Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Папярочная флейта
Падоўжная флейта
В.Дзевальтоўскі, П.Ламінскі, А.Тумін, Я.Шусціцкі, М.Яленіч). Сярод бел. флейтыстаў 20 ст. Г.Гедыльтэр, А..Рачоў, Б.Трызна, У.Харьпонаў. Музыкў для Ф. пісалі М.Аладаў, Л.Шлег, П.Падка-выраў, В.Помазаў, Дз.Смольскі і інш. Падоўжная Ф. мае цыліндрычны канал з бакавымі адтулінамі, дзюбапа-добны муштук з коркам усярэдзіне. Да яе належаць: старадаўні флажалет, блокфлётэ, двайная Ф., а таксама бел. нар. інструменты — адзіночная дудка і парныя дудкі. У Еўропе вядома з 11 ст. 3 16 ст. існуе ў разнавіднасцях дысканта-вая, альтовая, тэнаровая. Выкарыстоў-ваецца ў прафес. і аматарскіх нар. ар-кестрах і ансамблях нар. інструментаў.
Літ.: Трнзно Б.В. Флейта. М., 1964.
І.Дз.Назіна.
ФЛЕК, В а н Ф л е к (Van Vleck) Джон Хазбрук ван (13.3.1899, г. Мідл-таўн, штат К.анектыкут, ЗША — 27.10.1980), амерыканскі фізік-тэарэ-тык, адзін са стваральнікаў тэорыі магн. уласцівасцей рэчыва. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1934), Нац. АН ЗША (1935) і інш. Скончыў Вісконсін-скі (1920) і Гарвардскі (1922) ун-ты. 3 1934 у Гарвардскім ун-це (з 1935 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі маг-нетызму, тэорыі валентнасці, фізіцы цвёрдага цела, фера- і ферымагнітным рэзанансе, атамнай і малекулярнай спекграскапіі. Стварыў квантава-мех. тэорыю дыя- і парамагнетызму (1926— 28). Развіў тэорыю ўнутрыкрышталічна-га поля (поля лігандаў), даў класіфіка-цыю асн. тыпаў парамагнетыкаў (1932), тлумачэнне антыферамагнетызму (1941). Нобелеўская прэмія 1977 (з Ф.В. Андэрсанам і Н.Ф.Мотам).
Тв.: Рус. пер. — Квантовая теорня валепт-ностн. М., 1938 (разам з В.Пені, АШэрма-нам); Квантовая механнка — ключ к понм-манню магнетнзма // Успехн фнз. наук. 1979. Т. 127, вып. 1.
Літ:. Белов К.П. Джон Хасбрук Ван Флек: К 100-летню co дня рождення // Юбн-лен наукн, 1989. Кнев 1990. М.М.Касцюковіч.
ФЛЕКСАГРАФСКІ ДРУК. ф л е к -саграфія (ад лац. flexus выгнуты + ...графія), спосаб ратацыйнага высокага друку, які ажыццяўляецца з выкарыс-таннем эластычных гумавых або фота-палімерных друкарскіх форм і сінт. фарбаў.
Вызначаецца вял. тыражаўстойлівасцю форм, хугкасцю друкавання, эканамічнасцю, але горшай якасцю адбіткаў у параўнанні са звычайным высокім друкам. Выкарыстоўва-епца пры вырабе этыкетак. упаковачнай прадукцыі з паперы. фольгі, палімерных плё-нак. у газетнай вытв-сці. Раней Ф.д. наз. ані-лінавым друкам (з-за анілінавых фарбаў, якія выкарыстоўваліся пры друкаванні з гумавых форм).
ФЛЁКСІЯ (лац. Пехіо згінанне, выгін), словазмяняльны афікс; апошняя змя-няльная ч. слова, якая замяняецца на іншую пры скланенні, спражэнні слоў. Напр., «зім-а, зім-ы, зім-е, зім-ой», «няс-ём, нес-яце, няс-уць», «бел-ы, бел-ага, бел-аму». Як грамат. фармант Ф. проціпастаўляецца аснове слова: «бязмежн-ы», «узнікн-е». Як фармант рэлятыўны (канчатак) Ф. проціпастаў-ляецца суфіксу — фарманту дэрыва-цыйнаму, што не мае сінтакс. значэння: «лес-нік-і, лес-нік-оў, лес-нік-ам». Пры канверсіі сукупнасць Ф. выступае як словаўтваральны сродак. Ф. ў н у т р a -н а я — чаргаванне гукаў у корані, якое мае словазмяняльнае або слова-ўгваральнае значэнне: англ. sing — спя-ваць, sang — спяваў, song — песня; па-раўн. рус. «воз — вез-тн», бел. «з-бор — з-бір-аць — са-бр-аць — бяр-у». Ф. нулявая — нявыражаны матэ-рыяльны канчатак, які выяўляецца на
Схема друкарскай машыны флексаграфскага друку: 1 — фарба; 2, 3 — перадатачны і на-катны фарбавыя валікі; 4 — формны цыліндр з гумавай формай; 5 — друкарскі цыліндр; 6 — папера.
фоне рэальных, «непустых» афіксаў: «стол-0 — стал-а — стал-у», «ног-і — ног-0 — наг-ам».
Літ.: Морфологмческая структура слова в нндоевропейскнх языках. М., 1970.
А.Я.Міхневіч.
Дж.Х. ван Флек
А.Флемінг.
ФЛЕКСЎРА (ад лац. flexura выгін, скрыўленне) у геалогіі, тэкганіч-ная структура з прыступкападобным выгінам слаёў горных парод на фоне іх гарыз. або монаклінальнага залягання. Памеры ад доляў метра да некалькіх кі-ламетраў. Нахіл крылаў ад ледзьве прык-метнага да вергыкальнага. Вял. Ф. трап-ляюцца на перыферыі платформ і на бартах сінекліз. Уплываюць на размер-каванне фацый і магутнасцей асадкавых тоўшчаў, часам з імі звязаны нафтавыя радовішчы.
ФЛЕКТЫЎНЫЯ МОВЫ мовы, для якіх характэрна фузія і выражэнне рэля-тыўных значэнняў (указваюць на сувязь словаформ у словазлучэнні і сказе) у межах слова. Да Ф.м. адносіцца боль-шасць індаеўрапейскіх моў (у т.л. бел. мова) і семіта-хаміцкіх моў. У Ф.м. вял. колькасць сэнсава не матываваных ты-паў словазмянення. Паводле тыпалагіч-най класіфікацыі моў Ф.м. проціпастаў-ляюцца аглюцінатыўным мовам. У кож-най мове ёсць і флектыўныя і аглюціна-тыўныя рысы. Ступень флектыўнасці можа змяняцца ў працэсе развіцця мо-вы (напр., сучасная балг. мова менш флектыўная, чым старабалг.). Тэрмін «Ф.м.» ўведзены Ф.Шлегелем (1809).
Літ:. Морфологнческая тнпологня н про-блема класснфнкацнн языков. М.; Л., 1965; С е п н р Э. Язык // Сепнр Э. йзбр. труды no языкознаншо м культурологнм: Пер. с англ. 2 нзд. М.. 2001; Реформатскнй АА. Введенме в языковеденне. М., 2001.
М.В. Супрунчук.
ФЛЕМАЛЬСКІ МАЙСТАР псеўданім нідэрландскага жывапісца 15 ст. Р.Кам-пена, якім ён падпісваў свае творы з-за ганенняў пасля таго, як адмовіўся вы-ступаць у судзе супраць гараджаніна, абвінавачанага ў бунтарстве.
ФЛЁМІНГ (Fleming) Александэр (6.8.1881, Локфілд, Вялікабрытанія — 11.3.1955), англійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1943). Чл. Парыжскай АН (1946). Скончыў мед. школу пры Лонданскім ун-це (1906). У
ФЛІБУСЦЬЕРЫ 429
1908—14 і з 1918 у лонданскім Бакгэ-рыял. ін-це (з 1928 праф., у 1946—54 дырэктар). 3 1948 у Лонданскім ун-це (праф. бактэрыялогіі). У 1951—54 рэк-тар Эдынбургскага ун-та. Навук. працы па імуналогіі, аіульнай бакгэрыялогіі, хіміятэрапіі, антысептыках, антыбіятыч-ных рэчывах. Адкрыў антыбіятычныя ўласцівасці лізацыму (1922) і пеніцылін (1929). Нобелеўская прэмія 1945 (з ХУ .Фмры і Э.Б.Чэйнам). В.Ф.Ермакоў.
ФЛЕМІНГ (Flemming) Вальтэр (21.4.1843. г. Заксенберг, Германія — 4.8.1905), нямецкі вучоны ў галіне гісталогіі. Скончыў ун-т у г. Ростак (1868). Праф. ун-таў у Празе (з 1873) і г. Кіль (1876— 1901). Навук. працы па гісталогіі ма-люскаў, рэгенерацыі тканак, праблемах будовы клетак, структуры ядра і цыта-плазмы; апісаў прамое і непрамое дзя-ленне жывёльных юіетак, будову ядра ў інтэрфазе. Распрацаваў метад фіксацыі (вадкасць Ф.) і афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў.
Літ:. йсторня бнологнн с начала XX в. н до нашнх дней. М., 1975. А.СЛеанцюк.
ФЛЁМІНГ (Fleming) Паўль (5.10.1609, Гартэнштайн, Германія — 2.4.1640), нямецкі паэт; прадстаўнік 1-й сілезскай школы паэтаў. 3 1626 вывучаў філасо-фію і медыцыну ў Лейпцыгскім ун-це. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лац. мове (зборнік 1631) — пераваж-на любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Ф.Петрарка, але з уз-моцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на ням. мове (зб. «Нямецкія вершы», вьш. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час 30-гадо-вай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль Ф. адметны лапідарнасцю слова, філас. глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластыч-насцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 у шэрагу санетаў (перакладзены і апубл. А.Сума-рокавым у 18 ст.), а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.
Тв.: Рус. пер. — у кн.: Немецкая поэзня XVII в. в переводах Л.Гннзбурга. М., 1976; У кн.: Европейская поэзня XVII в. М., 1977.
Г.В. Сіні/іа.
ФЛЁШЫ (франц. fleche страла), паля-выя, радзей доўгатэрміновыя ўмацаван-ні тыпу рэдана, якія выкарыстоўваліся войскамі ў 18 — пач. 19 ст. Мелі 2 фа-сы даўжынёй па 20—30 м, якія ўтваралі тупы вугал, павернуты вастрыём да пра-ціўніка (у плане нагадваў наканечнік стралы — адсюль назва). Ствараліся для прыкрыцця важных напрамкаў і пунктаў (напр., у час вайны 1812 у сіс-тэме ўмацаванняў Дрысенскага лагера, Баграціёнавы Ф. каля в. Сямёнаўская і інш.). На Ф. размяшчаліся пяхота і ар-тылерыя.
ФЛЁКС (Phlox), род кветкавых раслін сям. сінюхавых. Каля 60 відаў. Пашы-раны пераважна ў Паўн. Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і
1500 сартоў. На Беларусі ў культуры найб. вядомыя Ф.: Друмонда (Ph. drummondii)', мяцёлчаты (Ph. panicu-lata), шылападобны (Ph. subulata) i інш.
Г.М.Флёрау
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамасгойныя, узы-ходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі). ма-лагалінастыя, выш. 10—150 см. Лісце сядзя-чае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя. чырв., ча-сам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыгкападобныя суквецці, ра-дзей адзіночныя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
ФЛЁРАЎ Георгій Мікалаевіч (2.3.1913. г. Растоў-на-Доне, Расія — 19.11.1990), расійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядз. энергетыкі. Акад. AH СССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1938). У 1938—41 у Фізіка-тэхн. ін-це і ў 1943—-60 у Ін-це атамнай энергіі АН СССР. 3 1957 дырэктар Лабараторыі ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна Маскоўскай вобл.). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы касмічных прамянёў. Ад-крыў спантаннае дзяленне цяжкіх ядзер (1940, з К.А.Петржакам). Распрацаваў метады і стварыў апаратуру для ней-троннага і гама-каратажу нафтавых пластоў. Даследаваў праблемы сінтэзу
Флёкс: 1 — Друмонда; 2 — мяцёлчаты.
цяжкіх і звышцяжкіх ядзер, пад яго кі-раўніцтвам сінтэзаваны і даследаваны ізатопы хім. элементаў з атамнымі ну-марамі 102—107. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1975, Ленінская прэмія 1967.
Тв.: Сннтез н понек трансурановых эле-ментов. М., 1972 (разам з У.І.Кузняцовым).
Літ:. Г.Н.Флеров. Дубна, 1973.
ФЛЁРАЎ Іван Андрэевіч (24.3.1905, в. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія — 7.10.1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Ваен. акадэ-мію імя Дзяржынскага (1941). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вай-ны 1939—40. У Вял. Айч. вайну капітан Ф. камандзір асобнага мінамётнага ды-візіёна рэактыўнай артылерыі на чале першай у Чырв. Арміі эксперыменталь-най батарэі, якая 14.7.1941 упершыню нанесла ўдары па ворагу з рэакгыўных установак БМ-13 («кацюш») на чыг. ст. Орша і па пераправах цераз Дняпро і Аршыцу. Трапіўшы ў акружэнне, дыві-зіён з баямі прайшоў больш за 200 км па тылах ворага, але ў ноч на 7 кастр. ў час няроўнага бою на Смаленшчыне сав. воіны, расстраляўшы ўвесь боеза-пас, падарвалі сакрэтную зброю. У г. Орша створаны мемар. комплекс «Ка-цюша», у в. Пішчалава Аршанскага р-на пастаўлены помнік.