• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    418	ФІТАФТАРОЗЫ
    ты 1-га парадку. Забяспечваюць першы этап перапрацоўкі біямасы раслін у эка-сістэмах. Вылучаюць монафітафагаў (кормяцца раслінамі аднаго віду, напр., аднадомныя тлі, некат. жукі, матылі), алігафітафагаў (раслінамі некалькіх ві-даў), поліфггафагаў (шматлікімі відамі раслін, напр., саранчовыя, соўкі, кара-еды і інш.). Сярод пазваночных жывёл абсалютных Ф. не існуе. Пры парушэн-ні стабільнасці экасістэмы Ф. даюць ус-пышкі колькасці і знішчаюць расліны.
    ФІТАФТАРОЗЫ (ад фіта... + грэч. phtoros знішчэнне, пагібель), хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі роду фітафтора. Пашкоджваюць расліны шматлікіх сям. паслёнавых, ружаквет-ных, цытрусавых і інш. Праяўляюцца некрозамі, плямамі, гнілямі, язвамі на пашкоджаных надземных і падземных ч. раслін; расліны вянуць, моцна адста-юць у росце і развіцці або гінуць. Зара-жэнне адбываецца летам (звычайна ка-нідыямі), якія разносяцца ветрам і даж-джом. Узбуджальнікі зімуюць у пашко-джаных органах раслін, расл. рэштках, глебе ў выглядзе міцэлію, ааспор, хла-мідаспор. Пашырэнню Ф. спрыяе віль-готнае надвор’е. Пры Ф. б у л ь б ы і памідораў (на Беларусі найб. шка-даносныя) лісце, часцей у 2-й пал. лета, пакрываецца буйнымі бурымі плямамі з белым павуціністым налётам канідый грыба на ніжнім баку, потым адмірае. На клубнях і шіадах бурыя, шэрыя пля-мы разрастаюцца і ператвараюцца ў бу-рую цвёрдую гніль. Н ,йб. устойлівыя да Ф. сарт.ы бульбы: .Іошыцкая. Тэмп, Агенчык і інш. Ру> овая гніль б у л ь б ы праяўляецца ў сховішчах. Пашкоджаныя клуб u на разрэзе напа-чатку ружавеюць. і этым чарнеюць; у раслін гніюць кар; ні і каранёвыя шый-кі. Ф. пладовых і дрэвавых к у л ь т у р праяўляюцца некрозамі і ўтварэннем ракавых трэшчын на ства-
    Фігафтароз бульбы.
    лах і галінках яблыні, грушы, хвоі, гніл-лю пладоў, лісця і каранёў у яблыні'і грушы.
    ФІТАФТОРА (Phytopnthora), род аамі-цэтавых ірыбоў сям. пітыевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя Ф : інфестанс (Ph. infestans), бэзавая (Ph. syringae), както-рум (Ph. cactorum), сунічная (Ph. fragariae), эрьгграсептыка (Ph. erythrosep-tica). Паразіты, узбуджальнікі фітафта-розу с.-г. і дзікарослых раслін.
    Міцэлій аднаклетачны, разгалінаваны, раз-віваеіша ў тканках раслін-гаспадароў. Кані-дыяносцы буйныя, просгыя або слаба разгалі-наваныя, утвараюць шчыльны бураваты ці бе-лаваты налёт. Канідыі шарападобныя. маюць двухжгуцікавыя зааспоры, якія распаўсюджва-юцца з вадой. Ааспоры шарападобныя, свет-ла-бурыя. С.І.Бельская.
    ФІТАХАРЫЯ (ад фіта... + грэч. chareo прасоўваюся), працэс перадачы ўзбу-джальнікаў хвароб раслінамі. Напр., фі-тапатагенныя вірусы перадаюцца па сцёблах павітухі. якія перакідваюцца з аднаго дрэва на другое і прысоскамі ўкараняюцца ў луб.
    ФІТАХРОМ (ад фіта... + грэч. chroma колер, фарба), блакітны пігмент раслін з групы складаных бялкоў — хромапра-тэідаў. Трапляецца ва ўсіх органах рас-лін. Удзельнічае ў фотарэгуляцыі пра-растання насення, цвіценні, кантралюе сінтэз біяпалімераў некат. найважн. фо-тасінтэтычных пігментаў; магчыма, удзельнічае ў рэгуляцыі дыхання і акіс-ляльнага фасфарыліравання, пранікаль-насці мембран.
    ФІТАЦЭНОЗ (ад фіта... + цэноз), расліннае згуртаванне, су-купнасць раслін на адносна аднарод-ным участку зямной паверхні; значная частка біягеацэнозу. Mae пэўны відавы склад і структуру, што сфарміраваліся ў выніку адбору відаў, здольных у пэўных умовах суіснаваць сумесна і з інш. арга-нізмамі. Расліны Ф. выкарыстоўваюць неабходныя рэсурсы (святло, ваду, эле-менты мінер. жыўлення і інш.), вьшзя-ляюць у навакольнае асяроддзе пра-дукты абмену, пакідаюць у глебе і на яе паверхні адмерлыя органы, змяняюць асяроддзе існавання і спрыяюць фармі-раванню асобнага мікраклімату. Ф. — адкрытая сістэма, дзе прадуцыруюцца арган. рэчывы, неабходныя для гетэра-трофных арганізмаў і чалавека. Ф. — лынамічная сістэма, якая мяняецца на працягу года і па гадах. Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца па-слядоўная змена Ф. — сукцэсія. Пры-роднае расл. покрыва Беларусі склада-ецца з лясных, лугавых, балотных і вод-ных Ф. А.А.Малажаўскі.
    ФІТАЭМБРЫЯЛОПЯ (ад фіта... + змбрыямгія), эмбрыялогія раслін. гл. ў арт. Эмбрыялогія.
    ФІТНЕС (англ. fitness прыдатнасць, слушнасць, добрае здароўе), розлыя
    формы фізічнай культуры аздараўленча-га і спарт. кірунку. Выкарыстоўвае шы-рокі комплекс фіз. практыкаванняў: аэробікі, элементаў гімнастыкі, танц. ру-хаў, баявых мастацтваў, псіхатрэнінгу. Заняткі праводзяцца ў фітнес-клубах, залах. басейнах, на адкрытых пляцоўках для розных узроставых груп насельніц-тва.
    ФІТОЛ (ад грэч. phyton расліна), С20Н40О, ненасычаны дытэрпенавы спірт. Уваходзіць у састаў хларафілу зя-лёных раслін як неабходны для яго ак-тыўнасці кампанент, чырв. водарасцей, такаферолаў. Стымулятар росту для ма-лочнакіслых бактэрый.
    В.Л.Фітч.	І.Г.Фіхтэ
    ФІТЧ (Fitch) Вал Логсдан (н. 10.3.1923, г. Мерыман, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША і Амер. акадэміі мас-тацтваў і навук (1966). Скончыў ун-т Мак-Гіла (г. Манрэаль, 1948), Калум-бійскій ун-т (1954). 3 1954 у Прынстан-скім ун-це (з 1960 праф.). У 1987—88 прэзідэнт Амер. фіз. т-ва. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў масу ц+-мезона, ад-крыў мю-мезаатамы, удакладніў зна-чэнне радыуса пратона (1953, з Л .Дж.Рэйнуотэрам'). Эксперыментальна выявіў парушэнне СР-сіметрыі ў распа-дах нейтральных К-мезонаў (1964, з Цж.У.Кронінам і інш.). Нобелеўская прэмія 1980 (з Кронінам). Нац. навук. медаль ЗША (1993).
    Тв.: Рус. пер. — Открытне несохраненмя комбнннрованной четностн // Успехм фнз. наук. 1981. Т. 135, вып. 2. М.М.Касцюковіч.
    ФІФА (Federation Internationale de Footlall Association — FIFA), Міжна-родная федэрацыя фугбольных асацыя-цый, гл. ў арт. Футбол.
    ФІХ Барыс Маркавіч (9.6.1923, в. Груш-ка Каменскага р-на, Малдова — 5.7.1977), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Цірас-пальскі (1941) і Мінскі (1948) пед. ін-ты. 3 1951 заг. кафедры, нам. дырэктара Мінскага настаўніцкага ін-та. У 1954— 76 у Гродзенскім пед. ін-це: заг. кафед-ры, прарэктар па навук. і навуч. рабоце. Даследаваў гісторыю сялянства і аір. адносін у 1917—20, гіст. краязнаўства. Адзін з аўтараў прац «Гродна» (1960), «Беларуская ССР. Гродзенская воб-
    ласць» (1968), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973).
    Тв.: Аграрная революцня в Белорусснм (1917—1920 гг.). Мн., 1966. В.М.Чарапіца.
    ФІХТЭ (Fichte) Іаган Готліб (19.5.1762, Раменаў, Германія — 29.1.1814), ня-мецкі філосаф, прадстаўнік класічнай нямецкай філасофіі. Вучыўся ў Іенскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1794—99 праф. Іенскага ун-та, які пакінуў з-за абвіна-вачання ў атэізме. 3 1800 у Берлінскім ун-це (у 1810—12 рэктар). Погляды Ф. склаліся пад уплывам ідэй Б.Спіно-зы, Ж.Ж.Русо, І.Канта. У працах «Пра паняцце навукавучэння ці так званай філасофіі», «Аснова агульнага навукаву-чэння» (абедзве 1794), «Першыя ўводзі-ны ў навукавучэнне» (1897) і інш. вы-значаў філасофію як асноватворную на-вуку, якая вывучае працэсы пазнання, абгрунтоўвае веды ўвогуле. Сцвярджаў, што філасофія павінна ўяўляць сабой лагічна звязаную сістэму і грунтавацца на ўстойлівых і бясспрэчных базавых прынцыпах. Стварэнне такой філасофіі, на яго думку, патрабуе адыходу ад кан-таўскага дуалізму і адмаўлення незалеж-ных ад суб’екта «рэчаў у сабе». У цэн-тры анталогіі Ф. — праблема «Я» (суб’екга і яго самасвядомасці). На дум-ку Ф., у акце самасвядомасці індывід вызваляецца ад знешняга ўздзеяння і здабывае свабоду; уяўляў «Я» як склада-наструктураваную з’яву, якая ўключае індывід. і абсалютнае «Я». Навукаву-чэнне Ф. складаецца з 3 асн. прынцы-паў: «Я кладзе пачатак самому сабе» (параджэнне індывідам удаснага духу і сваёй свабоды); «Я кладзе пачатак не-Я» (тлумачэнне рэальнасці як выніку дзейнасці «Я»); паколькі «Я» сваёй дзейнасцю кладзе пачатак «не-Я», само «Я» ўключае і «Я», і «не-Я», якія суп-рацьстаяць адно аднаму. У цэнтры эты-кі Ф. — праблема магчымасці чалавека вызваліцца ад знешняй залежнасці. На яго думку, чалавек павінен авалодаць матэрыяльнай прыродай, светам цялес-ных рэчаў і пераадолець жорсткасць, прыгнёт у грамадстве, рэліг. і паліт. га-ненні. Свабоду і мараль лічыў тоеснымі паняццямі. Паводле Ф., свабоду могуць абмяжоўваць толькі інш. «Я», і таму асабісты эгаізм павінен супадаць з мэ-тамі чалавецтва, служыць агульнай сва-бодзе і маральнасці. Гіст. эвалюцыіо ча-лавецтва разглядаў як працэс пераходу ад стану першапачатковай бязвіннасці (бессвядомага панавання розуму) праз усеагульнае маральнае падзенне да свя-домага царства розуму. Вучэнне Ф. паў-плывала на далейшае развіццё нямец-кай класічнай філасофіі (Ф.Шэлінг, часткова Г.Гегель і інш.).
    Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. СПб., 1993; Наукоученне 1801 r. М., 2000; Факты созна-ння. Назначенне человека; Наукоученне. Мн.. М„ 2000.
    Літ:. Ойзе рман Т.й. Фмлософня Фнхте. М., 1'962; Гайденко П.П. Фнло-софня Фмхте м современность. М., 1979: Я е ж. Парадоксы свободы в ученмн Фнхте. М.,
    1990; Фплософня Фнхте в Росслм. СПб., 2000.	Т.І.Адула.
    ФІЦДЖ^РАЛД. Фіцджэральд (Fitzgerald) Эла (25.4.1918, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША — 14.6.1996), амерыкан-ская негрыцянская спявачка, аўтар пе-сень. 3 1934 салістка джаз-аркестра Ч.Уэба і інш. Выканаўца джазавай і па-пулярнай музыкі, майстар блюза, вак. імправізацыі (празвана «першай лэдзі джаза»). Выступала з ЛЛ.Армстрангам, К.Бейсі, Дж.Гілеспі, Д,з.Элінгтанам і інш. Здымалася ў кіно («Блюз Піта Ке-лі» і інш.).
    Літ.: A m Ь о r R. Ella. Ein Bildband. Hamburg, 1961.
    ФІНДЖЭРАЧЬД (Fitzgerald) Фрэнсіс Скот (24.9.1896, г. Сент-Пол, штат Мі-несота, ЗЦІА — 21.12.1940), амерыкан-скі пісьменнік, кінасцэнарыст. Вучыўся ў Прынстанскім ун-це (1913—17). 3 1924 жыў у Парыжы і на Рыўеры, з 1937 у Галівудзе. У раманах «Па гэты бок раю» (1920), «Цудоўныя і пракля-тыя» (1922), «Вялікі Гэтсбі» (1925), «Ноч пяшчотная» (1934), «Апошні маг-нат» (апубл. 1941. незавершаны), зб-ках навел «Агюведы джазавага стагоддзя» (1922), «Усе гэтыя сумныя маладыя лю-дзі» (1926) тэмы «страчанага пакален-ня», «амерыканскай мары» і «амеры-канскай трагедыі», згубнага ўздзеяння багацця на лёс таленавітай асобы. Аўтар аўтабіягр. кп. «Крах» (поўнасціо апубл. ў 1946), п’ес, шматлікіх кінасцэнарыяў і інш. Яго проза, пераважна рэаліст., ад-метная экспрэсіўнасцю, глыбокім лі-рызмам, драматызмам увасобленых у ёй падзей, часта з аўтабіягр. элементамі.