Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
462 ФРАНЦУЗСКАЯ
здзейснена), падавіў мяцяжы манархіс-таў і жырандыстаў, дамогся пералому ў ходзе вандэйскіх войнаў, 5.10.1793 увёў рэспубліканскі каляндар. Сац. базу кіру-ючай якабінскай групоўкі на чале з Ра-бесп’ерам падарвалі жорсткая рэгла-ментацыя (насуперак прынцыпам лібе-ралізмў) эканам., грамадскага і прыват-нага жыцця, і асабліва правядзенне ёю масавага тэрору (гл. Рэвалюцыйны тры-бунал), ахвярамі якога сталі не толькі акгыўныя контррэвалюцыянеры-арыс-такраты, але паліт. праціўнікі якабінцаў з ліку жырандыстаў і фельянаў, члены апазіц. груповак сярод саміх якабінцаў (радыкалы Ж.Р.Эбера, «памяркоўныя» Дантона), тысячы парушальнікаў зако-наў аб «максімуме» і невінаватых лю-дзей.
У выніку тэрмідарыянскага пераваро-ту 27—28.7.1794 Рабесп’ер і яго пры-хільнікі былі пакараны смерцю, улада перайшла да больш памяркоўных прад-стаўнікоў буржуазіі, якія імкнуліся аба-раніць інтарэсы новай эліты, што сфар-міравалася і разбагацела за гады рэва-люцыі. Тэрмідарыянцы разагналі Яка-бінскі клуб і Парыжскую камуну, увялі свабодныя цэны, аддзялілі царкву ад дзяржавы (вер. 1794), прынялі Кансты-туцыю 1795, паводде якой колькасць выбаршчыкаў значна скарачалася, за-мест Канвента ствараліся двухпалатны Заканад. сход (Савет пяціста і Савет старэйшын) і вышэйшы выканаўча-рас-парадчы орган Дырэкторыя. Дырэкто-рыя працягвала палітыку канфіскацыі і распродажу эмігранцкіх маёмасцей, у 1795 падавіла ўзбр. выступленні манар-хістаў (у Парыжы і на п-ве Кіброн), у 1796 — «змову роўных» Ф.Н.Бабёфа, вяла агрэсіўную знешнююю палітыку. Але з-за цяжкага эканам. становішча ўнутрыпаліт. пазіцыі Дырэкторыі былі нетрывалыя, і яна вымушана лавіравала паміж манархістамі і прыхільнікамі яка-бінцаў («палітыка арэляў»), Пасля шэ-рагу ваен. няўдач у Італіі (гл. Італьянскі паход Суворава 1799), Егіпце (гл. Егіпец-кая экспедыцыя 1798—1801) і Германіі Дырэнорыя 10.11.1799 была скінута ў выніку ваен. перавароту (гл. Васемнац-цатага брумера) ген. Н.Банапартам (гл. Напалеон Т), які ўсталяваў асабістую дыкгатуру ў форме Консульства. Гэтыя падзеі лічацца канцом Ф.р. 1789—99, якая значна паўплывала на развіццё дэ-макр. працэсаў у многіх краінах Еўро-пы, у т.л. ў Рэчы Паспалітай, у склад якой да 1793—95 уваходзіла б.ч. Бела-русі (гл. Канстытуцыя 3 мая 1791, Паў-станне 1794).
Кр.: Документы нсторнн Велнкой француз-ской революцнн. Т. 1—2. М., 1990—92.
Літ:. Ж о р е с Ж. Соцналмстнческая нс-тормя французской революцнн: Пер. с фр. Т. 1-6. М., 1976—83; Манфред A3. Ве-лнкая франіхузская революцня. М., 1983; А д о А.В. Крестьяне н Велмкая французская революцня: Крестьянское двнженне в 1789— 1794 іт. 2 нзд. М., 1987; Французская револю-цня XVIII в.: Экономнка, полнтнка, ндеоло-
гня. М.. 1988; Ревуненков В.Г. Очеркн по нсторнн Велнкой французской револю-цнн. 1789—1814. 3 нзд. СП&; 1996; Кар-л е й л ь Т. Французская революцня: йсто-рня: Пер с англ. М., 1991; Матьез А. Французская революцня: Пер. с фр. Ростов н/Д, 1995; Велнкая французская буржуазная революцня: Указ. рус. н сов. лнт. ЬЖЮНТ.
ФРАНЦЎЗСКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ
ПАРТЫЯ (Parti Socialiste Franvais; ФСП), адна з вядучых партый паліт. сістэмы Францыі (каля 150 тыс. членаў у 1990-я г.). Засн. ў 1905 у выніку аб’яд-нання Франц. сацыяліст. партыі (засн. ў 1902 прыхільнікамі ідэй А.Мільерана, кіраўнік — ЖЛ.Жарэс), Сацыяліст. партыі Францыі (засн. ў 1901, кіраўнік — Ж.Гед) і інш. сацыяліст. арг-цый. Да 1969 наз. Франц. секцыя Рабочага Ін-тэрнацыянала — СФЮ. У 1968—69 са-мараспусцілася, у 1971 адноўлена пад наз. ФСП. Вышэйшы орган — з’езд, паміж з’ездамі кіруе сакратарыят (1-ы сакратар з 1997 — Ф.Аланд). Гал. дру-каваны орган — газ. «Unite» («Адзін-ства»). Прытрымліваецца ідэалогіі рэ-фармізму, але ў час выбараў у Нац. сход блакіруецца з Франц. камуніст. партыяй (ФКП). Апошні па часе кааліцыйны ўрад ФСП, ФКП і іх саюзнікаў дзейні-чаў у 1997—2002.
ФРАНЦЎЗСКАЯ ТЭРЬПОРЫЯ АФАРАЎ
1 ІСА назва франц. калан. ўладання ў Афрыцы ў 1967—77. 3 1977 незалежная дзяржава Джыбуці.
ФРАНЦЎЗСКАЯ ЭКВАТАРЫЯЛЬНАЯ
АФРЫКА (Afrique Equatoriale Fran?aise; ФЭА), палітыка-адм. аб’яднанне франц. калан. уладанняў у Зах. Афрыцы, ген.-губернатарства. Створана ў 1910. Адм. цэнтр — г. Бразавіль. Скасавана ў 1958, пасля таго як калоніі ФЭА — Сярэдняе Конга (цяпер Рэспубліка Конга), Габон, Убангі-Шары (цяпер Цэнтральнаафры-канская Рэспубліка) і Чад атрымалі ста-тус аўт. рэспублік у складзе Франц. Су-польніцтва.
ФРАНЦЎЗСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ кб-ДЭКС 1804, Кодэкс Н a п а л е -о н а, дзеючы цывільны кодэкс Фран-цыі. Складзены пры актыўным удзеле Напалеона I. Кодэкс скасаваў у цывіль-ным праве феад. прывілеі, замацаваў свабоду «свяшчэннай і недатыкальнай» прыватнай уласнасці. Уключае нормы цывільнага працэсуальнага, сямейнага, часткова прац. права. У 19—20 ст. у яго ўнесены значныя змены (скасаваны не-раўнапраўе жанчын, наёмных работні-каў і інш. ўстарэлыя нормы).
ФРАНЦЎЗСКІ КАМІТЭТ НАЦЫЯ-НАЛЬНАГА ВЫЗВАІЕННЯ (Le Comite Fran^ais de Liberation Nationale; ФКНВ), орган цэнтральнай франц. улады ў 1943—44. Прадстаўляў дзярж. інтарэсы Франц. Рэспублікі ў перыяд яе акупа-цыі ням. войскамі ў 2-ю сусв. вайну. Кіраваў вызв. барацьбой франц. патрыё-
таў у антыфаш. кааліцыі. Створаны ў чэрв. 1943 у Алжыры ў выніку пагад-нення паміж Ш. дэ Голем і кіраўніком франц. адміністрацыі і каманд. арміяй у Паўн. Афрыцы А.Жыро. У ліст. 1943 у склад ФКНВ увайшлі прадстаўнікі не-кат. арганізацый унутр. Супраціўлення, у крас. 1944 — прадстаўнікі франц. кампартыі. ФКНВ аб’яднаў амаль усе былыя франц. калоніі і значныя ўзбр. сілы. Яго кіраўніцтва прызнавалі цэнтр. органы ўнутр. Супраціўлення. 2.6.1944 ФКНВ прыняў назву Часовага ўрада Французскай Рэспублікі. Гл. таксама Парыжскае паўстанне 1944.
ФРАНЦЎЗСКІ СУДАН, французскае ўладанне ў Афрыцы з сярэдзіны 1890-х г. да 1958. У 1899—1920 у складзе кало-ніі Верхні Сенегал-Нігер. 3 вер. 1960 — незалежная дзяржава Малі.
ФРАНЦЎЗЫ. народ, асноўнае насель-ніцтва Францыі. Жывуць таксама ў Ка-надзе (франка-канадцы, 8 млн. 445 тыс. чал., 2001), ЗША (650 тыс. чал.), Італіі (320 тыс. чал.), Бельгіі (132 тыс. чал.), Швейцарыі (80 тыс. чал.), а таксама ва ўладаннях Францыі (Гвіяна, Новая Ка-ледонія, Рэюньён, Франц. Палінезія), у Ачжыры, Тунісе, Марока, на Мадагас-кары. Каля 47 млн. чал. (1992). Гаво-раць на франйузскай мове. Вернікі пера-важна католікі.
ФРАНЦЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІ-
ЯТЭКА (Bibliotheque Nationale de France, BNF) y П a p ы ж ы, адна з найбуйнейшых бібліятэк у Еўропе. Засн. ў 1368 як каралеўская на аснове калекцыі манускрыптаў Карла V, раз-мяшчалася ў Луўры. У 1544 перавезена ў г. Фантэнбло, паміж 1567 і 1593 — зноў у Парыж. У 1622 створаны першы каталог фондаў б-кі. 3 1692 даступная для грамадскасці. У 1721 перавезена ў Палац Мазарыні. У 1795 абвешчана Канвентам Нацыянальнай. 3 1994 су-часная назва. У фондах б-кі больш за 13 млн. кніг, 350 тыс. найменняў перы-яд. выданпяў, каля 180 тыс. манускрып-таў, каля 15 млн. эстампаў і фатаграфій, 1 млн. гука- і відэазапісаў, мультыме-дыйных матэрыялаў, калекцыі манет і медалёў, карт і планаў і інш. Ажыццяў-ляе н.-д. працу ў галіне бібліятэказнаў-ства і бібліяграфіі, выдае друк. і аўтама-тызаваныя бібліягр.-каталогавыя матэ-рыялы (Франц. нац. бібліяграфія, Гал. каталог Нац. б-кі Францыі «BN-OPALE Plus»), праводзіць міжбібліятэчны-і між-нар. кнігаабмен, арганізуе міжнар. і рэ-гіянальныя форумы, канферэнцыі і сім-позіумы, культ.-асв. лекцыі і семінары, навуч. праірамы.
Літ:. Bibliotheque Nationale de France. Paris, 1998.
ФРАНЦЫЙ (лац. Francium), Fr, радые-актыўны хім. элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 87; адносіцца да шчолач-ных металаў. Найменш устойлівы з ра-дыеапыўнш элемептаў; найб. устойлі-
ФРАНЦЫЯ 463
вы з іх 223Fr (перыяд паўраспаду 21,8 мін, р-распад) — чл. прыроднага радые-актыўнага рада акгынаурану. У прыпа-верхневым пласце Зямлі таўшчынёй 1,6 км знаходзіцца прыблізна 24,5 г Ф. Ра-дыенуклід 223Fr адкрыла ў 1939 франц. радыяхімік М.Перэй; названы ў гонар Францыі.
У вагавых колькасцях атрымадь Ф. немаг-чьша з-за адсутнасці доўгажывучых ізатопаў. Паводле адэнак для Ф. tm 18—20 °C, шчыльн, 2300—2500 кг/м3. Самы электрада-датны метал. Хім. ўласцівасцямі падобны да рубідыю і цэзію. Выкарыстоўваюць для вызна-чэння астату-227 і ў біял. даследаваннях, у т.л. для дыягностыкі ракавых захворванняў.
А.П. Чарнякова.
Вокладка энцыклапедыі «Францыск Скарына і яго час».
ФРАНЦЫСК I (Francois; 12.9.1494, г. Каньяк, Францыя — 31.3.1547), фран-цузскі кароль [1515—47], 3 дынастыі Валуа. Праводзіў палітыку па ператва-рэнні Францыі ў абсалютную манархію. Гал. органам кіравання зрабіў каралеў-скі савет, у правінцыях увёў ген. намес-нікаў і кантраляваў дзейнасць губерна-тараў, абмежаваў правы парламента, да-ходы каралеўскага дамена зліў з дзярж. падаткамі, якія значна павялічыў. Ства-рыў пастаянную армію. Дамогся неза-лежнасці франц. царквы ад Ватыкана. У 1535 і 1540 выдаў эдыкты аб праследа-ванні кальвіністаў як ератыкоў. У 1532 далучыў Брэтань. У Італьянскіх войнах 1494—1559 перамог у 1515 пры Ма-рыньяна і заняў Мілан; у выніку пара-жэння ад арміі імператара Карла V (1525) трапіў у палон і падпісаў знева-жальны для Францыі Мадрыдскі дага-вор (1526). Пасля вяртання ў Францыю (1526) заключыў саюз (Каньякскую лі-гу) з папам Кліментам VII, Венецыяй і герцагам Мілана, аднавіў ваен. дзеянні (1527—29). У 1530 засн. гуманістычны ун-т (з канца 18 ст. Калеж дэ Франс).
«ФРАНЦЫСК СКАРЫНА I ЯГб ЧАС», аднатомны энцыклапедычны да-веднік, прысвечаны Ф.Скарыну. Выда-дзены ў Мінску ў 1988 выд-вам «Бела-руская Энцыклапедыя». У ім упершы-ню ў поўным і сістэматызаваным выг-лядзе выкладзены набьггкі і дасягненні сучаснага скарыназнаўства. У алфавіт-ным парадку змешчана 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам і сучаснікам бел. перша-друкара, сац.-паліт. умовам жыцця бел. грамадства ў 15—16 ст., развіццю асвет-ніцкіх традыцый Скарыны, адлюстра-ванню яго вобраза ў л-ры і мастацтве. Даюцца асобныя артыкулы пра даслед-чыкаў жыцця і дзейнасці Скарыны. Амаль трэцяя частка кнігі адведзена фотаздымкам прадмоў і пасляслоўяў Скарыны да яго выданняў і адаптава-ныя іх тэксты. Асобна ў храналагічнай паслядоўнасці змешчаны дакументы пра бел. першадрукара з каментарыямі да іх і л-ра пра яго. Даведнік багата ілюстраваны.