Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Н.К.Мазоўка (архііэпура),
ФРАНКФУРТ-НА-бдЭРЫ (Frankfurt an der Oder), горад (з 1253) у Германіі. 89 тыс. ж. (1998). Порт на р. Одэр. Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, дрэ-ваапр., харч.; вытв-сць буд. матэрыялаў. ЦЭС. Арх. помнікі сярэдневякоўя.
ФРАНКФУРЦКАЯ ШКОЛА, кірунак у ням. філасофіі і сацыялогіі ў 1930—70-х г.; адзін з варыянтаў неамарксізму. Склалася ў пач. 1930-х у г. Франкфур-це-на-Майне (Германія) з цэнтрам у Ін-це сац. даследаванняў (у 1934-—39 у Жэневе і Парыжы, у 1939—49 у ЗША). Гал. прадстаўнікі — ТАдорна, В.Бень-ямін, Г.Маркузе, Э.Фром, Ю.Хабермас, М.Хоркхаймер. У філас.-сацыялагічнай «крыгычнай тэорыі грамадства», запа-зычанай імі ў К.Маркса, крытычны па-дыход да буржуазнай культуры спалуча-ецца з ідэямі гегелеўскай дыялектыкі і псіхааналізу З.Фрэйда. Лічылі, што раз-віццё навукі і новай тэхналогіі аказвае рэпрэсіўнае ўздзеянне на культуру, прыводзіць да адчужэння чалавека ад грамадства, адрыву сац. адносін ад пры-родных і канфлікгу паміж імі, штурхае чалавецгва да «новага тыпу варварстна» («Дыялекгыка асветы» Адорна і Хор-
458 франкфурцкі
кхаймера, 1947). Пастаяннае імкненне да панавання над усімі і ўсім, маніпуля-цыя свядомасцю мас і яе падпарадка-ванне пануючай эліце прыводзяць да ўзнікнення «аўгарытарнай асобы» як сац.-псіхал. перадумовы фашызму (ка-лект. праца «Аўтарытарная асоба», 1950). Г.Маркузе сцвярджаў, тго ва ўмовах «аднамернага грамадства» з па-наваннем рацыяналізму, масавай куль-туры, масавым падманам і немагчымас-цю якой-н. апазіцыі сам чалавек, яго мысленне таксама становяцца аднамер-нымі («Дцнамерны чалавек», 1964). Члены Ф.ш. зыходзілі з таго, што ство-раныя ў імя марксізму паліт. сістэмы нясуць такую ж адказнасць за дэгумані-зацыю чалавечага існавання, як і тыя, што створаны капіталізмам; такая пазі-цыя прывяла да ўзніхнення руху «но-вых левых», які асабліва актыўна дзей-нічаў у 1960—70-х г. Выкарыстаная Ф.ш. метадалогія і канкрэтныя вынікі навук. даследаванняў паўплывалі на развіццё сац. філасофіі, псіхалогіі, са-цыялогіі, культуралогіі ў ФРГ, ЗША, Францыі, Італіі і інш. краінах.
Літ:. Р а с с е л Б. Нсторня западной фн-лософнм: Пер. с англ. 3 нзд. М., 2000; М а р -к у з е Г. Одномерный человек: Пер. с англ. М., 1994; Фромм Э. Бегство от свободы; Человек для себя: Пер. с англ. Мн., 1998; О л н в е р М. йсторня фнлософнл: Пер. с англ. Мн., 1999; Современная западная фм-лософня. Мн., 2000. С.Ф.Дубянецкі.
ФРАНКФУРЦКІ МІР 1871, мірны да-гавор паміж Францыяй і Германіяй, які завяршыў франка-прускую вайну 1870— 71. Падпісаны 10.5.1871 у г. Франк-фурт-на-Майне. Вызначыў новую мяжу паміж дзвюма краінамі. Паводле Ф.м. Германія анексіравала правінцыі Эльзас і паўн.-ўсх. ч. Латарынгіі з крэпасцю Мед.' Францыя абавязвалася ў 3-гадовы тэрмін выплаціць 5 млрд. франкаў кан-трыбуцыі, а таксама ўтрымліваць герм. акупац. войскі, якія заставаліся на тэр. Францыі да поўнай выплаты кантрыбу-цыі. Ф.м. аслабіў Францыю і спрыяў хугкаму развіццю і ўмацаванню Герм. імперыі, паглыбіў герм.-франц. судя-рэчнасці, якія з’явіліся адной з прычын развязвання 1-й сусв. вайны. Умовы Ф.м. скасаваны Версальскім мірным да-гаворам 1919.
ФРАНКФУРЦКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД 1848—49, Франкфурцкі парламент, агульнагерманскі прад-стаўнічы орган, які ставіў за мэту аб’яд-наць краіну і выпрацаваць яе канстьгту-цыю. Працаваў з 18.5.1848 да 30.5.1849 у царкве Паўльскірхе ў г. Франкфурт-на-Майне (Германія). Гл. ў арт. Рэвалю-цыя 1848—49 у Германіі.
ФРАНС (France) Анатоль [сапр. Ц і б о (Thibault) Жак Франсуа Анатоль; 16.4.1844, Парыж — 12.10.1924], фран-цузскі пісьменнік. Чл. Франц. аКадэміі (з 1896). Літ. дзейнасць пачаў як журна-
ліст і паэт. У ранніх творах (зб. «Зала-тыя паэмы», 1873; драм. паэма «Карын-фскае вяселле», 1876) уплыў паэтаў-парнасцаў. У аповесцях «Іакаста» і «Ху-ды кот» (абедзве 1879) цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і пры-родазнаўчых навук. Высокім майстэр-ствам адзначаны яго раманы «Злачын-ства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя ла-пы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кн. афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зб-кі навел «Валтасар»
(1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусв. вядомасць набылі тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897— 1901), раманы філас. «На белым каме-ні» (1904), сатыр. «Востраў пінгвінаў» (1908), гіст. «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх вык-рываліся сац.-паліт. заганы, падзеі і но-равы розных гіст. эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка Ф. адмет-ная багаццем сатыр. палітры, спалучэн-нем канкрэтна-рэаліст. з умоўна-фан-таст., дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылі-зацыямі стараж. легенд, хронік і мемуа-раў, утопіяй і антыутопіяй. Аўтар кн. «Літаратурнае жыццё» (т. 1—4, 1888— 92, т. 5, выд. 1949), гіст. працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1—2, 1908), цыкла аўтабіягр. твораў, літ.-крытычных эцю-даў, філас. дыялогаў, п’ес і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі АЖукоўскі, М.Блісцінаў. Нобелеўская прэмія 1921.
Тв.: Бел. пер. — Богі прагнуць. Мн., 1940; Крэнкебіль. 2 выд. Мн., 1940; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1983—84; йзбр. нсто-рнческая проза. М., 1988.
Ліш.:Лнходзневскнй С.й. Анатоль Франс; Очерк творчества. Ташкент, 1962; Ф р н д Я.В. Анатоль Франс н его время. М., 1975; Анатоль Франс: Бнблногр. указ. рус. переводов н крлтнч. лвт. на рус. языке (1877—1982). М., 1985. ЕАЛявонава.
ФРАНС ПРЭС агенцтва (Agence France-Presse), адно з найбуйнейшых інфарм. агендгваў свету; аўтаномнае ка-мерцыйнае прадпрыемства Францыі. Засн. ў 1944 у Парыжы; пераемнік франц. інфарм. агенцтва Гавас (засн. ў 1835 Ш.Авасам). Mae больш за 2 тыс. супрацоўнікаў, у тл. каля 700 карэспан-дэнтаў, 9 айч. і 129 замежных бюро. Ін-фармацыю пастаўляе ў больш як 160 краін на франц., англ., ісп., партуг., ням. і араб. мовах. Чл. Еўрап. альянсу агенцтваў друку.
ФРАНСІЯ РАДРЫГЕС (Francia Rodriguez) Хасэ Гаспар (6.1.1766, Асун-сьён — 20.9.1840), дзяржаўны дзеяч Парагвая. Скончыў Кардоўскі ун-т (1785). Адзін з арганізатараў перавароту, у выніку якога ў маі 1811 скінута ісп. ўлада ў Парагваі. 3 1811 сакратар кіру-ючай хунты, з 1813 адзін з 2 консулаў-суправіцеляў, з 1814 аднаасобны па-жыццёвы вярх. правіцель Парагвая. Праводзіў палітыку ізаляцыі краіны. Нягледзячы на дэспатычныя метады кі-равання, карыстаўся нар. падтрымкай з-за палітыкі радыкальных агр. пе-раўгварэнняў: канфіскаваў большасць зямель у латыфундыстаў, частку яе пе-радаў дробным гаспадарам, на астатняй стварыў буйныя дзярж. гаспадаркі — т.зв. «эстансіі радзімы».
ФРАНТАВЫ КАМІТЙТ ЗАХ6ДНЯГА ФРЙНТУ 1917 (ФКЗФ), грамадска-па-літ. арг-цыя; выканаўчы орган з’езда ваен. і рабочых дэпутатаў армій і тылу Зах. фронту, які адбыўся ў Мінску 7— 17(20—30).4.1917. Выбраны на з’ездзе 16(29) крас. ў складзе 70 чал. (35 салдат, 27 афіцэраў, 3 ваен. ўрачы, 5 рабочых); 5 месцаў пакінута сял. дэпугатам, 76-м членам абраны ваен. святар Елатомцаў. У настуішы дзень на пасяджэнні к-та абраны Выканком (Выкамзах), у прэзі-дыум якога ўвайшлі салдат В.У.Падвіцкі (старшыня), капітан М.А.Палянскі і служачы Усерас. земскага саюза (УЗС) І.Е.Любімаў (таварышы старшыні), З.І.Зецель і П.І.Роўны (сакратары), Л.В.Грамашэўскі (скарбнік), члены прэзідыума — ваен. ўрач А.М.Кажэўні-каў, служачы УЗС Б.П.Позерн, салдат АМ.Фішгендлер. Выканком складаўся з камісій: кантрольна-кантакгнай (паз-ней — аператыўнай; М.П.Якубовіч), юрыдычнай (А.Ф.Мяснікоў), арганіза-цыйнай (С.В.Спірыдовіч), гасп.-фінан-савай (К.П.Макарэвіч), агітац.-прада-гандысцкай (А.Б.Штэрн), рэдакцыйнай (У.І.Дрызо), па забеспячэнні арміі (Роў-ны). Прэзідыум і старшыні камісій складалі Бюро Выканкома. 3 6(19).5 па 20.11(3.12).1917 к-т выдаваў газ. «Фронт». 16(29) ліп. к-т перавыбраны, у скароча-ны да 6 чал. прэзідыум увайшлі: Кажэў-нікаў (старшыня), Палянскі і Т.М.Ка-латухін (таварышы старшыні), Зецель, С.Я.Шчукін і Грамашэўскі (сакратары). Камісіі ўзначалілі: адератыўна-арганіза-цыйную А.І.Караткоў, юрыд. — Мясні-коў, прапаганды — Штэрн, рэдакцый-ную — Дрызо, забеспячэння — Я.М.Трах-тэнберг, рэвізійную — Дз.А.Лагуцін. Са складу к-та выведзены Позерн, Фіш-гендлер, М.М.Гаўрылаў, Н.Хватаў, аб-раныя ў ЦВК Усерас. з’езда Саветаў ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. Дадаткова ў к-т уведзены прадстаўнік выканкома Мінскай ваен. акругі Зяленскі. Для пра-цы на фронце к-т стварыў «Камітэт рэ-валюцыйна-дэмакратычнай прапаган-ды», рыхтаваў агігатараў.
У сваёй дзейнасці арыентаваўся на Петраградскі, а пасля — на Усерас. з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпу-
татаў і на створаны ім ЦВК. Кантакта-ваў з камандуючымі фронтам (В.І.Гур-ка, А.І.Дзянікіным, П.С.Балуевым), франтавым камісарам Часовага ўрада У.Жданавым, з вярх. галоўнакамандую-чым А.А.Брусілавым і міністрам-старшынёй А.Ф.Керанскім. У к-це сфарміраваліся (май 1917) фракцыі эсэ-раўская і с.-д., з якой у вер. вылучыла-ся фракцыя бальшавікоў (старшыня Грамашэўскі). ФКЗФ спрыяў пашырэн-ню салдацкіх к-таў, каардынаваў іх дзейнасць, абараняў інтарэсы к-таў і Саветаў перад камандаваннем фронту, выступаў за скасаванне афіцэрскіх і па-добных ім арг-цый, удзельнічаў у гра-мадска-паліт. жыцці Мінска, у папуля-рызацыі аблігацыі «Пазыкі Свабоды», у зборы ахвяраванняў на карысць «акоп-нікаў»; змагаўся за захаванне дысцыплі-ны на фронце і ў тыле, лічыў непры-мальнай ідэю перадачы ўлады Саветам, выказаўся супраць склікання II з’езда Саветаў напярэдадні выбараў ва Уста-ноўчы сход. У час карнілаўшчыны адыграў вызначальную ролю ў арганіза-цыі і дзейнасці Часовага рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. У першыя дні Кастр. ўзбр. паўстання 1917 бьгў іні-цыятарам стварэння ў Мінску Камітэ-та выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту, які выконваў функцыі часовай улады ў рэгіёне. Пасля пераходу ўлады да ВРК Зах. фронту ўдзельнічаў у пад-рыхтоўцы II Франтавога з’езда. 25.11(8.12) 1917 у выніку перавыбараў у новы склад франтавога к-та ўвайшло 100 чал., з якіх 80 — члены РСДРП(б). 26 ліст. (9 снеж.) пасля аб’яднання з выканкомамі пераабраных сялянскага Мінскай і Віленскай губ. (35 чал.) і ра-боча-салдацкага Саветаў Паўн.-Зах. вобл. (35 чал.) быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвьікамзах). ФКЗФ як асобная грамадска-паліт. арг-цыя спыніла існаванне. М.Я.Сяменчык.