• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Мексіканскай экспедыцыі 1861—67, у ан-гла-франка-кітайскай вайне 1856—60, па-шырала свае калан. ўладанні ў Афрыцы і Азіі. Буйное паражэнне пацярпела Ф. ў франка-прускай вайне 1870—71; Напалеон III трапіў у палон і ў выніку Вераснёўскай рэвалюцыі 1870 быў скіну-
    Да арт. Францыя. Дзяржаўны пераварот 18 брумера (9 лістапада) 1799. Напалеон Банапарт (першы справа) у Савеце пяцісот.
    ты. У Ф. ўсталявалася Трэцяя рэспубліка (1870—1940). Бедствы вайны і непапу-лярная палітыка ўрада выклікалі ў Па-рыжы новую рэвалюцыю (гл. Парыж-ская камуна 1871). Паводле Франкфурц-кага міру 1871 Ф. вымушана была ад-даць Герм. імперыі Эльзас і ч. Латарынгіі, абавязалася выіілаціць 5 млрд. франкаў кантрыбуцыі. У 1875
    Да арт. Францыя
    Штурм Бастыліі 14.7.1789. 3 тагачас-най гравюры.
    прынята канстытуцыя, якая аформіла бурж.-дэмакр. парламенцкі дзярж. лад.
    У 1860-я г. ў Ф. адбыўся прамысловы пераварот і ўзніклі новыя галіны прам-сці (найперш машынабудаванне). Яна заставалася адной з найб. эканаміч-на развітых краін свету, па паказчыках
    468 францыя
    прамысл. вытв-сці займала 4-е (пасля ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі) месца ў свеце. Прычынамі яе адноснага адста-вання былі страты ў выніку франка-прускай вайны, ліхвярскі харакгар франц. капіталізму, вял. колькасць малаэфек-тыўных дробных прадпрыемстваў і дроб-ных сял. гаспадарак. У паліт. жыцці краіны ўдзельнічала вял. колькасць па-літ. партый, што прадвызначала каалі-цыйны характар урадаў і іх частую зме-ну. Важным фактарам унутр. палітыкі стаў рабочы і сацыяліст. рух, уплыў на які аказвалі прыхільнікі рэв. марксізму, рэфармізму, анарха-сіндыкалізму, ідэй ЛА.Бланкі і інш. У 1879—80 створана марксісцкая Рабочая партыя (1880— 1901). Важнымі падзеямі ірамадска-па-літ. жыцця 1880—90-х г. былі скандал вакол будаўніцтва Панамскага канала
    Да арт. Францыя. Парад партызан у вызваленым Марсе-лі. Жнівень 1944.
    (гл. «Панама») і т.зв. «Справа Дрэйфу-са» 1894—99 (ілжывае абвінавачанне афіцэра Ген. штаба яўрэя А.Дрэйфуса ў шпіянажы на карысць Германіі), якія раскалолі франц. грамадства. У 1905 у выніку аб’яднання розных сацыяліст. партый і груп утварылася Франц. сек-цыя Рабочага Інтэрнацыянала (СФЮ; Section Franyaise de L’Internationale Ouvriere). Да пач. 20 ст. ў асн. заверша-на стварэнне франц. калан. імперыі, якая па сваіх памерах (10 млн. км , 50 млн. жыхароў) была 2-й у свеце пасля брытанскай. Гал. знешнепаліт. задачай Ф. канца 19-пач. 20 ст. было вяртанне страчаных у выніку франка-прускай вайны Эльзаса і Латарынгіі. Абвастрэн-не франка-герм. супярэчнасцей у пач. 20 ст. падштурхнула Ф. да збліжэння з Вялікабрытаніяй, вынікам чаго стала стварэнне ў 1904—07 Антанты.
    1.8.1914 Ф. ўступіла ў^-ю сусв. вай-ну, яе тэр. была гал. арэнай ваен. дзе-янняў на Зах. фронце. У выніку загіну-ла 1,3 млн. чал., эканам. страты склалі 134 млрд. залатых франкаў. Аднак пера-мога ў вайне дазволіла Ф. вярнуць эка-нам. развітыя Эльзас і Латарынгію, ат-рымаць ад Германіі 8 млрд. залатых ма-рак рэпарацый і 15 гадоў карыстацца вугальнымі шахтамі Саара. Гэта садзей-
    нічала яе эканам. ўздыму ў 1924-—30 і ператварэнню ў індустр.-агр. краіну. У 1919—20 адбыліся масавыя нар. выс-тупленні, выкліканыя цяжкасцямі пер-шых пасляваен. гадоў. У снеж. 1920 на базе радыкальнага крыла СФІО створа-на Франц. камуніст. партыя (ФКП). У 1920 паліт. сітуацыя стабілізавала'ся, але адсутнасць у шматлікіх паліт. партый выразных праграм і частая змена імі сваіх пазіцый абумовілі нетрываласць ствараемых імі ўрадавых кааліцый (у 1920—30 змянілася 20 урадаў). У 1920-я г. ў паліт. жыцці Ф. дамінавалі 2 гру-поўкі правых партый: Дэмакр. альянс і Рэсп. федэрацыя. Яны ў кааліцыі з ле-вацэнтрысцкай партыяй радыкал-са-цыялістаў кіравалі краінай у 1919—24 (Нац. блок) і 1926—29 (урад «нац. яд-нання»), у 1924—26 — Левы блок (СФІО і радыкал-сацыялісты), які хутка распаўся. У 1930 Ф. ахапіў не вельмі глыбокі, але зацяжны эканам. крызіс (у
    1932—38 аб’ём вытв-сці і знешняга ган-длю быў ніжэй за даваен. ўзровень, a дзяржбюджэт — дэфіцытны). Крызіс узмацніў паліт. нестабільнасць (у 1930—33 змянілася 12 урадаў). Гэта скарысталі арг-цыі фаш. тыпу, якія ў лют. 1934 зрабілі няўдалую спробу ра-загнаць парламент. Пагроза дыктатуры садзейнічала аб’яднанню левых і дэ-макр. арг-цый, якія стварылі ў 1935 ка-аліцыю Народны фронт (СФІО, рады-кал-сацыялісты, камуністы і інш.), які кіраваў краінай у 1936—38. Міжнар. па-зіцыі Ф., што ўмацаваліся ў першыя пасляваен. гады, у 1920-я г. аслабелі, асабліва пасля Лакарнскай канферэнцыі 1925. У 1930-я г. цэнтр. месца ў знеш-няй палітыцы Ф. заняло пытанне прад-ухілення новай герм. агрэсіі. Ф. ўдзель-нічала ў распрацоўцы Келага—Брыяна пакта 1928, у 1934 змагалася за заклю-чэнне «Усходняга пакта», у 1935 заклю-чыла дагавор аб узаемадапамозе з СССР. Яна адначасова прытрымлівала-ся курсу на «супакаенне» краін-агрэса-раў і ўмацоўвала мяжу з Германіяй.
    3.9.1939 Ф. ўступіла ў 2-ю сусв. вай-ну, якая склалася для яе няўдала (гл. Французская кампанія 1940). 22.6.1940 Ф. падпісала з Германіяй Камп'енскае перамір’е, паводле ўмоў якога Германія
    акупіравала паўн. і зах. часткі краіны, a на Пд Ф. (таксама акупіраваны ў ліст. 1942) была створана марыянетачная дзяржава са сталіцай у г. Вішы на чале з маршалам АФ.Петзнам. У Ф. разгар-нуўся рух Супраціўлення, удзельнікі яко-га ў маі 1943 стварылі Нац. савет Су-праціўлення ў складзе 16 партый. Па-за межамі краіны дзейнічала створаная 18.6.1940 арг-цыя «Свабодная Фран-цыя» на чале з ген. Ш. дэ Голем (з чэрв. 1942 — «Змагарная Францыя»), 3.6.1943 усе плыні Супраціўлення сфарміравалі Французскі камітэт нацыянальнага выз-валення (ФКНВ), дзе кіруючую ролю адыгрываў дэ Голь. 6.6.1944 на Пн Ф. высадзіліся англа-амер. войскі (гл. Нармандская дэсантная аперацыя 1944), якія разам з атрадамі Супраціўлення (гл. Парыжскае паўстанне 1944) да кан-ца 1944 вызвалілі краіну. Улада пе-райшла да Часовага ўрада на чале з дэ Голем, а пасля выбараў ва Устаноўчы сход (кастр. 1945) краіну ўзначаліла трохпартыйная кааліцыя ў складзе ФКП, СФІО і хрысц.-дэмакр. партыі Нар.-рэсп. рух (МРП). Урад да студз. 1946 узначальваў дэ Голь. Пасля адстаў-кі ён стварыў у 1947 сваю партыю
    Аб’яднанне франц. народа (РПФ), якая стала гал. правай партыяй і змагалася за ўстанаўленне ў краіне моцнай прэзідэнц-кай улады. Прынятая 13.10.1946 новая канстытуцыя Ф. ўсталявала ў краіне парламенцкі рэжым і паклала пачатак Чацвёртай рэспубліцы, у часы якой франц. ўрады ўзмацнілі дзярж. рэгуля-ванне эканомікі і павялічвалі сац. вы-латкі. Такая палітыка і дапамога павод-ле Маршала плана дазволілі ў 1948 да-сягнуць даваен. ўзроўню вытв-сці, а ў 1957 — удвая пераўзысці яго. У знеш-няй палітыцы 4-я Рэспубліка арыента-валася на ЗША і актыўна змагалася за інтэграцыю зах.-еўрап. краін (з 1949 чл. НАТО, з 1948 — Зах. Саюза) з мэтай умацавання сваіх аслабелых пазіцый у Еўропе. Гэты перыяд вызначаўся паліт. нестабільнасцю.
    У маі 1947 ФКП выведзена з урада-вай кааліцыі за адмову прыняць план Маршала. У 1947—51 краінай кіравала кааліцыя «3-й сілы» (СФЮ, МРП, ра-дыкал-сацыялісты), у 1951—55 — пра-вацэнтрысцкая кааліцыя (МРП, рады-кал-сацыялісты, незалежныя рэспублі-канцы), у 1956—58 — кааліцыя Рэсп. фронт (СФЮ, Партыя радыкалаў і інш.). Усяго за гады 4-й Рэспублікі змя-ніўся 21 урадавы кабінет. Унутрыпаліт. нестабільнасць рэзка абвастрылася ў су-вязі з алжырскай праблемай. 3 1954 Ф. вяла зацяжную і беспаспяховую вай-ну з вызв. рухам у Алжыры, дзе паста-янна пражывала каля 1 млн. французаў. Чуткі пра намер улад даць Алжыру не-залежнасць выклікалі 13.5.1958 мяцеж франц. пасяленцаў у Алжыры, якія пат-рабавалі стварыць урад «моцнай рукі» на чале з дэ Голем. 1.6.1958 дэ Голь стаў прэм’ер-міністрам і атрымаў права на перагляд канстытуцыі. Ён адразу рас-пусціў парламент (канец 4-й Рэспублікі). 13.10.1958 прынята канстытуцыя Пятай
    францыя 469
    рэспублікі, якая моцна пашырыла паў-намоцтвы прэзідэнта і ўсталявала ў кра-іне прэзідэнцка-парламенцкі рэжым. Гэта дало Ф. неабходную паліт. стабіль-насць. Прэзідэнтам краіны ў 1958—68 быў дэ Голь, а ў парламенце на працягу 1960-х г. дамінавала кааліцыя галісцкай партыі Саюз за новую рэспубліку і гру-пы «незалежныхрэспубліканцаў» на ча-ле з В.Жыскар д 'Эстэнам. Дэ Голь вяр-нуў Ф. статус вял. дзяржавы: у 1960 краіна ўвайшла ў «ядзерны клуб», у 1960-я г. стала палгг. лідэрам Еўрапей-скай эканамічнай супольнасці (ЕЭС), у 1966 выйшла з ваен. арг-цыі НАТО і праводзіла незалежную знешнюю палі-тыку. Курс дэ Голя на ўзмацненне дзярж. рэгулявання дазволіў паскорыць эканам. развіццё і мадэрнізацыю. У 1950-60-я г. абсалютная большасць франц. калоній атрымала незалежнасць, але Ф. захавала з імі цесныя эканам. і паліт. сувязі (гл. Супольніцтва). У пач.
    1970-х г. Ф. выйшла на 4-е месца ў ка-піталіст. свеце па эканам. развіцці і ста-ла 2-м пасля ЗША экспарцёрам харча-вання. Нягледзячы на дасягненні ў маі—чэрв. 1968 краіна была паралізава-на хваляй студэнцкіх дэманстрацый, ра-бочых забастовак і выступленняў сялян, выкліканых палітыкай і аўтарытарна-тэхнакратычным стылем кіравання дэ Грля. У 1969 дэ Голь пайшоў у адстаў-ку. У 1969—74 прэзідэнтам быў Ж.Пам-піду. У 1971 на базе СФІО утварылася Французская сацыялістычная партыя (ФСП).
    У 1974—86 эканоміка Ф. перажывала крызіс: вытв-сць не развівалася, скара-чаліся інвестыцыі, інфляцыя была ад-ной з самых высокіх у Еўропе, беспра-цоўе вырасла ў 8 разоў і ў 1985 дасягну-ла 9,1% актыўнага насельніцтва. Галісц-кі рух у 1974 страціў пасаду прэзідэнта (ім стаў В.Жыскар д’Эстэн), у 1976 — прэм’ер-міністра. Новы лідэр галістаў Ж.Шырак у снеж. 1976 рэарганізаваў рух і стварыў партыю Аб’яднанне ў пад-трымку рэспублікі (АПР), якая разгар-нула крытыку прэзідэнта. У адказ Жыс-кар д’Эстэн у 1978 стварыў Саюз за франц. дэмакратыю (СФД) — блок 3 правацэнтрысцкіх партый. Паміж АПР і СФД пачалася барацьба за ўладу. Левыя
    партыі ў 1972 стварьыі кааліцыю Саюз левых сіл у складзе ФСП, ФКП і Руху левых радыкалаў. У 1978 гэтая кааліцыя распалася. Аднак на прэзідэнцкіх выба-рах 1981 левыя партыі выставілі адзіна-га кандыдата —лідэра ФСП Ф.Мітэра-на, які перамог і заставаўся прэзідэнтам да 1995. У 1981—82 кааліцыйны левы ўрад пашырыў дзяржрэгуляванне і па-вялічыў сац. выдаткі, але з 1983 ва ўмо-вах паглыблення эканам. крызісу пра-водзіў неаліберальныя мерапрыемствы («замарожванне» зарплаты і сац. выдат-каў, зніжэнне падаткаў на прыватны сектар). У 1984 камуністы выйшлі з урада. На парламенцкіх выбарах 1986 перамагла правая кааліцыя АПР—СФД. У 1986—87 урад Ж.Шырака правёў ра-дыкальныя неаліберальныя рэформы, якія спрыялі эканам. уздыму 1988—90. Незадаволенасць французаў радыкаліз-мам рэформ прывяла ў 1988 да пера-выбрання Мітэрана і перамогі ФСП на