• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Те:. Рус. пер. — йзбр. пронзв. Т. 1—3. М., 1993; Портрет в документах: Худож. публн-ішстнка. М., 1984.
    Літ.: Горбунов АН. Романы Ф. С.Фнцджеральда. М., 1974; Терн-булл Э. Скотг Фнцджеральд: ГІер. с англ. М., 1981; Кухалашвнлн В.К. Фнцдже-ральд н амернканскпй лнтературный процесс 20—30 гг. XX в. Кнев, 1983. Е.А.Лявонава.
    ФІЦІН (ад грэч. phyton расліна), рас-лінны фермент класа гідралаз. Здабыва-ецца з соку інжыру. Выкарыстоўваецца для ферментацыі мяса.
    ФІЦІНГ (англ. fitting ад fit манціра-ваць), фасонная дэталь для разьбовага злучэння труб у месцах паваротаў, пе-раходаў, разгалінаванняў. Да Ф. нале-жаць муфты, трайнікі, крыжавіны, ад-
    фішэр	419
    воды, вугольнікі, ніпелі, а таксама да-паможныя дэталі (пробкі-заглушкі, фу-таркі і інш.).
    ФІЦРОЙ (Fitzroy) Роберт (5.7.1805, Амп-тан-Хол, Вялікабрытанія — 30.4.1865), ан-глійскі гідрограф і метэаролаг. Віцэ-ад-мірал. У 1828—30 праводзіў даследаван-ні каля паўд. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. У 1831—36 кіраваў крутасветнай акія-награфічнай экспедыцыяй на судне «Бігл», у якой прымаў удзел Ч.Р.Дарвін. У час экспедыцыі праведзена здымка берагоў Патагоніі, Вогненнай Зямлі і Магеланава праліва. У 1854 узначальваў метэаралагічны дэпартамент, арганіза-ваў рэгулярную метэаралаг. службу ў Вялікабрытаніі. Імем Ф. названа рака на ПнЗ Аўстраліі.
    Літ.-. Магядовнч Й.П. йсторня от-крытня н нсследовання Центральной н Юж-ной Амернкн. М., 1965.
    ФІЦРОЙ (Fitzroy), 1) рака на У Аў-страліі. Утвараецца ад сутокаў рэк Ма-кензі і Досан, што сцякаюць са схілаў Вял. Водападзельнага хр., упадае ў Ка-ралавае м. Ціхага ак. Даўж. больш за 450 км (ад вытоку р. Досан 960 км), пл. бас. 143 тыс. км . Сярэдні расход вады 182 м3/с. Суднаходная ад г. Ракгемптан. Названа ў гонар Ч.Фіцроя. 2) Рака на ПнЗ Аўстраліі. Даўж. 520 км, пл. бас. 86,5 тыс. км2. Пачынаецца на схілах ма-сіва Кімберлі, упадае ў заліў Кінг Ін-дыйскага акіяна. Сярэдні расход вады каля 100 м3/с. Суднаходная на 130 км ад вусця. Рэкі мнагаводныя ў студз.— сак., у час мусонных дажджоў. Названа ў гонар Р.Фіцроя.
    ФІЧАЎ Нікола (Уста Колю Ф і -ч эта; 1800, г. Дранава, Балгарыя — 1881), балгарскі архітэктар; адзін з буй-нейшых прадстаўнікоў эпохі Балг. адра-джэння. Прафес. адукацыі не меў. Яго пабудовы ў традыцыях нац. балг. дой-лідства, адметныя маляўнічасцю, арган. сувяззю з наваколлем: заезны дом Ха-джы Ніколы ў г. Тырнава (1858—62), мост цераз р. Янгра ў г. Бяла (1865—67) і інш.
    ФІШЭР (Vischer), сям’я нямецкіх май-строў бронз. і латуннага ліцця. Праца-валі ў 15—16 ст. у г. Нюрнберг. Май-стэрня Ф. засн. ў 1453 Германам Ф. Старэйшым (?—1488); выраб-ляла пераважна надмагільныя дошкі, саркафагі, панікадзілы, купелі і інш. Петэр Ф. Старэйшы (каля 1460 — 7.1.1529), сын Германа. Пашы-рыў майстэрню, зрабіў яе самай буйной у Германіі. Выканаў статуі каралёў Ар-тура і Тэадорыха для кенатафа імпера-тара Максіміляна 1 (1513, Хофкірхе, г. Інсбрук, Аўстрыя); мадэлі выраблялі з дрэва спец. скулытгары-разьбяры. Па-шырэнню ў ням. пластыцы рэнесанса-вых маст. прынцыпаў спрыялі сыны Петэра: Герман Ф. Малодшы
    420	фішэр
    (каля 1486—1516), Петэр Ф. Ма-л о д ш ы (1487—1528), Г а н с Ф. (ка-ля 1489—1550); таксама скулытгары і ліцейшчыкі. Петэр Ф. Малодшы ўпер-шыню ў Германіі ўвёў італьян. тэхніку ліцця па васковых мадэлях, выканаў фі-гурныя ўпрыгожанні ракі св. Зебальла (1508—19, Зебальдускірхе).
    Літ.: Л н 6 м а н М.Я. Немецкая скульпту-ра, 1350—1550. М., 1980.
    Г.Э.Фішэр	Э Фішэр.
    ФІШЭР (Fischer) Ганс Эйген (27.7.1881, Хёхст, Германія — 31.3.1945), нямецкі хімік-арганік і біяхімік. Скончыў Мар-бургскі ун-т (1904). 3 1916 праф. Інс-брукскага, з 1918 Венскага ун-таў, з 1921 Выш. тэхн. школы ў Мюнхене. Навук. працы па хіміі піролу і яго вы-творных. Даследаваў пірольныя пігмен-ты, што ўваходзяць у састаў крыві, жоў-ці. Сінтэзаваў хларыны і інш. піроль-ныя злучэнні (1920). Паказаў, што ге-маглабін крыві складаецца з бялку — глабіну і жалезазмяшчальнага комплек-су — геміну (1929). Устанавіў будову хларафілаў а і в (1939—40). Нобелеў-ская прэмія 1930.
    Тв.: Рус. пер. — Хммня пнррола. Т. 1. Л., 1937 (разам з Г.Ортам).
    ФІШЭР Іосіф Залманавіч (24.2.1919, Мінск — 25.5.1995), бел. і ўкраінскі фі-зік-тэарэтык, заснавальнік навук. шко-лы па стат. тэорыі вадкасцей. Д-р фіз.-матэм. н. (1959), праф. (1960). Скончыў БДУ (1941). 3 1945 у Фіз.-тэхн. ін-це АН БССР. 3 1948 у БДУ (з 1960 праф.). У 1963—78 заг. кафедры Адэскага ун-та. Навук. працы па стат. фізіцы, агульнай
    тэорыі адноснасці, тэорыі грдвітацыі, тэарэт. праблемах фізікі кандэнсаваных асяроддзяў, крытычных з’яў і квантавых вадкасцей.
    Тв.: Статнстаческая теорня жмдкостей. М., 1961; Пзотропное пространство с днскретны-мм нсточннкамп гравнтацмонного поля (ра-зам з М.Ф.Шырокавым) // Астроном. журн. 1962. Т. 39, выл. 5; Фнзнка жндкостей // Раз-внгае фнзнкм в СССР. М., 1967. Кн 1; Жнд-кость (разам з М.П.Каваленкам) // Фнзмчес-кая энцнклопедая. М., 1990. Т. 2.
    Літ:. Special problems in physics of liquids: International conference dedicated to the memory of prof. J.Z.Fisher. Odessa. 1999. Л.С.Рэут.
    ФІПІЭР (Fischer) Роберт Джэймс (н. ,9.3.1943, г. Чыкага, ЗША), амерыканскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1958). 11-ы ў гісторыі шахмат чэмпіён свету (1972—75). Чэмпіён ЗША сярод юна-коў (1956, 1957) і дарослых (1957—67). Пераможца на многіх буйных міжнар. турнірах.
    ФІШЭР (Fischer) Эдманд (н. 6.4.1920, г. Шанхай, Кітай), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Амер. акадэміі мастаіггваў і навук (1972), чл. Нац. АН ЗША (1973). Скончыў хім. школу ў г. Жэнева, Швейцарыя (1943). 3 1943 у Жэнеўскім, з 1952 у Вашынгтонскім ун-тах (г. Сіэтл). Навук. працы па прабле-мах зваротнага фосфарыліравання бял-коў і яго значэнні ў механізмах рэгуля-цыі біяхім. рэакцый у клетках. Разам з Э.Дж.Крэбсам адкрыў шэраг ферментаў. Нобелеўская прэмія 1992 (з Крэбсам).
    В.Ф.Ермакоў.
    ФІШЭР (Fischer) Эміль Герман (9.10.1852, г. Эйскірхен, Германія — 15.7.1919), нямецкі хімік-арганік і біяхімік, ства-ральнік навук. школы, заснавальнік хі-міі прыродных злучэнняў. Замежны га-наровы чл. С.-Пецярбургскай АН (1913). Скончыў Страсбургскі ун-т (1874). 3 1879 у Мюнхенскім, з 1882 у Эрлангенскім, з 1885 у Вюрцбургскім, з 1892 у Берлін-скім ун-тах. Прэзідэнт Ням. хім. т-ва (1894—95, 1902, 1906). Навук. працы па хіміі вугляводаў, бялкоў, пурынавых злучэнняў. Даследаваў амінакіслотны састаў бялкоў. Прапанаваў простую на-менклатуру для вугляводаў (1890), рас-працаваў іх класіфікацыю. Упершыню выкарыстаў для сінтэзу хім. злучэнняў ферменты (1894). Даказаў, што аміна-
    кіслоты звязваюцца паміж сабою пры дапамозе карбаксільнай групы іаміна-групы і ўтвараюць пептыды (1902). Но-белеўская прэмія 1902.
    Тв:. Рус. пер. — йзбр. труды. М.. 1979.
    ФІШЭР (Fischer) Эрнст Ота (н. 10.11.1918, Сольн каля Мюнхена, Гер-манія), нямецкі хімік-арганік. Чл. Ба-варскай АН (1964). Замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1977) і інш. Скончыў Мюнхенскі тэхн. ун-т (1949), дзе і працуе. У 1964—84 праф. і дырэк-тар Ін-та неарган. хіміі (г. Мюнхен). Навук. працы ў галіне хіміі металаарган. злучэнняў. Вызначыў струісгуру ферацэ-ну (1952), сінтэзаваў інш. «сэндвічавыя» цыклапентадыенільныя вытворныя пе-раходных металаў. Распрацаваў універ-сальны метад сінтэзу арэнавых ком-плексаў пераходных металаў (метад Ф.), упершыню атрымаў арэнакарбанільныя, арэнцыклапентадыенільныя і інш. зме-шаныя л-комплексы, карбінавыя ком-плексы гэтых металаў. Нобелеўская прэмія 1973 (з Дж.Уілкінсанам).
    М.М.Касцюковіч.
    ФІШЭР ФОН ЭРЛАХ (Fischer von Erlach) Іаган Бернхард (20.7.1656, г. Грац, Аўстрыя — 5.4.1723), аўстрыйскі архітэктар; адзін з гал. прадстаўнікоў аўстр. позняга барока. У 1670—86 жыў у Італіі, вучыўся ў К.Фантаны. Як архі-тэктар працаваў пераважна ў Зальцбургу і Вене. У Зальцбургу пабудаваў касцёлы св. Тройцы (1694—1702), калегіяльны (1696—1707), шпітальны св. Іаана (1699—1705). У Вене ўзвёў палацы прын-ца Яўгена Савойскага (1695—97), чэш-скай прыдворнай канцылярыі (1708— 14), гал. свой твор — манум. касцёл св. Карла Барамея (з 1716, завершаны яго сынам Іозефам Эмануэлем); удзельнічаў у буд-ве палаца Шонбрун (1696—1711). Сярод інш. пабудоў: палац Клам-Галас (1707—12) у Празе, Электарская каплі-ца пры кафедральным саборы (з 1716) у Вроцлаве (Польшча). Аўтар праекта разбудовы імператарскага замка Гоф-бург у Вене (рэалізаваны часткова; пры-дворная б-ка, 1723, цяпер Нац. б-ка). першай параўнальнай гісторыі архітэк-туры — «Нарыс гістарычнай архітэюу-ры» (1721).
    Літ.: Sedlmayr Н. Johann Bernhard Fischer von Erlach. 2 Aufl. Wien. 1976.
    Н.К.Мазоўка.
    І.Б.Фішэр фон Эрлах. Палац Шонбрун у Вене.
    Фіялы ў завяршэнні касцёла ў вёсцы Сар’я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл.
    ФІШЭР-ДЗІСКАЎ (Fischer-Dieskau) Дзітрых (н. 28.5.1925, Берлін), нямецкі спявак (барытон). Ганаровы чл. Кара-леўскіх акадэмій музыкі ў Лондане і Стакгольме (з 1972). Скончыў Вышэй-шую муз. школу ў Берліне. 3 1948 са-ліст Нямецкай дзярж. оперы. Яго гола-су ўласцівы вял. дыяпазон, цеплыня тэмбру, моц і паўната гуку. Буйнейшы выканаўца камерных твораў, у т.л. пе-сень Ф.Шуберта, І.Брамса. Аўтар літ. твораў. Прэміі «Залаты Арфей» 1955, 1966 (Мантуя, Італія) і інш.
    Э.Г Фішэр.
    Г.Флабер.
    ФІЯЛ (ад грэч. phiale чаша, кубак), дэ-каратыўная востраканцовая каменная пірамідка, якая завяршае пінакль, шчыт, контрфорс, фігурны шпіль бу-дынка. Нярэдка ўпрыгожаны стылізава-нымі лістамі ці кветкамі, часам мае форму крыжа. У архітэктуры Зах. Еўро-пы пашырыўся ў перыяд позняй готыкі. На Беларусі паявіўся ў стылі сталага ба-рока, выкарыстоўваўся ў стылі несап-раўднай готыкі. Ужываўся ў архітэкгуры 1940—50-х г.
    ФІЯЛА (грэч. phiale), пасудзіна, якая выкарыстоўвалася ў Стараж. Грэцыі для культавых і быт. патрэб. Мела форму шырокай пляскатай чашы з тонкімі сценкамі, злёгку загнутымі ўнутр краямі і паўсферычным выступам на дне.
    ФІЯЛКА (Viola), род кветкавых раслін сям. фіялкавых. Каля 500 відаў. Пашы-раны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і Андах. Як эфі-раалейную расліну вырошчваюць Ф. дух-мяную (V. odorata). На Беларусі 18 відаў. Найб. вядомыя Ф.: балотная (V. palus-tris), дзіўная (V. mirabilis), камяністая (V. rupestris), палявая (V. arvensis), саба-чая (V. сапіпа), трохколерная, або брат-кі, нар. назвы брат з сястрою, трава трыцветная, трайцвет, махвіцы (V. tricolor). У Чырв. кнігу занесены Ф. баг-навая (V. uliginosa) і высокая (V. еіа-tior). Трапляюцца ў лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк. Культыву-юць гібрыдную садовую Ф. Вітрака (V. х wittrockiana).