• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФРАНЦЫСКАНЦЫ (лац. Ordo Fratrum Minorum, OFM ордэн братоў меншых), жабрацкі каталіцкі манаскі ордэн. Засн. Францыскам Асізскім у Італіі ў 1207-1209, неўзабаве пашырыўся і ў інш. краінах Зах. Еўропы. Статутнае патра-баванне беднасці было і для членаў ор-дэна і для ордэна ў цэлым. Ф. жылі не ў манастырах, а на людзях, вандравалі, прапаведавалі на мове простага народу беднасць і аскетызм, займаліся дабра-чыннасцю. Гэта садзейнічала росту іх папулярнасці і прытоку ахвяраванняў. Ордэн, які ўзнік у процівагу афіц. цар-кве з яе багаццем і раскошай, з цягам часу ператварыўся ў надзейны сродак абароны інтарэсаў папства: Ф. вялі ба-рацьбу супраць ерасі, бралі ўдзел у дзейнасці інквізіцыі. У 1256 папа даў Ф. права выкладаць ва ун-тах. Яны зай-маліся і місіянерскай дзейнасцю. Каля 1237 з’явіліся ў Польшчы, адтуль пачалі місіянерскую дзейнасць у ВКЛ. На тэр. Беларусі асабліва актыўна дзейнічалі ў 17 ст. Іх канвенты існавалі ў Ашмянах, Гальшанах, Івянцы, Навагрудку, Пін-ску, Паставах, Свіслачы і ў інш. Пасля падаўлення паўстання 1830—31 боль-шасць канвентаў скасавана, пасля паў-стання 1863—64 застаўся адзін у Гродне (зачынены ў сярэдзіне 1940-х г.).
    ФРАНЦЫЯ (France), Француз-ская Рэспубліка (Republique Franjaise), дзяржава ў Зах. Еўропе. Мя-жуе на ПнУ з Бельгіяй і Люксембургам, на У з Германіяй, Швейцарыяй, Італіяй і Манака, на ПдЗ з Іспаніяй і Андорай. На Пн абмываецца пралівамі Па-дэ-Ка-ле і Ла-Манш, на 3 —Біскайскім залі-вам Атлантычнага ак., на Пд — Між-земным морам. Да Ф. адносяцца в-аў Корсіка, невял. астравы ў Міжземным м. і Біскайскім заліве. Пл. 551 тыс. км2. Нас. 60,2 млн. чал. (2002). Дзярж. мо-ва — французская. Сталіца — г. Па-рыж. Краіна падзяляецца на 22 раёны
    (правінцыі) і 96 дэпартаментаў. У скла-дзе Ф. 4 заморскія дэпартаменты (Гва-дэлупа, Гвіяна Французская, Марцініка, Рэюньён), 4 заморскія тэр. (Hoeatt Кале-донія, Палінезія Французская, Уоліс і Фу-туна астравы, Франц. паўднёва-антар-кгычная тэр.) і 2 тэр. адзінкі (Сен-П’ер і Мікелон, Маёта). Нац. свята — Дзень узяцця Бастыліі (14 ліп.).
    Дзяржаўны лад. Ф. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1958 (са змена-мі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 7 гадоў усеагульным і
    Герб і сцяг Францыі.
    прамым галасаваннем большасцю гала-соў паводле мажарытарнай сістэмы. Ён назначае прэм’ер-міністра і членаў ура-да, старшынствуе ў Савеце міністраў, кіруе узбр. сіламі. Вышэйшы заканад. орган — двухпалатны парламент. Ён складаецца з Нац. сходу (577 дэпутатаў, з іх 555 ад метраполіі, 22 ад заморскіх дэпартаментаў), які выбіраецца на ўсе-агульных выбарах паводле мажарьггарнай сістэмы, і Сената (321 сенатар з тэрмі-нам паўнамоптваў 9 гадоў), які выбіра-ецца на аснове ўскоснага галасавання (калегія выбаршчыкаў складаецца з дэ-путатаў Нац. сходу, абласных, генераль-ных і муніцыпальных саветнікаў). Кож-ныя 3 гады склад Сената абнаўляецца на 7з. Урад адказны перад парламен-там.
    Прырода. Берагавая лінія парэзана слаба, толькі на ПнЗ выдаюцца п-авы Брэтань і Катантэн. У рэльефе перава-жаюць плоскія і ўзгорыстыя раўніны (каля 2/з тэр.). На Пн і ПнЗ размешча-на Паўн.-Французская нізіна, на ПдЗ, у
    464	францыя
    бас. р. Гарона, Гаронская (Аквітанская) нізіна, на Пд, уздоўж Ліёнскага зал., раўніна Лангедока. Вузкія палосы раў-нін цягнуцца па берагах Роны, Соны, Рэйна. Цэнтр. і паўд. ч. займае Цэнтр. Французскі масіў (выш. да 1886 м, Пюі-дэ-Сансі). Уздоўж мяжы з Германіяй горы Вагезы (выш. да 1423 м) і адгор’і Ардэн, уздоўж мяжы са Швейцарыяй горы Юра (выш. да 1718 м), на ПдУ Зах. Альпы з найвышэйпіым пунктам краіны — г. Манблан (4807 м), на ПдЗ паўн. стромкія схілы Пірэнеяў. Рэльеф в-ва Корсіка гарысты (выш. да 2706 м, г. Мон-Сенто). Карысныя выкапні: жал. руда, баксіты, калійная і каменная солі, каменны вугаль, уранавыя руды, невял. запасы прыроднага газу і нафты. Клімат на 3 марскі, на большай ч. тэр. пераходны ад марскога да кантынен-тальнага, на ўзбярэжжы Міжземнага м. і на Корсіцы субтрапічны міжземна-морскі. Сярэдняя т-ра студз. на 3 і ПдЗ 5—7 °C, на раўнінах і нізкагор’ях 1—3 °C, на Пд 8-10 °C, ліп. адпаведна 16—20 °C, 18—22 °C і 23—24 °C. Аладкаў на 3 800-1200 мм, на зах. схілах гор да 2000 мм, на раўнінах 600—800 мм за год.
    Рачная сетка густая. Гал. рэкі Луара, Рона, Гарона, Сена, Рэйн (на мяжы з Германіяй) злучаны суднаходнымі ка-наламі. Горныя рэкі маюць вял. запасы гідраэнергіі (8,9 млн. кВт). Глебы пера-важна бурыя лясныя, на Пд карычне-выя глебы субтропікаў, у гарах горныя лясныя і дзярнова-падзолістыя. Пад ле-сам і хмызнякамі каля 27% тэрыторыі. Пераважаюць шыракалістыя лясы з ду-бу, буку, грабу, каштану. У гарах хвой-ныя лясы з піхты, елкі, хвоі, лістоўні-цы. На Пд хмызняковыя зараснікі мак-вісу і гарыгі і лясы з вечназялёных ду-боў (коркавы, каменны, пушысты), сунічнага дрэва, крушыны вечназялё-най і інш. На 3 штучныя лясныя наса-джэнні з прыморскай хвоі. У складзе жывёльнага свету ў горных раёнах дзікі лясны кот, ліс, барсук, казуля, дзік, серна, горны казёл; з гггушак — кура-паткі, рабчыкі, бакасы, на Пд — фла-мінга; шмат паўзуноў і насякомых. У рэках шчупак, акунь, судак, фарэль і інш. Нац. паркі: Экрэн, Севены, Вануаз і інш., шматлікія рэзерваты і заказнікі.
    Насельніцтва. Каля 90% — францу-зы. Жывуць таксама эльзасцы, брэтон-цы, фламандцы, карсіканцы, каталон-цы, баскі; больш за 5 млн. эмігран-таў — алжырцы і выхадцы з інш. б. ка-
    лоній, іспанцы, туркі, італьянцы і інш. Каля 90% вернікаў католікі; пратэстан-таў 2%, іудзеяў 1%, мусульман 1%. Ся-рэдняя шчыльн. 107,5 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселена паўн.-ўсх. ч. краіны і даліна р. Рона. Гар. насельніц-тва 75%. Найб. гарады (тыс. ж., 2000): Парыж (з прыгарадамі 10 150), Марсель (801), Ліён (415), Тулуза (359), Ніца (342), Страсбур (252), Нант (245), Бардо (201). У прам-сці занята 26% эканаміч-на актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 5%, у сферы паслуг — 69%.
    Гаспадарка. Ф. — высокаразвітая ін-дустр.-агр. краіна, якая займае 5-е мес-ца ў свеце па ўзроўні эканам. развіцця. Удзельная вага краіны ў сусв. валавым унутр. прадукце (ВУП) у 2000 склала 3,4%. Эканоміка Ф. спалучае рыначныя падыходы са значным уплывам агульна-нац. планавання, наяўнасцю буйнога дзярж. секгара (24% занятых). Дзяржава захоўвае вял. ўплыў ва ўсіх галінах гас-падаркі, валодае большай ч. чыгунак, энергасістэм, з-даў чорнай металургіі, часткі прадпрыемстваў машынабудаван-ня, ваен. комплексу, марскіх партоў, сувязі, тытунёвай прам-сці і інш. У эка-номіцы дамінуюць буйныя карпарацыі: «Пежо», «Рэно», «Сітраэн» (аўтамаб.), «Томсан» (электроніка), «Аэрапасьяль» (самалёта- і ракетабудаванне), «Эль Ак-вітан» (здабыча і перапрацоўка нафты) і інш. ВУП у 1999 склаў 23,9 тыс. дол. на 1 чал. У структуры ВУП на долю прам-сці прыпадае 26,1%, сельскай гас-падаркі — 3,3%, сферы паслуг — 70,6%. Сярод галін прамысловасці вя-дучае месца займаюць паліўна-энергет. комплекс, машынабудаванне і хім. прам-сць. Ф. слаба забяспечана паліў-нымі рэсурсамі — каля 50% паліва ім-партуецца. Вял. значэнне надаецца атамнай энергетыцы, якая выкарыстоў-вае ўласную сыравіну; 50 атамных энер-габлокаў. Найб. ў Зах. Еўропе з-д па абагачэнні урану ў г. Трыкастэн. Здабы-ча урану 317 т (2000). Вытв-сць элек-траэнергіі 508 млрд. кВт гадз (2000), у т.л. 76,2% на АЭС, 12,5% на ГЭС, 10,8% на ЦЭЦ. Выкарыстоўваюцца не-традыц. віды энергіі — прыліўныя і со-нечныя электрастанцыі. Здабыча (млн. т, 1999): нафты 1,9, каменнага вугалю 5, бурага вугалю 5,4; прыроднага газу 7,7 млрд. м .
    Развіты металургічны комплекс. 3-ды па выплаўцы чорных металаў у Лата-рынгіі і прыморскіх гарадах Дзюнкерк, Фос, ферасплаваў і алюмінію — у гор-ных раёнах, каля ГЭС. На імпартуемай сыравіне працуюць з-ды па вытв-сці свінцу і цынку (Нуаель-Гадо, Ліён). Вытв-сць чыгуну 13,9 млн. т, сталі 20,1 млн. т, алюмінію 669 тыс. т. На долю машынабудавання прыпадае каля 40% занятых і 40% кошту прамысл. прадук-цыі. Ф. адна з вядучых краін свету па вытв-сці і экспарце машын і абсталя-вання. Гал. галіны спецыялізацыі: вьггв-сць авіяц. і касм. тэхнікі, аўгамабіляў (каля 3 млн. шт. штогод, у т.л. 1,5 млн. шт. на экспарт), скарасных цягнікоў,
    Францыя	465
    еуднаў, абсталявання для атамных элек-трастанцый, зброі, станкоў, ЭВМ, элек-трапрылал, быт. тэхнікі і інш. Асн. цэн-тры: ракетна-касм. прам-сці — Тулуза; авіяц. — Парыж, Марсель, Тулуза, Bap-no, Нант; аўтамаб. — Парыж, Ліён, Манбельяр; суднабуд. '— Сен-Назер, Ла-Сен, Дзюнкерк, Марсель, Гаўр; ва-ен. — Сент-Эцьен, Парыж; электрон-най і радыётэхн. — Парыж, Ліён, Ле-Крэзо, Тулуза, Грэнобль і інш. Ф. — адна з найб. у свеце краін па вытв-сці хім. і нафтахім. прадукцыі. Буйныя нафтаперапр. з-ды ў гарадах Марсель, Гаўр, Руан, Бардо, Ліён, Страсбур, Дзюнкерк. Вытв-сць (млн.т, 1999): азот-ных угнаенняў — 2,5 (Латарынгія, Марсель), калійных — 1,33 (Эльзас), фосфарных — 1, сернай к-ты — 2,2, фарбавальнікаў, гумава-тэхн. вырабаў, шын. Ф. вядома ў свеце сваёй тонкай хіміяй — фармацэўтыкай і парфумерыяй (Гіарыж, Грас). Традыцыйна развіта тэкст. прам-сць: шарсцяная, ільняная, джутавая (Рубэ, Туркуэн, Арманцьер, Ліль, Антэ. Страсбур і інш.), баваўня-ная (Мюлуз, Эпіналь), шаўковая (Ліён, Безансон), трыкат. (Парыж, Труа, Ру-бэ). Вытв-сць абутку каля 109 млн. пар штогод (Парыж, Лімож). Ф. — гал. за-канадаўца мод у свеце; гал. цэнтр
    Да арт. Францыя Вінаграднікі Эльзаса.
    туецца. Асн. частку прадукцыі вырабля-юць буйныя гаспадаркі (пл. 40—100 га). Ворных зямель 18,3 млн. га, у т.л. пад збожжавымі 9,8 млн. га. Гал. збожжа-вую культуру — пшаніцу (53,3% пл.) —
    2,2, рапсу — 3,5, бульбы — 6,2, агарод-ніны — 7,8, вінаграду— 7, яблыкаў — 2,2. Пад пашай і сенажацямі 10,8 млн. га. Жывёлагадоўля мяса-малочнага кі-рунку. Гадуюць (млн. галоў, 1999) буйн. par. жывёлу (20,4), свіней (15,4), авечак і коз (11,4). Вьггв-сць малака 24,5 млн. т, мяса ў забойнай вазе 6,6. Птушкага-доўля. Развіта марское рыбалоўства і развядзенне вустрыц. Улоў рыбы 830 тыс. т (1999). Гал. рыбалавецкія пар-ты: Булонь, Лар’ян, Ла-Рашэль.
    Ф. мае самую буйную ў Еўропе чыг. сетку. Даўж. чыгунак 31,9 тыс. км, у т.л. 14,2 тыс. км электрыфікавана, ёсць ска-расныя магістралі. Даўж. аўтадарог 893,3 тыс. км, у т.л. 10,3 тыс. км ска-расных. Даўж. водных шляхоў 14,9 тыс. км, газаправодаў 24,7 тыс. км, нафта-праводаў 4,5 тыс. км, прадукгаправодаў 3 тыс. км. 267 аэрапортаў. Грузаабарот 54,5 млрд. ткм (1999), на долю чыг. транспарту прыпадае 10%, аўтамаб. — 23,9%, трубаправоднага — 4,4, рачно-га — 1,2%, паветранага — 0,9, марско-га — 59,6%. Гал. марскія парты: Мар-сель, Тулон, Гаўр, Дзюнкерк, Руан, Ка-