• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФРАГМЕНТ (ад лац. fragmentum абло-мак, кавалак), асобная частка, урывак якога-н. кампазіцыйнага цэлага, твора мастацгва (жывашсу, скульптуры, архітэк-туры); урывак тэксту лгг. ці муз. твора.
    ФРАДКІН Леанід Ісаевіч (н. 24.12.1935, Мінск), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі. Д-р біял. н. (1983), праф. (1991). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1958). У 1958—2000 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па пьпан-нях будовы фотасінт. мембран хлара-пластаў раслін, механізмах іх фарміра-вання, прасторава-энергет. арганізацыі малекул хларафілу і яго папярэднікаў. 3 2000 жыве ў ЗША.
    Тв.: Сгрукгурная локалнзацня бносннтеза хлорофнлла // Бногенез пнгментного аппара-та фотосмнтеза. Мн., 1988; Зелененне этмо-лмрованных лмстьев: регуляцня накоплення хлорофнлла н образовання двух фотоснстем фотосннтеза (разам з М.С.Радзюком, У.П.Да-манскім) // Фотобнологня н мембранная бнофмзнка. Мн.. 1999. С.С.Мельнікаў.
    ФРАДКІН Марк Рыгоравіч (4.5.1914, г. Віцебск — 4.4.1990), расійскі кампазі-тар. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылі-шчы ў Ленінградзе (1937), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1938—39, кл. М.Ала-дава). 3 1937 працаваў акцёрам, заг. муз. часткі ў Бел. т-ры юнага гледача ў Мінску. 3 1944 у Маскве. Аўтар папу-лярных песень, якім уласцівы шмат-граннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багаоде рытмікі, апора на нар. песенную творчасць: «Вярнуўся я на Радзіму», «Песня пра Дняпро», «Выпад-ковы вальс», «Бранская вуліца», «Бяро-зы», «За таго хлопца», «Цячэ Волга» і інш. Пісаў музыку да кіна- і тэлефіль-маў (каля 50), у т.л. да бел. «Апошні хлеб» і інш., да спектакляў драм. т-ра. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (1974). Дзярж. прэмія СССР 1979.
    ФРАДКІН Сямён Захаравіч (н. 27.12.1932, г. Дуброўна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне анкалогіі; засна-вальнік навук. школы па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Д-р мед. н. (1977), праф. (1979). Скончыў Смален-скі мед. ін-т (1955). 3 1959 у ін-це ўдас-каналення ўрачоў у г. Новакузнецк, Ра-сія. 3 1966 у Бел. НДІ анкалогіі і мед.
    радыялогіі (з 1972 заг. лабараторыі). На-вук. працы па камбінаваным і хірург. лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіра-вальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглі-кеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    Тв.: Операцнонный рнск н ннтенснвная терапмя в онкологнческой клнннке. Мн., 1976 (у сааўт.); Гнпертермпя п гнперглпке-шя в онкодогнн. Клев, 1987 (разам з Э.АЖаўрыдам, С.П.Асінскім); Меланома ко-жн. Мн., 2000 (разам з І.В.Залуцкім).
    ФРІДКІН Яфім Самойлавіч (30.11.1924, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельс-кай вобл. — 25.5.1999), расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад. Pac. АН (1990; чл.-кар. 1970). Скенчыў Львоўскі ун-т (1948). 3 1948 у Фіз. ін-це Pac. АН (з 1967 заг. секгара). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай ста-тыстыцы, гідрадынаміцы, кінетыцы, фі-зіцы элементарных часціц. Выявіў унутр. супярэчнасць квантавай элекградынамі-кі (праблема «нуль-зараду», 1955; неза-лежна ад Л.Ц.Ландау і І.Я.Памеранчука'). Развіў дыяграмную тэхніку ў рэлятывісц-кай квантавай статыстыцы. Даў эўкліда-ву фармулёўку квантавай тэорыі поля (1958; незалежна ад Ю.Швінгера). Па-будаваў мадэль пашыранай суперграві-тацыі, якая аб’ядноўвае гравітацыю і электрадынаміку (1978). Удзельнічаў у стварэнні тэрмаядз. зброі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1953. Залаты ме-даль імя А.Дз.Сахарава Pac. АН (1996).
    Тв.: Квантовая электродннамнка с несга-бнльным вакуумом. М., 1991 (разам з Дз.М.Гітманам, Ш.М.Шварцманам).
    Літ:. Памятн Е.С.Фрадкмна // Успехм фнз. наук. 1999. Т. 169, вып. 11. М.М.Касцюковіч.
    ФРАЗА (ад грэч. phrasis выраз) у м о -вазнаўстве, 1) асноўная наймен-шая адзінка маўлення, што выступае як акгуалізаваная адзінка зносін і адпавя-дае розным тыпам сказаў-выказванняў. Характарызуецца пэўнай ірамат. струк-турай і можа выступаць у мове ў якасці асобнага паведамлення. У такім разу-менні Ф. пераважна выступае як сін-таксічна-фанет. цэлае, якое мае сінтакс. струкгуру, сэнсавую завершанасць і ін-танацыйную аформленасць. У паэт. тэксце Ф. ўкладваецца ў вершаваны ра-док, але нярэдка можа разрывацца ў выніку несупадзення сінтакс. паўзы з рытмічнай. 2) Інтанацыйнае адзінства,
    якое выступае як закончаны паводле сэнсу адрэзак мовы паміж дзвюма паў-замі і аб’ядноўвае некалькі сінтагмаў, ііпо звязана з сэнсавымі адценнямі, ла-гічным вылучэннем (націскам) або сін-такс. аманіміяй. 3) Тое, што сказ.
    А. С.Аксамітаў.
    ФРАЗА ў м у з ы ц ы, адносна завер-шаная частка муз. сказа; тэматычна-сінтаксічная адзінка. Можа быць эліт-най ці падзяляцца на матывы. Ад су-седніх пабудоў адасабляецца меладыч-нымі, гарманічнымі, метрарытмічнымі фактурнымі сродкамі. Тэрмін «Ф.» за-пазычаны ў 18 ст. з мовазнаўства і ат-рымаў пашырэнне ў музыцы з развіц-цём кампазітарскай творчасці і выка-нальніцкай практыкі. Падзел муз. твора на Ф. наз. фразіроўкай.
    Літ. : Гл. да арт. Форма музычная.
    ФРАЗЕАГРАФІЯ (ад грэч. phrasis выраз + ...графія), раздзел мовазнаўства, які займаецца складаннем, апісаннем і ха-рактарыстыкай фразеалагічных слоўнікаў. Бел. Ф. ўзнікла ў 19 ст., калі фразеала-гізмы сталі ўключаць у слоўнікі жывой нар. мовы і тлумачыць (напр., «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча, 1870).
    ФРАЗЕАЛАГІЧНАЯ АДЗІНКА, фра-зеалагізм, устойлівая, узнаўляльная адзінка мовы з цэласным значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай выразнас-цю. Складаецца не менш як з двух слоў, з якіх прынамсі адно семантычна пераасэнсаванае.
    У моўным працэсе Ф.а. выступаюць як члены сказа або далучаюцца да кантэксту, не ўгвараючы самі па сабе тэксту. Найб. пашы-раная ў сучаснай бел. фразеалогіі класіфіка-цыя Ф.а. — семантычная. якая падзяляе Ф.а. ў залежнасці ад ступені семантычнай злітнас-ці кампанентаў на 4 групы: фразеала-гічныя зрашчэнні, або ідыёмы («ду-шуадвесці»); фразеалагічныя адзін-с т в ы, семантыка якіх матывавана асобнымі значэннямі слоў, што іх складаюць («жывога месца не пакінуць»); фразеалагічныя злучэнні, дзе ёсць словы са свабоднвім і звязаным ужываннем («разявіць рот»); ф р a -зеалагічныя выразы, семантычна члянёныя са свабодным значэннем, але са сталым складам і значэннем у спалучэнні слоў («асадзі назад»), Ужываюпца ў розных стылях мовы, найб. харакгэрны для гугарко-вай мовы. Ф.а. адаюстроўваюць нац. спецы-фіку мовы, яе самабытнасць: характарызуюц-ца ацэначнасцю. належаць да яркіх выяўл. сродкаў мовы.
    Літ.: Аксамітаў AC. Беларуская фра-зеалогія. Мн.. 1978; Янкоўскі Ф.М. Бе-ларуская фразеалогія. Мн.. 1981; Лепе-ш а ў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стыліс-тыкі і фразеалагічнай нормы. Мн.. 1984.
    А. С.Аксамітаў.
    ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СКЛАД Мбвы. гл. ў арт. Фразеалогія.
    ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК. тып моўніка лінгвістычнага, у якім сабраны і разгледжаны не асобныя словы, а фра-зеалагічныя адзінкі. Паводле прызначэн-ня Ф.с. бываюць тлумачальныя, этыма-лагічныя і перакладныя, паводле кры-
    ФРАКЦЫЯ
    451
    ніц матэрыялу — літ. мовы. нар. мовы і асобных гаворак.
    Да тлумачальных Ф.с. бел. літ. мовы адно-сяцца «Крьыатыя словы і афарызмы: 3 бела-рускіх літаратурных крьшіц» Ф.М.Янкоўскага (i960). «Фразеалагічны слоўнік. Для сярэдняй школы» Н.В.Гаўрош, І.Я.Лепешава і Янкоў-скага (1973). «Фразеалагічны слоўнік беларус-кай мовы» Лепешава (т. 1—2. 1993). На матэ-рыяле бел. нар. мовы створаны тлумачальныя слоўнікі «Беларуская фразеалогія: Фразеала-гізмы, іх значэнне. ужыванне» Янкоўскага (1968), «Слоўнік беларуекай народнай фразеа-логіі» Е.С.Мяцельскай і Я.М.Камароўскага (1972), «3 народнай фразеалогіі» Лепешава (1991), «Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гро-дзеншчыны» М.АДаніловіча (2000). На матэ-рыяле гаворкі Мсціслаўшчыны падрыхтаваны 3 вып. тлумачальнага Ф.с. Г.Ф.Юрчанкі: «I коціцца і валіцца» (1972), «1 сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977). У «Эгымала-гічным слоўніку фразеалагізмаў» Лепешава (ч. 1—2, 1981—-93) фразеалагізмы разгледжа-ны з боку іх паходжання. Перакладны Ф.с. — «Англа-беларускі слоўнік фразеала-гізмаў параўнальнага тыпу» Л.Корсак і Л.Марціновіч (1984), «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» З.Санько (І991), «Беларуска-польскі фразеа-лагічны слоўнік» А.Аксамітава і М.Чурак (2000). І.К.Германовіч.
    ФРАЗЕАЛОГІЯ (ад грэч. phrasis (phraseos) выраз + ...логія\, 1) сукуп-насць фразеалагізмаў пэўнай мовы (гл. Фразеалагічная адзінка). 2) Сукупнасць характэрных спосабаў выражэння, улас-цівых асобнаму аўтару, пэўнай сац. гру-пе людзей або літ. кірунку. 3) Раздзел мовазнаўства, які вывучае фразеалагіч-ны склад мовы, даследуе сутнасць фра-зеалагізмаў, іх структуру, значэнне, стыліст. дыферэнцыяцыю, паходжанне, асаблівасці функцыянавання ў мове. Бел. Ф. ўсебакова вывучаецца з 1950-х г. пад уплывам прац В.У.Вінаградава. Фразеалагізмам як асобным адзінкам мовы, іх ужыванню ў творах Я.Коласа прысвяціла шэраг артыкулаў Г.М.Базы-ленка: «Да пытання аб фразеалагічных адзінках у беларускай мове» (1954), «Народныя фразеалагізмы ў мове тво-раў Я.Коласа» (1959), «Фразеалагічныя словазлучэнні таўталагічнага характару» (1970). Сістэматызавана апісаны фразеа-лагічны склад бел. мовы ў кнігах Ф.М.Янкоўскага «Роднае слова» (2-е выд., 1972), А.С.Аксамітава «Беларуская фразеалогія» (1978), І.Я.Лепешава «Фразеалогія сучаснай беларускай мо-вы» (1998). Стылістычны аспект фра-зеалагізмаў разглядаецца ў кнігах Лепе-шава «Фразеалогія ў творах К.Крапівы» (1976) і «Праблемы фразеалагічнай сты-лістыкі і фразеалагічнай нормы» (1984). Аднаму з відаў фразеалагізмаў — перы-фразе — прысвечана кніга Г.М.Малажай «Сучасная беларуская мова. Перыфраза» (1980). Даследуюцца бел. гіст. Ф. і пахо-джанне фразеалагізмаў бел. мовы (Ян-коўскі, Аксамітаў, І.С.Козыраў, Лепе-шаў), распрацоўваюцца праблемы пера-кладу фразеалагізмаў з бел. мовы на інш. і з інш. моў на бел. (Т.М.Трыпуціна, Н.С.Мажэйка, А.В.Шыдлоўскі, У.І.Мар-тынеўскі). Выдадзены шэраг фразеала-гічных аюўнікаў бел. мовы.
    Літ. :Аксамітаў AC. Вывучэнне фра-зеалогіі ў Беларусі (1965—1980 гг.) // Бела-руская лінгвістыка. І980. Вып. 18.
    І.К.Германовіч.
    ФРАЙЛІГРАТ (Freiligrath) Фердынанд (17.6.1810, г. Дэтмальд, Германія — 18.3.1876), нямецкі паэт. У 1848—49 супрацоўнік газ. «Neue Rheinische Zei-tung» («Новай Рэйнскай газеты»). У 1851-—68 у эміграцыі (Лондан). Друка-ваўся з 1829. 36-кі вершаў «Сімвал ве-ры» (1844), «Qaira» (1846) пра барацьбу ням. пралетарыяту. Апяваў рэв. 1848: вершы «Мёртвыя — жывым», «Рэвалю-цыя», «Развітальнае слова «Новай Рэйн-скай газеты». Паступова яго творчасць страціла рэв. характар, займаўся пера-важна перакладамі.