Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФРАНТАВЫЯ БРЫГАДЫ ў С С С Р у гады Вялікай Айчын-най вайны 194 1—4 5, патрыя-тычны рух працаўнікоў прам-сці, тран-спарту, сельскай гаспадаркі за датэрмі-новае выкананне планаў забеспячэння фронту баявой тэхнікай, зброяй, бое-прыпасамі, прадуктамі і абмундзіраван-нем. Узніклі па ініцыятыве камсамола. «Франтавымі» ўпершыню назвалі свае камсамольска-маладзёжныя брыгады ў вер. 1941 рабочыя аўгазавода ў г. Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад) і Уральскага з-да цяжкага машынабудавання (г. Свярд-лоўск, цяпер Екацярынбург) — удзель-нікі руху «двухсотнікаў» за выкананне норм выпрацоўкі не менш чым на 200% (за сябе і за таго, хго пайшоў на фронт). Ф.б. ўзніклі на тысячах інш. прадпрыемстваў, у калгасах і саўгасах. Званне «Ф.6.» надавалася на сходзе ра-бочых ці грамадскімі арг-цыямі пры выкананні брыгадай плана не менш чым на 150% на працягу 2 месяцаў, вы-сокай якасці прадукцыі і інш. умоў.
Многія члены Ф.б. шляхам мадэрніза-цыі станкоў і інструментаў выконвалі нормы на 2000—2700%. У маі 1945 у СССР працавалі каля 155 тыс. Ф.б. (больш як 1 млн. чал.).
Сярод рабочых бел. прадпрыемстваў, што ў 1941 былі вывезены на У, першай Ф.б. стала брыгада токараў Ф.Мельні-кава на з-дзе «Гомсельмаш», якая вы-конвала зменныя нормы на 200—250%. У 1943—44 Ф.б. пачалі работу на выз-валенай тэр. Беларусі. Напр., на прад-прыемствах Гомеля ў 1945 у складзе Ф.б. працавалі 16 тыс. маладых рабо-чых. А.С.Харэбін.
ФРАНТАВЫЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ КА-
ЛЕКТЫВЫ, прафесійныя тэатр. калек-тывы, прызначаныя для культ. абслу-гоўвання вайск. часцей у франтавых і прыфрантавых зонах, ваенізаваных ты-лавых устаноў і арганізацый (мабіліза-цыйных і эвакуацыйных пункгаў, іппі-таляў, лазарэтаў). Былі пашыраны ў грамадз. і Вял. Айч. войны. На Беларусі першы франтавы т-р створаны ў студз. 1919 пры Мінскім Доме асветы (у кастр. 1919 пераведзены ў Смаленск). У грамадз. вайну на Зах. фронце пры па-літаддзеле 16-й арміі дзейнічалі пака-зальныя тэатры. У чэрв. 1941 створана першая франтавая бел. тэатр.-канцэрт-ная брыгада (з часцямі 3-га Бел. фронту дайшла да Усх. Прусіі), ядро якой склалі акцёры Гомельскага абл. драм. рус. т-ра С.Астравумаў, ЗАўчарова, П.Галышоў, І.Кірэеў, Я.Палосін, І.Па-цюткоў, М.Персцін, П.Чарноў, а такса-ма ў розны час уваходзілі музыканты і артысты муз. т-раў Г.Альшэўская, М.Бергер, А.Бяссмертны, Ю.Гузок, Д.Кроз. М.Маслоўскі, І.Сайкоў і інш. Кіраўнікі (у розны час) — Р.Прагін, Бяссмертны, Персцін. У рэпертуары — «Рускія людзі» К.Сіманава. «Ілгуння» («Мая жонка — ілгуння») М.Мэё і М.Энекена, канцэртныя выступленні. У 1943 у Маскве адноўлены як франтавы Дзярж. рус. драм. т-р Беларусі, які аб-слугоўваў гвардз. часці паветрана-дэ-сантных войск, часці 1-га Бел. фронту. Летам 1943 на Калінінскі фронт выяз-джала франтавая брыгада БДТ-1 у скла-дзе Г.Глебава (кіраўнік), Р.Кашэльніка-вай. П.Пекура, В.Полы, Л.Рахленкі, З.Стомы, Э.Шапко, М.Шашалевіч, Б.Янпольскага і інш. У рэпертуары — «Скупы» Мальера і канцэртнае выступ-ленне. У 1944 створана 2-я франтавая брыгада т-ра пад кіраўніцтвам У.Улада-мірскага. У рэпертуары — «Прымакі» Я.Купалы, «Валодзеў гальштук» К.Кра-півы, канцэртная праграма. У. часці 1-га Бел. фронту вясной 1944 выязджала франтавая брыгада БДТ-2 у складзе Т.Бандарчык, М.Бялінскай, Я.Гароб-чанкі, Л.Мазалеўскай, П.Малчанава (кі-раўнік). А.Радзялоўскай. Ф.Шмакава. У рэпертуары — «Прымакі», «Проба аг-нём» К.Крапівы, «3 цёплым ветрам» В.Пацёмкінай і Х.Херсонскага, канцэр-ты. Дзейнічала франтавая брыгада Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі на
франтыспіс 459
чале з Л.Александроўскай. У Ф.т.к. пра-цавалі таксама рэжысёры М.Кавязін, К.Саннікаў і інш.
Ліпі.: Остроумов С.П. Особоеподраз-деленне. Мн.. 1981; Няфёд У.І. Тэатр у вогненныя гады. Мн., 1959; Гісторыя бела-рускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 506—517.
ФРАНТАЛЬНЫЯ АПАДКІ, ападкі ат-масферныя, выпадзенне якіх звязана з франтамі атмасфернымі. Абумоўлены ўзыходзячымі струменямі цёшіага па-ветра. Найчасцей гэта абложныя ападкі са слаіста-дажджавых воблакаў; ахоплі-ваюць вял. плошчы і перамяшчаюцца разам з фронтам.
ФРАНТОН [франц. fronton ад лац. frons (frontis) лоб, пярэдні бок], частка (звы-чайна ў выглядзе трохвугольніка) фаса-да будынка, порціка, каланады, абме-жаваная схіламі даху і карнізам. Поле Ф. (тымпан) часта ўпрыгожваюць рэлье-фам, скулыпурай, праёмамі і нішамі рознай формы; у драўляным дойлід-стве — разьбой, часта з сімвалічнай выявай сонца (паўкруг з прамянямі). У завяршэнні вуглоў часам выкарыстоўва-лі акратэрыі. Форма Ф. вызначаецца формай страхі; бывае трапецападобны (усечаны зверху), найчасцей з акенцам. Да 2-й пал. 19 ст. Ф. часам рабілі зако-там, зашывалі саломай ці лазой, паз-ней — допікамі. Дэкаратыўнасць Ф. ствараецца маст. шалёўкай «квадра-там», «ромбам», «у елачку» і інш., нак-ладкамі, якія ўгвараюць геам. арнамент. Дэкор Ф. звычайна завяршаецца раз-нымі закрылкамі і фігурным вільчаком. У выглядзе Ф. часам упрыгожваюць аконныя і дзвярныя праёмы будынкаў.
Вядомы з часоў Стараж. Грэцыі і Ры-ма. На Беларусі найб. пашырэнне атры-малі ў мураванай і драўлянай архітэкгу-ры стыляў барока, ракако, класіцызму і інш., а таксама ў нар. дойлідстве.
Франтон старажытнагрэчаскага храма.
ФРАНТЫСПІС [франц. frontispice ад лац. frons (frontis) лоб, пярэдняя частка + specio, spicio гляджу], ілюстрацыя, якая размяшчаецца побач (на адным развароце) з тытульным лістом кнігі і перадае выяўл. сродкамі асн. ідэю твора або найб. харакгэрны момант зместу.
460 ФРАНТЫТ
Напр., партрэт аўтара або асобы, якой прысвечаны змест кнігі.
ФРАНТЫТ |ад лац. frons (frontis) лоб], запаленне слізістай абалонкі лобнай па-зухі (прыдаткавай пазухі носа). Бывае востры і хранічны. Прыкметы вострага Ф. (права-, лева- або 2-баковага): боль у вобласці лба, каля ўнутранага вугла вока, слёзацячэнне, святлабоязь, ацёч-насць мяккіх тканак і інш. Сімптомы хранічнага Ф. менш выразныя. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. І.М.Семяненя.
«ФРАНЦ» («Franz»), кодавая назва кар-най аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «За Радзіму» імя А.Флегантава, 1-й Асіповіцкай, 1-й Мінскай і мясц. насельніцтва ў Асіпо-віцкім і Бярэзінскім р-нах Магілёўскай, Пухавіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мін-скай абл. у студз. 1943 у Вял. Айч. вай-ну. Праводзілася сіламі вышэйшага нач. СС і ням. паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіна, Асіповіч. Некалькі дзён пар-тызаны стрымлівалі іх націск. Брыгады, акрамя 1-й Мінскай, разам з мясц. на-сельніцгвам былі блакіраваны ў Гра-дзянскім лесе, адкуль 8 студз. партыз. група прарыву прарвала блакаду, нанес-ла праціўніку цяжкія страты, фарсірава-ла Бярэзіну каля в. Якшыцы Бярэзін-скага р-на, вывела больш за 1 тыс. мясц. жыхароў у Клічаўскі і Бярэзінскі лясы. За час аперацыі карнікі загубілі 2025 сав. грамадзян, спалілі некалькі вёсак, сярод якіх пасля вайны не адна-віліся вёскі Бортнае і Макаўе Асіповіц-кага р-на, вывезлі на прымусовыя рабо-ты ў Германію больш за 1 тыс. чал., за-хапілі 2,4 тыс. галоў жывёлы, 60 т збож-жа і інш.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчьшнай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 608.
В.СЛазебнікаў, У.С.Пасэ.
ФРАНЦ 16СІФ I (Franz Joseph; 18.8.1830, Вена — 21.11.1916), імпера-тар Аўстрыі і кароль Венгрыі [1848— 1916]. 3 дынастыі Габсбургаў. Плямен-нік і пераемнік імператара Фердынан-да I. Ураду Ф.І. I удалося ліквідаваць рэвалюцыі 1848—49 у Аўстрыі і Венгрыі, але быў вымушаны выдаць шэраг кан-стытуцыйных актаў (1851, 1860, 1861). У выніку паражэння Аўстрыі ў аўстра-італа-французскай вайне 1859 адмовіўся ад улады над Паўн. Італіяй, а пасля па-ражэння краіны ў аўстра-прускай вайне 1866 і пад націскам нацыяналіст. сіл Венгрыі пайшоў на ўгварэнне Аўстра-Венгрыі (1867). Заключыў аўстра-гер-манскі дагавор 1879. Саперніцтва Аў-стра-Венгрыі з Расіяй на Балканах ста-ла адной з гал. прычын 1-й сусв. вай-ны. Яго імем наз. Франца Іосіфа Зямля.
ФРАНЦА-ІОСІФА ЗЯМЛЯ, архіпелаг на Пн Баранцава м., у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. 16,1 тыс. км2. Больш за
190 астравоў. Вылучаюць 3 групы: усх. (з а-вамі Вільчака Зямля, Грээм-Бел), аддзеленую Аўстрыйскім пралівам; цэнтр. (з а-вамі Рудольфа, Гукера) па-між Аўстрыйскім пралівам і Брытанскім каналам; зах. (уключае найб. буйныя а-вы Зямля Аляксандры і Зямля Георга) на 3 ад Брытанскага канала. Большая ч. астравоў складзена з пясчанікаў,' алеў-рытаў і вапнякоў, перакрытых базальта-вай лавай. Больш за 85% паверхні ўкрыта ледавікамі. Месцамі з-пад леда-вікоў уздымаюцца нунатакі. Выш. да 620 м (на в-ве Венер-Нойштат). Клімат арктычны. Сярэдняя т-ра студз. -23, -24 °C, ліп. ад -1,2 да 1,6 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Больш за 1 тыс. азёр. Мохава-лішайнікавая тундра. Трапляюцца белы мядзведзь, пясец; птушыныя кірмашы. Палярныя стан-цыі. Геафіз. абсерваторыя (з 1957) імя Э.Т. Крэнкеля (в-аў Хейса). Ф.-І.З. ад-крыта аўстра-венг. экспедыцыяй Ю.Па-ера і К.Вайпрэхта ў 1873. Названа імем імператара Аўстрыі Франца Іосіфа I. Паводле пастановы СНК СССР ад 15.4.1926 аб граніцах Сав. Саюза на Крайняй Поўначы Ф.-І.З. ў складзе СССР (у межах РСФСР).
ФРАНЦАЎ Георгій Паўлавіч (1.10.1903, Масква — 18.4.1969), расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад. AH СССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). 3 1937 дырэкгар Музея гісторыі рэлігіі AH СССР, з 1945 дырэктар Ін-та міжнар. адносін, з 1949 заг. аддзела прэсы МЗС СССР, з 1953 чл. рэдкале-гіі, нам. гал. рэдактара газ. «Правда», з 1958 рэпар і заг. кафедры Акадэміі гра-мадскіх навук пры ЦК КПСС, з 1965 шэф-рэдактар час. «Проблемы мнра н соцналнзма», з 1968 нам. дырэкгара Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Навук. працы па гісторыі грамадскай думкі, рэлігіі і атэізму, праблемах гіст. матэрыялізму і навук. камунізму, зах. сацыялогіі 20 ст.
Тв.: Фетмшнзм п проблема пронсховдення релнгвй. М., 1940; Нстормческме пугн соцн-альной мыслн. М., 1965; Фмлософня н соцно-логпя: Нзбр. труды. М., 1971; Борьба за мнр: йзбр. труды. М., 1971; Научный атензм: Нзбр. труды. М., 1972.
Літ.: Г.П.Францов (1903—1969). М., 1974.
«ФРАНЦІРбРЫ I ПАРТЫЗАНЫ» (Les Francs-Tireurs et Partisans), найбуйней-шая ваен. арг-цыя руху Супраціўлення ў Францыі ў 1941—44 у час 2-й сусв. вай-ны. Створана па ініцыятыве Франц. ка-муніст. партыі для ўзбр. барацьбы суп-раць ням.-фаш. акупантаў і мясц. кала-барацыяністаў увайшлі «Спец. арг-цыя», «Батальёны моладзі» і атрады рабочых-эмігрантаў; з пач. 1942 назва «Ф. і п.». Іх дзеяннямі кіравалі Нацыянальны і дэпартаменцкія ваен. к-ты. Дзейнічалі рухомымі групамі па 3—4 чал., для буй-ных баявых аперацый злучаліся ва ўзво-ды, роты і батальёны. 3 лют. 1944 у складзе Франц. унутр. сіл пры захаванні паліт. і арганізац. самастойнасці. Летам 1944 «ф. і п.» (250 тыс. чал.) актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні Францыі.