Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФРАНКЛІН (Franklin) Джон (16.4.1786, Спілсбі, Вялікабрытанія — 11.6.1847), англійскі палярны даследчык, марскі афіцэр. У 1818 удзельнічаў у экспеды-цыі Д.Б’юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага ак. праз Паўн. полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825— 27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследа-валі паўн. ўзбярэжжа і ўнутр. раёны Паўн. Амерыкі. У 1845 узначаліў паляр-ную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заход-няга праходу. Удзельнікі экспедыцыі за-гінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вял. ўклад у даследаванні Канадскага Арклычнага архіпелага. Імем Ф. названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўн. Амерыцы.
ФРАНКО Іван Якаўлевіч (27.8.1856, с. Нагуевічы, цяпер с. Івана-Франкова Драгобыцкага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 28.5.1916), украінскі пісь-меннік, вучоны, грамадскі дзеяч. Д-р філасофіі (1893). Ганаровы д-р рус. сла-веснасці (1906). Скончыў Чарнавіцкі ун-т (1891). За ўдзел у рэв.-дэмакр. руху ў 1877, 1880, 1890 быў зняволены. Дру-каваўся з 1874. У зб-ках паэзіі «Мой Із-марагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філас. роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусв. лірыку кахання. Аўтар зб-каў лі-рыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tiro» (1906), паэм «Смерць Каі-на» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Іс-тар», «Паэма пра белую кашулю» (абе-дзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гіст. аповесці «Захар Беркут» (1883). Яго драм. творы вылучаюцца майстэрствам дыялога, дынамічнасцю сюжэта, глыбі-нёй драм. канфліктаў: драма «Украдзе-нае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літ.-крыт. артыкулы. Цікавіўся гісторы-яй, культурай і л-рай Беларусі. У «На-рысе гісторыі ўкраінска-рускай літара-туры да 1890 г.» (1910) закранаў пытан-ні бел. кнігадрукавання, стараж. бел. мовы. Пры даследаванні ўкр. фальклору звяртаўся да паралелей з бел. прыказка-мі, песнямі. Выкарыстоўваў матэрыялы пра бел. нар. лялечны т-р пры даследа-ванні ўкр. вяртэпа. У батлейцы вылучаў бел. інтэрмедыю «Мужык і доктар».
адзначаў аналапчныя сцэны ва ўкр. вяртэпе і польск. шопцы. На Беларусі ставіліся яго п’есы «Будка №27», «Украдзенае шчасце», у Дзярж. т-ры ля-лек казка «Фарбаваны ліс» (пад назвай «Зялёная лісіца»). На бел. мову яго асоб-ныя творы пераклалі ААстрэйка, М.Аў-рамчык, Н.Гілевіч, Ф.Грышкевіч, А.Гу-рыновіч, Х.Жычка, А.3арыцкі, У.Карат-кевіч, А.Кудравец, П.Пестрак, В.Рагой-ша, М.Танк, А.Траяноўскі, А.Якімовіч, на рус. мову — М.Багдановіч.
Тв.: Зібрання творів. Т. 1—50. Кнів, 1976— 86; Бел. пер. — Апавяданні. Мн., 1956; Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць. Мн., 1958; Рус. пер. — Соч. Т. 1—10. М., 1956—59; Сгнхо-творення н поэмы. Рассказы. Борнслав смеет-ся. М., 1971; йэбр. соч. М., 1981.
Літ:. Ахрыменка П. Іван Франко і Беларусь // Ахрыменка П. Летапіс братэр-ства. Мн., 1973; Пархоменко М.Н. Эс-тетнческпе взгляды Йвана Франко. М., 1966; С т е б у н Н. Концепцня реалязма в эсТетн-ке Й.Франко. М., 1981; Басс І.І., Кас-п р у к АА Іван Франко. Кяів, 1983; М о -р о з М. О. Іван Франко: Бібліогр. творів. 1874—1964. Кнів, 1966. І.У.Саламевіч.
ФРАНКбНІЯ (Franken), гістарычная вобласць Германіі. 3 сярэдзіны 1-га тыс. н.э. заселена франкамі (адсюль назва). 3 канца 9 ст. — герцагства, у 939 заваявана Атонам I. У перыяд феад. раздробленасці распалася на шэраг са-маст. феад. уладанняў; назва «Ф.» заха-валася толькі за ўсх. часткай, на тэр. якой узніклі княствы, біскупствы, ім-перскія гарады. Усх. Ф. была адным з гал. раёнаў Сялянскай вайны 1524—26. У 1803 падзелена паміж Баварыяй, Вюр-тэмбергам, Бадэнам. Назва «Ф.» захава-лася ў найменні трох акруг Баварыі (Верхняя, Сярэдняя і Ніжняя Ф.) і аб-ласной групы франконцаў.
ФРАНКбНСКАЯ ДЫНАСТЫЯ. Са-лічаская дынастыя, дынастыя герм. каралёў і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1024—1125. Змяніла Саксонскую дынастыю. Заснавальнік— Конрад II (правіў у 1024—39), паходзіў са знатнага франконскага роду. Яго пе-раемнікі: Гёнрых III [1039—56], Генрых IV [1056—1106], Генрых V [1106— 1125]; гл. Генрых (герм. правіцелі). Прадстаўнікі Ф.д. намагаліся ўмацаваць каралеўскую ўладу ў Германіі, апіраю-чыся на міністэрыялаў і рыцарства. Праўленне апошніх прадстаўнікоў ды-настыі суправаджалася барацьбой з папствам за інвестытуру.
ФРАНКСКАЯ ДЗЯРЖАВА, Франк-скае каралеўства (лац. Regnum Francorum), раннефеадальная дзяр-жава ў Зах. Еўропе ў 5—9 ст. Засн. ў 486 у Паўн. Галіі плямёнамі салічаскіх франкаў, якія заваявалі дзяржаву б. рым. намесніка Сіягрыя. Іх кароль (з 481) і першы кароль Ф.дз. [486—511], Хлодвіг 1 з дынастыі Меравінгаў у 496 прыняў хрысціянства і заключыў саюз з рымскай царквой, што спрыяла ўмаца-ванню дзяржавы і забяспечыла пад-трымку ўплывовых вярхоў гала-рым.
ФРАНКФУРЦКАЯ 457
насельнодгва ў барацьбе з суседнімі вар-варскімі каралямі-арыянамі (гл. Арыян-ства). У 507 ён заваяваў Аквітанію, яго сыны і ўнукі — амаль усе астатнія зем-лі Галіі, Алеманію (гл. Алеманы), Цю-рынгію і Баварыю. Франкскія каралі сканцэнтравалі у сваіх руках усе ўлад-ныя функцыі, паступова замест стараж. плем. інстытутаў улады ствараліся орга-ны дзярж. кіравання. Пры стварэнні Ф.дз. асн. масу яе насельніцтва складалі вольныя франкі і гала-рымляне, напаў-свабодныя літы, калоны, вольнаадпушча-нікі і рабы; родавай знаці ў салічаскіх франкаў у часы Меравінгаў не было, аднак у хуткім часе з ліку каралеўскіх дружыннікаў і давераных слуг пачала вылучацца служылая знаць. Пасля смерці Дагаберта 1 [629—639] паміж яе прадстаўнікамі пачаліся міжусобныя войны. У выніку Ф.дз. падзялілася на 3 часткі: Аўстразію (у бас. рэк Маас, Мо-зель і на У ад р. Рэйн), Бургундыю і Нейстрыю (паміж рэкамі Шэльда і Луа-ра), ад яе часова аддзяліўся шэраг зя-мель. Каралеўская ўлада аслабела і ў кі-раванні гал. ролю адыгрывалі маярдомы (кіраўнікі каралеўскіх палацаў і маён-ткаў), Пасля працяглай барацьбы адзі-ным маярдомам усіх 3 частак Ф.дз. ў 687 стаў маярдом Аўстразіі Піпін Ге-рыстальскі, які прывёў да пакорнасці знаць. Яго сын Карл Мартэл (маярдом у 715—741) шляхам раздачы бенефіцыяў за ваен. службу стварыў моцную армію, пакарыў фрызаў, абклаў данінай саксаў, у бітве пры Пуацье (732) разбіў арабаў і спыніў іх прасоўванне ў Еўропу, зноў падпарадкаваў Аквітанію. Сын Мартэла Піпін Кароткі (маярдом у 741—751) вы-цесніў арабаў з Галіі і канчаткова завая-ваў Цюрынгію. Пры падтрымцы рым. папы ён скінуў апошняга караля з ды-настыі Меравінгаў Хільдэрыка III [743—751] і сам стаў каралём [751— 768], заснаваўшы дынастыю Каралінгаў. Найвыш. росквіту Ф.дз. дасягнула пры яго сыне Карле Вялікім [768—814], які ў выніку амаль няспынных войнаў ства-рыў вялізную імперыю, што ахоплівала амаль увесь тагачасны зах.-хрысц. свет — тэр. сучасных Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Аўстрыі, Швейцарыі, б.ч. Германіі і Італіі, ч. Іс-паніі да р. Эбра; у 800 афіцыйна абве-шчаны імператарам. Ён спрыяў развіц-цю асветы і мастацтва (гл. «Каралінгскае адраджэнне»), Пасля смерці Карла Вя-лікага пачаўся распад Ф.дз., якая павод-ле Вердэнскага дагавора 843 канчаткова падзелена на 3 дзяржавы: Зах.-франк-скуто (Францыя), Усх.-франкскую (Гер-манія) і Сярэднефранкскую (Італія, Бургундыя, землі ўздоўж Рэйна).
Кр:. Вндукпнд Корвейскнй. Деяння саксов. М., 1975; Грнгорнй Т у р с к н й. йсторня франков: Пер. с лат. М., 1987.
Літ.: Л е б е к С. Пронсхожденне фран-ков, V—IX вв.: Пер. с фр. М., 1993; Л е -вандовскнй АП. Карл Велнклй: Через нмперню к Европе. М., 1995; Франкскае гра-мадства ў VI ст.: 36. дак. Мн., 2001.
Дз.М. Чаркасаў.
ФРАНКФУРТ Аляксандр Ізрайлевіч (18.3.1904, г.п. Сатанаў Гарадоцкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 24.5.1977), бел. вучоны ў галіне ўнутра-най медыцыны. Д-р мед. н. (1955), праф. (1956). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1928). 3 1959 у Віцебскім мед. ін-це (да 1970 заг. кафедры). Навук. працы па ка-ранарнай недастатковасці, паталогіі пе-чані, нырак, парушэннях абмену рэчы-ваў пры гэтых хваробах.
Тв.: Коронарная недосгаточность // Здра-воохраненне Белорусснм. 1964. №7; О состо-яннн главных пшцеварнтельных желез прн хроннческнх заболеваннях желчевыводяшнх путей (разам з М.Я.Фёдаравым) // Терапев-тнческнй архмв. 1972. №10.
ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ (Frankfurt am Main), горад у цэнтр. ч. Германіі, у зямлі Гесен. 656 тыс. ж. (1998). Разам з прыгарадамі ўтварае адзіны індустр. ра-ён. Трансп. вузел. Порт на р. Майн. Міжнар. аэрапорт. Найб. ў краіне фін., важны гандл., прамысл. і культ. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне, у т.л. хім., станкабуд., эл.-тэхн., аўтамаб., прыладабуд.; каляровая металургія, хім. і нафтахім., паліграф., швейная, гарбар-на-абутковая, тэкст., футравая, харч.; ювелірная справа. Метрапалітэн. Ун-т імя І.В.Гётэ (з 1914), Акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Штэдэлеўскі маст. ін-т (жывапіс, графіка і інш.). Музеі: маст. рамёстваў, ант. гісторыі, сучаснага мастацтва, кіно, Занкенберг-музей (прыроды), герм. музей скуры, Дом-му-
Эка-небаскроб «Комерц-банк» у Франкфур-це-на-Майне. Архітэктар Н.Р.Фостэр.
зей І.В.Гётэ, парк тэхнікі «Опель», Гар. ін-т мастацтваў і інш. Міжнар. кірма-шы.
Засн. ў 794 франкамі на месцы паселішча стараж. рымлян Ніда. Напачагку наз. Фран-канафурд («брод франкаў»). 3 1147 месца выбрання герм. каралёў (зацверджана павод-ле Залатой булы, 1356); з 1562 у мясц. саборы каранаваліся імператары «Свяшчэннай Рым. імперыі». Каля 1190 атрымаў гар. права. У 15—17 ст. вядомы кніжнымі кірмашамі (уз-навіліся з 1949). 3 17 ст. значны банкаўскі і біржавы цэнтр (засн. сем'ямі Бетманаў і Рот-шыльдаў). У 1792—1813 акупіраваны франц. войскамі, у 1810—13 адм. цэнтр Вял. герцаг-ства Франкфурт. 3 1813 вольны горад. У 1815—66 у складзе Герм. саюза, месца пася-джэнняў яго бундэстага (парламента). У гора-дзе працаваў Франкфурцкі нацыянальны сход 1848—49. Пасля аўстра-прускай вайны 1866 анексіраваны Прусіяй, туг падпісаны Франк-фурцкі мір 1871. Ў 1871—1918 у складзе Герм. імперыі, індустрыялізаваны. Радзіма І.В./ймэ.
Сгары горад са шматлікімі помнікамі ся-рэдневяковага дойлідства амаль цалкам раз-бураны ў 2-ю сусв. вайну. У 2-й пал. 20 ст. ўзведзены новыя жылыя кварталы, шырокія праспекты, шматлікія небаскробы. Сярод ад-ноўленых гіст. пабудоў: фрагменты гар. ума-цаванняў (12 ст.), гатычныя сабор Санкт-Барталамеус (каля 1250 — 16 ст.) з 95-метро-вай вежай, цэрквы св. Мікалая і св. Леанарда (13—15 ст.), класіцыстычная царква св. Паў-ла (1787—1833), комплекс ратушы «Ромер» (у складзе 11 пабудоў 15—18 ст., у т.л. «Дом Ро-мер», дзе з 1562 каранаваліся 52 герм. кайзе-ры), «Каменны дом» (з 1464), «Саляны дом» (каля 1600). Сярод пабудоў і комплексаў 20 ст.: газавы з-д «Ост» (1912, арх. П.Берэнс), пас. Раунгайм (1925-—30, арх. Э.Маем), эка-небаскроб «Комерцбанк» (1992, арх. Н.Р.Фос-тэр, выш. 299 м), буйны кірмашовы ком-плекс. Пальмавы парк Пальменгартэн (пл. 20 га). У прыгарадзе Хёхст захаваліся царква св. Юстына (9 ст.), палац (16 ст.), барочная рату-ша (1772—75). У.Я.Калаткоў (гісторыя),