• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФОТАПРАВОДНАСЦЬ ф о т а р э -зістыўны эфект, змена элек-траправоднасці рэчыва (у асн. паўпра-вадніка ці дыэлектрыка), абумоўленая дзеяннем на яго эл.-магн. выпрамянен-ня (фатонаў). Узнікае з прычыны зме-ны колькасці носьбітаў зараду і/ці іх ру-хомасці.
    Паводле механізма пагльшання энергіі фа-тонаў электронамі і/ці дзіркамі адрозніваюць Ф. уласную, дамешкавую, унугрызонную і скачковую, абумоўленыя, адпаведна, міжзон-нымі, дамешка-зоннымі, унутрызоннымі і міждамешкавымі пераходамі носьбітаў зараду. У л а с н а я Ф.: элехтроны з валентнай зоны (v-зоны) пераходзяць у зону праводнасці (с-зону) — генерацыя пары электрон-дзірка, што прыводзіць да паяўлення (павелічэння
    446 ФОТАПРУГКАСЦЬ
    колькасці) элекгронаў і дзірак праводнасці. Дамешкавая Ф.: элекгроны з донарнага ўзроўню дамешкі пераходзяць у с-зону (элек-тронная дамешкавая Ф.) ці электроны з мо-ны пераходзяць на свабодныя акцэптарныя ўзроўні дамешкі, што адпавядае пераходу дзіркі з акцэптарнага ўзроўню ў v-зону — уз-растае колькасць дзірак праводнасці (дзірач-ная дамешкавая Ф.). Унутрызонная Ф.: пераходы электронаў у с-зоне і дзірак у v-зоны пры пагльшанні энергіі фатонаў змяня-юць іх рухомасць і, адпаведна, элекграпра-воднасць рэчыва. Скачковая Ф.: пры стымуляваных фатонамі пераходах электрона з донара на донар і дзіркі з акцэптара на ак-цэптар (з рознымі энергет. ўзроўнямі) мяня-ецца колькасць і рухомасць электронаў і дзі-рак, якія адпаведна рухаюцца («скачуць») па донарах і акцэптарах. Залежнасць Ф. ад энер-гіі фатонаў вызначаецца спектрам пагльшан-ня рэчыва (гл. Спектры крышталёў аптыч-ныя). На з’яве Ф. заснавана дзеянне адчу-вальных паўправадніковых прыёмнікаў вып-рамянення (фотарэзістараў, фотадыёдаў, фотатранзістараў і інш.).
    Літ.: Р о у з А. Основы теорнн фотопро-воднмостн: Пер. с англ. М., 1966; Вавн-лов В.С., Эфнмну П.К., Зардас Дж.Е. Долговременная релаксацня неравно-весной фотопроводамоста в полупроводнн-ковых соеданенмях тнпа A1 Bv// Успехн фнз. наук. 1999. Т. 169, № 2; Поклонскнй Н.А., Л о п а т н н С.Ю. Стацнонарная пры-жковая фотопроводамость по многозарядпым прнмесным атомам в крнсталлах // Фнзнка твердого тела. 1998. Т. 40, № 10.
    М.А.Паклонскі.
    Просторавая каардыната
    Да арт. Фоталраводнасць. Схема пераходаў электронаў і дзірак (цёмныя і светлыя кружкі адпаведна) у легіраваным донарамі (d) і ак-цэітгарамі (о) крьшггалічным паўправадніку: 1 — уласная; 2, 3 — дамешкавыя электрон-ная і дзірачная адпаведна; 4,5 — унугрызон-ная; 6, 7 — скачковая фотаправоднасці; Ес, Е, — энергія алектрона на дне с-зоны і патал-ку v-зоны адпаведна; Ej, Еа — энергетычныя ўзроўні донара і акцэптара адпаведна; Eg = ~ЕС - Е„ — шырыня забароненай зоны.
    ФОТАПРЎГКАСЦЬ, узнікненне аіггыч-най анізатрапіі і звязанага з ёй падвой-нага праменепераламлення ў першасна аптычна ізатропных цел пры іх дэфар-мацыі. Пры аднабаковым сцісканні (расцяжэнні) такое цела набывае ўлас-цівасці аднавосевага крышталя (пры больш складанай дэфармацыі — двух-восевага крышталя), аптычная вось якога супадае з напрамкам сціскання (расцяжэння). Рознасць паказчыкаў пе-раламлення звычайнага і незвычайнага прамянёў залежыць ад матэрыялу ўзору і прыкладзенага мех. напружання. Вы
    карыстоўваецца ў тэхніцы пры выву-чэнні мех. напружанняў аптычнымі ме-тадамі (гл. Палярызацыйна-аптычны ме-тад даследаванняу).
    ФОТАРбБАТ (ад фота... + робат) у крыміналістыцы, узноўлены па асобных рысах твару партрэт чалавека з мэтай поўнай ідэнтыфікацыі асобы.
    ФОТАРЭЗІСТАР (ад фота... + рэзістар), паўправадніковы рэзістар, эл. супраціў-ленне якога мяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці. Дзеянне заснавана на ўнутр. фотаэфекце ў паўправадніках. Характарызуецца высокай адчувальнас-цю, стабільнасцю фотаэл. характарыс-тык у часе, малой інерцыйнасцю, пра-статой будовы, здольнасцю працаваць у шырокім дыяпазоне мех. і кліматычных уздзеянняў. Выкарыстоўваецца як дэ-тэктар выпрамянення ў сістэмах аўтам. рэгулявання і сачэння, устройствах для ўзнаўлення гуку, фотатэлеграфіі і інш.
    ФОТАСЕНСІЫЛІЗАВАНЫЯ РЭАКЦЫІ. віды фотахімічных рэакцый, якія адбы-ваюцца пры паглынанні святла фота-сенсібілізавальнымі рэчывамі, здольны-мі выклікаць хім. пераўтварэнні інш. рэчываў.
    Большасць Ф.р. адбываецца з удзелам кіс-лароду (гл. Фотадынамічны эфект), некат. без кіслароду (напр., фотадалучэнне псараленаў да пірымідзінавых асноў ДНК). Прыродныя Ф.р. — фотасінтэз, пігментацыя скуры пры ўздзеянні ультрафіялетавых прамянёў. Мчогія Ф.р. небяспечныя для жывых тканак (напр., фатоліз цыстыну ў бялках і перакіснае акіс-ленне ліпідаў пры ўздзеянні ультрафіялет іва-Іа свягла з даўжынёй хвалі больш за 280 нм„ Выкарыстоўваюцца ў фотахім. тэрапіі некат. захворванняў (напр., асвятленнем с уры ультрафіялетам пасля ўвядзення псара'енаў лечаць псарыяз, вітыліга і інш.).
    Літ.: Молекулярные механнэмы бнол .ін-ческого действня оптнческого нзлучення. М., 1988; The science of photobiology. New York, 1989. А.В.Варабей.
    ФОТАСІНТЭЗ (ад фота... + сінтэз), ут-варэнне клеткамі вышэйшых раслін, водарасцей і некат. бактэрыямі арган. рэчываў з удзелам энергіі святла; пра-цэс аўтатрофнага харчавання арганізмаў. Адзіны працэс, які прыводзіць да павелі-чэння свабоднай энергіі біясферы за кошт знешняй крыніцы — Сонца і за-бяспечвае існаванне раслін і гетэратроф-ных арганізмаў, у т.л. чалавека. З’яўляец-ца асновай для атрымання прадуктаў харчавання, кармоў, тэхн. сыравіны, a назапашаная ў яго прадуктах энергія (розныя віды паліва) — асн. крыніца энергіі для чалавецгва.
    Адбываецца з дапамогай пігментаў (хлара-філаў і інш.), што знаходзяцца ў хларапластах і храматафорах клетак. Аснова Ф. — акіс-ляльна-аднаўленчы працэс, у якім электроны пераносяцца ад донара-аднаўляльніка (вада, вадарод і інш.) да акцэптара (напр., вуглякіс-лы газ) з утварэннем адноўленых злучэнняў (вугляводы) і выдзяленнем кіслароду (калі акісляецца вада). Адзін з асн. прадуктаў фо-тахім. свезлавых стадый Ф.. дзе назапашваец-ца энергія клеткі, — адзназінтрыфосфарная кіслата (АТФ).
    НІтогод на Зямлі ў выніку Ф. ўтвара-ецца 100 млрд. т. арган. рэчыва, наза-пашваецца каля 450x10 5 ккал энергіі, паглынаецца каля 170 млрд. т. вуглякіс-лага газу і выдзяляецца каля 115 млрд. т. свабоднага кіслароду. Састаў атма-сферы, неабходны для жыцця на Зямлі, утварыўся і падтрымліваецца ў працэсах Ф. кругаваротам кіслароду, вугляроду і інш. элементаў. Ён прадухіляе павелі-чэнне канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы і перагрэў Зямлі (т.зв. парні-ковы эфект); выдзелены ў выніку фота-хім. рэакцый кісларод неабходны для жыццядзейнасці арганізмаў, для аховы жывога ад ультрафіялетавага выпрамя-нення (кіслародна-азонавы экран ат-масферы).
    Літ.: Фогосннтез: Пер. с англ. Т. 1—2. М.. 1987; Мокроносов А.Т., Гаврнлен-ко В.Ф Фотосмнтез: Фнзнол.-экол. н бно-хнм. аспекіы. М., 1992. С.С.Мельнікаў
    ФОТАСТАБІЛІЗАТАРЫ, святло-с т а б і л і з а т а р ы, від стабілізатараў палімераў. Дзеянне засн. на здольнасці паглынаць ультрафіялетавае выпрамя-ненне і гасіць узбуджаныя станы мале-кул іалімера і інгрэдыентаў, якія ўвахо-дзяць у кампазіцыю (т.зв. ультрафіяле-тавыя сорберы) і (або) інгібіраваць фо-тахім. дэструкдыю пглімера. У якасці Ф. выкарыстоўваюць зытворныя бенза-фенону, саліцылавай к-ты і інш. Уво-дзяцца ў палімерны матэрыял на роз-ных стадыях яго атрымання і перапра-цоўкі або наносяцца на паверхню гато-вага вырабу.
    ФОТАСФЁРА (ад фота... + сфера), най-больш глыбокі і самы шчыльны слой атмасферы зорак, з якога выходзіць асн. частка эл.-магн. выпрамянення. Най-лепш вывучана Ф. Сонца, якая супадае з яго ўяўнай паверхняй; асн. структур-ныя элементы — грануляцыя, плямы і факелы; яе працягласць 200—300 км; т-ра 4500—8000 К (памяншаецца з ад-даленнем ад паверхні Сонца); спектр неперарыўны з накладзенымі на яго фраўнгоферавымі лініямі.
    Літ.: Грей Д.Ф. Наблюдення п аналнз звездных фотосфер: Пер. с англ. М., 1980.
    ФОТАТРАНЗІСТАР (ад фота... + тран-зістар), транзістар (звычайна біпаляр-ны), у якім кіраванне калектарным то-кам адбываецца на аснове ўнугр. фота-эфекту. Служыць для пераўтварэння
    Святло
    Схема крэмніевага планарнага фотатранзіста-ра: 1 — калектар; 2 — эмітэр; 3 — прасвят-ляльнае пакрыццё; 4 — база.
    фотахімічныя 447
    светлавых сігналаў у эл. з адначасовым узмацненнем апошніх.
    Аснова Ф. — монакрышталь паўправадні-ка са структурай р-п-р- ці п-р-п-тыпу. Уклю-чаецца ў знешні эл. ланцуг падобна біпаляр-наму транзістару з агульным эмітэрам і абар-ваным базавым вывадам (нулявым токам ба-зы). Пры асвятленні базы ў ёй узнікаюць парныя носьбіты зараду (электроны і дзіркі), якія раздзяляюцца эл. полем калектарнага пераходу; у выніку ў базавай вобласці наза-пашваюцца асн. носьбіты зараду, што прыво-дзідь да зніжэння патэнцымьнага бар ’ера эмітэрнага пераходу і павелічэння току праз Ф. Асн. харакгарыстыкі Ф.: адчувальнасць, пастаянная часу, каэф. узмацнення па току і інш. Выкарыстоўваецца як датчык асветле-насці і элемент гальванічнай развязкі ў сістэ-мах аўтаматыкі, выліч. тэхнікі і інш.
    Р.М.Шах/іевіч.
    ФОТАТРАПІЗМ (ад фота... + трапіз-мы), змена напрамку росту органаў рас-лін пад уздзеяннем аднабаковага асвят-лення. У сцёблаў звычайна станоўчы Ф., у каранёў некат. раслін — адмоўны, у лісця — папярочны. Мапыма, у рэ-цэпцыі святла ўдзельнічаюць караціноі-ды і флавіны. Спрыяе раўнамернаму размяшчэнню лісця на сцёблах, выхаду на паверхню глебы верхавінак прарост-каў і інш.
    ФОТАТРОФНЫЯ МІКРААРГАНІЗМЫ, фотасінтэзавальныя м і к -раарганізмы, арганізмы, што ў жьшцядзейнасці выкарыстоўваюць энер-гію святла для біясінтэзу кампанентаў клетак і інш. энергазалежных працэсаў. Да Ф.м. адносяць пурпурныя і зялёныя бакгэрыі, цыянабакгэрыі, прахларафіты. некат. галабакгэрыі, а таксама шэраг эў-карыётных арганізмаў з розных аддзе-лаў водарасцей (дыятомавыя, зялёныя, пірафітавыя, залацістыя, жоўта-зялёныя і інш.). Фотасінтэз у Ф.м. (акрамя га-лабактэрый), як і ў вышэйшых раслін, адбываецца з удзелам хларафілаў, у га-лабактэрый — з дапамогай бялковага комплексу бактэрыярадапсіну. У цыя-набактэрый і водарасцей пры фотасін-тэзе выдзяляецца кісларод, а ў астатніх не ўтвараецца (замест вады ў якасці до-нараў электронаў яны выкарыстоўва-юць сульфіды, тыясульфат, вадарод, ар-ган. рэчывы). Большасць Ф.м. — аў-татрофы, некат. асімілююць арган. злу-чэнні, неабходныя для іх развіцця (галабактэрыі, йекат. віды пурпурных бактэрый). Ф.м. пашыраны ў вадаёмах. Актыўна ўдзельнічаюць у назапашванні арган. рэчываў, кругавароце серы і азо-ту ў прыродзе.