• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    410	фінляндыя
    А.Хюру, элементы сюррэалізму ў паэзіі П.Саарыкаскі, п’есах Ю.Манеркарпі. У 1990-я г. вядомасць набыла проза А.Ру-ута, А.Снелман, К.К.Суасалмі, Х.Туру-нена, А.Тууры, А.Л.Хяркенен, К.Утрыо, О.Яланена, развіваліся публіцыстыка (В.А.Коскеніемі, Пенанен, Р.В.Сільван-та, Хаарла, Хелаакаскі, Холапа, Т.Анхава і інш.) і дзіцячая л-ра (Э.Х.Койвістай-нен, А.М.Мерылуата, Х.Мякеля, М.Яла).
    Л-ра нашведскай мове разві-валася ва ўзаемасувязі з фінскамоўнай. У эпоху Рэфармацыі пераважалі казан-ні, рытуальныя песні. Найб. значны прадстаўнік перадрамант. плыні эпохі Асветніцтва Ф.М.Франзен. У 1915 у г. Турку ўзнік гурток літаратараў-ра-мантыкаў (А.І.Арвідсан, Ф.Бергбум, Ю.Г.Лінсен, Ю.А.Тэнгстрэм, АТ.Шос-трэм). Буйнейшы прадстаўнік патрыят. рамантызму ЮЛ.Руйеберг, рамант. ідэі развівалі Ф.Сігнеус і Ю.В.Снельман. Матьшы нац. гісторыі ў прозе З.Тапелі-уса, лірыцы Ю.Векселя, рэаліст. тэн-дэнцыі ў паэзіі і прозе К.А.Тавастшэр-ны. У канцы 19 — пач. 20 ст. развівалі-ся розныя плыні паэзіі — ад кансерва-тыўна-неарамант. (Б.Грыпенберг) да пазітывісцка-рэаліст. (Э.Цыліякус), ра-дыкальна-сацыяліст. (А.Мёрне) і мадэр-нісцкай (Э.Сёдэргран). У 20 ст. вылучы-лася псіхал, проза М.Алапеус, О.П.Пар-ланда, Р.Э.Шыльта, К.Чыльмана, АЗ.Кле-ва. Рысы традыц. рэалізму ўласцівы паэзіі Т.Варбуртана, Э.А.Віхман, драма-тургіі В.Карэла. У ліку прадстаўнікоў мадэрнісцкіх плыняў: паэты Г.Б’ёрлінг, Э.Дыкгуніус, Б.Карпелан, Р.А.Энкель, празаік С.М.Шульц, драматург Х.Ол-сан. У 1990-я г. плённа працавалі паэты і празаікі Ч.Весцё, УЛЛундберг, Т.Фор-стрэм, дзіцячая пісьменніца Т.Янсан, публіцысты Варбуртан, Олсан, Ё.Ю.До-нер, Чыльман. На бел. мову перакла-дзены паасобньм творы Аха, Валы, Ву-аліёкі, МЛарні, Ласілы, ЭЛейна, Ма-лінена, Манер, Рунеберга, Сінерва, Сінканен'а, Туртыяйнена, Хаанпя, Яла і інш. Сярод перакладчыкаў: М.Багдано-віч, У.Арлоў, ЯЛапатка, У.Някляеў, Я.Семяжон, Я.Сілакоў, А.Шарахоўская.
    Архітэктура. Ад часоў мезаліту захава-ліся рэшткі жылых пабудоў, блізкіх да жытлаў фіна-уграў. У 12—13 ст. мясц. традыцыі мураванай архітэктуры склад-валіся пад уплывам раманскага дойлід-
    ства Швецыі (замак і сабор у г. Турку). 3 14 ст. тарцовыя сцены цэркваў завяр-шаліся ўзорыстай муроўкай шчытоў (царква ў Хатуле), з канца 15 ст. ў арна-мент і форму шчытоў, канструкцыю скляпенняў праніклі элементы готыкі (царква ў Холале). Драўлянае сял. дой-лідства развівалася незалежна ад сты-лістыкі мураванай архітэктуры; яно ўплывала на буд-ва драўляных цэркваў
    Да арт Фінляндыя. Фрагмент інтэр’ера царквы Святога Крыжа ў Хатуле.
    Да арт. Фінляцдыя. Фрагмент тыповай забу-довы.
    (у Торніо, 17 ст.; Кеўру, 18 ст.) і гар. жылых дамоў. У 2-й пал. 18 ст. шведы заснавалі горад-крэпасць Свеаборг. V пач. 19 ст. пачалося фарміраванне нац. арх. школы. Хельсінкі набыў рэгулярны план у духу класіцызму. Сярод класі-цыстычных помнікаў вылучаюцца арх. ансамбль цэнтра Хельсінкі (арх. КЛ.Энгель), Трапскі палац у г. Турку (цяпер Шведскі ун-т). Да канца 19 ст. панавала эклектыка (будынак маст. му-зея Атэнеум, арх. К.Хёер). Творчасць прадстаўнікоў нац. рамантызму [Г.Гезе-ліус, АЛіндгрэн, Эліэль Саарынен (гл.Саарынены), Л.Сонк] грунтавалася на фін. фальклоры, сканд. міфалогіі, традыцыях сярэдневяковага дойлідства; адметная імкненнем да стварэння спе-цыфічнай нац. архітэктуры, звернутай да вытокаў фін. мастацтва (Цэнтр. вак-зал, будынкі Нац. музея, Фін. нац. т-ра ў Хельсінкі). На мяжы 19—20 ст. раз-віўся стыль мадэрн (пабудовы Г.Нюс-трэма, СЛіндквіста). Буйная з’ява фін. горадабудаўніцтва 20 ст. — план Вял. Хельсінкі (1915—18, арх. Саарынен). У стылі неакласіцызму працавалі К.Аапта, Э.Бругман, І.Сірэн. У 1920-я г. пад уп-лывам ідэй «Баўгаўза» і арх. Ле Кар-бюзье зарадзіўся фін. функцыяналізм (павільёны выстаўкі «700-годдзе Турку», арх. Аалта, Бругман; санаторый у Пай-міо, арх. Аалта; атэль у Рованіемі, арх. П.Блумстэт; Алімп. стадыён, арх. ІЛін-дэгрэн і Т.Янты). У аснове жылога і грамадскага буд-ва 2-й пал. 20 ст. ідэі Саарынена: дэцэнтралізацыя гар. струк-туры, узаемадзеянне архітэктуры з нава-кольным ландшафтам («горад-лес» Ота-ніемі, арх. Аалта; прыгарадны раён Та-піяла, абодва генплан 1952, арх. X. фон Херцэн, О.Мейрман, А.Эрві, В.Авель і інш.). Творчасць прадстаўнікоў т.зв. ар-хітэктуры сістэм засн. на функцыян. арганізацыі будынкаў, строгіх прыёмах забудовы, пераадольванні адвольнай жывапіснасці арх. кампазіцыі (БЛунд-стэн, А.Русувуары); некат. з іх выка-рыстоўвалі формы, выпрацаваныя Л.Міс ван дэр Роэ (К.Мікала, К.Гуліх-сен). У сучаснай архітэктуры Ф. суісну-юць розныя тэндэнцыі. Пабудовы ад-метныя выразнасцю форм, функцыя-нальнасцю, выкарыстаннем фактуры і канстр. магчымасцей новых і традыц. буд. матэрыялаў, сувяззю з прыродным асяроддзем (арх. Аалта, Рэвель, Эрві, К. і X. Сірэн, Р.Піетыль, Т.Суамалай-нен). У 1892 засн. Саюз архітэктараў Ф.
    Да арт. Фінляндыя. Палац «Фінляндыя» ў лельсінкі.
    фінляндыя	411
    Выяўленчае мастацтва. Да найб. ста-раж. помнікаў мастацтва адносяцца неа-літычныя ямачна-грабеньчатая кераміка, наскальныя размалёўкі і пятрогліфы, за-аморфныя навершы каменных нажоў, гліняныя антрапаморфныя ідалы і інш. У эпоху бронзы і ранняга жалеза пашыра-ны творы звярынага стылю. Развіваліся традыц. віды нар. творчасці — разьба па дрэве, дыванаткацтва (насценныя дываны «руй») і інш. У 12—13 ст. з
    прыняццем хрысціянства засвойваліся ўзоры сярэдневяковага мастацтва, звя-заныя з творчасцю ням. і франц. май-строў (алтар св. Варвары з царквы ва Усікірка). Манум. жывапіс 14—16 ст. адметны нар. арнаментамі, стракатымі лакальнымі колерамі (размалёўкі цэр-кваў у Перніё, Хатуле). Напружанай эк-спрэсіяй вобразаў, стрыманасцю плас-тычнай трактоўкі вылучалася драўляная скульптура 15—17 ст. У манум. жывапі-
    тацтва ў 1880—1900-я г. звязаны з ідэя-мі нац. адраджэння, гісторыяй, фальк-лорам, міфалогіяй і інш. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў — \.Гален-Калела. Рэаліст. творы на тэмы нар. жьшця стваралі П.Халален, Х.Эдэль-фельт, Э.Ярнефельт. У скульптуры пра-цавалі Э.Кайнберг, К.Шостранд, В.Ру-
    Да арт. Фінляндыя. Драўляная скульптура «П’ета». 2-я пал. 15 ст.
    Да арт. Фінляндыя. В.Х о л м б е р г. Па-штовая дарога ў Хя-ме. 1860.
    се 17—18 ст. выявіліся тэндэнцыі eapoKa (размалёўкі царквы ў Палтама). Вя-дучы майстар манум. жывапісу 18 — пач. 19 ст. — М.Тапеліус (размалёўкі цэркваў у Саўва, Палтама). 3 пач. 19 ст. пачала фарміравацца фін. маст. школа (А.Лаўрэус, Г.Фінберг), развіваліся жан-ры свецкага станковага жывапісу (І.Ваклін, Н.Шыльмарк). У батальным жанры працаваў Р.Экман, у быта-вым — А.фон Бекер, К.Янсан, у пейза-жы — В.Холмберг. Уздым выяўл. мас-
    неберг (класіцызм), Э.Вікстрэм і Э.Ха-ланен (мадэрн, сімвалізм). Стылізацыі пад нар. скулытгуру ў т.зв. наіўным стылі стваралі В.Мякінен, М.Хартман, Х.Віралайнен і інш. Ініцыятар і аргані-затар Саюза скульптараў Ф. (1910) — Ф.Нюлунд. Багацце пластычных выра-шэнняў уласціва работам В.Аалтанена. Мастацтва 20 ст. развіваецца ў працэсе ўзаемадзеяння нац. традыцый і асн. кі-рункаў еўрап. мастацтва (жывапіс В.Ві-янаі, М.Коліна, А.Канервы, Н.Хютыне-
    Да арт. Фінляндыя І.В а к л і н. Аўтапартрэт. 1756.
    Да арт. Фінляндыя А.Г а л е н-К а л е л а. Абарона Сампа. 1896.
    412	фінляндыя
    на, графіка В.Аскалы, Т.Тапіявары, скульптура Э.Хілтунен і інш.). У 1930— 90-я г. ў Ф. жыў і працаваў бел. графік К.Ахола-Вало, ён удзельнічаў і ў нава-тарскіх пошуках фін. мастацтва. Адно з вядучых месцаў у Еўропе займае фін. дызайн (сярод пачынальнікаў Гален-Калела, Эліэль Саарынен і інш.). Сярод
    Да арт. Фінляндыя Х.В і р а л а й н е н. Мар’ята. 1965—66.
    Да арт. Фінляндыя В А с к а л а. Заліў Тор-муа. 1965.
    Да арт. Фінляндыя Сцэна з оперы «Він-сент» Э.Раўтаваара.
    сучасных дызайнераў Т.Віркала, Э.Ар-на, Тапіявара, арх. А.Аалта). На аснове нар. традыцый мадэрнізуецца выраб прадметаў са скуры, керамікі, развіва-ецца мастацтва сучаснага тэкстылю.
    Музыка. Стараж. формы фін. муз. фальклору — песенныя імправізацыі йойку, замовы, заклінанні, плачы едлі, пастухоўскія і паляўнічыя найгрышы на жалейках і ражках. Сярод старадаўніх муз. інструментаў: кантэле (шчыпковы),
    Да арт. Фінляндыя. Помнік Яну Сібеліусу (левая частка). 1962—67.
    ёўхіка (стр. смыкавы), туахіторві (берас-цяная труба). Прафес. музыка 12—16 ст. звязана з каталіцкім культам (кас-цельныя спевы, ігра на аргане), з сярэ-дзіны 16 ст. пашырыўся пратэстанцкі харал, створаны першы прыдворны ар-кестр. У 17 ст. пашырыліся шведска-ням. нар. песні, балады, піірылейкі (ты-пу частушак), танцы менуэт, мазурка, паланэз, вальс; у Турку працавалі пра-фес. гар. музыканты. 3 канца 18 ст. раз-віваецца свецкая музыка. Сярод пер-шых прафес. кампазітараў Ф.Пасіус (аў-тар нац. гімна), Э.Туліндберг. Станаў-ленню нац. музыкі спрыялі карэла-фін. руны (зб. «Калевала», 1835), творчасць аўтараў першых фін. оперы Пасіуса і
    сімфоніі А.Інгеліуса, збіральніка фальк-лору Э.Лёнрата. Заснавальнікі фін. пра-фес. муз. школы — Р.Каянус (пачы-нальнік нац. кірунку ў музыцы, ства-ральнік першага сімф. аркестра, 1882), М.Вегеліус (узначальваў кірунак, ары-ентаваны на ням. муз. рамантызм, зас-навальнік першай кансерваторыі, 1882). На нац. глебе развілася творчасць кла-сіка фін. музыкі Я.Сібеліуса. 3 сярэдзі-ны 20 ст. на музыку Ф. паўплывалі плыні зах.-еўрап. авангардызму. Муз. мастацтва Ф. 20 ст. развівалі кампазі-тары А.Алміла, К.Аха, Э.Бергман, Ё.Коканен, О.Кортэкангас, Т.Куула, Ё.Куусіста, МЛіндберг, Л.Мадэтая, Э.Ме-ларціна, У.Мерылайнен, С.Палмгрэна, Ё.Панула, Э.Раўтаваара, К.Саарыяха, А.Салінен, П.Хейнінен, Э.Энглунд, А.Яр-нефельта і інш.; дырыжоры П.Берглунд, О.Вянскя, О.Каму, Панула, Л.Сегер-стам; піяністы О.Мустанен, М.Раекаліо; спевакі М.Груп, К.Матыла, Я.Рухянен, П.Саламаа, М.Салмінен, Ё.Хюнінен; музыказнаўцы А.О.Вяйсянен, І.Крон, А.Лаўніс, Я.Серміля, Э.Тавастшэрна, В.Хеласвуа. У Хельсінкі, муз. цэнтры краіны, працуюць Фін. опера (з 1911), аркестр радыё (з 1927), хор радыё (з 1940), Квартэт імя Сібеліуса (з 1927), Камерны аркестр Хельсінкі (з 1953) і інш. Існуе разгалінаваная сетка муз. ус-таноў: Муз. акадэмія імя Сібеліуса (з 1939), 11 кансерваторый, муз. ін-ты (у Лахты, Тамперэ, Ювяскюля і інш.), школы. Развіты аматарскае хар. мастац-тва, пеўчыя святы (з 1881). Праводзяц-ца Міжнар. конкурс скрыпачоў імя Сі-беліуса (з 1965), муз. фестывалі, у т.л. «Тыдзень Сібеліуса» ў Хельсінкі (з 1951) і інш. 3 1945 існуе Асацыяцыя фін. кампазітараў.