Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Х.У.Флоры
ну (з Э.Б.Чэйнам) і выкарыстаў яго (1940) для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія 1945 (з А.Флемін-гам і Чэйнам). В.Ф.Ермакоў.
ФЛОРЭС (Flores), востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў, у Інданезіі. Пл. 15,5 тыс. км2. Горы са шматлікімі вул-канамі (Леватобі і інш.), выш. да 2400 м; уздоўж паўн. ўзбярэжжа — узгорыс-тыя раўніны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў 1000—1400 мм за год, засушлівы сезон з крас. да лістапа-да. Вырошчваюць рыс, кукурузу, ты-тунь, сою. арахіс, какосы. Жьівёлага-доўля. Рыбалоўства. Асн. гарады — Эн-дэ, Рутэнг. Назву «Ф.» далі партуг. ма-раплаўцы з-за багацця флоры вострава (вечназялёныя і лістападныя мусонныя лясы, саванны).
ФЛОТ (франц. flotte), сукупнасць суд-наў пэўнага прызначэння (трансп., пра-мысл., ВМФ і інш.), тыпу энергет. уста-новак і тэхн. аснашчэння (атамны, ды-зельны, паравы, ветразевы, вёславы), месца дыслакацыі (Балтыйскі, Ціхаакі-янскі і інш.); таксама аператыўна-стра-тэгічнае аб’яднанне ў BMC дзяржаў для вядзення аперацый на акіянскім (мар-скім) тэатры ваен. дзеянняў. Складаец-ца з розных родаў сіл: падводных лодак, надводных караблёў, марскіх авіяцыі, пяхоты і інш. Узначальвае Ф. камандую-чы, мае штаб, органы кіравання, служ-бы тылу, сувязі, узбраення і інш. Тэр-мін ужываецца таксама ў дачыненні да авіяцыі або авіяц. аб’яднанняў (напр., грамадзянскі паветраны Ф., аэрафлот і інш).
ФЛУАРЭСЦ^НЦЫЯ (ад назвы мінера-лу флюарыт), кароткачасовая люмінес-цэнцыя. Час затухання не перавышае 10'8 с пасля спынення ўзбуджэння. Узні-кае ў выніку спантанных пераходаў уз-буджаных атамаў (малекул) у нармаль-ны стан. Апісаў і даследаваў Дж.Г. Стокс.
ФЛЮАРЫТ 431
Спектры Ф., яе палярызацыя і кінетыка звязаны са структурай і сіметрыяй малекул. характарам іх узаемадзеяння, залежаць ад канцэнтрацыі раствораў, віду ўзбуджэння і інш. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні струкгуры крышталёў і эксітонных працэсаў у іх, энергет. узроўняў малекул, іх структуры і ўзаемадзеянняў і інш. Гл. таксама Люмінес-цэнтны аналіз.
ФДУКТУАЦЫІ (ад лац. fluctuacio ва-ганне), выпадковыя адхіленні фіз. велі-чынь ад іх сярэдніх значэнняў. Абумоў-лены дыскрэтнасцю матэрыі (напр., атамнай структурай рэчыва, квантавай структурай выпрамянення) і цеплавым рухам часціц. Характэрныя для любых велічынь, залежных ад выпадковых факгараў. Мера Ф. — дысперсія або квадратычнае адхіленне. Ф. абмяжоўва-юць тэарэтычна магчымы ліміт адчу-вальнасці вымяральных прылад. Гл. таксама Флуктуацыі электрычныя.
ФЛУКТУАЦЫІ ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ, хаа-тычныя змены патэнцыялаў, токаў і за-радаў у эл. ланцугах і лініях сувязі. Выклікаюцца цеплавым рухам носьбітаў эл. зараду і інш. фіз. працэсамі, абумоў-ленымі дыскрэтнай прыродай элек-трычнасці (натуральныя Ф.э.), а такса-ма выпадковымі зменамі і нестабільнас-цю характарыстык ланцугоў (тэхн. Ф.э.).
Узнікаюць у метал. і неметал. правадніках. электронных. іонных і паўправадніковых прыладах, а таксама ў асяроддзі, дзе распаў-сюджваюдца радыёхвалі. Змяншаюць сгабіль-насць работы сістэм аўгам. рэгулявання. вы-клікаюць мадуляцыю амплітуды і частаты ва-ганняў генератараў эл. ваганняў. шумы на выхадзе ўзмацняльнікаў эл. сігналаў, што аб-мяжоўвае іх адчувальнасць і перашкодаўстой-лівасць.
ФЛЮАРОЗ (ад лац. fluorum фтор), хра-нічная хвароба ад залішняга паступлен-ня ў арганізм фтору і яго злучэнняў. Бывае прафес. (у рабочых алюмініевай прам-сці) і эндэмічны (сярод насель-нштва, якое спажывае ваду з павыша-най колькасцю фтору — больш за 1,0— 1,5 мг/л). Фтор назапашваецца ў кас-цях, зубах, парушае эмаль і дэнцін, бу-дову касцей. Прыкметы: жоўтыя або карычневыя плямы на зубах, змена формы каронак, разбурэнне зубоў; пры Ф. II—III стадыі пашкоджанне касцей таза, пазванкоў і інш. Лячэнне: вітамі-ны, клімата- і бальнеатэрапія, пратэза-ванне зубоў.
ФЛЮАРЫТ (ад лац. fluor цячэнне), плавікавы шпат, мінерал класа фтарыдаў, фтарыд кальцыю, CaFg. Mae кальцыю 51,3%, фтору 48,7%. Часам прымесі рэдказямельных элементаў (іт-рафлюарыт, цэрафлюарыт) дасягаюць 35—40%. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае куб. крышталі, іх зрост-кі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Колер жоў-ты, зялёны, фіялетавы, чорны, бяско-
432 флювія
лерны і інш. Цв. 4. Шчыльн. 3,2 г/см3. Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, даламітах, вап-няках. Выкарыстоўваецца ў металургіі, як крыніца фтору і яго злучэнняў, у вытв-сцях шкляной. эмалевай, штучна-га крыяліту, плавікавай к-ты, у цэм. прам-сці; празрыстыя крышталі — у вытв-сці аптычных лінз, прызм; афар-баваныя — для дэкар. і ювелірных вы-
рабаў. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Украі-не, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Мексіцы і інш.
ФЛЮВІЯГЛЯЦЫЯЛЬНЫЯ АДКЛАДЬІ (ад лац. fluvius рака, паток + glacialis ле-дзяны), патокава-ледавіковыя а д к л а д ы, генетычны тып водна-ле-давіковых адкладаў, сфарміраваных па-токамі расталых ледавіковых вод. Прад-стаўлены гарызантальна- і косаслаісты-мі пяскамі рознай зярністасці, жвірам, галькай, валунамі, радзей суглінкамі і супескамі. Складаюць зандры, камы, озы. камавыя тэрасы, флювіягляцыяль-ныя дэльты, краявыя насыпныя грады і інш. Магутнасць 10—20, зрэдку 30—45 м. На Беларусі пашыраны сярод антрапа-генавых утварэнняў ('/з іх аб’ёму) на Пд і У Бел. Паазер’я, схілах Бел. грады, Сярэднянёманскай нізіне, Цэнтральна-бярэзінскай раўніне і Бел. Палессі. На б.ч. тэрыторыі з’яўляюцца глебаўтва-ральнымі пародамі. 3 Ф.а. звязаны ра-довішчы пяску, жвіру, прэсных падзем-ных вод (асн. аб’ём вады для водазабес-пячэння Мінска).
ФЛЙГЕР (ад ням. Flugel або галанд. vleugel крыло), прылада для вызначэння напрамку і скорасці ветру. Напрамак вызначаецца па становішчы двухлопас-цевай флюгаркі, процівага якой заўсёды накіравана супраць ветру. Паказальнікі напрамку зарыентаваны па асн. румбах. Скорасць ветру вымяраецца па адхілен-ні метал. пласціны ад ветр. становішча на вутал, які адлічваецца па дузе. Уста-наўліваецца на адкрытай мясцовасці на выш. 10—12 м. Больш дакладныя выні-кі даюць анемографы і анемометры.
ФЛЮКСМЁТР (ад лац. fluxus цячэнне + ...метр), веберметр, прылада для вызначэння змен магнітнага патоку па эрс, што індуцыруецца ў вымяральнай шпулі. Найб. пашыраны Ф. магнітаэл. (магнітаэлектрычная прылада з рухомай часткай — лёгкай безкаркаснай рам-кай, якая знаходзіцца ў нейтральнай раўнавазе) і фотаэл. (магнітаэл. гальва-нометр з люстэркам на рухомай рамцы, да якой падключаецца вымяральная шпуля). Выкарыстоўваецца пры лабара-торных вымярэннях.
Флюгер: I — паказальнікі напрамку; 2 — пласціны і процівага двухлопасцевай флюгар-кі; 3 — металічная пласціна; 4 — дуга.
ФЛЮКСУС (лац. fluxus цячэнне), аван-гардысцкі кірунак у мастацтве, асн. мэ-ты якога — сувязь мастацтва і жыцця, ліквідацыя грамадска дэтэрмінаваных норм, пашырэнне паняцця мастацтва з дапамогай радыкальнага разбурэння ме-жаў паміж кірункамі мастацтва і павы-шэнне здольнасці выклікаць у публікі
Да арт. Фляндроўка. В.Кулікоўскі. Ган-чарны посуд. 1962.
пёражыванне. Узнік у 1962 у Германіі. Падобны да хэпенінга, але адрозніваец-ца ад яго падзелам на мастакоў-акцёраў і гледачоў. Часта пазначаны як канцэрт. Дзейства ўключае ў сябе змешванне акустычных, харэаграфічных і муз. форм выяўлення (паводле тэарэтыка Ф.Дж.Мачунаса — «твор неспецыфіч-ных форм творчасці»), Сярод вядучых прадстаўнікоў Ф. — І.Бойс, Б.Бок, В.Фостэль (Германія), Дж.Кейдж, Н.Дж.Пайк, Мачунас (ЗША). Фестывалі Ф. адбыліся ў Парыжы, Амстэрдаме, Вісбадэне, Капенгагене, Дзюсельдорфе, Гаазе, Лондане, Ніцы. К.Я.Шэўніна.
ФЛЮС (ням. Flup літар. — паток, ця-чэнне), дапаможны матэрыял, які вы-карыстоўваецца пераважна ў металур-гічных працэсах, пры зварцы і пайцы.
У металургіі Ф. уводзіцца ў шыхту для забеспячэння вадкацякучасці, рафіновач-най здольнасці і інш. спец. уласцівасцей шла-ку. Бываюць Ф. асноўныя (вапна, магнезія), кіслыя (крэменязём) і нейтральныя (гліназём, флюарыт). У ліцейнай в ы т в о р -ч а с ц і Ф. (вапняк, флюарыт, даламіт, бура, крыяліт, кварцавае шкло і інш.) засыпаюць у вагранку ці інш. плавільную печ, каб выда-ліць з металу шкодныя дамешкі серы і фос-фару. Зварачны Ф. паляпшае якасць зварнога шва. Пры газавай і кавальскай звар-цы выкарыстоўваюць буру, борную к-ту, хла-рыды, фтарыды, у якіх раствараюцца аксіды: пры электрашлакавай зварцы — здробнены, звычайна зярністы матэрыял складанага сас-таву, праз які прапускаюць эл. ток і атрымлі-ваюць цеплату для нагрэву зварных дэталей. Пры п а й ц ы Ф. у вытлядзе парашку або пасты (хларыд цынку, хларыд амонію, кані-фоль, бура і шш.) выкарыстоўваюць для ачысткі паверхняў, якія спайваюць, ад аксі-даў і забруджванняў, прадухілення ўтварэння аксідаў у працэсе пайкі і г.д. А.П.Ласкаўнёў.
ФЛЯНДРОЎКА, спосаб аздаблення драўляных і керамічных вырабаў, засна-ваны на расчэсванні свежага фарбава-нага слоя ў выглядзе зігзагаў, хваль, па-лос. На Беларусі, у Польшчы і Літве вя-дома з канца 19 ст. Шафы, камоды, куфры, скрыні, ложкі, зробленыя з хвоі ці бярозы, фарбавалі алейнымі фарбамі
Да арт. Фляндроўка ЛДоўгер. Фрагмент дэкору куфра. Вёска Агова Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1959.
ФОК 433
жоўта-карычневых адценняў, потым гу-мавым ці скураным грабеньчыкам на-водзілі хвалевыя палосы, якія імітавалі фактуру каштоўнай драўніны. 3 часам Ф. выпрацавала ўласныя арнаменталь-на-дэкар. прыё.мы. найб. ярка выяўле-ныя ў аздабленні куфраў.
Паверхню іх фарбавалі ў светлы колер (звычайна белы) і высушвалі. потым наносілі слой фарбы больш цёмнага колеру (блакітны. зялёны, малінавы) і грабеньчыкам наносілі палосы, высвечваючы ніжні светлы фон. Та-кім спосабам пярэднюю сценку і века куфра дзялілі на квадраты і прамавугольнікі, іх кон-туры служылі аблямоўкай для маляваных сю-жэтаў; бакавыя і заднюю сценкі наводзілі хвалістымі палосамі ў выглядзе касой сеткі (гл. Агоўскія куфры). Керамічны посуд пакры-валі паясамі белага ці карычневага ангобу. якія расчэсвалі ў выглядзе густых хваль. Найб. ярка Ф. праявілася ў аздабленні івянец-кай керамікі 20 ст. Каляровыя палосы робяць ўпрытык, зубчастыя густыя хвалі, нанесеныя на лініі іх судакранання, утвараюць узаемныя зацёкі колераў. Я.М.Сахута.
ФЛЯРКО Рыгор Іванавіч (н. 1.7.1949, в. Першамайск Лельчыцкага р-на Гомель-скай вобл.), бел. ваен. дзеяч. Ген.-маёр (1993). Скончыў Арджанікідзеўскае вы-шэйшае агульнавайск. каманднае ву-чылішча (1970), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1978) і Ваен. акадэмію Ген-штаба (1992). 3 1970 на камандных і штабных пасадах у Паўд. групе войск, з 1978 у Сярэднеазіяцкай ваен. акрузе. 3 1992 камандзір танк. дывізіі, нач. штаба танк. арміі (армейскага корпуса). У 1995—99 нач. Ваен. акадэміі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. 3 2000 „а адказных пасадах у органах дзярж. кіравання. Працы па праблемах будаўніцтва Узбр. Сіл і рэфармавання сістэмы ваен. аду-кацыі ў Рэснубліцы Беларусь.