• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФІНСКІ ЗАЛІЎ. Ва ўсх. ч. Балтыйскага м., абмывае берагі Фінляндыі на Пн, Расіі і Эстоніі на У і Пд. Усх. яго частка наз. Неўскай губой. Даўж. 390 км, шыр. каля ўваходу 70 км, глыб. да 100 м каля ўваходу ў заліў, да 5—7 м у Неўскай гу-бе. Паўн. берагі моцна парэзаны, ска-
    лістыя, усх. і паўд. пераважна нізінныя. Ш.мат астравоў: Гогланд, Котлін, Ма-гутны і інш. Упадаюць рэкі Нява, Луга, Нарва. Укрыты лёдам з канца ліст. да канца сакавіка. Пад уплывам ветру і атм. ціску ўзровень вады можа моцна падымацца, што выклікае паводкі, асаб-ліва ў Неўскай губе. Для аховы С.-Пе-цярбурга ад паводак пабудавана дамба, якая перасякае Неўскую губу. Ф.з. злу-чаны Сайменскім каналам з воз. Сайма. Гал. парты: С.-Пецярбург, Выбарг (Ра-сія), Талін (Эстонія), Хельсінкі, Котка (Фінляндыяі.
    ФІНЫ (саманазва суомалайсет), народ, асн. насельніцтва Фінляндыі (4,65 млн. чал.). Агульная колькасць 5,43 млн. 'чал. (1992), у т.л. ў Рас. Федэрацыі 47,1 тыс. чал. (1989). Гавораць на фін-скай мове. Вернікі — пераважна пра-тэстанты (лютэране).
    ФІРАІ'А Браніслаў Іосіфавіч (н. 9.7.1935, в. Мсціж Барысаўскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электра-прывода і сілавой элекгронікі. Д-р тэхн. н. (1985), праф. (1986). Скончыў Ленін-градскі політэхн. ін-т (1961). 3 1963 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1977—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі электрапрывода, частотным кіраванні асінхронных электрарухавікоў, пе-раўгваральнай тэхніцы.
    Тв.: Тнрнсторные цнклоконверторы. Мн., 1973 (разам з Б.С.Гатоўскім, З.АЛісам); Не-посредственные преобразователн чаетоты в электропрнводе. Мн., 1990; Ремонт н обслу-жмванне электрооборудовання: Спецгехноло-пія. Мн., 2001 (разам з С.М.Паўловічам).
    М.П.Савік.
    ФІРДАЎСІ Абулькасім (каля 940, г. Тус, Іран — 1020 ці 1030), персідскі і таджыкскі паэт. Аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» («Кніга пра цароў», 994; 2-я рэд. 1010), якая стала нац. эпасам пер-саў і таджыкаў, своеасаблівай энцыкла-педыяй жыцця іранскіх плямён.за 4 ты-сячагоддзі (3223 да н.э. — 651 н.э.). У аснове паэмы ідэя аб’яднання зах. і ўсх. іранцаў. Апрача гіст. хронік і пісьмовых крыніц Ф. шырока выкарыстоўваў вус-ныя паданні, легенды. Паэма мае каля 55 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), склада-ецца з 3 частак (міфалагічнай, гераіч-най, або волатаўскай, і гіст.), якія ахопліваюць цараванне 50 сапраўдных і легендарных шахаў Ірана. У сюжэце гіст. і прыдуманыя эпізоды вылучаюц-
    ФІСКАЛ	415
    ца ў самаст. сказанні (дастаны). Стылю Ф. ўласцівы чысціня мовы, лаканізм, гіпербалізацыя, мноства параўнанняў. На бел. мову ўрыўкі з паэмы пераклаў С.Грахоўскі.
    Тв.: Рус. пер. — Шах-наме. Сказанне о Рустаме. М., 1980.
    Літ.: Раджабов М.Р. Фнрдоусн н сов-ременность: (Аналнз мнровоззрення). Душан-бе, 1976. К.Р.Хромчанка.
    ФІРМА (ад італьян. firma подпіс), агульная назва прадпрыемства, камна-ніі, гасп. т-ва, камерцыйнай арг-цыі, якія карыстаюцца правам юрыд. асобы. Можа быць аб’яднаннем аднародных ці змешаных прадпрыемстваў. Адрозніва-юць Ф.: афіліраваную — род-наснуіо Ф., якая далучана да буйной кампаніі ў выглядзе філіяла (даччыная Ф.); брокерскую — пасрэдніц-кую Ф., якая з камерцыйнымі мэтамі дзейнічае па даручэнні і за кошт кліен-таў; венчурную — дробную або сярэднюю інвестыцыйную Ф., якая фі-нансуе навук. даследаванні, інж. рас-працоўкі; інвестыцыйную — займаецца інвесціраваннем і аперацыя-мі з каштоўнымі паперамі; і н ж ы н і -рынгавую — спецыялізуецца на інж.-кансультацыйных паслугах; і н a -вацыйную — ствараецца для вы-працоўкі новых тэхналогій на базе выні-каў н.-д. работ Ф. і становіцца яе саўла-дальнікам; кансалцінгавую — кансультацыі ў розных сферах; в ы -творчую — займаецца вырабам кан-крэтнай прадукцыі; гандлёвую — займаецца гандл.-пасрэдніцкай дзейнас-цю; рыэлтарскую — займаецца аперацыямі ў сферы нерухомасці.
    ФІРМАН, ф е р м а н (перс.), указ ша-хаў Ірана, султанаў Асманскай імперыі, інш. кіраўнікоў дзяржаў у краінах Бліз-кага і Сярэдняга Усходу.
    ФІРН (ням. Firn ад стараж.-верхненям. firni леташні, стары), зярністы лёд, які складаецца са злучаных паміж сабой ле-дзяных крупінак; пераходная фаза па-між снегам і лёдам. Утвараецца ў выні-ку перакрышталізацыі снегу і шматра-зовага чаргавання паверхневага раставан-ня і замярзання вады, якая прасочваецца ў глыбіню снегавой тоўшчы. Шчыльн. ад 450 да 800 кг/м3. Характэрны для горных рэгіёнаў, размешчаных вышэй снегавой лініі 1 для палярных абласцей, дзе атм. ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу і за лета не паспяваюць раставаць.
    ФІРСАВА Людміла Паўлаўна (25.2.1923, в. Зімарава Чаплыгінскага р-на Ліпец-кай вобл., Расія — 30.3.1993), бел. ву-чоны ў галіне фтызіятрыі. Д-р мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыла Растоў-скі мед. ін-т (1946). У 1958—75 у БелНДІ туберкулёзу (кіраўнік клінічнага аддзе-ла). Навук. працы па ўдакладненні клі-нікі, механізмаў узнікнення, класіфіка-цыі туберкулёзу і пабочных рэакцый на процітуберкулёзныя сродкі.
    Тв.: Побочное действне туберкулостатнчес-кнх препаратов. Мн., 1971.
    ФІРСАЎ Аляксандр Васілевіч (15.4.1914, с. Прыдарожнае Самарскай вобл., Ра-сія — 23.10.1952), удзельнік баёў на Бе-ларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Мат-рос Дняпроўскай ваен. флатьшіі Ф. у чэрв. 1944 у ліку першых фарсіраваў Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырска-га р-на Гомельскай вобл., зрабіў прахо-ды ў драцяной загародзе і мінным полі; 12 ліп. ўдзельнічаў у адбіцці 5 контратак ворага каля Пінска. Пасля вайны на с.-г. рабоце.
    ФІРСАЎ Анатоль Васілевіч (1.2.1941, Масква — 24.7.2000), расійскі спартс-мен (хакей з шайбай), трэнер. Засл. майстар спорту (1964). Скончыў Ін-т фіз. культуры (1977, Масква). Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1964—71). Чэмпіён Еўропы (1964—70), сярэбраны прызёр (1971). Чэмпіён СССР (1963— 66, 1968, 1970—73).
    Тв.: Зажечь победы свет. М., 1973.
    ФІРСАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 26.4.1937, в. Забалоцде Рослаўскага р-на Смален-скай вобл., Расія), рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1960). Друкуецца з 1955. У паэт. кнігах «Бярозавы світа-нак» (1959), «Зялёнае рэха» (1963), «Гарыцвет» (1965), «Рабінавы пажар» (1966), «Сонечныя калодзежы» (1969), «Пачуццё Радзімы» (1971), «Спадчына» (1977), «Музыка душы» (1978), «Вачыма стагоддзя» (1982), «Зорная песня неба» (1985), «Айчына» (1988) і інш. тэмы любві да Радзімы і яе прыроды, твор-часці і кахання. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, Ю.Свір-ка. Дзярж. прэмія Расіі.
    Тв.: Йзбранное. М., 1975; Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1983; Горсть землн. М., 1985; Сгнхотворення. М., 1987.
    ФІРСбвіЧ Аляксандр Мікалаевіч (19.6.1900, в. Бельск Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.7.1960), генерал-маёр танк. войск (1944). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Петраградскім і Зах. фран-тах. У Вял. Айч. вайну да 1943 выклад-чык Ваен. акадэміі, потым на 2-м Укр. і 2-м Бел. франтах: нам. камавдзіра, ка-мандзір корпуса. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Усх.-Прускай апера-цый, баёў на тэр. Германй. Пасля вай-ны на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі матарызацьгі і механізацыі Сав. Арміі.
    ФІСГАРМОНІЯ, гармоніум (ням. Fisharmonium ад грэч. physa мех + гар-монія), клавішны муз. інструмент. Ства-ральнікам лічаць француза Г.Ж.Грэнье (1810), названа Ф. венскім майстрам А.Хёкелем (1818), які ўдасканаліў ін-струмент. Знешне нагадвае невял. піяні-
    на. Гук узнікае ў выніку вібрацыі сва-бодна праскокваючых метал. язычкоў пад паветраным струменем, іпто нагня-таецца мяхамі, якія прыводзіць у рух выканаўца папераменным ціскам 2 нажных педаляў. Mae 1—2 мануалы, 6—20 рэгістраў. Гучаннем нагадвае не-кат. рэгістры аргана. Дыяпазон да 5 ак-таў. У канцы 19 — пач. 20 ст. была па-шырана ў аматарскім музіцыраванні.
    ФІСЁНКА Міхаіл Канстанцінавіч (н. 1.2.1932, с. Чыгірынаўка Паўладарскай вобл., Казахстан), бел. вучоны-экана-міст. Д-р эканам. н. і праф. (1981). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам. ін-т (1953). 3 1960 у Бел. эканам. ун-це (у 1987—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі фінансаў, праблемах фінан-саў, рэнтабельнасці і прыбытку с.-г. прадпрыемстваў.
    Тв.: Фннансы сельскохозяйственных пред-прнятнй н обьеднненнй. Мн., 1980; Фннансы сельского хозяйства. 2 нзд. Мн., 1986 (у са-аўт.); Фннансы предпрнятнй. Мн., 1995 (у са-аўг.); Теорня фннансов. 2 нзд. Мн., 1998 (у сааўт.); Налогн. Мн., 2000 (у сааўг.).
    ФІСЕНКА Сяргей Паўлавіч (н. 5.12.1951, г. Краснадар, Расія), бел. фі-зік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1973). 3 1973 у НДІ ЭВМ. 3 1975 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла-масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэ-саў цепла- і масаабмену, стат. тэорыі кінётыкі нуклеацыі.
    Тв.: Вывод уравненнй теорнн нензотермн-ческой нуклеацнн (разам з АР.Башкіравым) // Теорет. н мат. фнзнка. 1981. Т. 48, №1; К аналнзу экспернментальных данных о тепло-вой эффектнвностн башенной нспарнтельной граднрнн (у сааўг.) // Нзв. РАН. Энергетлка. 2000. № 6. М.П.Савік.
    Фісгармонія.
    ФІСКАЛ (ад лац. fiscalis казённы), службовая асоба ў Расіі ў 1711—29 для нагляду за дзейнасцю (гал. чынам фі-нансавай) дзярж. устаноў і службовых асоб. Узначальваліся обер-Ф. (з 1723 ген.-Ф.), які падпарадкоўваўся ген.-пракурору. У прастамоўі — даносчык.
    416	ФІСКАЛЬНАЯ
    ФІСКАЛЬНАЯ ПАЛПЫКА, палітыка ўрада ў галіне падаткаабкладання, дзярж. выдаткаў, дзярж. бюджэту, накі-раваная на забеспячэнне занятасці на-сельніцтва і атрымання антыінфляцый-нага валавога нац. прадукту. З’яўляецца стрыжнёвай часткай фін. палітыкі і са-стаўной часткай эканам. палітыкі дзяр-жавы.
    ФІСТАШКА (Pistacia). род кветкавых раслін сям. анакардыевых. Каля 20 ві-даў. Пашыраны ў субтропіках, часткова тропіках Паўн. паўшар’я. Стараж. арэ-хаплодная культура Міжземнамор’я Ф. сапраўдная (Р. vera) вядома больш за 2 тыс. гадоў.
    Лістападныя або вечназялёныя дрэвы з ша-рападобнай кронай, выш. да 7 м, часам кус-ты. Растуць павольна, жывуць да І тыс. гадоў. Лісце простае. чаргаванае, трайчастае ці пе-рыстае. Дробныя кветкі аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — касцянка. Насенне Ф сапраўднай мае да 65% алею, да 23% бял ку. да І0% цукрозы. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай лрам-сці. спажываецца ў ежу, макуха ідзе на корм жывёле. Лісце і галы вы-карыстоўваюць для дублення скуры, афарбоў-кі шэрсці і шоўку. Драўніна прыдатная для такарных і сталярных вырабаў, інкрустацыі. 3 некат. відаў атрымліваюць жывіцу. Харч., кармавыя, тэхн., дэкар. расліны. І.МГарановіч.