• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    пераадолець праз подзвіг веры і любві. У цэнтры яго культ.-гіст. поглядаў ад-маўленне культуры як адзінага ў часе і прасторы працэсу, эвалюцыі і прагрэсу культуры. На яго думку, сярэдневяко-вая культура, якая карэніцца ў кульце, з уласцівымі ёй цэласнасцю і арганічнас-цю, саборнасцю і дыялекгнасцю, дына-мікай і акгыўнасцю супрацьстаіць чала-векабожніцкай культуры Адраджэння; яна харакгарызуецца раздробленасцю, індывідуалізмам, статычнасцю і інтэ-лекгуалізмам, таму нясе ў сабе пачатак хаосу. Лічыў, што рэнесансавая еўрап. культура да пач. 20 ст. спыніла сваё іс-наванне, пасля чаго сталі назірацца па-расткі культуры новага тыпу. Выступаў супраць уяўлення пра кул^туру як пер-шасную і самадастатковую каштоўнасць і сцвярджаў неабходнасць пошуку каш-тоўнасцей, вышэйшых за яе. Такой каштоўнасцю лічыў рэліг. культ. Асн. законам сусвету лічыў закон нарастання энтрапіі (хаосу ва ўсіх яго галінах); хао-су проціпастаўляў Логас. Распрацоўваў паняцці прамой і адваротнай перспек-тыў як канкрэтна-гіст. тыпаў маст. вы-яўлення, што адпавядаюць рэнесанса-ваму і сярэдневяковаму светаразумен-ню. Абразы разглядаў як найвышэйшыя маст. сімвалы духоўнай рэальнасці. У багаслоўі распрацоўваў сістэмы тэады-цэі (апраўданне Бога ва ўмовах зла) і антрападыцэі (апраўданне чалавека, ство-ранага паводле вобраза і падабенства божага, але недасканалага і грахоўнага). Значнае месца ў яго поглядах займае сафіялогія; разглядаў Сафію як «пача-так і цэнтр збаўленага тварэння», як царкву ў зямным і нябесным аспектах, а Дзеву Марыю як «ідэальнай асобы ча-лавека». Аўгар прац «Агульначалавечыя карані ідэалізму» (1909), «Ля водападзе-лаў думкі» (1910—29, не скончана), «Стоўп і сцвярджэнне ісціны: Вопыт праваслаўнай тэадыцэі» (1914), «Уяў-насці ў геаметрыі» (1922) і інш.
    Тв.: Соч. Т. 1—4. М., 1994—99; У водораз-делов мыслн. М,, 1990; Воспомннання. М.. 1992; ймена. М.; Харьков, 2001; Перепнска свяшенннка П.А.Флоренского co свяшеннп-ком С.Н.Булгаковым. Томск, 2001.
    Літ.: Половннкнн С.М. П.А.Фло-ренсклй: Логос протнв хаоса. М., 1989; К р а в е ц С.Л. О красоте духовной: (П.А.Флоренскмй: релнгнозно-нравственные воззрення). М., 1990; Ан д р о н н к (Тру-бачев А.С.). Теодацея н антроподнцея в творчестве свяіценннка Павла Флоренского. Томск, 1998; Хоружнй С.С. Мнросозер-цанне Флоренского. Томск. 1999; П.А.Фло-ренсклй: pro et contra: Лнчность н творчество Павла Флоренского в оценке рус. мыслнте-лей н нсследователей: Антологня. 2 нзд. СПб., 2001. Н.К.Мазоўка.
    ФЛАРЭНЦІЙСКАЯ ЎНІЯ 1439. акг аб арганізацыйным аб’яднанні пад уладай рымскага папы ўсяленскіх каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, абвешчаны на царк. саборы ў Фларэнцыі (Італія). Правасл. царква мусіла прызнаць ката-ліцкія догматы — «filioque» (зыходжан-не Св. Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, існаванне чыстца і інш.) пры захаванні абраднасці і бога-
    служэння на грэч., царк.-слав. і інш. мовах, шлюбу белага духавенства, права свецкіх людзей прычашчацца віном — і т.ч. ператваралася ва уніяцкую царкву. Скліканы папам Яўгенам IV для заклю-чэння уніі ўсяленскі сабор (1438—45) адкрыўся ў Ферары, прадоўжыў дзей-насць у Фларэнцыі (адсюль назв'ы Фла-рэнційскі або Ферара-Фларэнційскі са-бор) і завяршыўся ў Рыме. Ініцыятарамі уніі побач з папствам былі кіруючыя колы Візант. імперыі, у тл. імператар Іаан VIII Палеалог і канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II, якія спадзяваліся ў абмен на ўступкі ў дагматыцы атрымаць ваен. дапамогу каталіцкага Захаду ў ба-рацьбе з турэцкай пагрозай. 3 канца 14 ст. ідэю уніі спрабавалі рэалізаваць усе вял. князі ВКЛ, найперш Вітаўт, з мэ-тай узмацніць унутр. адзінства дзяржа-вы. Мітрапаліт кіеўскі ў ВКЛ Герасім [1432—35] з ведама кн. Свідрыгайлы і канстанцінопальскага патрыярха вёў з Яўгенам IV перагаворы аб уніі, якая не была рэалізавана з-за пакарання смер-цю Герасіма Свідрыгайлам у 1435. Дэ-легацыю правасл. Кіеўскай мітраполіі (да 1458 адзінай у межах Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ) на Фларэнційскі са-бор узначальваў мітрапаліт Ісідор. У яе склад уваходзілі суздальскі епіскап Аў-рамій, Грыгорый Балгарын, аўгар «Апо-весці пра Фларэнційскі сабор» манах Сімяон з Суздаля і інш. 5.7.1439 унія падпісана, а на наступны дзень урачыс-та абвешчана ў кафедральным саборы Фларэнцыі. 3 каталіцкага боку свае подпісы пад актам уніі паставілі папа Яўген IV, 143 кардыналы, прымасы, біскупы і арцыбіскупы; з праваслаўна-га — імператар Іаан VIII, мітрапаліты Антоній, Дасіфей, Ісідор і яшчэ 15 міт-рапалітаў. Подпіс патрыярха Іосіфа II ў акце адсутнічае, бо ён памёр 10.6.1439, але пакінуў дакумент, дзе засведчыў сваю згоду. У 1440 на зваротным шляху Ісідор спрабаваў увесці унію ў ВКЛ, але туг яна не была прынята. Апрача пра-васл. духавенства унію праігнаравалі і каталіцкія іерархі Полыпчы і ВКЛ, якія адмовіліся ехаць на Фларэнційскі сабор і да 1443 не прызнавалі уніі і яе ініцыя-тара Яўгена IV, а падпарадкоўваліся па-пе Феліксу V, абранаму Базельскім са-борам, альтэрнатыўным Фларэнційска-
    ФЛАРЭНЦІЙСКАЯ 425
    му. Талерантна ставіліся да уніі толькі ў Кіеве, Смаленску і некат. інш. землях ВКЛ. Прызнаннем Ф.у. кн. Юрый Луг-венавіч, які ў 1440—41 на кароткі час аднавіў незалежнасць б. Смаленскага княства ад ВКЛ, разлічваў набыць пад-трымку Рыма, што было яшчэ адной з прычын, чаму тагачасныя кіруючыя ко-лы ВКЛ не прызналі Ф.у. Яшчэ больш непрыхільна унію сустрэлі ў Маскве; Ісідор быў зняволены, а потым уцёк праз ВКЛ у Рым. Большасць духавен-ства Візантыі таксама не прьшяла Ф.у., і яна была адвергнута Іерусалімскім 1443 і інш. царк. саборамі, у тл. Кан-станцінопальскімі саборамі 1450 і 1472. Нязначная частка грэкаў у розных краі-нах Міжземнамор’я прытрымліваецца Ф.у. да цяперашняга часу.
    Пасля аднаўлення ў 1458 асобнай ад Маскоўскай Кіеўскай мітраполіі ў ВКЛ (з кафедрай у Навагрудку) Ф.у. пад-трымліваў вял. кн. Казімір IV. Ён па-ставіў мітрапалітам прыхільніка Ф.у. Грыгорыя Балгарына, які, не здолеўшы ўвесці унію, адмовіўся ад яе. Наступны мітрапаліт Місаіл арганізаваў зварот вы-шэйшых духоўных і свецкіх асоб да па-пы Сікста IV пра гатоўнасць працягваць справу уніі. Да пач. 16 ст. некат. кіеў-скія мітрапаліты (як правіла, са смален-скіх епіскапаў, напр. Іосіф I) фармаль-на лічылі Ф.у. сапраўднай на тэр. Поль-шчы і ВКЛ. Аднак гэта факгычна не адбівалася на жыцці духавенства і вер-нікаў, хаця зрабіла, напр., магчымым выпуск папам адмысловых індульген-цый, збор ад якіх мусіў пайсці на адбу-дову Кіева, разбуранага ў 1482 крым-скім ханам Менглі-Гірэем. На прынцы-пах Ф.у. заснавана Брэсцкая унія 1596, ідэолагі якой, асабліва Іпацій Пацей, часта звярталіся ў палеміцы да прыкла-ДУ Ф.у.
    Літ.: 3 н м н н АА Внтязь на распугье. М., 1991; М а к а р н й (Б у л г а к о в М.П.). Нсторня русской церквн. Кн. 5. М., 1996; Halecki О. Od unii florenckiej do unii brzeskiej. T. 1—2. Lublin; Rzym. 1997. А.В.Белы.
    ФЛАРЭНЦІЙСКАЯ ШКОЛА ЖЫВА-ПІСУ, адна з вядучых маст. школ Іта-ліі эпохі Адраджэння. Заснавальнік —
    Фларэнційская шко-ла жывалісу. С.Б a -т ы ч э л і. Вясна. Ка-ля 1477—78.
    426	фларэнцыя
    Джота ды Бандоне. У пач. 15 ст. — авангард гуманіст. мастацтва Адраджэн-ня (Данатэла, Мазачыо, ДГіберці, Л. дэла Робія, А.Раселіна і інш.). Творы адметныя матэматычна дакладнай пабу-довай прасторы, імкненнем да пластыч-на выразнай, анатамічна правільнай бу-довы чалавечага цела, адточанасці ма-люнка. Пошукі майстроў Ф.шж. завяр-шылі Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла, якія ўзнялі маст. здабыткі школы на якасна новы ўзровень. У канцы 15 ст. з’явіліся рысы вытанчанага дэкараты-візму і стылізацыі (А. дэль Верок'ё, С.Батычэлі). У 1530-я г. школа — адзін з цэнтраў прыдворнага і элітарнага мас-тацтва маньерызму (Дж..Вазары, А.Бран-зіна, Я.Панторма і інш.). У 17 ст. заня-пала.
    маркграфства. 3 11 ст. значны гандл. і рамесны (гал. ч. сукнаробства) цэнтр, з 1115 незалежная камуна, з 1252 чакані-ла залаты фларын, які стаў агульнаеў-рап. валютай. 3 14 ст. тут узніклі ману-фактуры. У 14—16 ст. Ф. — адзін з цэнтраў італьян. Адраджэння (гл. Фла-рэнційская школа жывапісу'). У 1434—94, 1512—1737 (з перапынкам у 1527—30) у горадзе ўсталявалася сіньярыя рода Медычы. У 1532 Фларэнційская дзяр-жава займала значныя тэр. з гарадамі Піза, Ліворна і інш., стала герцагствам, а з 1569 — Вял. герцагствам Тасканскім са сталіцай у Ф. У 1801—07 Ф. — ста-ліца каралеўства Этрурыя, залежнага ад напалеонаўскай Францыі. 3 1860 у складзе Сардзінскага (з 1861 Італьян-скага) каралеўства; у 1865—71 сталіца аб’яднанага Італьян. каралеўства. У 1943 акупіравана ням.-фаш. войскамі, адзін з цэнтраў італьян. руху Супраціў-
    музей], Лоджыя дэі Ланцы (1376—80, арх. Бенчы ды Чоне, С.Таленці), у Ло-джыі і на шіошчы пастаўлена скулыгту-ра Данатэла, Джамбалоньі, Б.Чэліні і інш., копія статуі «Давід» Мікеланджэ-ла. Сярод інш. помнікаў: касцёлы Сан-Міньята аль Монтэ (з 1014), Санта-Ма-рыя дэль Карміне (1258, у капэле Бран-качы фрэскі Мазачыо, 15 ст., і інш.), Сапта-Марыя Навела (1278—1360, фа-сад 1456—70, арх. Л.Б.Альберці, фрэскі Мазачыо, Д.Гірландайо, Ф.Ліпі, П.Учэ-ла), Санта-Крочэ (13 ст., у інтэр’еры творы Данатэла і інш., грабніца Міке-ланджэла, 1570, скульпт. Вазары) з ка-пэлай Пацы (з 1429, арх. Брунелескі, дэкор інтэр’ера Л. дэла Робія, Бруне-лескі; цяпер музей), Арсанмікеле (з 1290, арх. Арнольфа ды Камбіо і інш., скульптура Гіберці, А. дэль Верок’ё і інш.), Сан-Ларэнца [1422—46, арх. Брунелескі; Старая сакрыстыя, 1428,
    Фларэнцыя. Званіца Джота (на пярэднім плане).
    Панарама г Фларэнцыя
    ФЛАРЭНЦЫЯ (Firenze), горад у Цэнтр. Італіі, на р. Арна. Адм. ц. вобл. Таскана і аднайм. правінцыі. Каля 450 тыс. ж. (1999). Важны прамысл. і культ. цэнтр краіны. Буйны трансп. вузел. Прам-сць: металургія, машынабудаван-не (цяжкае, эл.-тэхн., радыёэлектрон-нае, вытв-сць фотаапаратуры, астр. прылад), хім., нафтаперапр., тэкст., у т.л. шарсцяная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., шкляная, паліграфічная, харч. (тьпунёвая, макаронная, кансер-вавая). Вытв-сць ювелірных вырабаў; маст. рамёствы. Ун-т (з 1321). Кансер-ваторыя. Акадэмія мастацтваў, Таскан-ская акадэмія навук і л-ры. Старэйшы ў Еўропе Бат. сад (з 1545). Астрафіз. аб-серваторыя. Б-кі. Тэатры, у т.л. оперны «Тэатр Камунале» (з 1862). Міжнар. муз. фестывалі. Турызм.