• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФОТАЭЛЕКТРОННЫЯ ПРЫЛАДЫ, электравакуумныя ці паўправадніковыя прылады, якія пераўгвараюць энергію эл.-магн. вьшрамянення аптычнага дыяпа-зону ў электрычную, а таксама відарыс у нябачных (напр., інфрачырвоных) прамянях у бачны відарыс. Прынцып
    дзеяння заснаваны на ўнутр. ці знешнім фотаэфекце. Да Ф.п. адносяць перада-вальныя тэлевізійныя трубкі, узмацняль-нікі яркасці відарыса, фотарэзістары, фотаэлектронныя памнажальнікі, фота-элементы, электронна-аптычныя пера-ўтваральнікі.
    ФОТА^ЛЕКТРОНЫ, элекгроны, выбі-тыя з фотакатода квантамі эл.-магн. выпрамянення (фатонамі) пры знешнім фотаэфекце. Свабодныя носьбіты зара-ду (электроны і дзіркі), што ўзніклі пры ўнутраным фотаэфекце, наз. фотанось-бітамі.
    ФОТАЭЛЕКТРЫЧНЫ ЎЗМАЦНЯЛЬ-НІК, адзін з узмацняльнікаў пастаяннага току (напружання), дзеянне якога зас-навана на зменах эл. току ў ланцугу, ад-паведных зменам асветленасці святло-адчувальнага элемента (напр., фотаэле-мента, фотарэзістара) гэтага ланцуга.
    Ток у ланцугу святлоадчувальнага элемента залежыць ад яркасці крыніцы святла і ад плошчы асветленай паверхні. У адпаведнасці з гэтым Ф.ў. падзяляюць на 2 групы: да 1-й адносяць фотаэлектраналальныя, фотаэлектра-люмілесцэнтныя і фотаэлектрагазаразрадныя, якія выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў аўгаматыкі для рэгістрацыі і рэгулявання роз-ных працэсаў; да 2-й — фотаэлектрааптыч-ныя ўзмацняльнікі і фотагальванаметрычныя кампенсацыйныя ўзмацняльнікі як элементы дакладных вымяральных прылад.
    ФОТАЭЛЕКТРЫЧНЫЯ З’ЯВЫ, элек-трычныя з’явы, якія адбываюцца ў рэ-чыве пад дзеяннем эл.-магн. выпрамя-нення. Маюць месца, калі энергія па-глынутага рэчывам кванта эл.-магн. выпрамянення (фатона) затрачваецца на пераход электрона ў стан з большай энергіяй. Характар Ф.з. залежыць ад су-адносін паміж энергіяй фатонаў і харак-тэрнымі энергіямі рэчыва (энергіяй уз-буджэння атамаў і малекул, энергіяй іх іанізацыі, работай выхаду электронаў з цвёрдага цела і інш.).
    Да Ф.з. адносяцца: фотаэфект (знешні і ўнутраны), фотаправоднасць, фотадыэлек-трычная з’ява (змена дыэлектрычнай прані-кальнасці), фотавальтаічная з'ява (узнікненне ў паўправадніку эрс. абумоўленай прастора-вым раздзяленнем nap носьбігаў зараду, якія генерыруюцца эл.-магн. выпрамяненнем) і інш. На Ф.з. заснавана дзеянне фотаэлек-тронных прылад (фотарэзістары, фотадыёды, фотатранзістары, фотаэлементы, фотаэлек-тронныя памнажальнікі і інш.).
    Літ.: Рывкнн С.М. Фотоэлектрнческме явлення в полупроводннках. М., 1963; Аут Н., Генцов Д., Герман К. Фотоэлек-трнческне явлення: Пер. с нем. М., 1980.
    Р.М.Шахзевіч.
    ФОТАЭЛЕМЁНТ, фотаэлектронная прылада, у якой пры паглынанні ап-тычнага выпрамянення ўзнікае элек-трарухальная сіла (фотаэрс) ці эл. ток (фотаток).
    Адрозніваюць вакуумныя і газанапоўненыя Ф., дзеянне якіх заснавана на знешнім фота-эфекце, і паўправадніковыя — на ўнутр. фо-таэфекце. Увакуумных Ф. светлавы па-ток выклікае фотаэлектронную эмісію з па-верхні фотакатода, у выніку пры замыканні ланцуга Ф. ў ім узнікае фотаток, прапарцыя-
    ФРАГАНАР	449
    нальны светлавому патоку. Для г а з а н a -п о ў н е н ы х Ф. (у адрозненне ад вакуум-ных) характэрна нелінейная залежнасць фо-татоку ад інтэнсіўнасці святла. У п а ў п р a -в а д н і к о в ы х Ф. (на аснове селену. крэмнію, арсеніду галію і інш.) пры паглы-нанні аптычнага выпрамянення павялічваец-ца колькасць рухомых носьбітаў зараду — электронаў і дзірак, якія прасторава раздзяля-юцда эл. полем р-л-пераходу ці кантакту ме-тал-паўправаднік, што прыводзіць да ўзнік-нення фотаэрс. Выкарыстоўваюцца як пры-ёмнікі аптычнага выпрамянення (у т.л. бачнага святла) у аўтам. кангрольнай і вымяральнай апаратуры, у фота- і кінатэхніцы, факсіміль-най сувязі і інш.; паўправадніковыя Ф. — таксама для прамога пераўгварэння энергіі сонечнага выпрамянення ў элекгрычную (у сонечных батарэях, фотаэл. генератарах).
    Р.М.ПІахлевіч.
    ФОТАЭФЕКТ, змена энергіі электронаў рэчыва пры паглынанні эл.-магн. выпра-мянення (фатонаў). Адкрыў Г.Р.Герц (1887), тэарэтычна абгрунтаваў К.Эйн-штэйн (1905).
    Адрозніваюць Ф. знешні і ўнутраны. 3 н е ш н і Ф. — вылучэнне алектронаў рэ-чывам пры паглынанні фатонаў; у кандэнса-ваных асяроддзях наз. фотаэлектрон-най эмісіяй, у газах — ф о т a і а н і -з а ц ы я й. Законы Ф.: незалежнасць макс. кінетычнай энергіі вылучаных рэчывам элек-тронаў ад інтэнсіўнасці святла (колькасці фа-тонаў) і яе лінейная залежнасць ад частаты эл.-магн. ваганняў паглынутага выпрамянен-ня, існаванне гранічнай частаты, ніжэй за якую Ф. немагчымы, — тлумачацца на асно-ве гіпотэзы аб квантаванні энергіі эл.-магн. выпрамянення. Парогавая (гранічная) энергія для Ф. з металу знаходзіцца ў аптычным дыя-пазоне эл.-магн. хваль. У паўправадніках і дыэлектрыках дадаткова мае месца ў н у т -р а н ы Ф. — узнікненне (квазі)свабодных электронаў і/ці дзірак пры паглынанні фато-наў, што выклікае фотаправоднасць. Парога-вая энергія ўнутр. Ф. ў крышталях роўная шырыні забароненай энергет. шчыліны (зо-ны) паміж запоўненай электронамі валентнай зонай і свабоднай зонай праводнасці. На з’я-ве Ф. заснавана дзеянне фотаэлементаў, фо-таэлектронных памнажальнікаў, фотаэл. ге-нератараў, фотарэзістараў, фотадыёдаў, со-нечных элементаў і інш.
    Літ:. Фрндрнхов С.А, Мовннн С.М. Фнзнческне основы электронной тех-ннкн. М., 1982; Б елл Р.Л. Эмштеры с от-рнцательным электронным сродством: Пер. с англ. М., 1978; Васнльев А.Н.. Мн-хайлнн В.В. Введенне в спектроскопню твердого тела. М.. 1987. М.А.Паклонскі.
    ФОТАЯДЗЕРНЫЯ РЭАКЦЫІ ядзер-ны фотаэфект, пераўтварэнні атам-ных ядраў у выніку іх узаемадзеяння з гама-выпрамяненнем. Адбываюцца, ка-лі энергія гама-квантаў перавышае энергію сувязі прадукгаў рэакцыі ў яд-ры (парогавыя рэакцыі).
    Пры ўзаемадзеянні з ядром гама-квант рассейваецца (гл. Рассеянне мікрачасціц) або паглынаецца. Пры паглынанні гама-кванта дастаткова вялікай энергіі атамнае ядро вылу-чае 1 ці некалькі нуклонаў (найб. імаверна — нейгронаў) ці дзеліцца на асколкі (гл. Дзялен-не ядраў). Даследуюць Ф.р. з дапамогай анігі-ляцыйнага (гл. Анігіляцыя) і тармазнога вып-рамянення. Выкарыстоўваюць для даследа-ванняў структуры ядра, выцучэння элемент-нага саставу горных парод, сплаваў, сумесей і інш. I- С. Сацункевіч.
    ФОЎЛ (Foale) Майкл (н. 6.1.1957, Лоўф, Вялікабрытанія), касманаўт ЗША. Д-р навук у галіне фізікі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1982). 3 1983 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана (ЗША). 3 1987 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 24.3—2.4.1992 — на КК «Атлантыс», 9—17.4.1993 і 2— 11.2.1995 на КК «Дыскаверы», 15.5— 3.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбі-тальнай станцыі «Мір» (пасадка на КК «Атлантыс»), 20—28.12.1999 — на КК «Дыскаверы». У космасе правёў 178,99 сут. 5 медалёў НАСА «За касмічны па-лёт». У.С.Ларыёнаў.
    ФОХТ Аляксандр Багданавіч (28.9.1848, Масква — 23.8.1930), расійскі патолаг і тэрапеўт, адзін з заснавальнікаў экспе-рым. кардыялогіі і клініка-эксперым. кі-рунку ў паталогіі. Д-р медыцыны (1873), праф. (1880). Скончыў Маскоў-скі ун-т (1870), у якім працаваў у 1880—1911 і з 1917. 3 1891 арганізаваў і ўзначаліў Ін-т агульнай і эксперым. па-талогіі пры Маскоўскім ун-це. У 1912 заснаваў Ін-т агульнай паталогіі пры 2-й Градскай бальніцы (з 1930 кафедра па-талаг. фізіялогіі 2-га Маскоўскага мед. ін-та). Асн. працы па праблемах пата-логіі сэрца і сасудаў, мочавыдзяляльнай сістэмы, воднага абмену, эксперым. кардыялогіі, паталогіі эндакрыннай і лімфатычнай сістэм.
    Тв.: Патологня сердца. 3 нзд. М., 1920.
    Ж.АФраганар. Паца-лунак крадком. Ka-Heu 1780-х г.
    ФОЦІЙ (Photios; паміж 810 і 827, Кан-станцінопаль (цяпер Стамбул) — паміж 891 і 897], візантыйскі царкоўна-паліт. дзеяч, пісьменнік. Патрыярх Канстанці-нопаля ў 858—867 і 877—886. Прыхіль-нік цэнтралізаваных манархіі і царквы на чале з патрыярхам. У 867 выступіў сўпраць падпарадкавання візант. цар-квы папе рымскаму, што прывяло да канфлікту з папствам (гл. Падзел цэр-квау). Садзейнічаў пашырэнню ўплыву візант. царквы на слав. землі (у Балга-
    рыі, Маравіі, сербскіх княствах, Русі). У 886 скінугы імператарам Львом VI, па-мёр у ссылцы. Асн. праца «Мірыябіблі-ён», у якім даследаваў творчасць 280 ант. і ранневізант. пісьменнікаў са шматлікімі цытатамі з арыгіналаў (стра-чаныя, захаваліся толькі ў працы Ф.). Аўтар прац па філасофіі, багаслоўі, царк. праве. Яго пропаведзі за 860 і 866 маюць каштоўныя звесткі па гісторыі Русі 9 ст.
    ФОШ (Foch) Фердынанд (2.10.1851, г. Тарб, Францыя — 20.3.1929), француз-скі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1918), брыт. фельдмаршал (1919), мар-шал Полыпчы (1923). Чл. Франц. ака-дэміі (з 1918). Скончыў Вьппэйшую ва-ен. акадэмію (у 1895—1900 ад’юнкг, праф., у 1908—11 нач. акадэміі). У 1-ю сусв. вайну камандаваў дывізіяй, корпу-сам, арміяй, групай армій «Поўнач». У 1917 нач. Геніптаба, у 1918 галоўнака-мандуючы арміямі Антанты. Адыграў значную ролю ў перамозе саюзнікаў над кааліцыяй цэнтр. дзяржаў на чале з Германіяй. 3 1919 старшыня вышэйша-га савета Антанты. Ф. адзін з арганіза-тараў ваен. інтэрвенцыі супраць сав. Ра-сіі. Аўтар ваен.-тэарэт. работ, мемуараў.
    Літ. : G a q u ё r е C.F. Vie populaire du marechai Foch. Arras, 1955; G r a s s e t A. Foch ou la volonte de vaincre. Paris, 1964.
    ФРАГАНАР (Fragonard) Жан Анарэ (5.4.1732, г. Грас, Францыя — 22.8.1806), французскі мастак. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.Б.С.Шардэна, Ф.Бушэ, К.Ванлоо, у Французскай акадэміі ў Рыме (1756— 61). Працаваў у Парыжы, у 1789—94 за-хавальнік Нац. музея (Луўр). Прадаўжаў традыцыі мастацтва ракако. У творчасці дасягнуў асаблівай пачуццёвасці ў пера-дачы лірычных сцэн паўсядзённага жыцця, інтымных' чалавечых пачуццяў, паэзіі прыроды, міфалаг. і рэліг. кампа-
    15. Бел. Эн. Т. 16.
    450	ФРАГМЕНТ
    зіцый. Яго манера вылучаецца вытанча-най дэкаратыўнасцю каларыту, лёгкас-цю жывапіснай манеры, плаўнымі кам-пазіцыйнымі рытмамі: «Выйграны па-цалунак» (да 1761), «Жрэц Карэз ахвяруе сабой, каб выратаваць Калі-рою» (1765), «Свята ў Сен-Клу» (1775), «Фантан кахання» (да 1785), «Пацалу-нак крадком» (канец 1780-х г.). Шмат-лікім малюнкам і афортам Ф. ўласцівы тонкія святлоценявыя эфекты.
    Літ:. Золотов Ю.К. Фрагонар. М., 1959; Лнвшнц Н.А Ж.О.Фрагонар. [М., 1970).