• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФОТАТРЫЯНГУЛЯЦЫЯ (ад фота... + трыянгуляцыя), метад вызначэння каар-дынат пунктаў мясцовасці па фота-здымках. Выкарыстоўваецца для згу-шчэння апорнай геадэзічнай сеткі з мэ-тай забеспячэння здымкаў апорнымі пунктамі для складання тапаграфічных карт і вырашэння інж. задач. Бывае прасторавая (вызначаюцца 3 каардына-ты пунюгаў) і планавая (2 каардынаты).
    Прасторавая Ф. — стварэнне мадэ-лей мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў
    паводле маршругаў (маршругная і блочная Ф.), якія злучаюцца ў агульную сістэму праз выбраныя пункты ў зонах перакрыцця здым-каў. Па гэтых жа пунктах арыентуецца агуль-ная мадэль мясцовасці адносна геад. сістэмы каардынат. Прасторавую Ф. развіваюць ана-лагавым спосабам на стэрэафотаграмметрыч-ных прыладах, аналітычным — на стэрэа-кампаратарах з выкарыстаннем ЭВМ, у выні-ку чаго атрымліваюць каардынаты пунктаў сеткі згушчэння. Найб. дакладны для прасто-равай Ф. спосаб звязак, засн. на сумесным урауненні фотаграмметрычных і геад. вымя-рэнняў і паказанняў прылад на борце зды-мачнага самалёта. Упланавай Ф. выка-рыстоўваецца ўласцівасць аэраздымка як цэнтральнай праекцыі, паводле якой можна пазбегнуць скажэнняў за рэльеф і нахіл здымка. Каардынаты вылічваюць аналітыч-ным і графічным спосабам. П.П.Явід.
    ФОТАТЫПІЯ (ад фота... + грэч. typos адбітак, форма), спосаб безрастравага плоскага друку, заснаваны на зменах фі-зіка-хім. уласцівасцей святлоадчуваль-нага слоя: таксама адбітак, атрыманы гэтым спосабам. Дае найб. дакладнае ўзнаўленне адна- і шматколерных паў-тонавых арыгіналаў (акварэлей, карцін алейнага жывапісу, алоўкавых малюн-каў). Распрацаваны франц. хімікам А.Пуатвенам (1855).
    Робіцца з дапамогай спец. друкарскіх форм, на шкляныя або метал. пласціны якіх нанесены роўназярністы свяглоадчувальны слой з жэлаціну, дыхрамату калію ці амонію. Светлавым патокам на гэты слой капіруюць відарыс з негатыва, у вьшіку асобныя ўчасткі слоя задубліваюцца ў рознай ступені. Прамы-ванне пласцін вадой выяўляе негатыўны віда-рыс. паглыбленні паміж рэльефнымі месцамі якога служаць друкавальнымі элементамі формы. Для друкавання выкарыстоўваюцца плоскадрукавальныя і ратацыйныя (кантакт-ныя і афсетныя) машыны. Распрацаваны так-сама спосаб афсетнай Ф. (на алюмініевых пласцінах).
    Літ:. Полянскнй Н.Н. Основы по-лнтрафнческого пронзводства. 2 нзд,- М., 1991. У.М.Сацута.
    ФОТАТЫРЫСТАР (ад фота... + тырыс-тар). тырыстар, перавод якога з аднаго ўстойлівага стану (з нізкай праводнас-цю) У другі (з высокай праводнасцю) ад-бываецца пры ўздзеянні на яго светлаво-га патоку. Пры асвятленні Ф. ў паўпра-вадніку генерыруюцца носьбіты зараду абодвух знакаў (элекгроны і дзіркі), што прыводзіць да павелічэння току праз ты-рыстарную структуру на велічыню фота-току. Крыніцамі святла для кіравання Ф. служаць эл. лямпы напальвання, ім-пульсныя газаразрадныя лямпы, святло-выпрамяняльныя дыёды, квантавыя ге-нератары і інш. Выкарыстоўваюцца ва ўстройствах аўтам. кіравання і аховы, выліч, тэхнікі, у магутных высакавольт-ных пераўтваральніках.
    ФОТАТЭАДАЛІТ, прылада для фота-тэадалітнай здымкі мясцовасці, вызна-чэння памераў, формы, прасторавага становішча розных аб’ектаў. Складаец-ца з фотакамеры і тэадаліта. Бываюць са злучанымі і раздзеленымі фотакаме-рай і тэадалітам; са спаранымі камерамі (для здымкі аб’ектаў на невял. адлеглас-
    ці); карабельныя з 2 камерамі, з сін-хронна дзеючымі затворамі (для здымкі берагоў); кінафотатэадаліты (для дасле-даванняў рухомых аб’екгаў). П.П.Явід.
    ФОТАТЭАДАЛІТНАЯ ЗДЫМКА, на-земная здымка мясцовасці з выкарыс-таннем фотатэадаліта і стэрэафота-грамметрычных прылад. Выкарыстоўва-ецца ў горных раёнах, на моцна расчля-нёнай тэрыторыі, для здымкі кар’ераў, гідратэхн., арх. і інш. збудаванняў, так-сама для вывучэння дынамікі прырод-ных і тэхнагенных з’яў. П.П.Явід.
    ФОТАТЭЛЕГРАФНАЯ СЎВЯЗЬ, уста-рэлая назва факсімільнай сувязі. У больш вузкім сэнсе — факсімільная су-вязь, пры якой рэгістрацыя паўгонавых відарысаў ажыццяўляецца фатагр. ці элекграграфічнымі метадамі.
    ФОТАТЭЛЕГРАФНЫ АІІАРАТ, тое, што факсімьіьны апарат.
    ФОТАТЭРАІПЯ метад фізіятэрапіі, тое, што святлолячэнне.
    ФОТАЎСПЫШКА, тое, што лямпа-ўспышка.
    ФОТАФОБІЯ, павышаная адчуваль-насць вока да светлавога раздражнення, тое, што святлабоязь.
    ФОТАФОРМА, носьбіт графічнай ін-фармацыі (тэкстаў і відарысаў) на пра-зрыстай бясколернай падложцы для вы-рабу друкарскіх форм спосабам капіра-вання. Бываюць тэкставыя, выяўленчыя і тэкстава-выяўленчыя; штрыхавыя, паўтонавыя (тонавыя) і растравыя. Пры ўзнаўленні шматколернага арыгінала выкарыстоўваюцца колерападзеленыя Ф. (гл. Колерадзяленне), у вытв-сці кніжна-часопісных выданняў — ман-тажныя Ф. (прыклееныя Ф. палос на празрыстай бясколернай плёнцы адпа-ведна макету выдання).
    ФОТАХІМІЧНЫЯ РЭАКЦЫІ хіміч-ныя рэакцыі, іпто адбываюцца пад уз-дзеяннем святла. Паглынанне фатона з даўжынёй хвалі 200—1000 нм выклікае квантавы пераход малекулы рэчыва з асн. элекгроннага стану ва ўзбуджаны ці фотаіанізацыю (адшчапленне элек-тронаў і ўтварэнне радыкалаў, іон-ра-дыкалаў).
    Малекулы ва ўзбуджаным стане больш рэакцыяздольныя, актыўна ўступаюдь у хім. рэакцыі, першасныя прадукты якіх (іоны, радыкалы, ізамеры) нестабільныя 1 пераўтва-раюцца ў канчатковыя прадукты Ф.р. у выні-ку звычайных тэрмічных хім. рэакцый. Тыпы Ф.р.: раскладанне (фотадысацыяцыя), замя-шчэнне, ізамерызацыя, акіслейне, аднаўлен-не, полімерызацыя, фотасінтэз і інш. Ф.р. адагрываюць важную ролю ў прыродзе (гл. Фотабіялогія). Выкарыстоўваювда ў працэсах запісу і апрацоўкі інфармацыі (фатаграфія.
    448	фотахімія
    фоталітаграфія), сінтэзу арган. і нсарган. рэ-чываў (атрыманне капралактаму, вітамінаў D і інш.), сінтэзу і мадыфікацыі палімераў (фо-таполімерызацыя, фотамадыфікацыя і фота-дэструкцыя), у квантавай электроніцы (фота-хім. лазеры, мадулятары), мікраэлектрошцы (фотарэзістары) і інш. Т.М.Вараб'ёва.
    ФОТАХІМІЯ, раздзел фізічнай хіміі, які вывучае хім. рэакцыі, што адбываюцца пад уздзеяннем святла (фотахімічныя рэакцыі). Падзяляецца на: Ф. малых ма-лекул (дынаміка элементарнага акта ва ўзбуджаных электронных станах мале-кул); арган. і неарган. Ф. (фотапера-ўтварэнні хім. злучэнняў і метады фота-хім. сінтэзу), фіз. Ф. (механізмы і кіне-тычныя заканамернасці фотахім. рэак-цый). У Ф. найб. пашыраны метады імпульснага фатолізу, спектраскапіі. таксама электроннай мікраскапіі, дэнсі-та- і сенсітаметрыі.
    Першыя фотахім. заканамернасці выяўле-ны ў 19 ст. У 1818 НЛ.Цз.Іротгус сфармуля-ваў прынцып, паводле якога прычьшай хім. рэакцыі з’яўляецца святло, што паглынаецца рэчывам. Пазней вызначана, што колькасць прадукту фотахім. рэакцыі прапарцыянальная здабыгку інтэнсіўнасці выпрамянення на час яго дзеяння (Р.В.буюен. Г.Роска, 1862) і таму неабходна улічваць іптэнсіўнасць паглынугага выпрамянсння (Я.Х.Вант-Гоф, 1904). Адно з найб. важных дасягненняў Ф. — вынаходства фатаграфіі (1839), заснаванай на фотахім. раскладанні галагенідаў серабра. Як самаст. навука сфарміравалася ў пачатку 20 ст. пасля з'яўлення квантавай тэорыі і развінця спек-траскапіі. ^Эйнштэйн сфармуляваў закон квантавай эквівалентнасці (1912), паводле якога кожны паглынугы рэчывам фатон вык-лікае першаснае змяненне (узбуджэнне, іані-зацыю) адной малекулы ці атама.
    На Беларусі даследаванні па Ф. вя-дуцца ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі, Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі і Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі, БДУ і Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыё-электронікі.
    Літ.: Свнрндов В.В. Фотохнмня н ра-даацнонная хнмня твердых неорганпческмх вешеств. Ч. 1. Мн., 1964; Моро У. Мнкро-лнтографня: Прннцнпы, методы, матерналы: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1990; У э й н Р. Ос-новы н прнменення фотохнммм. Пер. с англ. М., 1991. Т.М.Вараб’ёва.
    ФОТАХРАМІЗМ (ад фота... + грэч. chroma колер, афарбоўка), здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змя-няць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад дзеяннем аптычнага выпрамянення (ультрафіялетавага, бач-нага і інфрачырв.). Уласцівы вял. коль-касці рэчываў арган. і неарган. пахо-джання. Ф. арган. рэчываў абумоўлены фотафіз. працэсамі і рознымі фотахі-мічнымі рэакцыямі, Ф. неарган. рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арган. і неарган. фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
    ФОТАХРОМНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, святлоадчувальныя рэчывы, у якіх з’ява фотахрамізму выкарыстоўваецца для
    рэгістрацыі відарысаў і аптычных сігна-лаў.
    Пашыраны з 1960-х г. Характарызуюцца высокай раздзяляльнай здольнасцю, хутка-дзейнасшо. шматразовым выкарыстаннем, за-хаваннем інфармацыі ад 10‘6 с да некалькіх гадоў і інш. У залежнасці ад галіны выкарыс-тання Ф.м. вырабляюць у выглядзе вадкіх раствораў, палімерных плёнак, сілікатнага і палімернага шкла, монакрышталёў і інш. Найб. пашыраны палімерныя Ф.м. на аснове арган. злучэнняў. фотахромнага сілікатнага шкла, якое мае ў сабе мікракрышталі галаге-нідаў серабра, солей і аксідаў шчолачназя-мельных металаў з дабаўкамі. Выкарыстоўва-юцца ў сістэмах аператыўнай памяці ЭВМ, у фатаграфіі, сістэмах мікрафільмавання, у га-лаграфіі і інш., таксама пры вырабе акуляраў і аптычных затвораў.
    ФОТАЭЛЕКТРОННАЯ ЭМІСІЯ знешні фотаэфект, вылучэнне элекгронаў цвёрдымі целамі ці вадкас-цямі пад дзеяннем эл.-магн. выпрамя-нення; гл. Фотаэфект.
    ФОТАЭЛЕКТРбННЫ ПАМНА-
    ЖАЛЬНІК (ФЭП), фотапамна-ж а л ь н і к, узмацняльнік слабых фота-токаў, прынцып дзеяння якога заснава-ны на другаснай электроннай эмісіі; адна з фотаэлектронных прылад.
    Асн. вузлы ФЭП: фотакатод (вылучае электроны пад уздзеяннем аптычнага вьшра-мянення — фотаток), сістэма дьшодаў (павя-лічвае колькасць электронаў за кошт другас-най электроннай эмісіі) і анод (калектар дру-гасных электронаў). Каэфіцыент узмацнення ФЭП да 10*. Выкарыстоўваецца ў лічыльніках элементарных часціц, перадавальных тэлеві-зійных камерах, факсімільных апаратах і інш.
    Схема фотаэлектроннага памнажальніка: 1 — светлавы паток; 2 — фотакатод: 3 — факуса-вальныя электроды катоднай камеры; 4 — дыноды; 5 — анод.
    Схемы фотаэлеменгаў са знешнім (1) і ўнут-раным (2) фотаэфектам: К — фотакатод; Ф — светлавы паток; A — анод; R„ — на-грузка; Е — крыніца пастаяннага току; п і р — вобласці паўправадпіка з донарнай і ак-цэптарнай дамешкамі.