Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФОНАКАРДЫЯГРАФІЯ (ад фона... + кардыяграфія), графічная рэгістрацыя гукавых ваганняў, што ўзнікаюць у вы-ніку дзейнасці сэрца. Адрозніваюць бескантактавую, інтэгральную, калібра-ваную, спектральную Ф. Дае магчы-масць ацэньваць дзейнасць сэрца, ды-ягнаставаць яе парушэнні, дынамічна назіраць за станам хворага.
ФОНД (франц. fond ад лац. fundus ас-нова), 1) грашовыя ці матэрыяльныя сродкі, прызначаныя для якой-н. мэты. Напр., Ф. заработнай платы. 2) Рэсур-сы, запасы, рэзервы чаго-н. (напр., жыллёвы фонд, насенны фонд). 3) Крыні-ца сродкаў, якая мае пэўны парадак уг-варэння і выкарыстання (напр., ста-тутны фонд, непадзельны Ф.). 4) Каш-тоўныя паперы, якія даюць прыбы-так у выглядзе вызначанага працэнта. 5) Арг-цыя ці ўстанова для аказання ма-тэрыяльнай дапамогі творчым работні-кам для ажыццяўлення навук. планаў, вынаходніцгваў, культ. і маст. дасягнен-няў (напр., Еўрапейскі фонд развіцця, Но-белеўскі фонд, бел. Ф. «Мы дзецям», «Духоўнае адраджэнне»), шматдзетным сем’ям. дзецям-сіротам і інш. 6) Схові-шча рукапісаў, гіст. дакументаў, стара-друкаў.
ФОНД ЕЎРАПЁЙСКАГА РЭГІЯ-НАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ. фонд Еўрапей-скіх супольнасцей для садзейнічання раз-віццю рэгіёнаў супольнасцей. Створаны ў 1975. Аказвае фін. падтрымку ў рэалі-зацыі праектаў рэгіянальнага развіцця і агульную дапамогу рэгіёнам, найб. дэп-рэсіўным у с.-г. адносінах, і цэнтрам, у якіх назіраецца спад вытв-сці.
ФОНД ПРЫРОДНЫХ РЭСЎРСАЎ, сукупнасць прыродных рэсурсаў, умоў і найб. важных кампанентаў прыроднага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць выкарыстаны для зада-вальнення патрэб чалавецтва. Вызнача-ецца як прыроднае багаццё і гал. аб’ект прыродакарыстання, падлягае рацыя-нальнай эксплуатацыі, спалучанай з дзейнасцю па захаванні і паляпшэнні якасці прыроднага асяроддзя. Асн. сас-таўныя часткі Ф.п.р.: водны фонд, зя-мельны фонд, лясны фонд, тарфяны фонд і інш. П.ІЛабанок.
ФОНДА (Fonda) Генры (16.5.1905, г. Гранд-Айленд, ЗША — 12.8.1982), аме-рыканскі акцёр. Вучыўся ў Мінесоцкім ун-це. 3 1925 у т-ры, з 1935 у кіно. Стварыў вобразы, якія вызначаліся пуб-ліцыст. страснасцю ў спалучэнні з дак-ладнасцю сац.-быт. характарыстык, глыбінёй псіхал. аналізу: «Жывеш толь-кі раз» (1937), «Блакада» (1938), «Юны містэр Лінкальн» (1939), «Гронкі гневу» (1940), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Вайна і мір» (1956), «Дванац-цаць раззлаваных мужчын» (1957), «Са-мы годны» (1964, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэ-хія), «Аднойчы на Далёкім Захадзе» (1968), «Каля Залатога возера» (1981, прэмія «Оскар», прыз Міжнар. кінафес-тывалю ў Карлавых Варах, 1982). Прэ-мія «Оскар» 1981 за ўклад у кінамастац-тва.
ФбНДД (Fonda) Джэйн (н. 21.12.1937, Нью-Йорк), амерыканская кінаакгрыса. Дачка Г.Фонды. Вучылася ў нью-йорк-скай акцёрскай студыі. Працавала ма-
некеншчыцай, іграла ў т-ры. 3 1960 у кіно. Лепшыя ролі ў фільмах «Пагоня» (1965), «Загнаных коней прыстрэльва-юць, ці не так?» (1969), «Клют» (1971, прэмія «Оскар»), «Лялечны дом» (1973), «Сіняя птушка» (1976, СССР—ЗША), «Вяртанне дадому» (1979, прэмія «Ос-кар»), «Кітайскі сіндром» (1979), «3 дзе-вяці да пяці» (1982), «Наступнай рані-цай» (1986), «Стэнлі і Айрыс» (1990) і інш. Вядомая грамадскай, у т.л. антыва-ен., дзейнасцю.
ФОНДААДДАЧА, абагульняльны паказ-чык выкарыстання сукупнасці асноўных вытворчых фондаў; суадносіны кошту прадукцыі, вырабленай за год (або за іншы перыяд часу), і сярэднегадавога кошту асн. вытв. фондаў. Ужываецца для аналізу і ацэнкі эфектыўнасці выка-рыстання асн. фондаў на розных узроў-нях нац. эканомікі: прадпрыемства, га-ліны прам-сці, эканомікі ўвогуле. Можа быць разлічаны па аб’ёме продажу ці рэалізаванай (адгружанай) прадукцыі. Для больш поўнага аналізу і выяўлення рэзерваў павышэння ф. разлічваюць да-датковыя паказчыкі з улікам асаблівас-цей кожнай галіны прам-сці. Напр., пры невял. колькасці відаў гатовай прадукцыі вызначаюцца адносіны аб’ё-му выпуску дадзенага прадукту ў нату-ральным выяўленні да кошту асн. вытв. фондаў. У галінах прам-сці выкарыс-тоўваюць і спецыфічныя паказчыкі, якія характарызуюць ступень выкарыс-тання пэўнага абсталявання гэтай галі-ны і вызначаюцца ў адносінах да фак-тычнага часу, затрачанага на работу. Пры ацэнцы паказчыкаў Ф. па прам-сці ўвогуле ўлічваюць структурныя зрухі і ўзроўні фондаёмістасці розных галін. Павышэнне Ф. дазваляе павялічыць аб’-ём выпуску прадукцыі, знізіць выдаткі, павысіць прадукцыйнасць працы, павя-лічыць прыбытак, павысіць рэнтабель-насць і канкурэнтаздольнасць выпуска-емай прадукцыі, садзейнічаць вырашэн-ню сац. праблем і павышэнню якасці жыцця. Л.М.Нехарошава.
Ф6НДАВАЯ БІРЖА. біржа, дзе ажыц-цяўляюцца здзелкі па каштоўных папе-рах — купля-продаж акцый, аблігацый акцыянерных кампаній і аблігацый дзярж. пазык. Праз Ф.б. мабілізуюцца сродкі для доўгатэрміновых інвестыцый у эканоміку і для фінансава-дзярж. пра-грам.
ФОНДАЁМІСТАСЦЬ, паказчык, які характарызуе адносіны вартасці асноў-ных вытворчых фондаў да кошту валавой або таварнай прадукцыі, вырабленай на прадпрыемстве за год. Разлічваецца на адзінку прадукцыі ў натуральным ці вартасным выяўленні. Паказчык Ф. ў эканоміцы б. СССР дзейпічаў да 1990-х г.
ФОНДАЎЗБРОЕНАСЦЬ ВЫТВОРЧА-СЦІ, паказчык аснашчанасці вытвор-часці асноўнымі вытворчымі фондамі. Вызначаецца памерам асн. вытв. фон-даў у разліку на аднаго работніка прад-
Форд 437
прыемства. Залежыць ад асаблівасцей канкрэтнай галіны вытв-сці, ад узроўню механізацыі і аўтаматызацыі працы, вы-карыстання найноўшых тэхналогій. Уз-ровень Ф.в. ўіілывае на прадукцый-насць працы, аб’ём выпускаемай пра-дукцыі, яе якасць і канкурэнтаздоль-насць, на змест і ўмовы працы. Рост Ф.в. садзейнічае памяншэнню колькас-ці работнікаў, вядзе да вызвалення заня-тых у вытв. сферы ў прам-сці і сельскай гаспадарцы і развіцця сервізацыі (росту сферы паслуг). Якасныя змены Ф.в. садзейнічаюць сафтызацыі — развіццю вьггв. інфраструктуры, здоль-най пераўтварыць нематэрыяльныя рэ-сурсы (паслугі, інтэлектуальны патэн-цыял, узровень падрыхтоўкі рабочай сі-лы) у факгар эканам. развіцця. Высокая Ф.в. ўзаемазвязана з развіццём навукі, вызначае стан аховы здароўя, адукацыі і інш. сфер дзейнасці ў грамадстве.
Л.М.Нехарошава.
ФОНДЫ ПРАДІІРЫЕМСТВА, грашо-выя або матэрыяльныя сродкі, прызна-чаныя для падтрымання ўзнаўленчага працэсу, адаптацыі ў канкурэнтным асяроддзі, павышэння канкурэнтаздоль-насці выпускаемай прадукцыі, абнаў-лення тэхналогій, стымулявання працы работнікаў і інш. Ствараюцца ў працэсе размеркавання балансавага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг. Прад-прыемства само размяркоўвае частку прыбытку, якая застаецца пасля абавяз-ковых плацяжоў у бюджэт, але дзяржа-ва можа ўплываць на размеркаванне праз стымуляванне падатковымі льгота-мі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзей-насці, фінансавання прыродаахоўных і дабрачынных мерапрыемстваў і інш. Парадак размеркавання прыбытку на прадпрыемстве вызначаецца ў адпавед-насці з палажэннямі, распрацаванымі і зацверджанымі кіраўніцтвам прадпры-емства. Сярод Ф.п. асн. з’яўляюцца фонды: накаплення (ствараеццаз мэтай набыцця асн. фондаў вытв. і не-вьгтв. прызначэння, будаўніцтва, доўга-тэрміновых інвестыцый, фінансавання выдаткаў на н.-д. і канструкгарскія рабо-ты, асваенне новай тэхнікі, мадэрніза-цыю і інш.); заработнай п л а т ы (уключае аплату па тарыфных стаўках і акладах работнікаў, аплату чарговых вод-пускаў); спажывання (ствараецца з мэтай стымулявання работнікаў, пак-рыцця выдаткаў на сац. патрэбы, ака-зання матэрыяльнай дапамогі, аплаты пуцёвак і інш,); рэзервовы (для пакрыцця непрадбачаных выдаткаў).
Л.М.Нехарошава.
фбнДЫ ТАВАРНЫЯ, аб’яднанне дробных капіталаў інвестараў, што ства-раюцца шляхам унясення ўзносаў або продажу паёў (акцый) для ўкладання ў біржавыя аперацыі; частка таварных рэ-сурсаў, прызначаная ддя рэалізацыі на ўнутр. рынку або для экспарту. Выка-рыстоўваюцца для продажу насельніц-тву праз дзярж., каап., прыватны або камісійны гандаль; частка Ф.т. рэалізу-ецца на калгасным рынку. З’яўляюцца
неабходнай умовай бесперапыннасці вытв. працэсу.
ФОНТЭЙН (Fonteyn) Маргат [сапр. Маргарэт X у к е м (Hookham); 18.5.1919, г. Райгіт, Вялікабрытанія — 1991], ан-глійская артыстка балета. Прэзідэнт Ка-ралеўскай акадэміі танца (з 1954). 3 1934 у трупе «Сэдлерс-Уэлс бале» (з 1957 Каралеўскі балет). Адна з вядучых англ. танцоўшчыц. Сярод партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жар-гпушка («Жар-птушка» І.Стравін-скага), Маргарыта («Маргарыта і Арман» на музыку Ф.Ліста), Ундзіна («Ундзіна» Х.Хенцэ). Паргнёрша Р.Нурыева.
фбРВАРД (англ. forward наперад), 1) форма тэрміновых, хуткіх разлікаў, якія ажыццяўляюцца не пазней як праз два рабочыя дні пасля заключэння здзелкі. Звычайна форвардныя здзелкі заключа-юцца банкамі, гандлёва-прамысл. фір-мамі з мэтай пазбегнуць магчымых страт ад змянення цэн, курсаў валют. 2) У спартыўных гульнях — член каманды ў лініі нападзення.
ФОРГЕШЫХТЭ (ням. Vorgeschichte лі-тар. перадгісторыя), у літаратурным творы цэласнае адлюстраванне падзей, чалавечых лёсаў, што склаліся да завяз-кі. Разам з тэрмінам нахгешыхтэ ўведзе-ны ў рас. літ.-знаўства ў 1920-я г. У су-часным літ.-знаўстве часцей замяняец-ца тэрмінам «перадгісторыя».
ФОРД (Ford) Генры (30.7.1863, г. Дыр-барн, ЗША — 7.4.1947), амерыканскі вынаходнік і прамысловец, адзін з зас-навальнікаў аўтамаб. прам-сці ЗША. У 1892—93 стварыў першы аўтамабіль з 4-такгным рухавіком (марка «Форд»), у 1903 заснаваў аўтамаб. кампанію «Форд мотар» (адна з найбуйнейшых у свеце). На сваіх з-дах шырока ўкараніў сістэму паточна-масавай вьггв-сці (фардызм). Свае ўяўленні аб арганізацыі працы і вытв-сці выклаў у творах «Маё жыццё і праца» (1922), «Сёння і заўтра» (1926), «Рух наперад» (1930).
Тв.: Рус. пер. — Моя жнзнь, мон достнже-ння. Сегодня н завтра. Мн., 2003.
ФОРД (Ford) Джон (сапр. О ’ Ф і н і (O’Feeney) Шон Алоізіус; 1.2.1895, Кейп-Элізабет, ЗША — 31.8.1973], аме-рыканскі кінарэжысёр. Ірландзец па па-ходжанні. 3 1914 асістэнт, з 1917 рэжы-сёр у Галівудзе. У 1920—30-я г. ставіў вестэрны, дзе раскрываў псіхалогію ге-рояў. Мастацтва Ф. вызначаецца высо-кім майстэрствам рэжысуры і выяўл. вырашэння, дакладнай перадачай ат-масферы дзеяння. Лепшыя фільмы — экранізацыі літ. твораў, дзе даследуецца характар чалавека ў крытычных абставі-нах: «Эраўсміт» (1931), «Паведамляль-нік» (1935, прэмія «Оскар»), «Дылі-жанс», «Юны містэр Лінкальн» (абодва 1939), «Гронкі гневу» (1940, прэмія «Оскар»), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Рыо-Грандэ» (1950), «Ціхі чала-век» (1952, прыз Міжнар. кінафестыва-