Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 2—50 см, часам паўкусты. Сцёблы прама-стойныя або прыўзнятыя. Лісце з прылісткамі, чаргаванае або ў разетцы, простае, зубчастае ці пілаватае. Кветкі ліловыя, сінія, белыя, жоўгыя або рознакаляровыя, адзіночныя. Плод — ка-робачка. Лек., эфіраалейныя і дэкар. расліны.
ФІЯРЫТУРА (італьян. fioritura лі-тар. — цвіценне) у м у з ы ц ы, арна-ментальны пасаж, які ўпрыгожвае ме-лодыю. Шырока выкарыстоўвалася ў італьян. оперы 18 ст. У адрозненне ад каларатуры тэрмін «Ф.» ўжываецца і да пасажаў у інстр. музыцы. Гл. такса.ма Арнаментыка.
ФІЯСКА (італьян. fiasco ад far fiasco лі-тар. — бутэлька), правал, поўная няў-дача. няпоспех. У сярэдневяковай Італіі спеваку ці акцёру, які праваліўся на выступленні, на шыю ў знак ганьбы ве-шалі бутэльку. Тэрмін «Ф.» шырокаў-жывальны ў розных сферах грамадскай дзейнасці.
ФЛАБЕР (Flaubert) Гюстаў (12.12.1821, г. Руан, Францыя — 8.5.1880), фран-цузскі пісьменнік. Вучыўся ў Парыж-скім ун-це (1840—43). Вядомасць на-
быў першым раманам «Мадам Бавары: Правінцыйныя норавы» (1857, неадна-разова экранізаваны), у якім рамант. мара гал. гераіні сугыкаецца з жорсткай рэчаіснасцю. Раман «Саламбо» (1862) пра барацьбу Стараж. Рыма з Карфаге-нам у 3 ст. да н.э. Аўтар раманаў «Вы-хаванне пачуццяў» (1869), «Бувар і Пе-кюшэ» (выд. 1881, незавершаны), апо-весцей «Ірадыяда», «Легенда пра свято-га Юльяна Багамольцапрымальніка» і «Простае сэрца» (усе 1877), філас. драмы «Спакупіэнне святога Антонія» (1874) і камедыі «Кандыдат» (паст. 1874), пара-дыйна-сатыр. «Лексікона прапісных іс-цін» (апубл. 1910). Яго ў многім рэаліст. проза судакранаецца з рамантызмам і канцэпцыяй «мастацтва дзеля мастац-тва», а таксама з філасофіяй пазітывізму і натуралізмам як яе маст. увасабленнем (безасабовасць аповеду, аўтарская «бяс-страснасць», аб’ектывізм, дэталёвае ўзнаўленне «фізіялагічных» сцэн). У творах выкрываў маральную дэграда-дыю, крывадушнасць і ханжаства гра-мадства, гіст. і легендарна-міфалагічныя падзеі суадносіў з сучаснасцю; ім улас-цівы стылёвая дасканаласць, строгая
Фіялка: 1 — духмяная; 2 — сабачая; 3 — балотная; 4 — двухкветная; 5 — трохколерная; 6 — палявая.
ФЛАВАПРАТЭІДЫ 421
кампазіцыя, разнастайнасць сатыр. па-літры. Значна паўплываў на эстэтыку Э.Заля, Г. дэ Мапасана. Паводле рама-на Ф. «Саламбо» створаны аднайм. оперы Л.Рэера і М.Мусаргскага і балет на музыку А.Арэндса; на бел. мову гэты твор пераклаў В.Гардзей.
Тв:. Бел. пер. —Ля сцен Карфагена. Мн., 1934; Саламбо. Мн., 1997; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84; О лнтературе, нс-кусстве, пнсательском труде. Т. 1—2. М., 1984.
Літ:. Р е н з о в Б.Г. Творчество Флобера. М., 1955; йваіценко А.Ф. Гюстав Фло-бер: Нз нсторнн реалнзма во Францнн. М., 1955; Н а б о к о в В.В. Лекцлн по зарубеж-ной лнтературе: Пер. с англ. М., 1998.
Е.А.Лявонава.
ФЛАВАНОІДЫ (ад лац. flavus жоўты + грэч. eidos выгляд), фенольныя злучэн-ні, якія ўтрымліваюцца ў вышэйшых раслінах (кветках, пладах, каранях, ліс-ці, насенні, драўніне), радзей — у мік-раарганізмаў і насякомых. Вядома каля 2 тыс. Ф. Многія з іх — пігменты, якія надаюць афарбоўку розным органам раслін (напр., антацыяны). Некат. вало-даюць Р-вітаміннай актыўнасцю (напр., руцін).
Крышт. рэчывы белага, жаўтаватага (катэ-хіны), жоўтага (напр., флавоны), аранжавага (халконы), чырв., сіняга 1 фіялетавага (анта-цыяны) колераў. Ахоўваюць расліны ад улы-рафіялету, драўніну ад хваробатворных грыб-коў. У чалавека і жывёл валодаюць проціза-паленчым, антыаксідантным, продіпухлін-ным і інш. дзеяннем. Выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прам-сці, для прыгатавання фарбавальнікаў, харч. антыаксідантаў.
І.М. Семяненя.
ФЛАВАПРАТЭІДЫ (ад лац. flavus жоў-ты + пратэіды), група дыхальных фер-ментаў — аксідарэдуктаз, кафермен-тамі якіх з’яўляюцца флавінавыя нук-леатыды. Пашыраны ў жывёл, раслін, мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у акіс-ляльна-аднаўляльных рэакцыях у жы-вых клетках.
422 - флавіі
Ф. ў акісленай форме — інтэнсіўна жоўга-га колеру, у адноўленай — бясколерныя. Да Ф. адносяцца аксідазы L- і D-амінакіслот, глюкозааксідазы, монааксідазы і інш. Маюць адну або некалькі малекул флавінадэнінды-нухлеатыдаў або флавінмонануклеатыдаў. Не-кат. маюць атамы жалеза, цынку і інш. рэчы-ваў, якія ўдзельнічаюць у каталітычных рэак-цыях. І.М.Семяненя.
ФЛАВІІ (Flavii), дынастыя рымскіх ім-ператараў у 69—96, да якой належалі яе заснавальнік Цгг Флавій Веспасіян [69— 79] і яго сыны Ціт [79—81] і Даміцыян [81—96], У часы іх праўлення заверша-на Іудзейская вайна 66—73, падаўлена паўстанне Цывіліса ў Галіі (69—70), вя-ліся войны з дакамі; больш шырока распаўсюджвалася рым. і лац. грама-дзянства на правінцыялаў, прадстаўнікі Галіі, Іспаніі і шэрагу інш. правінцый былі ўведзены ў сенат і саслоўе конні-каў. Палітыка Ф. адлюстроўвала інтарэ-сы муніцыпальнай знаці Італіі і правін-цый, ппо падчас супярэчыла ілтарэсам рым. сената. А.Г.Зельскі.
ФЛАВІЦКІ Канстанцін Дзмітрыевіч (25.9.1830, Масква — 15.9.1866), рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургекую AM (1855), дзе вучыўся ў ФА.Бруні. Зазнаў уплыў К.П.Брулова («Хрысціян-скія мучанікі ў Калізеі», 1862). У карці-не «Князёўна Тараканава» (1864) выяві-ліся рэаліст. і дэмакр. тэндэнцыі.
Літл Г о р н н a Т. К.Д.Флавнцкнй, 1830— 1866. М., 1955.
К.Флавіцкі. Князёўна Тараканава. 1864.
ФЛАГ (нідэрл. vlag), умацаванае на дрэўку ці шнуры палотнііпча з надпіса-мі, упрыгожаннямі, эмблемамі, якое з’яўляецца афіц. знакам (сімвалам) дзяржавы, арганізацый, устаноў, у тл.
міжнар., а таксама караблёў, службовых асоб і інш. Тэрмін «Ф.» шырока ўжыва-ецца ў словазлучэннях у перан'осным значэнні і азначае: прызнаць сябе пера-можаным, не дасягнуць мэты (налр., выкінуць белы флаг); выступіць пад якім-н. флагам — у імя якой-н. ідэі, справы. Гл. таксама Вымпел, Сцяг, Сцяг воінскі, Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Бела-РУСЬ-
ФЛАГЕЛАНТЫ [ад лац. flagellans (flagellantis) які бічуецца], рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія прапаведавалі публічнае самабічаванне дзеля выкуп-лення ад грахоў. Рух узнік у 13 ст. сярод гар. беднаты Італіі як пратэст супраць каталіцкай царквы, прыгнёту феадалаў і безупынных войнаў, потым пашырыўся ў інш. краінах Зах. Еўропы. Ф. былі аб-вешчаны ератыкамі, іх жорстка прасле-давалі, і ў 15 ст. яны паступова зніклі.
ФЛАГЕЛЯЦЫЯ (ад лац. flagello, flagellatum бічаваць), разнавіднасць ма-захізму або садызму.
ФЛАГМАН (нідэрл. vlagman ад vlag флаг + man чалавек), 1) камандуючы флотам або камандзір злучэння ваен. караблёў. Ф. бываюць старшыя — ка-мандуючыя (камандзіры) злучанымі сі-ламі флоту і малодшыя — камандзіры паднаЧаленых злучэнняў. 2) Скарочаная назва флагманскага карабля, з якога ка-мандуючы ажыццяўляе кіраўніцтва сі-ламі флоту і на якім узняты адпаведны службовы флаг. 3) Воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ВМФ СССР у 1935—40 (Ф. флоту 1-га і 2-га рангу, Ф. 1-га і 2-га рангу). У 1940 за-менены адміральскімі званнямі (гл. Ад-мірал).
ФЛАГСТАД (Flagstad) Кірстэн (12.7.1895, Осла — 7.12.1962), нарвеж-ская спявачка (сапрана). 3 1913 саліст-ка оперных т-раў: Нац. ў Осла, «Мет-раполітэн-опера» ў Нью-Йорку, «Ко-вент-Гардэн» у Лондане, «Ла Скала» ў Мілане. У 1958—60 дырэкгар т-ра «Нарвежская опера» ў Осла. Валодала голасам шырокага дыяпазону, выключ-най прыгажосці і моцы. Выкананне вы-лучалася дасканаласцю вак. тэхнікі, драматызмам. Сярод партый: Брунгіль-да, Ізольда, Сента («Валькірыя», «Трыс-тан і Ізольда», «Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Дыдона («Дыдона і Эней» Г.Пёрсела), Фідэліо («Фідэліо» Л.Бетхо-вена).
ФЛАЖАЛЕТ (ад франц. flageolet жалей-ка), гук-абертон, які можа быць атры-маны на стр. смыкавых і шчыпковых муз. інструментах. Нагадвае тэмбр флей-ты (адсюль назва). Розныя прыёмы вы-канання Ф. засн. на частковым прыціс-канні струны ў пунктах дзялення яе даўжыні на 2, 3, 4 і больш частак. Ад-розніваюць Ф. натуральныя, якія ат-рымліваюцца ад адкрытай струны, і штучныя — ад прыціснутай (скароча-най). Ф. наз. таксама духавы муз. ін-струмент, падобны да флейты.
ФЛАЙ (Fly), рака на Пд в-ва Новая Гвінея, у Папуа—Новая Гвінея, у ся-рэднім цячэнні служыць мяжой з Інда-незіяй. Даўж. 620 км, пл. бас. 64,4 тыс. км . Пачынаецца ў гарах Сентрал-Рэйндж, цячэ па забалочаных раўнінах, упадае ў заліў Папуа Каралавага м., ут-варае эстуарый. Сярэдні расход вады 4450 м3/с. Суднаходная на 300 км ад вусця.
Дж.Флаксмен.
ФЛАКСМЕН, Флаксман (Flaxman) Джон (6.7.1755, г. Йорк, Вялікабрыта-нія — 7.12.1826), англійскі скулыггар і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Каралеўскай AM у Лондане (1770—72), выкладаў у ёй (з 1810). У 1787—94 працаваў у Рыме. Сярод тво-раў: надмагільныя помнікі лорду Мэнс-філду (1796—1801) і капітану Монтэгю (1804) у Вестмінстэрскім абацгве, Г.Нельсану (1808—18) у саборы св. Паўла (усе ў Лондане); контурныя ма-люнкі ў манеры стараж.-грэч. вазапісу (іл. да «Іліяды» і «Адысеі»; «Боскай ка-медыі» Дантэ, выд. ў 1793—1807 у гра-вюрах Т.Піролі) і інш. Аўтар вытанча-на-строгіх і гарманічных па кампазіцыі рэльефаў, посуду, дэкар. уставак для
Дж.Флаксмен Ваза для мануфактуры «Уэдж-вуд»
флароўскі 423
мэблі ў ант. духу на керамічнай ману-факгуры Дж.Уэджвуда.
ФЛАКУЛЯЦЫЯ (ад лац. flocculi камя-кі), злучэнне калоідных часцінак у рых-лыя камякападобныя агрэгаты (флоку-лы); разнавіднасць каагуляцыі.
Адбываецца ў вадаёмах пад уздзеяннем прадуктаў жыццядзейнасці арганізмаў, пры водападрыхтоўцы і ачыстцы сцёкавых вод — з дапамогай спед. дабавак (флакулянтаў) і паскараевда пры цеплавым або мех. уздзеян-ні. Найб. эфекгыўныя флакулянты ў водных асяроддзях — актыўная крэмніевая к-та і ар-ган. палімеры (напр., крухмал, эфіры цэлю-лозы). У калоідных сістэмах з неаднароднай дысперснай фазай адрозніваюць Ф. агульную (невыбіральную) і селектыўную (выбіраль-ную). Пры агульнай флокулы ўгвараюцца су-купнасцю часдінак рознага паходжання, пры селекгыўнай Ф. — пераважна часцінкамі ад-наго з кампанентаў дысперснай фазы. Выка-рыстоўваецца ў тэхналогіі водападрыхтоўкі, пры вылучэнні каштоўных прадуктаў з адхо-даў вытв-сці, абеззаражванні прамысл. сцёка-вых вод і інш.
ФЛАМАНДСКАЯ МОВА, мова, што ўжываецца ў Бельгіі (побач з француз-скай мовай). Блізкая да нідэрландскай мовы. Абедзве гэтыя мовы ўзніклі з ніж-нефранкскіх дыялекгаў, што належаць да ням. адгалінавання зах.-герм. моўнай групы. Пісьмовыя помнікі на Ф.м. з 11 ст., літ. мова склалася ў 17 ст.