Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Дамс Х.Г. Франснско Франко: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1999; П р е с т о н П. Франко: Бногр.: Пер. с англ. М., 1999; Пожарская С.П. Генералнсснмус Фран-ко н его время // Новая н новейшая нсторня. 1990. №6.
ФРАНКА-В’ЕТНАМСКІЯ ВОЙНЫ, заваёўніцкія войны Францыі супраць В’етнама. Першая Ф.-в.в. 1858—62 пачалася ў вер. 1858 з захопу аб’ядна-най франка-ісп. эскадрай г. Дананг на Пд В’етнама. У лют. 1859 французы авалодалі г. Сайгон, пасля чаго ваен. дзеянні ішлі з пераменным поспехам. У чэрв. 1862 падпісаны франка-в’етн. мір-ны дагавор, паводде якога да Францыі адышоў Паўд. В’етнам (Кахінхіна). Другая Ф.-в.в. 1883—84 пачалася 19.8.1883 з высадкі франц. дэсанта ў вусці р. Хангха (Чырвоная), а праз 6 дзён в’етн. імператарскі ўрад капітуля-ваў. Але асобныя часці в’етн. арміі і партыз. атрады амаль год працягвалі супраціўленне франц. экспедыцыйным войскам. 6.6.1884 прадстаўнікі в’етн. ўрада падпісалі канчатковы дагавор, па-водле якога В'етнам ператвараўся ў пратэктарат Францыі. Гл. таксама Франка-кітайская вайна 18S4—85.
ФРАНКА—ГЕРЦА ДОСЛЕД. дослед па рассейванні электронаў на ртутнай па-ры, які даказаў існаванне дыскрэтных узроўняў энергіі ў атамах. Праведзены Цж.Франкам і ГЛ.Герцам (1913—16). Вынікі Ф.—Г.д. эксперыментальна пац-вердзілі асн. палажэнні Бора тэорыі аб квантаванні энергіі атама.
Балон лямпы электроннай запоўнены ртут-най парай пад невял. ціскам (-100 Па). Па-між катодам і сеткай прыкладзена паскараль-ная рознасць патэнцыялаў U. Пакуль кіне-тычная энергія электронаў W = eU, не пера-вышае рознасці энергій паміж 1-м узбуджаным і асн. станамі атама ртуці, рас-сейванне электронаў пругкае і анодны ток прапарцыянальны U. Пры дасягненні U кры-тычнага значэння электроны страчваюць энергію на ўзбуджэнне атамаў ртуці (няпруг-кае рассейванне) і затрымліваюцца адмоўнай рознасцю патэнцыялаў паміж тармазной сет-кай і анодам, пры гэтым анодны ток змянша-ецца. Пры далейшым павелічэнні U анодны ток напачатку павялічваецца, а пасля змян-шаецца з-за страт энергіі пры дасягненні 2-га ўзбуджанага ўзроўню энергіі і г.д.
ФРАНКА-КАНАДЦЫ, народ у Канадзе [правінцыя Квебек, ч. правінцый Анта-рыо і Нью-Брансуік; 8 млн. 445 тыс. чал. (2001)]. Жывуць таксама ў ЗША.
Гавораць на канадскім варыянце фран-цузскай мовы. Вернікі — пераважна ка-толікі.
ФРАНКА-КІТАЙСКАЯ ВАЙНА 1884— 85, вайна, выкліканая захопам Фран-цыяй В’етнама (гл. Франка-в’етнамскія войны). Пасля таго як в’етн. імператар-скі ўрад прызнаў у чэрв. 1884 франц. пратэюгарат, урад Кітая, які лічыў В’ет-нам сваім васалам, накіраваў свае вой-скі ў Паўн. В’етнам. У адказ франц. флот атакаваў кіт. парты. У сак. 1885 кіт. армія разграміла каля Лангшона франц. войскі, але неспрыяльнае для Кітая знешнепаліт. становішча прыму-сіла яго ў крас. 1885 вывесці свае войскі з В’етнама. Паводле франка-кіт. дагаво-ра 9.6.1885 Кітай прызнаў В’етнам франц. калоніяй.
ФРАНКА-ІІРЎСКАЯ ВАЙНА 1870— 71, вайна паміж Францыяй і Прусіяй, разам з якой выступілі дзяржавы Паў-ночнагерманскага саюза і Паўд. Германіі. Прусія імкнулася закончыць аб’яднанне Германіі пад сваёй гегемоніяй, захапіць ч. франц. тэрыторый, аслабіць Фран-цыю і яе ўплыў у Еўропе. Напалеон III меў намер перашкодзіць ажыццяўлен-ню планаў Прусіі і з дапамогай пера-можнай вайны ўмацаваць рэжым Другой імперыі, які знаходзіўся ў глыбокім кры-зісе. Падставай да вайны стаў канфлікт з-за кандыдатуры прускага прынца Го-генцолерна (сваяка прус. караля Віль-гельма I) на ісп. трон. 13.7.1870 О.Э Л.Бісмарк справакаваў публікацыю зняважлівай для франц. ўрада т.зв. Эм-скай дэпешы 1870, якая свядома скажала змест перагавораў франц. пасла з прус. каралём. 19.7.1870 Францыя аб’явіла вайну Прусіі. Дыпламатыя Бісмарка здолела забяспечыць выгадны для Пру-сіі нейтралітэт Аўстра-Венгрыі, Вялі-кабрытаніі, Італіі і Расіі. Францыя апы-нулася ў дыпламат. ізаляцыі, без саюз-нікаў. Супраць франц. арміі (каля 500 тыс. чал., у т.л. дзеючая Рэйнская ар-мія) Прусія пры падтрымцы інш. герм. дзяржаў мабілізавала больш за 1 млн. чал. У жн. пруская армія пад агульным кіраўніптвам V .К.Б.Мольтке Старэйша-га атрымала шэраг перамог над франц. войскамі. Пасля паражэння 4—6.8.1870 у пагранічных бітвах 170-тысячная франц. армія маршала Базена была бла-кіравана ў крэпасці Мец (27.10.1870 ка-пітулявала). 1—2.9.1870 у бітве пры Се-дане герм. войскі разбілі 3-Ю армію маршала Мак-Магона і ўзялі яе ў палон разам з Напалеонам III. Ваен. катастро-фа Францыі стала штуршком да паў-стання 4.9.1870 у Парыжы, у выніку якога ліквідавана імперыя і ўстаноўлена рэспубліка на чале з Часовым урадам. Пасля гэтага вайна для Прусіі з абарон-чай перарасла ў захопніцкую, а для Францыі набыла нац.-абарончы -харак-тар. Было акупіравана больш за 1/3 франц. тэр. з насельніцтвам больш за 10 млн. чал., акружаны Парыж. 18.1.1871 была абвешчана Германская імперыя. У Францыі разгарнуўся пар-
Франке 455
тыз. pyx, у Парыжы створаны батальё-ны Нац. гвардыі, у правінцыі сфарміра-вана 600-тысячная армія добраахвотні-каў. Аднак урад сабатаваў гатоўнасць народа да актыўнай абароны і 28.1.1871 капітуляваў перад Прусіяй, падпісаўшы з ёю перамір’е. Пры акгыўнай пад-трымцы герм. войск была ліквідавана Парыжская камуна 1871. Ф.-п.в. скон-чылася падпісаннем Франкфурцкага мі-ру 1871.
Літ:. Шнеерсон Л.М. Франко-прус-ская война н Россня: йз нсторнм рус.-прус. н рус.-фр. отношеннй в 1867—1871 гг. Мн., 1976; Оболенская С.В. Франко-прус-ская война я обідественное шенне Герма-ннн н Росснн. М., 1977; йсторня войн. Рос-тов н/Д; М., 1997. Т. 2. С. 468—476; Н е н a -х о в Ю.Ю. Железом н кровью: Войны Гер-маннн XIX в. Мн.; М., 2002.
Ю.В.Бажэнаў, Ю.В.Юшкевіч.
ФРАНКА-ЧЭХАСЛАВАЦКІ ДАГАВбР 1924 аб саюзе і сяброўстве. Падпісаны ў Парыжы 25 студз. прэм’-ер-міністрам Францыі Р.Пуанкарэ і мі-ністрам замежных спраў Чэхаславакіі Э.Бенешам. Дагавор абавязваў урады абедзвюх дзяржаў «дамаўляцца аб ме-рах, якія будуць неабходныя для забес-пячэння сваіх агульных інтарэсаў у вы-падку, калі б такім паіражала небяспе-ка» (магчымыя парушэнні Сен-Жэрмен-
скага мірнага дагавора 1919, спробы аднаўлення манархіі Габсбургаў у Вен-грыі і Гогенцолернаў у Германіі і інш.), паведамляць адзін аднаму аб заключа-ных імі раней паліт. пагадненнях аднос-на Цэнтр. Еўропы і раіцца аб заклю-чэнні новых пагадненняў. Ф.-ч.д. 1924 дапоўнены падпісаным 16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) франка-чэхасла-вацкім пактам аб узаемных гарантыях (адзін з Лакарнскіх дагавораў 1925): бакі абавязваліся аказваць узаемна неад-кладную дапамогу і падтрымку, калі Германія несправакавана, ўзбр. умя-шаннем парушыць свае абавязацельс-твы па захаванні міру. Падпісанне Францыяй Мюнхенскага пагаднення 1938 супярэчыла яе саюзным дагаворам 1924 і 1925 з Чэхаславакіяй, якія т.ч. спынілі дзеянне.
ФРАНКЕ, майстар Франке (Meister Franke), нямецкі жывапісец 15 ст.; прадстаўнік «мяккага стылю». За-знаў уплыў франка-бургундскай кніжнай,
Франке Ганенне св. Варвары. Створка алтара св. Варвары.
ФРАНКА-ПРУСКАЯ ВАЙНА 1870—1871 гг.
Маштаб 1: 4 000 000
50?—
Дзьеп
. 4° на ўсх. ад Грынвіча3 Яамюр
°Дуз
франкф:
Сент-Ібер ,4ji
-Нуаель
HI ■
Сен-Кант,
Рэтэль.
Суасон
ЭЮЙМС
'ЛСРУЭ-
Бернэ
Эўро
Шалон/кп
Аржантан
Р ЬЧ^Пфальцбург,
>АС^Р »
Алансо^р,
інтэнбло,
Шартр
Шамоі
Нё-Брызак
Кульм
’ЛЕАН
Асер
Шафгаўзен^
Шалендрэ
Везф
Манбар
Вілеі
Сальб/:
Кламсі
Дыжон
Вёрзі
Безансон
Бурж’
Невер
Шаны
Фрыбур
Шатару ■
Шалон-сюр-Сон
■68.70 X
1 Верпп'.
Люневіль
12 8 70
угБюшы РУАН
Бір^енфельд 7 ыр V В
аннМЕЦ
18.1070 Шатадзён
'4а Бавар^' фбрукен дн/о'
Вілер- л>——.
■Брэтанэ 28 11 70
'рслаўггіарн
<МШТАТ
Г Е V А-
оСанс
-ла-Раланд 4/1-70 \Л_______
Камбрэ ^арыенбург^
*' • Ландррсі 1 ° /’ 7
ІЛюксёй -‘^МЮЛУЗ .
Кобленцо С? 1
гфяйбўрг '^^
ІАРЫЖ
^кулам е"- ^ Сезан
48»----_ 3
ЛЕ-МАН.
Жуэнвіль о \ ^J тт Нёшаг
Z -л 'Этагі .о Эпіналь- <
КАДЬМАР
Ма(7^3ў. ' Лр-Л'-,..
; Цюрыхо
A Р Ы Я
Ц
БЕРН
Абвяшчэнне Трэцяй рэспублікі 4.9.1870 г. Утварэнне ўрада Нацыянальнай абароны
^ Парыжская камуна 18.3-28.5.1871 г.
Q2 5 1871 Заключэнне мірнага дагавору паміж Францыяй і Германіяй у Франкфурце
ГА>®
! Анфлёр
Напрамкі дзеянняў войск:
Раёны сканцэнтравання войск:
EZZ) германскіх
;~~~j французскіх
(^23 армій Нацыянальнай абароны
- Лінія абароны французскіх войск Аб'яўленне Францыяй вайны Прусіі
■<—■ +— германскіх
■•— *— французскіх
<— -•— армій Нацыянальнай абароны ■ J Блакада, аблога горада
7 9-8.11 70 Даты аблогі, узяцця горада
Ф Крэпасць
Капітуляцыя французскіх войск:
пры Седане
у крэпасці Мец
Тэрыторыя, акупіраваная германскімі войскамі
Тэрыторыя, якая адыйшла да Германіі ў выніку вайны
Мяжа Паўночна-Германскага Саюза
На карце лічбамі пазначаны:
1 к. герц. Ольдэнбург
2 княж. Гогенцолерн
456 франкі
мініяцюры. Каля 1410—25 працаваў у г. Гамбург (Германія). Яго творам уласці-вы залатыя фоны, плоскаснасць кампа-зіцыі, умоўныя прапорцыі фігур у спа-лучэнні з імкненнем да інтымнай, быт. трактоўкі рэліг. сюжэтаў (алтар св. Фа-мы, алтар св. Варвары).
ФРАНКІ (лац. Franci, ням. Franken), група зах.-герм. плямён (хамавы, брук-геры, сугамбры, усібеты і інш.), аб’яд-наных у племянны саюз, які ўпершыню згадваецца ў сярэдзіне 3 ст. Падзяляліся на 2 групы. Ядро адной з іх — салічас-кія (прыморскія) Ф., якія спачатку жы-лі на р. Эйсел, а да сярэдзіны 4 ст. рас-сяліліся ў нізоўях Рэйна да Шэльды (вобл. Таксандрыя). 2-я група — рыпу-арскія (берагавыя) Ф., што жылі на бе-рагах Рэйна да Майна. Салічаскія Ф. ў сярэдзіне 4 ст. разбіты рымлянамі, але пакінуты ў Таксандрыі на правах федэ-ратаў; у 451 удзельнічалі ў Каталаунскай бітве супраць гунаў (гл. Каталаунскія палі). Да пач. 5 ст. салічаскія Ф. авало-далі Галіяй да Сомы і ўтварылі Фран-кскую дзяржаву (канец 5 — сярэдзіна 9 ст.). Ф. з міжрэчча Мааса і Луары сталі адным з кампанентаў паўн.-франц. і ва-лонскай народнасцей, а Ф. на Пд ад Луары — паўд.-франц. (правансальс-кай) народнасці. Ф., што жылі па ся-рэднім цячэнні Рэйна і ў бас. Мааса, склалі аснову абл. групы франконцаў (гл. Франконія), а Ф. з бас. ніжняга Рэйна адыгралі значную ролю ў этнаге-незе галандцаў, фламандцаў.
Літ.: Гл. пры арт. Франкская дзяржава.
ФРАНКЛІН (Franklin) Бенджамін (17.1.1706, г. Бостан, ЗША — 17.4.1790), паўночнаамерыканскі асвет-нік, дзярж. дзеяч, вучоны, пісьменнік: адзін з заснавальнікаў дзяржавы ЗША. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1789). 3 1729 выдаваў у г. Філадэльфія «Pensylvania Gazette») («Пенсільванскую газету»), а ў 1732—57 і альманах. Засна-ваў у Філадэльфіі першую ў паўн.-амер. калоніях Англіі публічную б-ку (1731), Пенсільванскі ун-т (1740), Амер. філас. т-ва (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. 3 1746 вёў эксперымен-ты з атм. элекгрычнасцю, у 1752 прапа-наваў маланкаадвод. Сфармуляваў (pa-Heft за \.Сміта} прац. тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751—64 чл. палаты дэпутатаў Пенсіль-ваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757— 62) і інш. паўн.-амер. калоніяй (1764— 75) у Лондане. У час вайны за незалеж-насць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 чл. Кантынентальнага кангрэса, адзін з аў-іараў Дэкларацыі незалежнасці 1776, пасланнік ЗША у Парыжы (1776—85), спрыяў заключэнню амерыканска-фран-цузскага дагавора 1778 і Версальскага мірнага дагавора 1783. Адзін з распра-цоўшчыкаў Канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар літ. эсэ, сатырычных твораў, ме-муараў (ч. 1—4, 1771—90). П.А.Тупік.