Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. М., 1956.
Літ.:Дворкнна Ю. Фердннанд Фрей-лнграт. Мн., 1935: Ннколаева Т.С. Поэ-зня немецкой революцнм 1848 г. [Саратов|. 1961.
ФРАК (франц. frac), парадны мужчын-скі вячэрні касцюм з сурдута (пінжака з выразанымі спераду поламі, доўгімі вуз-кімі фалдамі ззаду і адкладным каўня-ром), такога ж колеру штаноў з лампа-самі і поясам, аднатонным з бабачкай; таксама артыстычны касцюм.
ФРАКІЙЦЫ, агульная назва асобнай групы плямён індаеўрапейскай сям’і, якія ў 2-м тыс. да н.э. засялялі паўн.-ўсх. частку Балканскага п-ва і ПнЗ М.Азіі (бесы, геты, дакі, меды, одрысы і інш.). Займаліся земляробствам, жы-вёлагадоўляй (пераважна конегадоў-ляй), апрацоўкай металаў, вытворчасцю керамікі. У 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. ўсталявалі сувязі з ірэч. калоніямі (Аб-дэра, Візантый і інш.) і з Баспорам. У канцы 6 ст. да н.э. падпарадкаваны Да-рыем I Вялікім. Пасля разгрому персаў сталі незалежнымі. Напярэдадні Пела-панескай вайны цар одрысаў Сіталк аб’яднаў большасць фракійскіх плямён. У 342 да н.э. паўд.-фракійскія плямёны заваяваны македонскім царом Філіпам П. 3 323 да н.э. пад уладай аднаго з дыядохаў Лісімаха, пасля смерці якога (281 да н.э.) дамагліся незалежнасці. 3 канца 3 ст. да н.э. ўзбярэжжа Фракіі знаходзілася пад уладай Пталамеяў, по-тым Македоніі, з-пад уплыву якой Ф. выйшлі ў 168 да н.э. У пач. 1 ст. да н.э. ўвайшлі ў саюз з Мітрыдатам VI Еўпатарам, а пасля яго смерці трапілі пад уплыў рымлян. У 2-й пал. 1 ст. да н.э. ўзніклі буйныя аб’яднанні паўн.-фракійскіх плямён гетаў і дакаў. 3 1 ст. н.э. тэр. Ф. у складзе Рым. імперыі, у часы праўлення дынастый Юліяў— Клаўдзіяў ператворана ў рым. правін-цыю Фракія. У эпоху Вялікага перася-лення народаў Ф. змяшаліся з інш. пля-мёнамі і сталі састаўной часткай пры фарміраванні сучасных народаў (балгар, румынаў і інш.) і пакінулі след у слав. і раманскіх мовах.
Літ.: Д а н о в Х.М. Древна Тракня. Со-фня. 1968; Древнне фракнйцы в Северном Прнчерноморье. М., 1969; Златковская
Т.Д. Возннкновенне государства у фракмйцев VII—V вв. до н.э. М., 1971; Ннкулнцэ Н.Т. Северные фракнйцы в VI—I вв. до н.э. Клшмнев, 1987. А.Г.Зельскі.
ФРАКІЯ, Т р а к і я. (Thracia), гіст. воб-ласць на У Балканскага п-ва, паміж Эгейскім, Чорным і Мармуровым мора-мі, дзе некалі жылі фракійцы. Усх. Ф. з г. Эдырне (да р. Марыца) у складзе Турцыі, Зах. Ф. — Грэцыі, Паўн. Ф. — Балгарыі. Дзярж. межы вызначаны Ла-занскім мірным дагаворам 1923.
ФРАКТАЛЫ (ад лац. fractus складзены з фрагментаў, разбіты), мноствы з нерэ-іулярнай разгалінаванай ці парэзанай структурай; струкгуры, складзеныя з частак, якія ў некаторым сэнсе падоб-ныя да цэлага. Напр., натуральнымі Ф. з’яўляюцца берагавыя лініі мацеры-коў і астравоў, горы, воблакі, галіны і лісце дрэў, сняжынкі, броўнаўскія кры-выя.
Найб. часта Ф. ўзнікаюць у задачах нелі-нейнай дынамікі. гідрадынамікі, стат. механі-кі. тэорыі фазавых пераходаў, тэорыі паліме-раў. хім. кінетыцы і інш. Адрозніваюць 3 кла-сы Ф : г е а м е т р ы ч н ы я Ф. (у 2-мерным выпадку іх атрымліваюць з дапамогай лама-най лініі, у 3-мерным — паверхні. якія наз. генератарам). За 1 крок алгарьггму пабудаван-ня кожны з адрэзкаў ламанай замяняюць на ламаную-генератар у пэўным маштабе. А л -гебраічныя Ф. (атрымліваюць з дапа-могай нелінейных працэсаў у л-мерных прасторах) і стахастычныя Ф., якія атрымліваюць, калі ў ітэрацыйным працэсе выпадкова змяняюць які-н. з параметраў (генерыруюцца аб’екты, якія нагадваюць прыродныя — дрэвы, берагавыя лініі, рэлье-фы мясцовасді, паверхні мора і інш.). Ф. вы-карыстоўваюцца ў машыннай графіцы для адлюстравання і мадэліравання розных пра-цэсаў, пры пераўтварэнні відарысаў і інш.
Літ:. Ф е д е р Е. Фракталы: Пер. с англ. М., 1991. М.П.Савік.
□ □ □ □ □ □ □ □
□□□□овооа
□□° °О° °Па
□□□□□□□□□ °о° g.?-2-°°.s.m
Да арт. Фракталы. Першыя этапы атрымання «дывана Сярпінскага».
ФРАКЦЫЙНАЯ ПЕРАГбНКА, гл. ў арт. Дыстыляцыя.
ФРАКЦЫЯ (ад лац. fractio разломван-не, раз’яднанне), 1) адасобленая частка якой-н. партыі, арг-цыі, якая выступае з праграмай, што адрозніваецца ад агульнай лініі, але не складае большасці членаў; аб’яднанне дэпутатаў, якія на-лежаць да адной партыі ў парламенце або ў палаце парламента. Пытанні ства-рэння і дзейнасці Ф. рэгулююцца рэг-ламентам парламента, а таксама кан-стытуцыйнымі звычаямі. 2) Устарэлая
452 ФРАЛЕНКА
назва групы людзей, аб’яднаных пра-фес., цэхавымі інтарэсамі. 3) Частка, доля вадкага, сыпучага або кавалкавага матэрыялу, якая вылучана па памеры (напр., нафта) або перагонкай; адгон.
ФРАЛЕНКА Алена Уладзіміраўна (21.5.1915, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 6.4.1999), бел. вучоны ў галіне ўнугр. медыцыны. Д-р мед. н. (1970), праф. (1972). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1937). 3 1946 у шпітальнай тэрапеўт. клініцы Мінскага мед. ін-та (у 1974—76 заг. кафедры). У 1976—85 праф. Мін-скага мед. ін-та. Асн. працы па прабле-мах рэўматызму.
Тв.: Мнкроэлементы (Cu, Zn, Мп) кровн у больных ревматнзмом // Фнзнологня н пато-логня сердечно-сосудастой снстемы. Мн., 1966; 0 ревматмзме. Мн., 1978.
ФРАЛОЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 30.1.1948, г. Гродна), бел. вучоны ў га-ліне мед. інфарматыкі, кардыялогіі. Д-р біял. н. (1996). Скончыў Ленінградскі ін-т авіяц. прыладабудавання (1972). 3 1973 у Мінскім мед. ін-це, з 1976 у БелНДІ кардыялогіі (з 2000 Рэсп. навуко-ва-практычны цэнтр «Кардыялогія» — заг. лабараторыі). Навук. працы па мед. інфарматыцы, апрацоўцы біямед. сігна-лаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Ннструментальные методы нсследова-ння в карднологнм. Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.); Функцнональная нагрузочная элек-трокарднографня. Мн., 1998 (у сааўт.).
ФРАЛбЎ Ігар Іванавіч (н. 23.6.1933, г. Быхаў Магілёўскай вобл.), бел. архітэк-тар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1959). 3 1959 у ін-це «Магілёўграма-дзянпраект» (у 1973—98 гал. архітэк-тар), адначасова ў розныя гады выклад-чык у Магілёўскім машынабуд. ін-це і буд. каледжы. 3 1999 ва ўпраўленні ар-хітэкгуры Магілёўскага гарвыканкома. Асн. работы ў Магілёве: мікрараёны Магілёў 2 (1960—61), Мір 1 і 2 (1962), Юбілейны (1967—68), Задняпроўе 3 і 4 (1969—70); жьшы раён па Мінскай ша-шы (1961), будынак КДБ (1963), забу-дова праспекта Пушкіна (1965—66) і праспекта Міру (зах. ч., 1965—74), жы-лы дом з цэнтр. універсамам і рэстара-нам «Габрава» і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—78), будынак пед. ін-та (1974, у сааўт.), скверы Вілірбана і прывакзаль-ны (1980), рэканструкцыі вул. Перша-майская (1972—73), бульвара па вул. Міронава (2001) і ініп. Аўтар кн. «Магі-лёўграмадзянпраекг» (1998), навуч. да-паможнікаў для праекціроўшчыкаў.
Т.Р.Мартыненка
ФРАЛОЎ Валерый Васілевіч (21.3.1941, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 18.8.1991), бел. габаіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кан-серваторыю (1967, кл. Ю.Цёмкіна). 3
1964 артыст канцэртна-эстр. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова бас-гітарыст эстр. гуртоў «Арбіта-67» і «Лявоны» (пад кіраўніцтвам У.Муляві-на)- з 1968 канцэртмайстар групы габо-яў Дзярж. акад. сімф. аркестра Белару-сі. Адзін з заснавальнікаў і артыст ан-самбля «Кантабіле». У 1970—87 (з пе-рапьшкамі) выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі. Яго выкананню харакгэрны мяккае, спеўнае гучанне ін-струмента, тонкае ансамблевае пачуццё, дасканалая тэхніка. Аўтар аранжыровак і транскрыпцый старадаўняй замежнай і бел. музыкі, у т.л. «Полацкага сшытка» (з Г.Гедыльтэрам). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў.
ФРАЛОЎ Канстанцін Васілевіч (н. 22.7.1932, г. Кіраў Калужскай вобл., Ра-сія), расійскі вучоны ў галіне машына-знаўства. Акад. Pac. АН (1984, чл.-кар. з 1976) і шэрагу замежных акадэмій. Ге-рой Сац. Працы. Скончыў Бранскі ін-т трансп. машынабудавання (1956). 3 1975 дырэпар Ін-та машыназнаўства AH СССР, з 1985 віцэ-прэзідэнт АН СССР (з 1991 — Pac. АН). Навук. працы па тэорыі вібрацыйнай тэхнікі і тэхналогіі, узаемадзеянні нелінейных вагальных сістэм з крыніцамі энергіі, праблемах машыназнаўства. Ленінская прэмія 1988. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв:. Теорня внбрацнонной техннкм н тех-нологмм. М., 1981; Колебання оболочек в жндкостя. М., 1983; Взанмодействне нелн-нейных колебательных снстем с ясточннкамн энергнн. М., 1985; Наука в стратегнн развн-тмя. М., 1991.
ФРАЛОЎ Яўген Іванавіч (н. 17.5.1951. с. Малакурыльскае Сахалінскай вобл., Расія), бел. спартсмен (самалетны спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1975). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1973), Акадэмію грамадз. авіяцыі (1978). 3 1974 лётчык-інструктар Мін-скага аэраклуба. Чэмпіён свету (1976, Кіеў) і Еўропы (1977, г. Шатару, Фран-цыя) у камандным заліку.
ФРАЛЯНКбЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 7.5.1956, г. Крычаў Магілёўскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). Працуе ў роз-ных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «8 сакавіка» (1983), «Вытокі» (1985), «Кожны год ля нашага дома зацвітаюць вяргіні» (1988), «Нязгаснае святло», «Памяці прыгарадных вёсак» (абодва 1989), «Настальгічны сон» (1990), «Ноч чакання», «Правінцыя», «Манас-тырскі сад» (усе 1991), «Храм» (1992); серыі «Песня бясконцай разлукі», «Бе-лая настальгія» (1992), «Вялікі Пакроў» (1995), «Развітанне. А.Міцкевіч», «Вос-траў забыцця», «Маладое віно» (1998), «Мелодыя цішыні» (2000), «Успамін» (2001), «Трыумфальная арка», «Спадчы-на» (абедзве 2002). У карцінах, якія вы-лучаюца кампазіцыйнай і каларыстыч-най раўнавагай, гісторыю перадае праз глыбокія філас. вобразы ў спалучэнні з сучаснымі матывамі і метафарычнасцю.
Л. Ф. Салавей.
ФРАМАНТЭН (Fromentin) Эжэн Са-мюэль Агюст (24.10.1820, г. Ла-Рашэль, Францыя — 27.8.1876), французскі жы-вапісец і пісьменнік. Ў 1846, 1848 і 1852—53 падарожнічаў па Паўн. Афры-цы. Уражанні ад паездак у яго карцінах, у т.л. «Паміраючыя ад смагі ў пустыні» (1869), і ў кнігах дарожных нататак «Ле-та ў Сахары» (1856) і «Год у Сахелі» (1859). Поспех прынёс псіхал. раман «Даменік» (1862) пра лёс пісьменніка. Асн. праца Ф. — «Старыя майстры» (1876), у якой прафес. аналіз развіцця класічнага і сучаснага мастацтва, харак-тарыстыка жывапісцаў 15—17 ст. і асаблівасцей іх мастацкай манеры.
Тв.: Рус. пер. — Сгарые мастера. М., 1966.