• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Ліш.'. Кантор А. «Старые мастера» Фромантена н французское нскусство второй половнны XIX в. // Западноевропейское мс-кусство второй половмны XIX в. М., 1975.
    Э.Фрамантэн Паміраючыя ад смагі ў пусты-ні. 1869.
    ФРАНДЗІБЙЛА (франц. frondibale ад Ironde прашча + грэч. balls кідаю), тьш ваеннай кідальнай машыны навяснога дзеяння ў сярэднія вякі. Мела разна-плечы рычаг, які паварочваўся паміж дзвюма стойкамі; на доўгім канцы ры-чага мацавалася фронда (пятля ў выгля-дзе прашчы, у якую клалі снарад), а на кароткім — процівага. Ф. кідала ка-
    Франдзібола
    Франк	453
    менныя ядры масай да 100 кг на 40—70 м, 30 кг — на 140—210 м. Выкарыстоў-валася да 15 ст. гал. чынам пры аблозе і абароне крэпасцей.
    ФРАНК (франц. franc), 1) грашовая адзінка Францыі (да 2002). Раўнялася 100 сантьгмам. Уведзены ў 1799 замест ліўра. 3 1803 у абарачэнні былі залаты Ф. і сярэбраны, з 1876 толькі залаты, з 1936 толькі банкноты. У 1960 пры дэна-мінацыі ўведзены новы Ф. Франц. Ф. да 2002 быў грашовай адзінкай Ан-доры, Гвіяны, Манака, Марцінікі, Рэ-юньёна, Сен-П’ера і Мікелона. 2) Гра-шовая адзінка Бельгіі і Люксембурга (да 2002), Швейцарыі. 3) Грашовая адзінка Буркіна-Фасо, Бурундзі, Габона, Гвадэ-лупы, Гвінеі, Джыбуці, Камеруна, Кон-га, Кот-д’Івуара, Мадагаскара, Малі, Нігера, Руанды, Сенегала, Тога, Цэн-тральнаафр. Рэспублікі, Чада, Эквата-рыяльнай Гвінеі.
    ФРАНК Глеб Міхайлавіч (24.5.1904, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 10.10.1976), расійскі вучоны ў галіне біяфізікі; ства-ральнік навук. біяфіз. школы. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1960). Чл.-кар. АМН СССР (1945). Брат І.М.Франка. Скончыў Крымскі ун-т (1925, г. Сімфе-ропаль). 3 1929 у Ленінградскім фв.-тэхн. ін-де, з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны. 3 1948 дырэкгар Ін-та біяфізікі АМН СССР. 3 1952 у Ін-це біял. фізікі AH СССР (з 1957 ды-рэкгар). Адначасова ў 1950—71 праф. Маскоўскага ун-та. 3 1961 у Навук. цэнтры біял. даследаванняў AH СССР (у 1963—67 дырэкгар). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння ультрафіялетавага і іанізавальнага выпрамяненняў на біял. аб’екты, біяфізіцы мышачнага скара-чэння і нерв. ўзбуджэння. Распрацаваў метады рэгістрацыі мітагенетычнага вьшрамянення клеткі. Стварыў коль-касныя асновы фотабіялогіі і фотатэра-піі, радыёбіял. пашкоджання і абароны арганізма. Даследаваў уздзеянне факга-раў касм. палётаў на жывыя арганізмы. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1978.
    Тв:. Бнофнзнка жмвой клеткн: Нзбр. тр. М., 1982.
    Літ.: Г.М.Франк (1904—1976). М., 1983; Г р н б о в а З.П. Г.М.Франк, 1904—1976. М., 1997. М.М.Касцюковіч.
    ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія —21.5.1964), нямец-кі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл. Нац. АН ЗША (1944), Лонданскага ка-ралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар. AH СССР (1927). Скончыў Гайдэль-бергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і прадаваў. 3 1918 у Ін-це фіз. хі-міі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэкгар Фіз. ін-та). 3 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спекграскадіі і фотасін-тэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з элекгронамі (гл. Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання
    хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэ-сы ў малекуле хларафілу. Аўгар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзель-нік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстан-ня. Нобелеўская прэмія 1925 (з Гер-цам). М.М.Касцюковіч.
    Г.М.Франк.	Дж.Франк.
    ФРАНК Ілья Міхайлавіч (23.10.1908, С.-Пецярбург — 22.6.1990), расійскі фі-зік, стварапьнік навук. школы па фізі-цы. Акад. AH СССР (1968, чл.-кар. 1946). Брат Г.М.Франка. Скончыў Мас-коўскі ун-т (1930). 3 1930 у Дзярж. ап-тычным ін-це, у 1934—70 у Фіз. ін-де AH СССР (з 1947 заг. лабараторыі). 3 1957 дырэпар Лабараторыі нейтроннай фізікі Аб’яднанага ін-та ядз. даследа-ванняў у г. Дубна. Адначасова з 1940 праф. Маскоўскага ун-та, з 1971 заг. ла-бараторыі Ін-та ядз. даследаванняў АН СССР. Навук. працы па фіз. оптыцы, ядз. і нейтроннай фізіцы. Разам з І.Я.ТІшалі распрацаваў тэорыю Чаран-кова—Вавілава выпрамянення (1937). Стварыў тэорыю складанага і анамаль-нага эфекту Доплера ў дераламляльным асяроддзі (1942—47). Даследаваў пера-нос і размнажэнне нейгронаў у гетэра-генных уран-графітавых сістэмах, пра-панаваў імпульсны метад даследавання ўласцівасцей деплавых нейтронаў, ад-крыў эфект іх дыфузійнага ахаладжэння (1955). Залаты медаль імя Вавілава АН СССР (1979). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1954, 1971. Нобелеўская прэмія 1958 (з ПА. Чаранковым і Тамам).
    Тв. : Нобелевскне лекцнм. М., 1960 (разам з П.АЧаранковым, І.Я.Тамам); Фнзнка ядра н атомная энергня. М., 1968; Йзлученне Вавн-лова—Черенкова: Вопр. теорнм. М., 1988.
    Літ.-. Й.М.Франк. М., 1979; Н.М.Франк: К 90-летню co дня рождення. Дубна, 1998.
    М.М.Касцюковіч.
    ФРАНК (Franck) Себасцьян (20.1.1499, Донаўвёрт, Германія — 1542 ці 1543), нямецкі пісьменнік, філосаф, дзеяч Рэ-фармацыі. Каталіцкі святар, потым пра-тэстандкі прадаведнік, але адмаўляў догматы лютэранства і ў 1528 далучыўся да анабаптыстаў. 3 1539 жыў у г. Ба-зель (Швейцарыя). Аўтар твораў «Хро-ніка, аналы і гістарычная біблія» (1531), «Парадоксы» (1533), «Касмаграфія» (1533), «Нямецкая хроніка» (1538), «Прымаўкі» (1541) і інш., у якіх выступаў з пазіцый гуманізму, містыкі, супраць царк. даг-матыкі і іерархіі, прыватнай уласнасці і інш.
    ФРАНК (Franck) Сезар Агюст (10.12.1822, г. Льеж, Бельгія — 8.11.1890), француз-скі кампазітар, арганіст, педагог; ства-ральнік франц. кампазітарскай школы;
    І.М.Франк.
    С.А.Франк.
    прадстаўнік т.зв. руху аднаўлення ў франц. музыцы. Вучыўся ў Льежскай, Парыжскай (з 1872 яе праф.) кансерва-торыях. Працаваў у многіх жанрах. Найб. дасягненні ў сімф., камерна-інстр. і арганнай музыды. У творчасці спалу-чаў класічную дакладнасць стылю з яр-кай вобразнасцю. Сярод твораў: оперы, у тл. «Гульда» (ласт. 1894); сімфонія (1888); сімф. паэмы, утл. «Пракляты па-ляўнічы» (1882), «Джыны» (1884) і «Сімф. варыяцыі» (1885); фп. квінтэт (1879), саната ддя скр. і фп. (1886), фп. цыклы «Прэлюдыя, харал і фуга» (1884), «Прэлюдыя, арыя і фінал» (1887), 3 хара-лы для аргана (1890); рамансы, песні, фп. транскрьшцыі.
    Літ:. Рогожнна Н.Н. Сезар Франк. М„ 1969.
    ФРАНК Сямён Людвігавіч (29.1.1877, Масква — 10.12.1950), расійскі філосаф і публіцыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1894—98), скончыў Казанскі ун-т (1901). 3 1912 у Пецярбургскім ун-це, з 1917 праф. Саратаўскага, Маскоўскага ун-таў, адначасова з 1921 арганізатар (з МА.Бярдзяевым) і дэкан Акадэміі ду-хоўнай культуры ў Маскве. У 1922 вы-сланы; эмігрыраваў у Германію (выкла-даў у Берлінскім ун-це), з 1937 у Фран-цыі, з 1945 у Лондане. Паслядоўнік рас. філасофіі ўсеадзінства, свае філас. по-гляды вызначаў як «хрысціянскі рэа-лізм». У цэнтры яго філасофіі — праб-лема чалавека. Ва ўнутр. свеце чалавека адрозніваў душэўную (адчуванні зада-вальнення, страху і інш.) і духоўную (адчуванні, якія выводзяць чалавека па-за межы фіз. свету) сферы. Найвышэй-шым родам рэальнасці прызнаваў Бога, сувязь якога з інш. слаямі рэальнасці лічыў «трансрацыянальнай»: свет, павод-ле Ф., не частка Бога, а тое, у чым бо-жае раскрываецда і выяўляецца. Наяў-насць у рэальнасці зла і граху тлумачыў незавершанасцю працэсу стварэння Бо-гам свету («Неспасцігальнае», 1939). Яго гнасеалагічныя погляды будуюцца на прызнанні першаснасці перажыванняў,
    454	Франка
    непасрэднай інтуіцыі і другаснасці рацыянальнага пазнання рэальнасці. Асаблівасцю рас. філасофіі лічыў спалу-чэнне рацыяналізму зах. філасофіі і іра-цыяналізму ўсх. светапогляду («Сугнасць і вядучыя матывы рускай філасофіі», 1925). Творчасць А.Пушкіна, М.Гогаля, Ф.Цютчава, ФДастаеўскага разглядаў з пункгу гледжання выяўлення спецыфікі рус. светапогляду.
    Тв.: Соч. М., 1990; Духовные основы об-іцества. М., 1992; По ту сторону «правого» н «левого». Мн., 1992; Русское мнровоззренне. Спб., 1996; Реальность н человек. Спб., 1997; Предмет знання; Душа человека. Мн.; М., 2000.
    Літ.: Буббайер Ф. С.Л.Франк: Жязнь н творчество рус. фнлософа: Пер. с англ. М., 2001; Гайденко П.П. Метафнзнка кон-кретного всееданства, нлн Абсолютный реа-лнзм С.Л.Франка // Вопр. фнлософнн. 1999. №5; К о т а в a В.А. Праблема суб'ектыў-насці ў «Неспасцігальным» С.Л.Франка // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1994. №4. Н.Г.Кісялёва.
    ФРАНКА (ад ггальян. franco свабодны ад чаго-н.), камерцыйны тэрмін, які аз-начае ў здзелках куплі-продажу (пастаў-кі) тавару размеркаванне трансп. выдат-каў паміж прадаўцом і пакупніком да месца, што пазначана ў дагаворы. Трансп. выдаткі да месца назначэння нясе пастаўшчык, астатнія — пакупнік. Ужьіваецца для вызначэння месца і спосабу выканання абавязацельстваў па пастаўцы тавару і для размеркавання трансп. выдаткаў паміж пастаўшчыком і спажыўцом. Адрозніваюць наст. віды Ф. адпускных цэн: Ф.-склад пастаў-шчыка, у гэтым выпадку ўсе выдаткі, звязаныя з перавозкай і дастаўкай пра-дукцыі са склада пастаўшчыка, нясе спа-жывец; Ф.-в а г о н (баржа, борт пара-хода) — станцыя (порт, прыстань) адпраўлення ўключае трансп. выдаткі пастаўшчыка ўключна да пагрузкі пра-дукцыі ў вагон (баржу, параход), далей-шы яе перавоз аплачваецца пакупніком; Ф.-в а г о н-с т а н ц ы я (прыстань) прыз-начэння паказвае, што пастаўшчык ап-лачвае ўсе трансп. выдаткі да станцыі прызначэння, а выдаткі па выгрузцы з вагона і наступнай перавозцы бярэ на сябе спажывец і г.д.
    ФРАНКА БААМбНДЭ (Franco Baha-monde) Франсіска (4.12.1892, г. Эль-Фероль, Іспанія — 20.11.1975), іспанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генералісімус (1936). Скончыў пях. вучылішча ў г. Та-леда (1910). Служыў у калан. войсках у Ісп. Марока (з 1910), у ісп. Замежным легіёне (1920—-27). 3 1928 нач. Ваен. акадэміі ў г. Сарагоса, камандаваў дыві-зіяй і брыгадай. 3 1934 нач. Ген. штаба. У час. грамадз. вайны ў Іспаніі 1936— 39 (гл. Іспанская рэвалюцыя 1931—.39) уз-началіў ваен. мяцеж супраць Ісп. Рэспуб-лікі і ў выніку яе паражэння ўстанавіў у краіне дыкгатуру на ўзор фаш. Італіі; з 1936 галоўнакамандуючы, адначасова з 1937 «правадыр» (каўдыльё) Іспанскай
    фалангі, з 1938 кіраўнік дзяржавы (з 1957 і ўрада). У 2-ю сусв. вайну намагаўся захаваць нейтралітэт Іспаніі (акрамя ўдзелу ў баях на сав.-герм. фронце ў 1941—43 ісп. «блакітнай дывізіі»), Пас-ля вайны прарваў знешнепаліт. ізаля-цыю краіны праз пагадненне з ЗША (1953) і прыём Іспаніі ў ААН (1955). Ва ўнутр. палітыцы рабіў стаўку на эканам. аўтаркію, абвясціў каталіцызм адзінай рэлігіяй ісп. нацыі, скасаваў рэгіяналь-ныя аўтаноміі, у 1947 фармальна адна-віў манархію, а ў 1969 прызначыў сваім пераемнікам і будучым каралём Іспаніі Хуана Карласа I.