• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ца пры ўзбуджэнні нерв. клетак, пера-дачы нерв. імпульсаў праз сінапсы, рэа-лізацыі ўсіх функцый нерв. сістэмы. Фосфарыліраванне астаткаў серыну або трэаніну ў малекулах бялкоў і ператва-рэнне іх у Ф. каталізуецца фосфатранс-феразамі. І.М.Семяненя.
    ФЙСФАР (лац. Phosphorus), Р, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 15, а.м. 30,9738. У прыродзе 1 стабільны нуклід 31Р. У зямной кары 0,105% па масе. Усе мінералы Ф. (каля 200) — фасфаты. Адзін з найважн. біягенных элементаў. Адкрыў у 1669 ням. алхімік Х.Бранд.
    Неметал. Найважн. алатропныя мадыфіка-цыі Ф. (вядома больш за 10) — белы (з-за тэхн. прымесей мае жоўты колер і наз. жоў-тым Ф.). чырв. і чорны. Б е л ы Ф. (а-.мадыфі-кацыя) — воскападобнае рэчыва. tm 44,14 °C, шчыльн. 1828 кг/м\ Свеціцца ў цемры (ад-сюль назва. ад грэч. phos святло + phoros які нясе). Хімічна вельмі акгыўпы, самазага-раецца ў паветры пры 34—50 °C (захоўваюць пад слоем вады, у якой Ф. не раствараецца, добра раствараецца ў серавугляродзе). Лёгка ўзаемадзейнічае з галагенамі, пры сплаўленні 3 металамі ўтварае фасфіды. Высокатаксічны (смяротная доза для чалавека 0,05—0,15 г). Чырвоны Ф. — аморфны парашок ад пунсовага да цагельнага колеру, шчыльн. 2000—2400 кг/м’. He раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках, менш таксічны, чым белы. Ч о р н ы Ф. па знешнім выглядзе і будове падобны да графіту, шчыльн. 2700 кг/м’. Паўправаднік. Пры награванні пры атм. ціску чырв. і чорны Ф ўзганяюцца. Найб. значэнне мае белы Ф. Яго атрымліва-юць кандэнсацыяй пары (Р4), што ўгвараецца пры аднаўленні фасфарытаў ці апатыту кок-сам у прысутнасці дыаксіду крэмнію ў эл. пе-чах. Выкарыстоўваюць белы Ф. для атрыман-ня фосфарных кіслот, іх выгворных і чырв. Ф., як раскісляльнік і кампанент некат. ме-тал. сплаваў; чырв. — у вьггв-сці запалак, лямпаў напальвання (як газалаглынальнік); Ф. высокай чысціні — для атрымання паў-правадніковых фасфідаў. Гл. таксама Фосфар-арганічныя злучэнні.
    Літ.: Корбрндж Д. Фосфор: Основы хнмнн, бнохнмнн, технологнн: Пер. с англ. М., 1982. А.П. Чарнякова.
    ФОСФАРАРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ злучэнні, якія маюць у малекуле фос-фар, звязаны з атамам вугляроду непас-рэдна або праз атамы інш. элементаў (кісларод, сера, азот). Да Ф.з. адносяц-ца нуклеінавыя кіслоты, нуклеатыды, фасфаты монацукрыдаў, розныя тыпы фосфаліпідаў і інш. Сінт. Ф.з. — песты-цыды, пластыфікатары, растваральнікі.
    Існуюць у газападобным. вадкім або цвёр-дым станах. Сінтэз Ф.з. складаецца са ста-дый: атрыманне элементарнага фосфару з Mi-Hep. сыравіны; ператварэнне фосфару ў неар-ган. вытворныя (напр., дэкааксід тэтрафосфа-ру); атрыманне Ф.з. узаемадзеяннем гэтых вытворных са спіртамі, амінамі, альдэгідамі і інш. Выкарыстоўваюцца ў якасці інсектыцы-даў, лек. сродкаўі інш. Некат. Ф.з., напр. за-ман, высокатаксічныя.
    ФОСФАРНЫЯ КІСЛбтЫ, кісларод-ныя кіслоты фосфару, прадутсты гідрата-цыі фосфарнага ангідрыду. Падзяляюць на артафосфарную к-ту (фосфарную Н3РО4) і кандэнсаваныя Ф.к. (пірафос-
    ФОТАГРАФІКА	441
    фарная к-та Н4Р2О7), палі-, мета- і ультрафосфарныя к-ты.
    Артафосфарная к-та — бясколерныя крышталі, мал. м. 97,995, шчыльн. 1880 кг/м3, т-ра плаўлення 42,5 °C. Найб. стабіль-нае злучэнне сярод кіслародазмяшчальных Ф.к. У расплаўленым стане пераахалоджваец-ца, пры 15 °C угварае густую масляністую вадкасць. Змешваецца з вадой. Пры награ-ванні страчвае ваду з угварэннем паслядоўна піра- і метафосфарных к-т. Солі і эфіры ф.к. — фасфаты. У прам-еці атрымліваюць тэрмічным і экетракцыйным спосабамі. Вы-карыстоўваюць у вытв-сці фосфарных і скла-даных канцэнтраваных утнаенняў, для атры-мання мыйных сродкаў, у тэкст. прам-сці для апрацоўкі і фарбавання воўны, расл. і сінт. валокнаў, у арган. сінтэзе як каталізатар, для апрацоўкі драўніны, у медыцыне і інш. Высо-кія канцэнтрацыі Ф к. выклікаюць апёкі, ат-рафічныя працэсы ў слізістай носа, змяненне формулы крыві і інш.
    Літ.: Корбрндж Д. Фосфор: Основы хнмнк, бнохнмнн, технолопш: Пер. с англ. М., 1982; Переработка фосфора. Л., 1985.
    ФОСФАРНЫЯ ЎГНАЁННІ. мінераль-ныя рэчывы, якія маюць у сабе фосфар і выкарыстоўваюцца як крыніца фос-фарнага жыўлення раслін. Яны павяліч-ваюць ураджайнасць, паляпшаюць якасць прадукцыі (напр., павялічваюць коль-касць цукру ў бураках і памідорах, крухмалу ў бульбе, велічыню зерня), паскараюць выспяванне раслін, павы-шаюць іх устойлівасць супраць паляган-ня і засухі. Асабліва патрабавальныя да Ф.у. маладыя расліны. Эфектыўныя для ўсіх культур, на ўсіх глебах, асабліва пры дастатковым забеспячэнні раслііі азотам і каліем. Уносяць Ф.ў. пад воры-ва і пад культывацыю або разам з на-сеннем. У першы год Ф.ў. засвойваюц-ца раслінамі на 15—20%, у наст. гады аказваюць моцнае ўздзеянне.
    Колькасць фосфару у Ф.у. паказваюць у працэнтах аксіду фосфару Р2О5. Падзяляюцца на водарастваральныя, напр., просты (18— 20% Р2О5) і падвойны (40—50% Р2О5) супер-фасфаты, амафос і дыамафос па (50—55% Р2О5); растваральныя ў растворах слабых к-т ці ў шчолачным растворы лімонакіслага амо-нію (цытрата- і лімонарастваральныя), напр., прэцыпітат (38—40% Р2О5), томасшлак (каля 14% PjOj), тэрмафасфат (10—12% Р2О5) і абясфгораны фасфат; цяжкарастваральныя, напр., фасфарытная мука (19—30% Р2О5), касцявая мука. Найб. перспекгыўныя Ф.ў.: высокаканцэнтраваныя (напр., поліфасфаты), якія маюць 50—80% Р2О5, вадкія, якія вы-рабленыя на аснове паліфосфарных к-т. Асн. сыравіна для вьггв-сці большасці Ф.у. — прыродныя фасфаты (гл. Апатыт, Фасфары-ты).
    Літ.: Кармышов В.Ф. Хнмнческая пе-реработка фосфорнтов. М., 1983; Технологня фосфорных н комплексных удобреннй. М., 1987; П о з н н М.Е. Технологня мннераль-ных удобреннй. 6 нзд. Л., 1989.
    ФОСФАРУ АКСІДЫ, хімічная злучэнні фосфару з кіслародам. Найб. пашыраны гексааксід тэтрафосфару (Р4О6) і дэка-аксід тэтрафосфару (P4O10).
    Гексааксід тэтрафосфару — белыя камякі або крышталі з непрыемным пахам, шчыльн. 2135 кг/м’, tm — 23,9 °C, trin — 174 °C. Пры т-ры больш за 200 °C рас-кладаецца з частковым адшчапленнем эле-ментарнага (чырв.) фосфару і розных ,аксідаў (PaOg, P4O10). Добра раствараецца ў арган.
    растваральніках (напр., бензоле). У звычай-ных умовах павольна акісляецца да дэкааксі-ду тэтрафосфару; яго халодныя водныя рас-творы — фосфарныя кіслоты. Утвараецца пры спальванні фосфару з абмежаваным дос-тупам сухога паветра. Выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе. Дэкааксід тэтра-ф о с ф а р у — бясколернае аморфнае, шклопадобнае або крышт. рэчыва. Mae 2 ме-тастабільныя крышт. мадыфікацыі (Н-форма, О-форма), якія адрозніваюцца шчыльнасцю, т-рамі плаўлення і кіпення. Вельмі гіграска-пічны (Н-форма паглынае ваду з выбухам; эфектыўны асушальнік). 3 сухім і вільготным аміякам утварае фасфаты амонію. Пад уздзе-яннем святла люмінесцыруе. У прам-сці ат-рымліваюць спальваннем элементарнага фос-фару ў лішку сухога паветра з наступнай кан-дэнсацыяй цвёрдага прадукгу з пары. Выка-рыстоўваецца ў арган. сінтэзе і вытв-сці фасфатнага шкла, прамежкавы прадукт у вытв-сці фосфарнай к-ты тэрмічным спосабам і інш. Ф.а. таксічныя, раздражняюць слізістыя абалонкі, выхлікаюць апёкі скуры, ГДК у атм. паветры 0,05 мг/м’. Т.І.Жукоўская.
    ФОСФАТРАНСФЕРАЗЫ. ферменты, тое. што кіназы.
    ФОТ |ад грэч. phos (photos) святло], ус-тарэлая пазасістэмная адзінка асветле-насці. Абазначаецца ф. 1 ф = 104 лк (гл. Люкс).
    ФОТА... [ад грэч. phos (photos) святло), састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да святла, напр., фотарэзістар, фотаграмметрыя, фата-графія.
    ФОТААПАРАТ, гл. Фатаграфічны апа-рат.
    ФОТАБІЯЛОГІЯ (ад фота... + біялогія), раздзел біялогіі, urro вывучае працэсы, якія адбываюцца ў жывёльных і расл. арганізмах пад уздзеяннем бачнага, ультрафіялетавага і блізкага інфрачыр-вонага выпрамянення.
    Пачала развівацца ў 18—19 ст. з адкрьш-цём фотасінтэзу, распрацоўкай асноў тэорыі каляровага зроку, вывучэннем прыродных з'яў. звязаных з удзелам святла (фотаперыя-дызм, фотатаксісы і інш.). Як навука Ф. сфарміравалася ў 2-й пал. 20 ст. Фіз. ас-нова — квантавая тэорыя выпрамянення. Дасягненні ў Ф. звязаны з працамі АМ.Цярз-ніна, А.А Красноўскага і іх школ у галіне спектраскапіі, фотахіміі арган. малекул і фо-тасінтэзу.
    На Беларусі даследаванні па Ф. пача-ліся ў БДУ і БСГА М.М.Гайдуковым (1924) і Ц.М.Годневым (1927). Асн. на-вук. цэнтры: Ін-ты фотабіялогіі, фізікі, эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі, БДУ, БСГА. Уклад у развіццё Ф. зрабілі ІДз.Валатоўскі, А.С.Вечар, М.М.Ганчарык, Г.П.Гурыновіч, В.М. Іванчанка, УЛ.Калер, С.В.Конеў, К.М.Салаўёў, А.А.Шлык і інш. Даследаванні накіраваны на павы-шэнне прадукцыйнасці фотасінтэзу с.-г. раслін, выкарыстанне сонечнага святла як сродку энергіі, лазернага выпрамя-нення для лячэння захворванняў чала-века, стварэнне штучных сістэм на ас-нове прынцыпаў фотабіял. з’яў і інш.
    Літ.: Тереннн АН. Фотоннка молекул краснтелей м родственных органнческнх сое-
    даненнй. Л., 1967; Конев С.В., Воло-т о в с к н й Й.Д. Фотобнологня. 2 нзд. Мн., 1979. І.Дз.Валатоўскі.
    ФОТАІЕНІЧНАСЦЬ (ад фота... + грэч. genos род, паходжанне), наяўнасць знешніх даных (выразнасць рыс твару, правільнасць форм), якія добра перада-юцца на фотаздымку ці кінаэкране.
    ФОТАГРАММЕТРЫЯ (ад фота... + грэч. gramma запіс + ...метрыя), навука, якая вывучае метады вызначэння паме-раў, формы і становішча розных аб’ек-таў у прасторы па іх адбітках на фота-здымках. Падзяляецца на ўласна Ф. (разглядае спосабы вызначэння паме-раў і формы аб’ектаў на плоскасці) і стэрэафотаграмметрыю (дадаткова вы-рашае задачы, звязаныя з пабудовай і вымярэннем стэрэаскапічных мадэлей аб’ектаў здымкі). Становішча сфатагра-фаванага аб'екга вызначаюць па суад-носінах паміж каардынатамі пунктаў на фотаздымку і аб’екта ў натуры. Выка-рыстоўваецца ў геадэзіі, картаграфіі, касм. даследаваннях і інш.
    Да арт. Фотаграфіка. М.Ж ы л і н с к і. Сум.
    ФОТАГРАФІКА (ад фота... + графіка), стварэнне твораў фотамастацтва з да-памогай тэхнал. працэсаў фатаграфіі і графікі. Да 1950-х г. Ф. наз. жывапіснае ўмяшанне ў фотаздымак, жывапіс свят-лом на фотаматэрыяле. Пазней пад Ф. сталі разумець перапрацоўку фата-графіі пры дапамозе фотахіміі, тэхнік асвятлення і рэпраграфікі. Мэта — гра-фічнае ўздзеянне, часам рэдуцыраванне і аддаленне да растварэння выявы. Асн. тэхнікі Ф.: падзел тонаў, псеўдасаляры-зацыя, выкарыстанне масак, вырыянтаў мантажу (фотарэльеф), работа з растра-мі, тонамі і інш. хім. змены выявы. Не-кат. змены дасягаюцца з дапамогай гра-фічных праграм камп’ютэрнай апрацоў-кі. Сярод заснавальнікаў Ф.: К.Шад (шадаграфія), Л.Мохай-Надзь. Эль Лі-сіцкі, М.Рэй (рэяграфія). На Беларусі