Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Засн. ў 1 ст. да н.э. рымлянамі на месцы стараж. этрускага паселішча. У 10—11 ст. н.э. ў складзе Тасканскага
лення. У жн. 1944 вызвалена паргыза-намі і англа-амер. войскамі.
Асн. частка забудовы Ф. (пераважна ў стылях готыкі і ранняга Адраджэння) на правым беразе р. Арна. Захаваліся стараж.-рым. прамавугольная планіроў-ка горада, фрагменты сярэдневяковых гар. умацаванняў. У гіст. цэнтры сістэ-ма звязаных паміж сабой трох гал. пло-шчаў. На П’яцца дэль Дуома (Саборная пл.) баптыстэрый Сан-Джавані (з 1059, 13 ст.) з бронз. дзвярыма з рэльефамі [паўд., 1330—36, скулыгг. Андрэа Піза-на: паўн., 1404—24; усх. («Райскія»), 1425—52, абодва скульпт. Л.Гіберці], сабор Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (з 1296, арх. Арнольфа ды Камбіо: купал, 1420—36. арх. Ф.Брунелескі; кампаніла, 1334—59, праект Джота ды Бандоне і інш.). На пл. П’яцца дэла Сіньёрыя — Палацца дэла Сіньёрыя [Палацца Век’ё; з 1298, арх. Арнольфа ды Камбіо (?), 15—16 ст., арх. Дж.Вазары і інш.; цяпер
яго ж. Новая сакрыстыя (капэла Меды-чы) з надмагіллямі Ларэнца і Дж.Меды-чы і статуяй «Мадонны», 1520; б-ка Лаўрэнцыяна, 1524, абодва Мікелан-джэла); палацца Піці (цяпер Палаціна галерэя), Медычы-Рыкардзі (1444—60, арх. Мікелоца ды Барталамео, разма-лёўка капэлы. 1459, Б.Гоцалі; цяпер му-зей), Пандольфіні (1520, праекг Рафаэ-ля) і інш.; Выхаваўчы дом (1421—44, арх. Брунелескі), мост Понтэ Век’ё (14 ст.), крэпасць Сан-Міньята (1530—33, Мікеланджэла). У 20 ст. ўзведзены цэнтр. вакзал (1930—36, арх. Цж.Міке-лучы і інш.), стадыён (1932, арх. ЎХЛ.Нерві) і інш. Ф. наз. горадам-музе-ем. Музеі: сабора, Нац. (у Палацца Бар-джэла), галерэі Уфіцы і AM, Хорна, Ка-са Буанароці, археалагічны. Каля Ф. рэнесансавыя вілы сям’і Медычы ў Карэджы (1443, арх. Мікелоца ды Бар-
таламео) і Паджоа-Каяна (перабудавана ў 1485, арх. Дж. да Сангала, і ў 16 ст.). Гіст. цэнтр Ф. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ:. В н л л а н н Дж. Новая хроннка, нлн йсторня Флоренцнм: Пер. с нтал. М., 1997; Флоренцня: музен, галерен, церквн, дворцы, памятннкн. Флоренцня, 2001.
Т.Р.Мартыненка (архітэктура). ФЛАТАВОДЗЕЦ, ваенна-марскі дзеяч, военачальнік, які паспяхова ажыццяў-ляе кіраўніцгва ВМФ (BMC) дзяржавы або іх значнай часткай (звычайна фло-там) у час вайны. Валодае якасцямі палкаводца, а таксама майстэрствам падрыхтоўкі і кіраўніцтва сіламі флоту пры вырашэнні стратэг. або аператыў-на-стратэг. задач.
У часы грабнога флоту як Ф. праславіліся Фемістокл і Перыкл (Сгараж. Грэцыя), Дуілій (Стараж. Рым). У эпоху паруснага флоту прызнанымі Ф. былі Лі Сунсін (Карэя), М.Ройтэр (Галандыя), Ф.Дрэйк і Г.Нельсан (Вялікабрытанія), Ф.Ф.Ушакоў і П.С.Нахімаў (Расія) і інш. Сярод Ф. эпохі паравога флоту С.В.Макараў (Расія), Х.Тога (Японія) і інш. Важкі ўклад у развіццё ваен.-марскога май-стэрства ў гады 2-й сусв. вайны зрабілі сав. Ф. С.Г.Гаршкоў, І.СЛсакаў, М.Г.Кузняцоў, В.П.Дрозд і інш., а таксама Ф. і палкаводцы саюзнікаў ДМакартур, Ч.Німіц (ЗША), Д.Тові (Вялікабрытанія) і ініп.
ФЛАТАЦЫЯ (франц. flottation ад Hotter плаваць), працэс раздзялення дробных цвёрдых часцінак (пераважна мінера-лаў), заснаваны на адрозненні іх у змочвальнасці вадой.
Адрозніваюць Ф. пенную (найб. пашыра-на) для абагачэння карысных выкапняў, масля-ную, плёначную, іонную і электрафлатацыю. Пры пеннай Ф. часцінкі мінералаў у водаым асяроддзі выбіральна прыліпаюць да пузыр-коў паветра і паднімаюцца ў пену (утвараюць канцэнтрат). Большасць мінералаў змочваец-ца добра. 3-за ўласцівасці некат. мінералаў дрэнна змочвацца (сера, графіт, азакерыт, борная к-та), пры Ф. іх прыродных руд выка-рыстоўваюць флотарэагенты, якімі паляпша-юць гэты працэс. У залежнасці ад прызна-чэння адрозніваюць флотарэагенты: збіраль-нікі (калектары), пенаўтваральнікі,- актывата-ры і інш. Ф. выкарыстоўваецца таксама для ачысткі вады ад арган. рэчываў і цвёрдых за-вісей, раздзялення сумесей, паскарэння ад-сгойвання ў хім., харч. і інш. галінах прам-сці.
ФЛАТЫЛІЯ (франц. flottille. італьян. flottiglia), 1) аператыўнае аб’яднанне ў ВМФ (BMC) шэрагу дзяржаў для выка-нання задач (самастойна ці ў складзе флоту, а ў прыбярэжных раёнах і ва ўзаемадзеянні з сухап. войскамі) у адпа-ведным раёне мора, на рацэ, возеры. Складаецца са злучэнняў ваен. караб-лёў, іцарской авіяцыі, часцей марской пя-хоты і інш. На тэр. Беларусі ў 1-й пал. 20 ст. дзейнічалі рас. Пінская флатылія (1916), флатылія возера Мястра (1916— 17), падраздзяленні дазорных катэраў з базамі ў Дзвінску (б. Віцебская губ.) і Віцебску (1916—17); сав. Дняпроўская ваенная флатылія, Заходнядзвінская ва-енная флатылія, Пінская ваенная флаты-лія, Прыпяцкая ваенная флатылія; польс-кая Пінская флатылія (Зах. Беларусь). 2) Тактычнае злучэнне ў BMC некат. дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Фран-
цыі і інш.), у склад якога ўваходзяць некалькі эскадраў (дывізіёнаў) падвод-ных лодак, эскадраных мінаносцаў, інш. караблёў і суднаў. 3) Злучэнне пра-мысл., рыбалоўных, экспедыцыйных, спарт. і інш. неваен. суднаў.
Літ.: Черннков й.й. Русскне речные флотнлнн за 1000 лет (907—1917). СПб., 1999; Павловнч Р.К. Речные военные флотмлмм в Беларусн (1940—1951 гг.). Мн., 2001. УЯ.Калаткоў.
ФЛАТЭР (англ. flutter дрыжанне), сама-адвольныя незатухальныя пругкія ва-ганні (вібрацыя) крыла, апярэння, інш. элементаў лятальных апаратаў з хутка ўзрастаючай амплітудай. Адносяцца да аўтаваганняў, адбываюцца за кошт энер-гіі набягаючага патоку паветра. Могуць прывесці да разбурэння лятальнага апа-рата. Ф. прадухіляюць рацыянальным размеркаваннем масы ў канструкцый-ных элементах самалётаў, верталётаў і інш., павышэннем іх жорсткасці.
ФЛАЭМА, тканка ў раслін, тое, што луб.
ФЛАЭРЦІ (Flaherty) Роберт (16.2.1884, г. Айран-Маўнтын, ЗША — 23.7.1951), амерыканскі кінарэжысёр, заснавальнік амер. дакумент. кіно. Скончыў горную школу ў Мічыгане (1910). 3 1910 пры-маў удзел у экспедыцыі па кан. Запа-ляр’і, дзе ў 1919 у Гудзонавым заліве пачаў здымкі жыцця эскімосаў, аб’яд-наныя ў фільме «Нанук з Поўначы» (1922). Наватар дакумент. фільма, засн. на працяглым кінаназіранні рэальнага жыцця: «Маана паўднёвых мораў», «24-доларавы востраў» і «Гісторыя ган-чара» (усе 1926). 3 1932 у Вялікабрытаніі, зняў фільмы «Індустрыяльная Брыта-нія» (з Дж.Грырсанам, 1932), «Чалавекз Арана» (1934), у якіх працягваў тэму складаных адносін чалавека з прыро-дай, спалучыў рэаліст. метад назірання з паэт. выяўленнем; маст. фільм «Ма-ленькі паганяты сланоў» (з З.Корда, 1937). 3 1939 у ЗША: фільмы «Зямля» (1939—41), «Луізіянская гісторыя» (1948).
Г.У.Шур.
ФЛЕБАТАДЭРМІЯ, свярблівы дэрма-тоз, які ўзнікае ў выніку павышанай адчувальнасці скуры да сакрэту слінных залоз маскітаў з роду флебатомус. Па-шырана ў зоне гарачага клімату, асаблі-ва ў краінах Б. Усходу. Носіць сезонны харакгар (вясна, лета, восень). Прыкме-ты: на адкрытых участках скуры ацёч-ныя папулы, смыленне і сверб. Усклад-няецца гнайнічковымі захворваннямі скуры. Лячэнне тэрапеўт., элекгракаагу-ляцыя.
ФЛЕБІТ [ад грэч. phleps (phlebos) вена], запаленне сценкі вены. У спалучэнні з трамбозам вены прыводзіць да тром-бафлебіту. Адрозніваюць Ф. паверхне-вых або глыбокіх вен канечнасцей, та-завых вен; варотнай вены (пілефлебіт) як ускладненне запаленчага або гной-нага працэсу ў брушной поласці; асеп-
флейта 427
тычны (напр., пры варыкозным расшы-рэнні вен); цэрэбральны (Ф. галаўнога мозга). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
ФЛЁГАНТАЎ Аляксей Канідзеевіч (16.3.1888, в. Алочы Чыцінскай вобл.. Расія — 11.3.1943), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. У 1920—22 камандзір 1-й Амур-скай дывізіі, камандуючы партыз. атра-дамі Прымор’я, потым на гасп. і сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну ініцыятар стварэння і камандзір кав. партыз. атра-да, які ў жн. 1942 накіраваны на тэр. акупіраванай Беларусі. У кастр. 1942 — сак. 1943 камандзір партыз. брыгады «За Радзіму», якая дзейнічала на тэр. Маларыцкага і Дзівінскага р-наў Брэсц-кай, Асіповіцкага і Бабруйскага р-наў Магілёўскай, Пухавіцкага і Чэрвеньска-га р-наў Мінскай вобл. і Валынскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі. У г. Чэр-вень яму пастаўлены помнік.
ФЛЕГМАТЫК (ад грэч. phlegma слізь), адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чала-век, які характарызуецца (паводле Гі-пакрата') нізкім узроўнем псіхічнай ак-тыўнасці, маруднасцю, невыразнасцю мімікі і слабым знешнім выяўленнем пачуццяў. Яму ўласцівы спакойны, роў-ны настрой, які звычайна вызначаецца пастаянствам; ён цяжка пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы і цяжка прыстасоўваецца да новых абставін. Пры неспрыяльных умовах у Ф. можа развіцца вяласць, схільнасць да выка-нання аднастайных прывычных дзеян-няў. І.П.Паўлаў лічыў, што Ф. — моц-ны, ураўнаважаны, але інертны тып нервонай сістзмы.
ФЛЕГМбНА (ад грэч. phlegmone запа-ленне), гнойнае запаленне клятчаткі. Узбуджальнікі — анаэробныя арганізмы, стафілакокі, стрэптакокі і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць Ф. падскур-ную, міжмышачную, падслізістую, таза-вую і інш.; асобна вылучаюць Ф. нова-народжаных. Бывае вострая і хранічная. У адроЗненне ад абсцэсу Ф. пашыраец-ца на суседнія тканкі. Прыкметы: т-ра цела да 40 °C, дрыжыкі, слабасць; мяс-цова прыпухласць, пачырваненне ску-ры. інфільтрат, запаленне лімфатычных вузлоў. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
ФЛЕГРЭЙСКІЯ ІІАЛІ (Campi Flegrei), вулканічны раён у Італіі, каля ўзбярэж-жа Тырэнскага м., на 3 ад г. Неапаль. Размешчаны ў межах кальдэры стараж. стратавулкана. Шматлікія купалы (выш. да 458 м), кратэры. у т.л. вулкан Саль-фатара, кальцавыя валы, мафеты, лава-выя патокі, сальфатары, тэрмальныя крыніцы і ілш.
ФЛЕЙТА (ням. Flote ад праванс. flaiito), духавы лабіяльны муз. інстру-мент, у якім гук здабываюць удзіман-
428 флек
нем паветра ў канал трубкі. Вырабля-юць з дрэва або металу. Вядомы 2 віды Ф. — папярочная (пры ігры трымаюць гарызантальна) і падоўжная (трымаюць вертыкальна). Дыяпазон с1—с4. П a -пярочная Ф. — адзін з найстараж. муз. інструментаў (упамінаецца ў 9 ст. да н.э.). 3 12 ст. ў Еўропе і Азіі. Удаска-нальвалася. Сучасны яе тып удаскана-лены Т.Бёмам у 19 ст., выкарыстоўваец-ца як арк.. ансамблевы і сольны інстру-мент. Уяўляе сабой цыліндрычную трубку, якая складаецца з галоўкі (з ру-хомым коркам для рэгулявання строю і спец. адтулінай для ўдзімання паветра), сярэдняга і ніжняга каленаў з клапан-ным механізмам. Яе разнавіднасці: вял., малая (Ф.-пікала), альтовая і басовая. На Беларусі пашырана з 18 ст. ў скла-дзе магнацкіх капэл, у т.л. Гродзенскай Тызенгаўза (флейтысты СДавыдовіч,