.Фол-кнера. Саратов, 1969; Анастасьев Н.А. Фолкнер: Очерк творчества. М., 1976; Г р н -б а н о в Б. Фолкнер. М., 1976; Унльям Фол-кнер: Бнобнблногр. указ. М., 1979; Ннко-л ю к н н АН. Человек выстонт: Реалнзм Фолкнера. М., 1988; Дранько-Май-с ю к Л. Апошні нерв // Крыніца. 1995. № 13 (8); Шаблоўская I. Уільям Фол-кнер і Якуб Колас // Там жа; Лявонава Е.А. Плыні і постаці. 3 гісторыі сусветаай літ. другой паловы XIX—XX стст. Мн., 1998.
    Е.А.Лявонава.
    ФЙЛТЫН (Foltyn) Марыя (н. 28.1.1924, г. Радам, Польшча), польская спявачка (сапрана), рэжысёр. Скончыла муз.-драм. студыю ў Варшаве. 3 1949 спявала на оперных сцэнах Варшавы, Лейпцы-га, Любека, Лодзі. 3 1971 оперны рэжы-сёр; у розных краінах ставіла пераважна польскія оперы, у т.л. «Галька», «Стра-шны двор» С.Манюшкі. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе музыкі і танца імя Дж.Віёці (1956, Італія).
    ФОЛЬВІЛЕ, мастак 2-й пал. 18 ст. Працаваў на шаўкаткацкай мануфакгу-
    ры А.Тызенгаўза ў Гродне. У 1774 раз-маляваў інтэр’еры палаца Тызенгаўза на Гарадніцы (цяпер у межах г. Гродна).
    ФОЛЬГА (польск. folga ад лац. folium ліст), тонкія (2—100 мкм) лісты, пало-сы ці стужкі з розных металаў і сплаваў. Атрымліваюць пракаткай, электралі-тычным спосабам, асаджэннем на пад-ложку ў вакууме. Выкарыстоўваюць у харчовай (для ўпакоўкі кандытарскіх і табачных вырабаў), электратэхн. прам-сці (для эл. кандэнсатараў, тэрма- і гідра-ізаляцыі і інш.), электроніцы і прыла-дабудаванні (для мембран, кантактаў, друкаваных схем і інш.), у паліграфіі (для нанясення цісненнем надпісаў і ві-дарысаў на кніжных пераплётах).
    ФОЛЬКЕТЫНГ. аднапалатны парла-мент Даніі. Выбіраецца на 4 гады гра-мадзянамі краіны, якія дасягнулі ўзрос-ту 20 гадоў. Складаецца з 179 дэпутатаў. Работай Ф. кіруюць старшыня і віцэ-старшыня. Прымае законы, бюджэт, кантралюе ўрад і адм. апарат, вырашае знешнепаліт. пытанні.
    «фбЛЬКСВАГЕН» (Volksvagen), сям’я аўтамабіляў канцэрна «Фольксвагенверк» і яго філіялаў у розных краінах. Легка-выя аўтамабілі выпускаюцца з 1938 (ма-савы выпуск з 1946). Пярэдне- ці поў-напрывадныя, маюць бензінавы ці ды-зельны рухавік магутнасцю ад 33 да 128 кВт, 2- ці 4-дзверны 4—5-месны (мік-рааўтобусы — 7) кузаў седан, хэтчбэк або універсал. Найб. скорасць ад 145 да 224 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі выпус-каюцца з 1975, маюць поўную масу ад 1,38 да 7,49 т (аўтапоезд да 10,99 т), бензінавы або дызельны рухавік маіуг-насцю ад 33 да 103 кВт.
    Сям’я аўтамабіляў «Фольксваген»: 1 —легка-вы аўтамабіль мадэлі «Гольф»; 2 — пярэдне-прывадны грузавы аўтамабіль «Т4».
    «ФОЛЬКСВАГЕНВЕРК» (Volkswagen-werk), аўтамабільны канцэрн ФРГ. Засн. ў 1937. Штаб-кватэра ў г. Вольфсбург. 3
    ...ФОН 435
    I960 прадпрыемства з акц. формай уласнасці, з 1988 яго ўласнік — федэ-ральны ўрад. Буйнейшы вытворца аўта-мабіляў у Еўропе (больш за 5 млн.; 2001); 3-е месца ў свеце. Канцэрн вы-пускае легкавыя аўтамабілі «Аўдзі», «Бентлі», «Фольксваген», «Ролс-Ройс», «Шкода» і інш., грузавікі, невял. аўто-бусы (больш за 10 тыпаў базавых мадэ-лей і каля 150 іх мадыфікацый, у т.л. тэхніка па заказах бундэсвера і НАТО). Mae аддзяленні збыту ў 150 краінах, аказвае таксама тэхн. паслугі. Яму нале-жаць 15 з-даў у розных краінах. У вытв-сці занята 324 тыс. чал. М.Б.Жукава.
    ФОЛЬКСШТУРМ (Volkssturm), апал-чэнне ў фаш. Германіі ў канцы 2-й сусв. вайны; апошні ваен. рэзерв на-цыстаў. Утвораны ў выніку татальнай мабілізацыі мужчын ад 16 да 60 гадоў паводле ўказа АГітлера ад 25.9.1944. Арганізоўваўся нацысцкай партыяй, кі-раўніцтва і навучанне апекавалася рэйхс-фюрэрам СС Г.Гіміерам. Асн. арганізац. адзінка — батальёны 2—4-ротнага складу, узброеныя пераважна стралк. зброяй. Мабілізаваныя ў Ф. юрыдычна прыраўноўваліся да вайскоўцаў вермах-та. Удзельнічаў у баях у Сілезіі (40 ба-тальёнаў) у снеж. 1944 — студз. 1945, у Венгрыі і на аўстр. мяжы (30 батальё-наў) у снеж. 1944 — сак. 1945, на Одэ-ры, Нейсе і ў раёне Берліна (да 50 ба-тальёнаў). Выкарыстоўваўся і для па-паўнення кадравых вайск. часцей.
    ФОЛЮШСКІЯ ШОЎКАКРУЦІЛЬНЫЯ
    ПРАДПРЫЕМСТВЫ Існавалі ў 1896— 1905 ва ўрочышчы Фолюш Гродзенска-га пав. (цяпер у межах г. Гродна) шоў-какруцільныя мануфакгура і фабрыка розных уладальнікаў. Выраблялі аснову і ўгок для шаўковых тканін. Мелі пара-выя машыны і катлы. У 1900 на ману-фактуры працавала 108 чал., на фабры-цы — 97.
    ФОМА (Phoma), род недасканалых грыбоў сям. сферапсідальных. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў. Найб. вядомыя Ф.: бурачны (Ph.betae), нязначны (Ph.exi-gua), Рострупа (Ph.rostrupii). Паразіту-юць пераважна на сцёблах раслін, узбу-джальнікі фамозаў. Развіваюцца на гле-бе, у вадаёмах, пашкоджваюць пра-мысл. матэрыялы, паперу і інш.
    Міцэлій шматклетачны, галінасты. Пладо-выя целы (пікніды) шарападобныя, паглыбле-ныя ў субстрат. Канідыяносцы простыя, раз-мешчаныя радыяльна або адсугнічаюць. Кані-дыі аднаклетачныя, разнастайнай формы, бясколерныя. часам жаўгаватыя. пры выхадзе з пікнід падобныя на склееныя звілістыя стужкі.
    ...ФОН, ФОНА..., ФАНА... (ад грэч. phone гук), састаўныя часткі складаных слоў, якія паказваюць на іх адносіны да голасу, гуку (напр., дыктафон, фонакар-дыяграфія, фаналогія).
    436	ФОН
    ФОН (франц. fond ад лац. fundus дно, аснова) у выяўленчым Mac-Ta ц т в е, асноўны колер, тон, на якім малюецца карціна; таксама задні пра-сторавы план карціны. Можа быць не-выяўленчым (нейтральны Ф.) або выяў-ленчым (арх. або ландшафтны пейзаж, інтэр’ер і інш.). Асаблівае значэнне мае ў жанрах партрэта (часта выяўл. Ф. слу-жыць сродкам узбагачэння характарыс-тыкі партрэтаванага), гіст., бытавым.
    ФОН (ад грэч. phone гук), пазасістэм-ная безразмерная адзінка ўзроўню гуч-насці гуку. Для чыстых тонаў частатой у 1 кГц супадае (тоесная) з дэцыбелам (гл. Бел). Узровень гучнасці Уу Ф. выз-начаецца праз дзесятковы лагарыфм ад-носін вымяральнага гукавога ціску р да гукавога ціску р0 стандартнага чыстага тону частатой у 1 кГц на парозе адчу-вальнасці: jV=201g(p/po).
    ФОНАДАКУМЁНТЫ, дакументы, якія змяшчаюць гукавую інфармацыю (вус-ную мову, музыку, маст. твораў і інш.), запісаную з дапамогай сістэм гуказапі-су; від гіст. крыніц. Адрозніваюць ары-гіналы і копіі.
    Арыгіналы — запіс гукавой інфарма-цыі ад першакрыніцы: васковыя валікі (запіс на полым цыліндры з воскападобнай масы), шарынафонныя запісы (запіс на фатаграфіч-най стужцы), грамафонныя арыгіналы (запіс на метал. дыску), негатывы фатаграфічнага (аптычнага) запісу (арыгінал Ф. на фатагра-фічнай стужцы, прызначаны для вырабу пазі-тыву), запісы на магнітнай стужцы. К о п і і Ф. — грамлласцінкі, пазітывы фатаграфічна-га (аптычнага) запісу, запісы на магнітнай стужцы, кампакг-дыскі. Ф. класіфікуюць па-водле зместу, мэтавага прызначэння. аргані-зацыі запісанага матэрыялу, месца запісу, сіс-тэм эапісу гукавой інфармацыі і носьбітаў ін-фармацыі. У дзярж. і ведамасных архівах Ф. сістэматызуюць па відах: фонаграфічныя, грамафонныя, шарьшафонныя, фатаграфіч-ныя (аптычныя), магнітныя запісы. Унугры відаў Ф. размяшчаюцца па адзінках уліку і камплектах. Аазінка ўліку — камплект Ф., які змяшчае запіс пэўнай падзеі: аднаго ці некалькіх выступленняў, маст. твораў, радыё-перадачы. Камплект Ф. складаецца з арыгі-налаў і копій, якія належаць да пэўнай адзін-кі ўліку. За адзінку захавання прымаецца фі-зічна адасоблены Ф. — рулон магнітнай стужкі, грамафонны арыгінал, грампласцінка, рулон стужкі з фатаграфічным ці шарына-фонным запісам, васковы валік. Адііякі за-хоўвання ўнутры адзінкі ўліку размяшчаюцца ў парадку вытв. нумароў, пазначаных на эты-кетках, а ўнугры камплекту ў паслядоўнасці: арыгіналы, копіі. На асабліва каштоўныя Ф. ствараецца страхавы фонд. Асн. сховішча Ф. на Беларусі — Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. А. М.Міхальчанка.