• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФРАНЦІШКАВІ-ЛАЗНЕ (Frantiskovy Zazne, былы Францэнсбад), баль-неагразевы курорт у Чэхіі. Засн. ў кан-цы 17 ст. Клімат умераны, сухі, з рыса-мі горнага. Асн. прыродныя лек. факга-ры — серна-жалезісты торф, воды Mi-Hep. крыніц (вуглякіслыя хларыдныя натрыевыя, сульфатна-гідракарбанат-ныя і інш.). Лечаць захворванні сардэч-на-сасудзістай, нерв. сістэм, органаў стрававання, апоры і руху, гінекалагіч-ныя хваробы. Санаторыі, пансіянаты, пітныя павільёны.
    Г.П Францаў
    ФРАНЦКЁВІЧЫ-РАДЗІМІНСКІЯ, Радзімінскія, шляхецкі род герба «Бродзіц» у ВКЛ. Паходзілі з Мазовіі, дзе мелі прозвішча Радзімінскія; пазней ад імя Францішка (Францка) Радзімін-скага, падкаморыя полацкага ў 16 ст., утварылася прозвішча Францкевічы. Найб. вядомыя:
    Е ж ы (?— пасля 1629), сын Міхала, лідскі войскі, суддзя земскі, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628, з 1629 марша-лак, каралеўскі сакратар. М і к а л а й (каля 1585 — каля 1630), сын Міхала, харунжы надворны ВКЛ у 1611—13, староста мсціслаўскі з 1613, васілішскі, радамльскі, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1620. Мацей Міхал (?— 24.8.1654), харунжы новагародскі з 1636, староста мазырскі з 1651, пісар польны ВКЛ з 1653. К а з і м і р (7—23.8.1694), сын Міхала, падчашы мінскі, лідскі падкаморы з 1674, войскі з 1687, ста-роста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1682, 1688, 1693; староста крэўскі, лідскі. Зас-наваў кляштар кармелітаў у мяст. Жалу-док, базыльянскі манастыр у г. Ушачы. С т а ф а н (?— каля 1712), сын Яна, харунжы новагародскі ў 1654. Вызна-чыўся ў Хацінскай бітве 1673, у бітве з туркамі пад Венай у 1683. Шмат разоў у 1648—1712 выбіраўся паслом на сеймы, уваходзіў у шматлікія сеймавыя камісіі. Міхал Гедэон (?—16.6.1712), сын Стафана, староста слонімскі з 1693, харунжы надворны ВКЛз 1695. К а з і -мір Юзаф (28.10.1680, Полацкае ваяв. — 27.3.1728), член ордэна езуітаў з 1698, рэкгар езуіцкіх калегіумаў у Ор-шы ў 1720—27 і Мінску ў 1727—28. Міхал Юзаф (1730, г. Вількамір, цяпер г. Укмерге, Літва — 27.12.1780), член ордэна піяраў з 1746, рэкгар піяр-скіх калегіумаў у Шчучыне і Вільні. 3 1775 узначаліў Літоўскую правінцыю пі-яраў. Значна развіў школьную справу
    ФРАНЦУЗСКАЯ	461
    піяраў пасля скасавання ордэна езуітаў і іх навуч. устаноў. В.С.Пазднякоў.
    ФРАНЦЎЗСКАЕ САМАЛІ, француз-ская калонія ў Афрыцы. 3 1967 афіц. назва Франц. тэрыторыі афараў і іса. 3 мая 1977 — незалежная дзяржава Джы-буці.
    ФРАНЦЎЗСКАЯ ЗАХОДНЯЯ АФРЫ-КА (Afrique Occidentale Franvaise; ФЗА), палітыка-адм. аб’яднанне франц. калан. уладанняў у Зах. Афрыцы. Ство-рана ў 1895—1904. Адм. цэнтр — г. Да-кар. Ў 1958 калоніі ФЗА атрымалі ста-тус аўт. рэспублік у складзе Франц. Су-польніцтва (за выключэннем Гвінеі, якая абвясціла незалежнасць). У 1960 ФЗА спыніла існаванне, а яе б. члены Кот-д’Івуар, Дагамея (цяпер Бенін), Верхняя Вольта (цяпер Буркіна Фасо), Нігер, Маўрытанія, Малі і Сенегал сталі незалежнымі дзяржавамі.
    ФРАНЦЎЗСКАЯ КАМПАНІЯ насту-пальныя дзеянні германскіх войск суп-раць Францыі 10.5—24.6.1940 у час дру-гой сусветнай вайны 1939—45. Мэта — разграміць англа-франка-бельг. войскі, акупіраваць Нідэрланды, Бельгію, Люк-сембург, прымусіць Францыю да капі-туляцыі, а Вялікабрытанію — да падпі-сання выгаднага для Германіі міру. Гер-манія сканцэнтравала групы армій «Б», «А» і «Ц» (усяго 136 дывізій, 2580 тан-каў, 7378 гармат, 3824 самалёты). Саюз-ныя войскі налічвалі 147 дывізій, каля 3100 танкаў, больш за 14 500 гармат, каля 3800 самалётаў. 10 мая ням. вой-скі, у парушэнне нейтралітэту Нідэр-ландаў, Бельгіі і Люксембурга; пачалі наступленне, і, скончыўшы т.ч. «дзіўную вайну», прарвалі фронт франц. войск на паўн. флангу, дзе буд-ва «Мажыно лініі» не было завершана. 14 мая капітулявала нідэрл. армія. 21 мая ням. войскі вый-шлі на ўзбярэжжа Ла-Манша і адрэзалі 50 дывізій саюзнікаў ад асн. сіл (гл. Дзюнкеркская аперацыя 1940); акружа-ныя войскі былі эвакуіраваны ў Англію. 28 мая капітулявала бельг. армія. Ням. войскі пайшлі ў глыб Францыі і 14 чэрв. без бою занялі Парыж. 22 чэрв. Францыя капітулявала. Ў выніку Гер-манія акупіравала Нідэрланды, Бельгію, Люксембург і ч. Францыі. У абарончых баях на тэр. Францыі прымалі ўдзел грамадзяне Польшчы, у т.л. беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Страты франц. войск склалі 84 тыс. чал. забітымі і 1,5 млн. палоннымі (у баях з ням. войскамі на «Мажыно лініі» загінула некалькі дзесяткаў беларусаў). Ням. войскі стра-цілі 44 тыс. чал. забітымі і прапаўшымі без вестак і 111 тыс. параненымі.
    Літ.: Нсторня второй мнровой войны, 1939-1945. Т. 3. М., 1974; Ратнанн Г.М. Конец Третьей республнкн во Францнн. М., 1964; Грыбоўскі Ю. Беларускія салдаты на заходніх франтах Другой сусветнай вайны // Армня. 2001. №4.
    Ю.В.Бажэнаў, В.А.Юшкевіч.
    ФРАНЦЎЗСКАЯ мбВА, адна з раман-скіх моў. Афіц. мова Францыі, Манака,
    Бельгіі (разам з нідэрландскай і ням. мовамі), Швейцарыі (разам з ням. і італьян.), Канады (разам з англ.), Люк-сембурга (разам з ням.), Андоры (разам з ісп. і каталанскай), Вануату (разам з англ.); адзіная ці адна з афіц. моў у шэ-рагу краін Афрыкі. Адна з афіц. і рабо-чых моў ААН. Mae дыялекгы: франсій-скі (дыялект Іль-дэ-Франса, гіст. аснова сучаснай Ф.м.), паўночныя (нармандскі, пікардскі, валонскі ў Бельгіі), заходнія (анжуйскі, гало і інш.), паўд.-заходнія (пуацевінскі і інш.), цэнтральныя, паўд,-ўсходнія (латарынгскі, шампанскі), фран-ка-правансальскія (займаюць прамежка-вае становішча паміж Ф.м. і аквітан-скай). У наш час назіраецца распад ды-ялектаў і фарміраванне рэгіянальных мадыфікацый агульнафранц. мовы. У Ф.м. набылі крайнюю ступень выра-жэння многія агульныя гіст. тэндэнцыі раманскіх моў. Ф.м. ўласцівы; у фане-тыцы — проціпастаўленне галосных паводле пад’ёму, рада, лабіялізацыі, на-залізацыі; адсутнасць дыфтонгаў; сістэ-ма зычных бяднейшая, чым у інш. ра-манскіх мовах (менш палаталізаваных фанем, няма афрыкат); націск заўсёды на апошнім складзе; у марфалогіі — аналітызм, тэндэнцыя да марфал. ня-зменнасці слова, шырокае ўжыванне службовых слоў; у сінтаксісе — тэндэн-цыя да двухсастаўнасці сказа, дзеяслоў-насці выказніка, фіксаванага і прагрэс. парадку слоў; у лексіцы — большасць слоў лац. паходжання, ёсць запазычанні з герм., англ., грэч. і інш. моў. На асно-ве Ф.м. ўзніклі некат. крэольскія мовы (на Гаіці, у штаце Луізіяна ЗША, на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх а-вах). Mae нац. варыянты ў Бельгіі, Швейцарыі, Канадзе, а таксама асаблі-васці, якія датычацца пераважна фане-тыкі і лексікі ў краінах Афрыкі. Пер-шыя пісьмовыя сведчанні Ф.м. — «Рэйхенаўскія глосы» (8 ст.), першы звязны тэкст — «Страсбургскія клятвы» (842). Пісьменства на аснове лац. алфа-віта (з дадаткам дыякрытычных знакаў і лігатур).
    Літ.: Гак. В.Г. Введенне во французскую фллологню. М., 1986. А.В.Зінкевіч.
    ФРАНЦЎЗСКАЯ РЭВАЛібцЫЯ 1789— 99, найбуйнейшы сацыяльны пераварот у Францыі, які нанёс рашаючы ўдар па феад.-абсалютысцкім ладзе і стварыў умовы для свабоднага развіцця капіта-ліст. грамадства. Прычынамі ўзнікнен-ня ў Францыі канца 1780-х г. рэвалю-цыйнай сітуацыі былі: абвастрэнне су-пярэчнасцей паміж трэцім саслоўем (буржуазія, сяляне, рабочыя і інш.) і пануючымі саслоўямі (дваранствам, ду-хавенствам); фін. банкруцтва дзяржавы, гандл.-прамысл. крызіс; шэраг неўра-джайных гадоў, збядненне асн. масы насельніцгва. Каб знайсці выхад са ста-новішча, кароль Людовік XVI 5.5.1789 склікаў Генеральныя штаты, у якіх дэ-путаты ад 3-га саслоўя абвясцілі сябе 17 чэрв. Нац. сходам, a 9 ліп. — Устаноў-чым сходам (гл. Устаноўчы сход 1789— 91). Падрыхтоўка каралеўскага двара да
    разгону сходу і звальненне папулярнага ген. кантралёра Ж.Некера выклікалі паўстанне парыжан. Паўстанцы ствары-лі Нацыянальную гвардыю і 14.7.1789 штурмам узялі сімвал абсалютызму — крэпасць-турму Бастылію. Гэтыя падзеі лічацца пачаткам рэвалюцыі. Кароль вымушаны быў прызнаць Устаноўчы сход. Усталявалася ўлада буйной бур-жуазіі і ліберальнага дваранства (лідэ-ры — А..Г.Мірабо, М.Ж.Лафает і інш.). Сярод узнікшых шматлікіх т-ваў і клу-баў, найб. уплывовым быў Якабінскі клуб. Устаноўчы сход у жн. 1789 скаса-ваў саслоўныя перавагі, прывілеі і найб. адыёзныя правы феадалаў, прыняў Дэк-ларацыю правоў чалавека і грамадзяні-на — дакумент сусв.-гіст. значэння; да канца 1789 нацыяналізаваў царк. землі, увёў цывільны іплюб, падзяліў краіну на дэпартаменты замест ранейшых пра-вінцый; 19.6.1790 скасаваў падзел на саслоўі; 3.9.1791 прыняў Канстытуцыю Францыі, паводле якой саступіў уладу выбранаму ў вер. 1791 Заканад. сходу. Продаж канфіскаваных эмігранцкіх і царк. маёмасцей прывёў да пераразмер-кавання ўласнасці на карысць буйной буржуазіі. У 1791—92 асн. паліт. ба-рацьба адбывалася паміж фельянамі — прыхільнікамі канстытуцыйнай манар-хіі, і жырандыстамі, якія выступалі за ліквідацыю або моцнае абмежаванне каралеўскай улады. 20.4.1792 Францыя абвясціла вайну Аўстрыі (за падтрымку контррэв. эмігрантаў-раялістаў), да якой неўзабаве далучыліся Прусія і Сардзінскае каралеўства, а ў 1793 — Вялікабрытанія, Нідэрланды, Іспанія і інш. краіны, якія ўтварылі антыфранц. кааліцыю. У выніку паўстання 10.8.1792, узначаленага Парыжскай камунай 1789—94, манархія была звергнута; па-літ. кіраўніцтва перайшло да жырандыс-таў. Ім супрацьстаялі якабінцы (лідэры М.МЛ.Рабесп'ер, Ж.П.Марат, Ж.ЖДан-тон і інш.), якія імкнуліся да паглыб-лення рэвалюцыі ў інтарэсах сярэдняй і дробнай буржуазіі, сялян і гар. нізоў.
    22.9.1792 Францыя абвешчана рэс-публікай. 21.1.1793 паводле прыгавору Канвента (вышэйшы заканад. і выка-наўчы орган, выбраны ў вер. 1792 на аснове шырокага выбарчага права) па-караны смерцю (гільяцінаваны) б. ка-роль Людовік XVI, якога абвінавацілі ў дзярж. здрадзе. Паўстанне 31.5—2.6.1793 прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. Ролю ўрада якабінцаў вы-конваў К-т грамадскага выратавання на чале з Дантонам, потым Рабесп’ерам. Шляхам мабілізацыі ўсіх сіл народа к-т забяспечыў перамогу над арміямі феад,-манарх. дзяржаў (да канца чэрв. 1794), радыкальна вырашыў агр. пытанне (у чэрв.-ліп. 1793 скасаваны без выкупу феад. павіннасці сялян, ім перададзены абшчынныя і эмігранцкія землі), абме-жаваў рост спажывецкіх цэн і заработ-най платы (сістэма «максімумаў»), пры-няў дэмакр. Канстытуцыю 1793 (не