Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЛЯРКОЎСКІ Аляксандр Георгіевіч (н. 6.7.1931, С.-Пецярбург), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1975). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Мас-коўскую кансерваторыю (1955, кл. Ю.Шапорына). У 1950—57 выкладаў у Маскоўскім хар. вучылішчы. У 1976— 80 нам. міністра культуры Расіі. Твор-часці ўласціва цікавасць да гіст.-гераіч-най, лірычнай і маладзёжнай тэматыкі. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Адважны трубач» (паст. 1985), «Час раставаць сня-гам» (паст. 1988); аперэты, кантатна-аратарыяльныя і сімф. творы, рамансы, песні (больш за 170), музыка да кіна-фільмаў (больш за 60). Аўтар твораў на вершы бел. паэтаў (М.Танка, У.Дубоўкі, А.Куляшова), апрацовак нар. песень і інш., многія з якіх упершыню былі вы-кананы бел. выканаўцамі. Аўтар кн. «Жыццё маё — музыка: Успаміны. Уражанні» (1986). Т.Г.Слабодчыкава.
ФО (Fo) Дарыо (н. 24.3.1926, Леджуна-Санджана, Італія), італьянскі драматург, тэарэтык сцэн. мастацтва. 3 1963 высту-паў як акцёр, рэжысёр і аўтар скетчаў для кабарэ і вулічных т-раў. У 1968 стварыў т-р «Нуова сцэна», у 1970 з жонкай, актрысай і пісьменніцай Ф.Ра-мэ — вандроўную трупу «Ла Камуне», дзе пастаўлены яго шматлікія бурлеск-
ныя камедыі. Аўтар сцэн. фарсаў-арле-кінад («Пальцам у вока», 1953), даку-мент. паліт. драм у традыцыях брэхтаў-скага т-ра («Народная вайна ў Чылі», 1973). У прасякнутых «чорным гума-рам», насычаных актуальнымі алюзіямі гратэскава-сатыр. п’есах «Містэрыя-буф» (1969), «Смерць анархіста ад няшчасна-га выпадку» (1970), «Тук-тук. Хто там? Паліцыя» (1974), «Не можаш пла-ціць — не плаці» (1981) і інш. прыёмы агітпропа пераплецены з элементамі ка-медыі дэль артэ, кірмашовага т-ра ля-
У.А.Фок.
Д.Фо.
лек, цыркавой клаунады. Выступае з монаспектаклямі. На Беларусі п’есы Ф. ставілі Дзярж. рус. драм. т-р Белару-сі («Свабодны шлюб», 1994), абл. драм. т-ры Гомельскі («Гульня і не больш», 1995), Магілёўскі («Свабодная пара», 1999), Брэсцкі («Я чакаю цябе, каха-ны...» паводле п’ес «Адзінокая жанчы-на» Ф. і Рамэ і «Фэн Шуй» Э.Шчадрына і Ю.Камянецкага, 2001). Нобелеўская прэмія 1997. А.В.Спрынчан.
...ФОБ (ад грэч. phobos страх), другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «ненавіснік», «пра-ціўнік каго-н., чаго-н. (напр., антрапа-фобы, жанчынафоб).
ФОБАС (грэч. phobos страх), спадарож-нік планеты Марс. Адлегласць ад пла-неты 9380 км (бліжэйшы да Марса). Mae няправільную форму, найб. папя-рочнік каля 27 км. Паверхня складаец-ца з цёмных мінералаў з нізкім альбеда, пакрытая шматлікімі кратэрамі і тоў-стым слоем пылу. Перыяд абарачэння вакол Марса 7 гадз 39 мін 27 с (на пра-цягу марсіянскіх сутак двойчы ўзыхо-дзіць і заходзіць). 3 прычыны вял. вуг-лавой скорасці Ф. апярэджвае восевае абарачэнне планеты і, у адрозненне ад інш. нябесных цел, узыходзіць на 3, a заходзіць на У. Рухаецца амаль у плос-касці экватара Марса і павернуты да планеты заўсёды адным і тым жа бокам. Адкрыты амер. астраномам А.Холам (1877). А-А.Шымбалёў.
ф6бп (ад грэч. phobos страх), неадчэп-ны стан неадольнай боязі розных прад-метаў, рухаў, учынкаў, сітуацый (любых з’яў звычайнага жыцця). Адрозніваюць Ф. элементарную (абмежавана канкрэт-
най з’явай, прадметам) і фабафобію (боязь неадольнага страху).
ФОГЕЛЬ Ян Янавіч (24.12.1898, хутар Дурэ Валміерскага р-на, Латвія — 13.7.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген,-маёрам Ф. вызначылася ў чэрв. 1944 пры прарыве абароны ворага каля в. Верычаў Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., фарсіраванні р. Друць, вызвален-ні больш за 250 нас. пункгаў, што зам-кнула аблогу групоўкі праціўніка ў баб-руйскі «кацёл», смяротна паранены ў баі.
ФОГТ Фёдар Адольфавіч (1889, С.-Пе-цярбург — 1939), расійскі і бел. графік і жывапісец, педагог. Вучыўся ў Пецяр-бургскай AM (1911—15). У 1928—39 выкладаў у Віцебскім маст. вучылішчы. Прадстаўнік рус. рэаліст. школы. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай дакладнас-цю, публіцыстычнасцю. Аўтар жывапіс-ных палотнаў «Карнавал» (1930), «Па-каранне смерцю венгерскага рэвалюцы-янера Коламана Валіша» (каля 1937), серыі літаграфій («Архітэктурныя маты-вы Віцебска»), ілюстрацый да твораў М.Гогаля, Г.Браўнінга. А.ГЛісаў.
ФОДЖА (Foggia), горад у Паўд. Італіі. Адм. ц. аднайм. правінцыі. 160 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Прам-сць: с.-г. машынабудаванне, харч. (вытв-сць ма-кароны, віна, сыру, цукру, алею), папя-ровая, хім., дрэваапр.; вытв-сць буд. ма-тэрыялаў. Музеі, у т.л. карцінная гале-рэя. Бат. сад. Сабор 12 ст.
ФОК Уладзімір Аляксандравіч (22.12.1898, С.-Пецярбург — 27.12.1974), расійскі фізік. Акад. AH СССР (1939, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1968). Скон-чыў Петраградскі ун-т (1922). У 1919— 23 і 1928—41 у Дзярж. аптычным ін-це, у 1924—36 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це, у 1934—41 і 1944—53 у Фіз. ін-це AH СССР. Навук. працы па кванта-вай механіцы, квантавай элекградына-міцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэо-рыі гравітацыі, распаўсюджанні эл.-магн. хваль, філас. пьгганнях фізікі. Прапана-ваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Ф.), метад наблі-жанага апісання ўзаемадзеяння ў мно-гаэлектронных сістэмах (метад Хар-тры—Ф.). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1960.
Тв:. Теорня пространства, временк н тяго-тенмя. 2 нзд. М., 1961; Квантовая фнзнка н фнлософскне проблемы. М., 1970; Начала квантовой механлкн. 2 нзд. М., 1976.
Літ.: В.АФок. М., 1956. А.І.Бомун.
434 фокін
ФбКІН Міхаіл Міхайлавіч (23.4.1880, С.-Пецярбург — 22.8.1942), рускі ба-летмайстар, артыст балета і педагог; рэ-фарматар балетнага т-ра 20 ст. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1898). 3 1898 артыст і балетмайстар у Марыін-скім т-ры. Адначасова ў 1909—12 і 1914 маст. кіраўнік і балетмайстар трупы С.Дзягілева ў час «Рускіх сезонаў». 3 1918 за мяжой. 3 1923 кіраўнік асабіс-тай студыі танца ў Нью-Йорку. Імкнуў-ся да набліжэння балета да жыцця, да садружнасці харэографа і мастака, шы-рока выкарыстоўваў сімф. музыку. Ся-род паст.: «Павільён Арміды» М.Чарап-ніна (1907), «Егіпецкія ночы» А.Арэн-скага (1908), «Шэхеразада» (1910) на музыку М.Рымскага-Корсакава, «Жар-птуіпка» (1910) і «Пятрушка» (1911) І.Стравінскага, «Рускі салдат» на музы-ку С.Пракоф’ева (1942).
Тв.: Протнв теченмя. Л.; М., 1962.
Ю.М.Чурко.
фбКІНА Эмілія Аляксандраўна (н. 30.6.1936, г. Томск, Расія), расійскі і бел. мастак. Скончыла Адэскае маст. вучылішча (1959). 3 1974 на Беларусі. 3 1985 кіраўнік скульптурна-керамічнай студыі Нац. маст. цэнтра творчасці дзя-цей і моладзі. Працуе ў маст. кераміцы (фарфор, фаянс, падпаліваная разма-лёўка). Сярод твораў дэкар. вазы «Сіры-ны» (1968), «Квітней, родная Беларусь» (1978), «Перамога» (1979), «Мінск — горад-герой» (1983), «Белавежская казка» (1985), «Птушыны рай» (1993); наборы сталовага посуду «Адыгейскі» (1965), «Кубанец» (1966), «Траўка-мураўка» (1972), «Сялянскі» (1973), «Папараць-кветка» (1983), «Вяселле» (1986); серыі дэкар. размаляваных пластоў для кафэ «Друж-ба» ў Гомелі (1978), кампазіцыі «Цырк»
Э.Фокіна Птушыны рай. 1993.
(1979), «Шчаслівае дзяцінства» (1980), «Чайныя ўсмешкі» (1995), «Колер і форма» (1999), блюды і інш.
Л.Д. Фінкельштэйн.
ФОКС КЕСАДА (Fox Kesada) Вісеіггэ (н. 2.7.1942, Мехіка), палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі. Скончыў Ібера-амер. ун-т (Мехіка). Працаваў у мекс. філіяле кампанй «Кока-кола», яго ген. дырэктар. 3 1988 чл. апазіц. партыі Нац. дзеянне, у 1988—91 дэпутат Нац. кан-грэса Мексікі. 3 1995 губернатар штата Гуанахуата. У 2000 выбраны прэзідэн-там Мексікі.
Літ.: П е т р о в а Т.П. Внсенте Фокс: пугь в презвденгы // Латннская Амернка. 2002. № 7.
фбкСА БАСЕЙН (Foxe Basin), заліў Паўночнага Ледавітага ак., каля берагоў Канады, паміж п-вам Мелвіл і в-вам Бафінава Зямля. Даўж. каля 600 км, шыр. 500 км, глыб. да 110 м. Злучаны пралівамі з залівамі Гудзонавым і Бу-тыя, Гудзонавым прал. Шмат астравоў, найб. Прынс-Чарлз. Прылів'ы паўсутач-ныя (1,2—9 м). Замярзае ў кастр., б.ч. года ўкрыты лёдам, дрэйфуючыя льды захоўваюцца ўсё лета. Названы імем англ. мараплаўца Л.Фокса.
ФОКСТЭР’ЕРЫ (англ. fox-terrier), па-роды паляўнічых сабак з групы тэр 'ераў. Выведзены ў пач. 19 ст. ў Вялікабрыта-ніі. Выкарыстоўваюцца для палявання на ліс, баброў, барсукоў, янотападоб-ных сабак, для знішчэння пацукоў. Вы-лучаюць Ф. гладка- і шарсткашэрсных (найб. пашыраныя).
Канстытуцыя моцная, сухая. Целасклад прапарцыянальпы, форма цела квадратная. Касцяк моцны, мускулатура добра выяуленая. Галава доўгая. сухая. Вушы невял., трохву-гольныя. Пярэднія лапы роўныя, блізка пас-таўленыя. Выш. ў карку 34—40 см. Шэрсць з густым мяккім падшэрсткам, доўгая. грубая, на канцах сагнутая (з надломам) у шарстка-шэрсных; ці кароткая. густая ў гладкашэр-сных. Афарбоўка белая з чорнымі, рыжымі і шэрымі плямамі. Хвост купіруюць. Тьш па-водзін — узбудлівы.
ФОКУС (ад лац. focus ачаг, агонь) у о п т ы ц ы, пункт, у якім пасля прахо-джання паралельным пучком прамянёў аптычнай сістэмы перасякаюцца прамя-ні пучка (ці іх прадаўжэнні, калі сістэма ператварае паралельны пучок у разы-ходны). У 1-м выпадку Ф. — сап-р а ў д н ы, у 2-м — у я ў н ы. Калі пра-мяні праходзяць паралельна аптычнай восі сістэмы, Ф. знаходзіцца на гэтай восі і наз. галоўным. У ідэальнай аптычнай сістэме ўсе Ф. размешчаны на плоскасці, перпендыкулярнай восі сістэмы, — факальнай плос-к а с ц і. У рэальнай сістэме Ф. знахо-дзяцца нафакальнай п а в е р х -н і. форма якой залежыць, у прыватнас-ці. ад аберацый аптычнай сістэмы.
ФОКУС у матэматыцы, 1) Ф. крывой 2 - га парадку (эліпса, гіпербалы, парабалы) — пункт, які ля-жыць у плоскасці крывой і характары-зуецца тым, што адносіны адлегласці г
паміж кожным пункгам М крывой і гэ-тым пунктам да адлегласці d паміж М і пэўнай прамой (дырэктрысай) ёсць ве-лічыня пастаянная, роўная эксцэнтрысі-тэту крывой: r/d=z. Гіпербала і эліпс маюць па 2 Ф., парабала — адзін. 2) Ф. —-адзін з відаў асаблівых пунктаў звычай-ных дыферэнцыяльных ураўненняў.
ФбкУСНАЯ АДЛЁГЛАСЦЬ, адлег-ласць ад галоўнага фокуса лінзы ці ап-тычнага люстра да іх аптычнага цэнтра; адна з асн. характарыстык аптычнай сістэмы. Ад Ф а. залежыць павелічэнне сістэмы, святласіла і інш.