Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
лю ў Венецыі, прэмія «Оскар» 1953), «Усход месяца» (1957), «Восень чэенаў» (1964), «Сем жанчын» (1966) і інш. Здымаў і дакумент. фільмы. Пра яго зняты фільм «Пастаўлена Джонам Фор-дам» (1971).
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Мічыган-скі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў у ВМФ (удзельнік 2-й сусв. вайны на Ціхім ак.), потым зай-маўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл. «Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў па-літ. курс папярэдняй адміністрацыі, у т.л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім у крас. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.: Амернканскне презнденты: 41 нст. портрет от Джорджа Вашмнгтона до Бнлла Клннтона: Пер. с нем. Ростов н/Д; М., 1997. С. 507—511.
«ФОРД» (Ford), сям’я аўтамабіляў кар-парацыі «Форд мотар» і яе філіялаў у розных краінах. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1896 (масавы выпуск з 1903). Пярэднепрывадныя (некаторыя мадэлі задне- ці поўнапрывадныя), ма-юць бензінавы рухавік магутнасцю ад 44 да 160 кВт, 2- ці 4-дзверны 2—6-мес-ны кузаў седан, хэтчбэк. купэ або уні-версал. Найб. скорасць да 220 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэн-ня выпускаюцца з 1912, маюць поўную масу да 26 т, бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 37 да 342 кВт.
2
Сям’я аўтамабіляў «Форд»: 1 — легкавы аўта-мабіль мадэлі «Контур»; 2 — універсал мадэлі «Эскорт-Ван».
438 форд
«ФОРД МОТАР» («Ford Motor»), буй-ная аўгамабільная карпарацыя ў ЗША (г. Дэтройт). Засн. Г.Фордам у 1903. Вы-гтускае легкавыя аўтамабілі марак «Форд», «Лінкальн», «Меркурый» і інш. Mae 75 філіялаў у ЗША. 3 яе канвеераў зыходзіць кожны трэці легкавы аўтама-біль у краіне. Кампанія размешчана ў Дэтройце і прыгарадах на тэр. 450 га. У вьпв-сці заняты 359 тыс. чалавек (на канец 1980-х г.). Чысты прыбытак кар-парацыі на гэты перыяд склаў 5,3 млрд. долараў. Свае аддзяленні карпарацыя мае ў Еўропе. Азіі, Паўн. і Паўд. Аме-рыцы, Аўстраліі. Прымае ўдзел у аўта-маб. вытв-сці Аргенціны, Бразіліі, Ма-лайзіі, Тайваня, Турцыі.
ФОР-ДЭ-ФРАНС (Fort-de-France), го-рад, адм. цэнтр франц. заморскага дэ-партамента Марцініка. Засн. ў 1672. Ка-ля 100 тыс. ж. (2001). Порт у Карыбскім м. (вываз садавіны, цукру, рому). Прам-сць: цукр., вытв-сць рому і кан-серваванай садавіны. Універсітэцкі цэнтр Антыльскіх а-воў і Гвіяны. Б-ка. Музеі.
ФбРЗАЦ (ням. Vorsatz), звычайна складзены папалам ліст паперы, які змяшчаецца паміж пераплётнай нак-рыўкай і блокам кнігі. Унутр. ліст Ф. прыклейваюць да крайняга сшытка кніжнага блока, а знешні — да ўнутр. боку пераплётнай накрыўкі. Па афар-мленні Ф. бываюць простыя, тэматыч-ныя (рысунак Ф. адлюстроўвае тэматы-ку кнігі) і дэкар.-арнаментальныя.
ФОРМА (лац. forma форма, від, воб-раз), гл. ў арт. Змест і форма.
фбРМАў скульптуры, пластыч-ны адбітак са скульпт. арыгінала, пры-значаны для адліўкі копій. Вырабляецца шляхам фармоўкі, звычайна з гіпсу, і складаецца з некалькіх частак, якія шчыльна злучаюцца і ахопліваюцца раздымным кажухом («ракавінай»), Чарнавая Ф. найпрайсцейшая па-водле канструкцыі і тэхнікі вырабу, дае адну копію (разбураецца ў працэсе ад-ліўкі); кавалкавая Ф. складаецца з некалькіх частак, дазваляе вырабляць мноства копій. Найб. дасканалая к л е -я в а я Ф., якую вырабляюць з жэлаці-навай масы.
ФОРМА ў матэматыцы, мнага-склад ад некалькіх (т) пераменных, усе члены якога маюць адну і тую ж сту-пень (ступень аднасклада х^ў...^ — лік п = a + b + ... + с). У залежнасці ад лі-ку т пераменных адрозніваюць Ф. бі-нарную (т = 2), тэрнарную (« = 3) і інш., а ў залежнасці ад ступені п іх чле-наў —лінейную форму (п = 1), квадра-тычную (п = 2), кубічную (л = 3) і інш. Ф., напр., ху + 2ў + ^ — тэрнарная квадратычная Ф. Тэрмін «Ф.» выкарыс-тоўваецца ў алг. геаметрыі, дыферэнцы-яльных ураўненнях і інш.
ФОРМА ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ ў канстытуцыйным праве, спосаб тэрытарыяльнай арганізацыі дзяржавы або дзяржаў, якія ствараюць саюз. Адрозніваюць 2 асноўныя Ф.дз.л.: федэрацыя і унітарная дзяржава. У да-чыненні да краін з шматнацыянальным складам насельніцтва часам ужываецца тэрмін «форма нацыянальна-дзяржаў-нага ладу».
ФОРМА МУЗЫЧНАЯ, 1) комплекс выразных сродкаў муз. твора, якія ажыццяўляюць пэўны маст. сэнс і вало-даюць змястоўнай канцэпцыяй музыкі як віду мастацтва. Ствараецца на аснове заканамернасцей акордыкі, гармоніі, ме-лодыкі, лада, метра, рытму, тэмбру, фактуры і інш. 2) Гіст. тыпізаваная кампазіцыя; акрэслены кампазіцыйны план муз. твора, які склаўся ў сувязі з муз. жанрамі: вальс, ронда, фуга і інш. 3) Індывідуальная гукавая кампазіцыя муз. твора (тыповая або унікальная). 4) Паводле БАсаф’ева, устойлівая, тыпіза-ваная структура, будова муз. твора роз-нага маштабу. У паняцці «Ф.м.» адлюс-траваны крышталічны і працэсуальны бакі муз. твора, што дазваляюць успры-маць Ф.м. як часавы працэс і як вынік. Працэс формаўтварэння — пераход муз. развіцця ў новую якасць — муз. кампазіцыю. Гістарычна суадносіцца з паняццямі «змест», «муз. матэрыял», «жанр», «стыль». Ф.м. класіфікуюцца па-водле прынцыпаў: струкгурнага (простыя, складаныя, 2-, 3- ці шматчасткавыя), жан-равага (вакальныя, інстр., звязаныя са словам, сцэнай, танцам), стылявога (фор-мы сярэдневякоўя, Адраджэння, барока, класіцызму, рамантызму, 20 ст.), тыпу арганізацыі (поліфанічныя, гамафон-ныя), тэхнікі кампазіцыі (дадэкафон-ныя, серыяльныя, алеатарычныя) і інш. 5) Навук. і вучэбная муз.-тэарэт. дыс-цыпліна, якая вывучае пытанні муз. формаўтварэння.
Літ.: П р а у т Э. Музыкальная форма: Пер. с англ. М., 1907; Рнман Г. Снстема-тнческое ученне о модуляцнн как основа уче-нпя о музыкальных формах: Пер. с нем. М., 1929; С п о оо б н н Я.В. Музыкальная фор-ма. 7 нзд. М., 1984; Цуккерман В.А. Аналнз музыкальных пронзведенмй: Обшне прннцнпы развнтня н формообразовання в музыке: Простые формы. М., 1980; Яго ж. Аналнз музыкальных пронзведенпй: Слож-ные формы. М., 1984; Я г о ж. Аналмз му-зыкальных пронзведеннй: Рондо в его нст. развнтнн. Ч. 1—2. М., 1988—90; Заде-р а ц к н й В. Музыкальная форма. Вып. 1. М., 1995; Кюрегян Т. Форма в музыке XVII—XX вв. М., 1998; Ручьевская Е. Класснческая музыкальная форма. СПб., 1998; Холопова В. Формы музыкальных пронзведеннй. СПб., 1999. К.М.Дулава.
ФОРМА СЛОВА. марфалагічная разна-віднасць слова, якая мае пэўны ком-плекс грамат. значэнняў, выражаных стандартнымі фармальнымі паказчыка-мі. Напр., у бел. мове слова «рака» мае формы «ракі», «рацэ», «ракою», «рэка-мі» і інш., у якіх розныя грамат. зна-чэнні склону і ліку выражаюцца пры дапамозе пэўных канчаткаў. Сістэма
ўсіх форм канкрэтнага слова ўтварае яго парадыгму. Тэрмін «Ф.с.» ўжываец-ца ў адносінах да асобнага канкрэтнага слова (у гэтым выпадку выкарыстоўва-юць тэрмін «словаформа») і да цэлай групы слоў пэўнай грамат. разнавіднас-ці (напр., формы 2-й асобы адз. л. дзея-слова). Асн. крытэрыі аднясення роз-ных форм да аднаго слова; захаванне ў іх аднолькавага лексічнага значэння, рэгулярнасць утварэння дадзеных форм у канкрэтнай мове. Ф.с. бываюць про-стыя (сінтэтычныя), якія ўтвараюцца пры дапамозе марфем, і складаныя (аналітычныя), у якіх грамат. значэнне выражаецца шляхам спалучэння знамя-нальнага і службовага слова.
Літ.: Внноградов В.В. О формах слова // Внноградов В.В. Мсследовання по русской грамматнке. М., 1975; Касевнч В.Б. Элементы обіцей лннгвнстнкл. М., 1977; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
У.Б.Журавель.
ФОРМАЎТВАРЭННЕ ў м о в a -знаўстве, 1) утварэнне розных гра-мат. форм аднаго і таго ж слова. Напр., утварэнне ў бел. мове форм асобы, ліку, часу дзеясловаў, склонавых форм на-зоўнікаў і інш. У гэтым выпадку паняц-це Ф. супадае са словазмяненнем і про-ціпастаўляецца словаўтварэнню. 2) Ўт-варэнне суадносных грамат. форм роз-ных слоў, якія выражаюць несінтакс. грамат. значэнні (не абумоўленыя гра-мат. значэннямі інш. слоў у тэксце). Напр., утварэнне ў бел. мове трываль-ных пар дзеясловаў. Такая тракгоўка Ф. пашырае яго межы, уключае выпад-кі пераходныя паміж Ф. і словаўтварэн-нем.
Літ.'. Залнзняк АА. Русское нменное словонзмененне. М., 1967; Жнрмун-с к н й В.М. О гранвдах слова // Жмрмун-скнй В.М. Обшее н германское языкознанне. Л., 1976; Бондарко АВ. Теорня морфо-логнческнх категорнй. Л., 1976. У.Б.Журавель.
ФОРМАЎТВАРЭННЕ ў б і я л о г і і, тое, што морфагенез.
ФбРМНЫЯ ПРАЦбСЫ тэхналагіч-ныя аперацыі вырабу друкарскіх форм.
У залежнасці ад віду форм і тэхн. сродкаў іх вырабу адрозніваюць Ф.п.: наборна-адліўныя — адліўка шрыфтавых радкоў, фарміраванне з іх друкарскай формы высока-га друку, стэрэатыпныя — цісненне з арыгінальных форм высокага друку матрыц і выраб з іх стэрэатыпаў (адліўкай. гальвана-пластыкай, прасаваннем); фотахіміч-н ы я — капіраванне тэкставай і выяўл. ін-фармацыі з фотаформ на формную пласціну або прамежкавы матэрыял з наступнай апра-цоўкай (хім. траўленнем, спец. растворам); электрафатаграфічныя — выраб друкарскіх форм плоскага афсетнага друку электрафатаграфаваннем арыгінала-макета на формную пласціну, пакрытую алектрафата-графічным слоем (гл. Электрафатаграфія). У наш час часцей выкарыстоўваюць Ф.п. з па-элементным запісам інфармацыі непасрэдна на формныя пласціны (або цыліндры глыбо-кага і флексаграфскага друку) з выкарыстан-нем электроннай паэлементнай разгорткі ін-фармацыі арыгінала і фарміравання друка-вальных элементаў электронна-мех. гравіра-ваннем або лазерным уздзеяннем.
З’яўленне Ф.п. адносяць да 9 ст. (ручное гравіраванне форм высокага друку на драўля-ных дошках, гл. Дрэварыт), з 15 ст. — граві-раванне форм глыбокага друку на медных пласцінах, з 16 ст. — хім. траўленне паглыб-ленняў на формных метал. пласцінах, з 1860-х г. — выкарыстанне фатагр. працэсаў (фота-капіравання).
Літ:. Технологмя нзготовлення печатных форм. М., 1990; Полянскнй Н.Н. Осно-вы полнграфнческого пронзводсгва. 2 нзд. М., 1991. У.М.Сацута.