• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    442 ФОТАДАКУМЕНТЫ
    Ф. вядома ў творах М.Баразны, В.Ганча-рэнкі, М.Жылінскага, У.Цярэнцьева.
    К.Я.Шэўніна.
    ФОТАДАКУМЁНТЫ, выяўленчыя да-кументы, якія ствараюцца пры дапамо-зе фатаграфічнай тэхнікі і фіксуюць рэ-чы, падзеі, з’явы рэчаіснасці ў выглядзе адлюстраванняў; від гіст. крыніц. Выяў-ленчыя ўласцівасці Ф. разглядаюць ад-начасова і як гіст. крыніцу, і як твор мастацтва, што пашырае магчымасці іх крыніцазнаўчага аналізу. Візуальная ін-фармацыя абавязкова патрабуе тэкста-вага суправаджэння, якое адыгрывае іс-тотную ролю пры крыніцазнаўчым ана-лізе. Ад якасці фотаздымка і суправа-джальнага тэксту залежыць ступень уяўлення пра іх паходжанне і змест. Без анатацый Ф. часта не можа быць выка-рыстаны як паўнацэнны гіст. дакумент. Адрозніваюць арыгіналы і копіі. Арыгі-налы атрымліваюць на святлоадчуваль-най плёнцы і інш. носьбітах у выніку аўтарскай здымкі: негатыў, .пазітыў на абарачальнай плёнцы, дыяпазітыў (слайд). Копіі Ф. атрымліваюць у выні-ку адна- ці шматразовага капіравання арыгінала: пазітыў і прамежкавы пазі-тыў, кантратып (дубль-негатыў). Пра-межкавы пазітыў — копія, вырабленая з негатыву на спец. плёнцы, для друка-вання кантратыпу. Кантратып вырабля-юць з прамежкавага пазітыва ці непас-рэдна з негатыва для друкавання Ф. Класіфікуюць Ф. паводле тэматыкі, партрэты і пейзажы — паводле аб'екта і месца здымкі. У архівах Ф. сістэматы-зуюць па відах: негатывы, пазітывы. фотаальбомы, дыяпазітывы (слайды). Унутры відаў негатывы і дыяпазітывы размяшчаюць па каляровасці, негаты-вы — па памерах. За адзінку захавання Ф. прымаюцца: негатыў, кантратып (дубль-негатыў), які паступіў у архіў на правах арыгінала; фотаальбом, які скла-даецца з групы пазітываў; дыяпазітыў (слайд). Багатая гісторыя бел. фатагра-фіі (верагодна, 1-е на Беларусі фота-атэлье С.А.Юркоўскага ў Віцебску ад-крыта ў 1867) дае добрыя мапымасці для творчага выкарыстання Ф. як гіст. крыніц. На Беларусі найб. сховішча Ф. — Беларускі дзяржаўны архіў кінафо-тадакументаў. Багатую фотатэку мае Бел. тэлеграфнае агенцтва, у тэматыч-ных раздзелах якой зберагаецца каля 60 тыс. чорна-белых і каляровых негаты-ваў і слайдаў.
    Літ.: Міхальчанка А Фотадакумен-ты БелТА як гістарычныя крыніцы // Бел. гіст. часоп. 2000. № 4. А.М.Міхальчанка.
    ФОТАДЫЁД (ад фота... + дыёд), паўпра-вадніковы дыёд з аднабаковай фотапра-яоднасцю, якая ўзнікае пры ўздзеянні на яго аптычнага выпрамянення. Дзеянне заснавана на паглынанні святла паблізу вобласці паўпраяаднікояага пераходу, у выніку чаго генерыруюцца новыя нось-біты зараду (электронна-дзірачныя па-ры).
    Адрозніваюць 2 рэжымы работы Ф.: ф о -тадыёдны (са знешняй крыніцай сілка-вання) івентыльны (без крыніцы сілка-вання). У фотадыёдным рэжыме пры падачы на паўправадніковы пераход неасветленага Ф. зваротнага напружання праз яго прахо-дзіць невял. цемнавы ток, а пры асвятленні ў Ф. ўзнікае фотаток, які ў шырокім дыяпазоне лінейна залежыць ад інтэнсіўнасці вьшрамя-нення. У вентыльным рэжыме пры асвятлен-ні Ф. на яго вывадах з’яўляецца эрс. Выка-рыстоўваецца ў оптаэлекгроніцы, аўтаматы-цы. выліч. і вымяральнай іэхніцы як фота-элемент — дая атрымання фотаэрс (вентыльны рэжым), а таксама для кіравання токам у эл. ланцугах (фотадыёдны рэжым).
    Р.М.Шахлевіч.
    Схема крэмніевага планарнага фотадыёда: I — крэмніевы крышталь л-тыпу; 2 — аміч-ныя кантакты; 3 — антыадбівальнае пакрыц-цё; 4 — дыфузная р-вобласць.
    ФОГАДЫНАМІЧНЫ ЭФЁКТ, пашко-джанне біял. сістэм у выніку фотасенсі-білізаяаных рэакцый з удзелам кіслароду. Пры Ф.э. фотасенсібілізавальнымі рэ-чывамі служаць пігменты і фарбавальні-кі. якія ёсць у біял. сістэме (напр., трыптафан, рыбафлавін) ці ўводзяцца ў яе (напр., псаралены, парфірыны, гіпе-рыцыны). Субстратамі акіслення з’яў-ляюцца розныя біял. малекулы, таму пашкоджанне структур і функцый пра-яўляецца на малекулярным, клетачным, арганізмавым узроўнях.
    Фэ. выклікаецца рэакцыямі, якія прахо-дзянь па свабоднарадыкальным механізме ў выніку пераносу электрона паміж узбуджанай малекулай фотасенсібілізавальнага рэчыва і біямалекулай (утвораны радыкал біямалекулы акісляецца кіслародам); рэакцыі, у якіх узбу-джанае фотасенсібілізавальнае рэчыва пера-дае энергію непасрэдна малекуле кіслароду з угварэннем электронна-ўзбуджанага сінглет-нага кіслароду. што акісляе біямалекулы. Ф.э. з’яўляецца прычынай некат. паталаг. змен у арганізме чалавека і жывёл (напр., парфірыі пры парушэннях парфірынавага абмену, эры-тэма пры пападанні на скуру фуракумары-наў). Выкарыстоўваецца ў фотатэрапіі пухлін-ных захворванняў (напр., фотадынамічная тэ-рапія раку лёгкіх. стрававальнага тракту, ма-чавога пузыра з выкарыстаннем парфірынаў і фталацыянінаў).
    На Беларусі даследаванні Ф.э. право-дяцца ў Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН.
    Літ.\ Конев С.В., Волотовскяй Н.Д. Фотобнологня. 2 нзд. Мн., 1979; Вла-д н м н р о в Ю.А н др. Свободные раднка-лы в жнвых снстемах. // Нтогн наукн н тех-нлкн. Бнофнзлка. М., 1991. Т. 29.
    А.В.Варабей.
    ФОТАЗДЫМКА, працэс атрымання ві-дарыса на фотаматэрыяле шляхам яго
    экспанавання з дапамогай фатаграфіч-нага апарата. Уключае: факусіроўку аб’ектыва; устаноўку значэнняў экспазі-цыйных параметраў — вытрымкі і дыя-фрагмы (уручную ці аўтам.); экспана-ванне фотаматэрыялу. У выніку Ф. ў святлоадчувальным слоі фотаматэрыялу ўтвараецца скрыты відарыс аб’екта. Пры далейшай хіміка-фатагр. апрацоўцы ат-рымліваюць бачны негатыўны ці пазі-тыўны відарыс.
    ФОТАКАМЕРА, тое, што фатаграфічны апарат.
    ФОТАКАІПРАВАННЕ, капіравальны працэс, заснаваны на метадах і сродках фатаграфіі. Бывае без змены і са зменай маштабу ўзноўленага відарыса.
    Праводзіцца па звычайнай фатагр. тэхна-логіі (для атрымання высакаякасных фотако-пій з тонавых і каляровых арыгіналаў і выра-бу афсетных друкарскіх форм), а таксама са спрошчаным тэхнал. цыклам (для атрымання фотакопій тэкстаў, табліц, чарцяжоў і інш. з 1- і 2-баковых непразрыстых арыгіналаў) — тэхн. Ф. Для Ф. выкарыстоўваюць фатагра-фічныя і фотакапіравальныя апараты, капіра-вальныя станкі і інш. (гл. Капіраяальна-раз-мнажальная тэхніка). Разнавіднасць Ф. — мікрафільмаяанне. Замяняецца больш даска-налымі спосабамі сяятлокапіравання.
    ФОТАЛІТАГРАФІЯ (ад фота... + лі-таграфія), 1) спосаб літаграфіі, пры якім друкарскія формы для плоскага друку вырабляюцца на паверхні літа-графскага каменю, метал. або інш. плас-ціны з дапамогай фотакапіравання', так-сама адбітак, атрыманы ад такой фор-мы. 2) У планарнай тэхналогіі — спосаб угварэння на паверхні паўправаднікова-га крышталя (падложкі) маскі з «вокна-мі» пэўнай формы і памераў для далей-шага фарміравання элементаў інтэг-ральных схем і інш. электронных пры-лад. Ажыццяўляецца фотакапіраваннем відарыса маскі на слой фотарэзіста (покрыўны крынгталь), які пасля алпа-
    Да арт Фотамантаж В. Ш а х л е в і ч. 3 серыі «Рэха маўчання». 1996.
    ФОТАМАСТАЦТВА 443
    веднай хім. апрацоўкі (ускрыцця «вок-наў») становіцца такой маскай.
    ФОТАЛЮМІНЕСЦ^НЦЫЯ, від люмі-несцэнцыі, узбуджанай аптычным вьш-рамяненнем. Вылучаецца пасля закан-чэння выкліканых святлом працэсаў рэ-лаксацыі і ўстанаўлення квазіраўнавагі.
    Звычайна даўжыня выпрамененай хвалі большая за даўжыню хвалі ўзбуцжальнага свят-ла (правіла Стокса). Адаосіны колькасці вып-рамененых квантаў да колькасш паглынутых Ф. (квантавы выхад) вызначаюцца Вавілава законам. Для крышталефасфораў характэрна нелінейная залежнасць Ф. ад інтэнсіўнасці ўзбуджэння. Ф. выкарыстоўваецца ў люмі-несцэнтных лямпах, для люмінесцэнтных аналізу, дэфектаскапіі і інш.
    Да арт. Фотамастацтва Г.Ф.Надар. Сара Бернар. I860.
    Да арт. Фотамастацтва Л.Л і с і ц к і. Кан-струкцыя. 1924.
    ФОТАМАНТАЖ, стварэнне твора фо-тамастацтва з фотаздымкаў і іх фраг-ментаў, часам дапоўненага графічнымі і інш. элементамі. Мэта Ф. — сінтэз вы-яў, якія першапачаткова не мелі паміж сабой нічога агульнага і набылі значэн-не толькі ў сукупнасці. Існуюць тэхнікі Ф.: пазітыўны мантаж або фотакалаж (дэталі асобных фота-здымкаў склейваюць ў новую выяву); светлавы мантаж (пэўныя ма-тывы або дэталі змяняюцца з дапамогай фотахім. ці лабараторна-тэхн. метадаў); сэндвіч-метад (некалькі плёнак накладваюцца адна на адну). У мастац-тве 20 ст. Ф. выкарыстоўваўся дадаіста-мі (Р. Гаўсман, Х.Хох, Р.Гюльзенбек), для маст. афармлення вокладак кніг і плакатаў (Г.Грош, А.Жытомірскі, Л.Мо-хай-Надзь, А.Ньюман, А.Родчанка, В.Фостэль, Дж.Гартфілд, К.Штэк). На Беларусі Ф. выкарыстоўвалі ў творах 1990-х г. В.Шахлевіч, Г.Маскалёва, У.Цэслер, С.Войчанка, А.Шалюта, у афармленні кніг — М.Баразна, А.Кітаева.
    К.Я.Шэўніна.
    ФОТАМАСТАЦТВА від сучаснага вы-яўл. мастацтва. Уключае маст. фатагра-фію, фотаграфіку, фотамантаж, фота-гравюру і інш. Валодае многімі выраз-нымі сродкамі жывапісу і графікі, а так-сама спецыфічнымі: святло (градацыі святлаценю), аптычныя сродкі (карот-ка- і даўгафокусныя аб’екгывы), лічба-вы фотаапарат, камп’ютэрная графіка і інш. Творы Ф. выкарыстоўваюцца як дадатковы ці зыходны матэрыял у інш. відах мастантва, а таксама ў плакаце, кніжнай і часопіснай графіцы, рэкламе.
    Першым фатаграфічным дакументам лі-чаць здымак Н.Ньепса «Від з майго рабочага пакоя на Шалонсюр-Саон» (1826). 3 таго ча-су Ф. развіваецца як «мастацгва спыненага моманту». Напачатку фатаграфія развівалася пад уплывам кірункаў у выяўл. мастацтве, якія прьпрымліваліся дакумент. адлюстраван-ня рэчаіснасці (пераважна партрэты). Таму фатографы запазычвалі і прыёмы партрэтнага жывапісу. Э.Баярд, Э.Корж, Г.Ф.Надар, К.Сільві (Францыя), Дж.М.Камеран (Вялі-кабрьгганія). 3 удасканальваннем фотатэхнікі акрэсліваліся новыя шляхі ў развіцці фатагра-фіі. Фатоірафы, якіх не задавальняла простае капіраванне прыроды, імкнуліся падкрэсліць яе прыгажосць праз унутр. дынамізм, маст. пераасэнсаванне; здымак набываў самаст. эс-тэг. сэнс. У пач. 20 ст. Ф. развівалася пад уп-лывам стылю мадэрн: Я.Булгак (Беларусь, Лігва, Польшча), М.Напельбаўм (Расія), Ё.Судэк (Чэхія). У галіне Ф. працавалі еўрап. графікі і жывапісцы АМ.Муха, П.Пікасо, Ц.Ульрыхс, Г.Цыле, Л.Лісіцкі. Сувязь фата-графіі з традыц. выяўл. мастацтвамі выявілася ў пераасэнсаванні маст. традыцый жывапісу і графікі. Адзін з заснавальнікаў сучаснага Ф. — АСтыгліц (ЗША); яго развіццю са-дзейнічалі сав. авангард і еўрап. мадэрнізм. Як від мастацтва Ф. сфарміравалася ў 1920-я г. У Ф. адбыўся рэв. ўздым, абумоўлены вы-карыстаннем вопыгу кінематаграфістаў, оп-тыкі і новых канструкцыйных асаблівасцей фотакамеры. Сярод вядучых фотамастакоў: М.Рэй (ЗША), МАльперт, Д.Дэмуцкі, Б.Ігна-товіч, Г.Клуцыс, АРодчанка (Расія), АЗандэр, Л.Мохай-Надзь, АШтанкоўскі (Германія). Ф. 1930—50-х г. уласціва імкненне да алюстра-