• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    гісторый» Пампея Трога і Салюстый у «Югурцінскай вайне». Паступова л-ра Ф. ўсё больш злівалася з элінскай.
    Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладное мастацтва. Мастацтва Ф. засвоіла і плённа перапрацавала эле-менгы стараж.-егіп., месапатамскіх (акад-скіх), крыта-мікенскіх, хета-хурыцкіх традыцый. Для ранніх пабудоў фінікій-цаў, як і хетаў, характэрна муроўка з каменных абчасаных блокаў на падмур-ку з дробнага каменю і шчэбеню. Найб. стараж. іх збудаванні — сакральныя
    Да арт. Фінікія. Блюда з сюжэтнай выявай.
    абеліскі з неапрацаваных маналітаў пад адкрытым небам (Храм абеліскаў у Біб-ле, пач. 2-га тыс. да н.э.). У 1-м тыс. да н.э. ўзводзілі прамавугольныя ў плане храмы тьту «біт-хілані» з 2 калонамі пры ўваходзе (Храм Саламона ў Іеруса-ліме). Для аздаблення інтэр’ераў (расл. арнамент, гірлянды з кветак і пладоў) выкарыстоўвалі бронзу і кедр. У калоні-ях Ф. ў Зах. Міжземнамор’і з канца 1-га тыс. да н.э. пераважалі збудаванні элі-ністычнага тыпу. Пахавальныя пабудо-вы ўяўлялі сабой падземныя скляпы з нахіленым калідорам-дромасам. Узво-дзілі таксама т.зв. мегазілы (круглая ба-за са скульпт. выявай ільвоў з 2 цылін-драмі над ёй). Гарады (звычайна разме-шчаныя на паўастравах) мелі зубчастыя крапасныя сцены з вежамі, шматпавяр-ховьы дамы, храмавыя і гасп. пабудовы, часам некалькі гаваней (Карфаген). Шырокую вядомасць мела дэкар.-пры-кладное мастацтва: пурпурныя ваўня-ныя тканіны, пасудзіны і ўпрыгожанні са шкла (паўпразрыстыя, з накладнымі паліхромнымі геам., расл. і зааморфны-мі ўзорамі, фігуркамі жывёл), майстры з Сідона асвоілі выдзіманне празрыстага шкла. Майстэрствам вызначаліся юве-лірныя вырабы і медная пластыка (кры-ху схематызаваныя статуэткі багоў з ме-дзі і бронзы, арнаментаваныя кінжалы, разныя вырабы са слановай косці, зала-тыя чашы і інш. посуд). Керамічныя вырабы спалучалі мясц. традыцыі і ўплыў крыта-мікенскага мастацтва (вы-танчаныя грушападобныя пасудзіны са звужаным дном і 2 ручкамі, пакрытыя
    манахромнай і паліхромнай размалёў-кай). 3 манум. пластыкі Ф. вядомы ка-менны саркафаг цара Ахірама (канец 11 — пач. 10 ст. да н.э.). Мастацтву зах. калоній Ф. ў 1-м тыс. да н.э. ўласцівы т. зв. грэка-пунічны стыль — спалучэн-не мясц. і элінскіх традыцый (масіўныя фігуры багоў, маскі з тэракоты; шэ-дэўр — скульпт. галава жанчыны, т.зв. Дама з Эльчэ, канец 5 ці 4 ст. да н.э.).
    Літ: Ц н р к н н Ю.Б. Фнннкнйская куль-тура в Нспанмн. М., 1976; Я го ж. От Хана-ана до Карфагена. М., 2001; Шнфман Й.Ш. Угарнтское обшество (XIV—XIII вв. до н.э ). М., 1982; Фнннкнйская мнфологйя. СПб., 1999.
    А.Г.Зельскі (гісторыя), Г.В.Сініла (літаратура, архггэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
    ФІНІКС, Ф е н і к с (Phoenix), горад на ПдЗ ЗША. Адм. ц. штата Арызона. Засн. ў 1870. 2861 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна з паліўным земляроб-ствам. Буйны цэнтр машынабудавання Горных штатаў. Прам-сць: авіяц., ра-кетна-касм., радыёэлектронная (вытв-сць паўправаднікоў, ЭВМ, навігацыйных прылад, радыёлакацыйнага абсталяван-ня, пераважна для ваен. мэт), каляровая металургія, хім., харч., паліграфічная. Ун-т. Зімовы кліматычны курорт.
    ФІНІФЦЬ, старажытнаруская назва эмалі; тэхніка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Пашырылася ў 17 ст. ў гарадах Сольвычагодск Архангельскай вобл. і Растоў (гл. Растоўская фініфць). Царк. начынне з золата, серабра, медзі, юве-лірныя вырабы пакрывалі белай эмаллю (Ф.) з эмалевай размалёўкай, якая вы-лучалася яркай дэкаратыўнасцю. Сярод сюжэтных матываў пераважалі расл. ўзоры з фантаст. траў і кветак, пазней партрэтная мініяцюра (майстар Р.Мусі-кійскі) і інш.
    ФІШШ (англ. finish літар. —канец), 1) канцавы пункт дыстанцыі ў спарт. спа-борніцтвах на хуткасць (бег, плаванне, лыжныя, вела-, аўга-, мотагонкі, кань-кабежны, конны, парусны спорт і інш.), які абазначаецца лініяй ці плос-касцю. Часам вынікі фіксуюцца кам-п’ютэрамі і інш. дакладнымі электрон-нымі прыладамі. 2) Заключная, выра-шальная частка дыстанцыі, спарт. спа-борніцтваў.
    ФІНІШНЫЯ МЙАДЫ АПРАЦбЎКІ, завяршальныя аперацыі мех. апрацоўкі дэталей. У выніку іх фарміруюцца геам. і фізіка-мех. характарыстыкі паверхне-вага слоя.
    Асн. групы Ф.м.а.: апрацоўка лязовым ін-струментам (алмазнае і эльборавае тачэнне і расточванне, рассвідроўванне адтулін, шаб-ранне, шэвінгаванне, апрацоўка метал. шчот-камі); звязаным абразівам (шліфаванне абра-зіўнымі, алмазнымі і эльборавымі кругамі, ханінгаванне, суперфінішыраванне); эластыч-ным інструментам (шліфаванне і паліраванне
    406	фінка
    абразіўнымі, алмазнымі і эльборавымі стуж-камі, эластычнымі кругамі і брускамі, палі-мерна-абразіўнымі шчоткамі); свабодным аб-разівам (даводка, гідра-, вібра-, пнеўмаабра-зіўная, магнітнаабразіўная апрацоўка, апра-цоўка свабодным абразівам, ушчыльненымі інерцыйнымі сіламі і інш.); паверхневым пластычным дэфармаваннем (алмазнае выг-ладжванне, вібраабкатванне, раскатванне, дарнаванне, працягванне, ультрагукавое мікра-дэфармаванне і інш.); эл. токам і хімічна ак-тыўным асяроддзем (анодна-мех., электраім-пульсная, электраэразійная апрацоўка, элек-трахімічная апрацоўка).
    На Беларусі прагрэсіўныя тэхналогіі фінішнай апрацоўкі распрацоўваюцца ў Фізіка-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі, Бел. нац. тэхн. ун-це і інш.
    Дз. Ф.Усціновіч.
    ФІНКА, ф і н a (ад ням. Finne прышч, вугор), лічынка стужачных чарвей (йэс-тод). Паразітуе ў прамежкавым гаспада-ры (беспазваночныя і пазваночныя).
    Mae выгляд пузыра, у поласць якога ўкру-чана адна або некалькі сфарміраваных гало-вак чарвей, што развіваюцца ў канчатковым гаспадары (пазваночныя жывёлы і чалавек) у дарослыя формы. Розным групам стужачных чарвей адпавядаюць свае разнавіднасці Ф.: цыстыцэркоід, цыстыцэрк, эхінакок, плерацэр-коід, цэнур. Для далейшага развіцця неабход-на, каб Ф. праглынуў канчатковы гаспадар.
    ФІНКЕЛЬ Уры Гіршавіч (8.10.1896, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 5.12.1957), яўрэйскі крытык і літаратуразнавец. Скончыў БДУ (1926). 3 1922 працаваў у Наркамасвеце БССР, у 1930—38 — у Мінскім пед. ін-це. Пі-саў на яўр. (ідыш) і бел. мовах. Друка-ваўся з 1918. Аўтар біягр. твораў пра класікаў яўр. л-ры: «А.Гольдфадэн» (1926, з Н.Ойслендэрам), «Мендэле Мойхер-Сфорым» (1937, на бел. мове 1940), «Шолам-Алейхем» (1938, на бел. мове 1939, 1958). Напісаў маст. біягра-фію З.Бядулі, гіст. нарыс пра П.Шэйна, шэраг артыкулаў пра творчасць Я.Купа-лы, Я.Коласа, М.Гогаля, М.Горкага і інш. Памяці Я.Купалы прысвяціў апа-вяд. «У пошуках Івана Купалы» (1945).
    ФІНЛЙНДСКАЯ РЭВАЛК5цЫЯ 1918, узброенае процістаянне (фактычна гра-мадз. вайна) паміж «чырвонымі» — прыхільнікамі сацыялізацыі фінл. гра-мадства (С.-д. партыя Фінляндыі і інш. левыя сілы) і іх апанентамі — «белымі» (кансерватыўныя партыі і групоўкі). Ад-былася пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі, калі Фінляндыя атрымала незалежнасць (абвешчана 6.12.1917). Пачалася 28.1.1918 з захопу атрадамі «чырвоных» улады ў Хельсінкі і гарадах Паўд. Фінляндыі. Часовы фінл. ўрад (сенат) эвакуіраваўся ў г. Вааса. Апор-ныя пункты «белых» узніклі ў паўн. і цэнтр. частках краіны. За ўладу «чырво-ных» змагаліся пераважна добраахвотні-кі, якія не мелі вайск. падрыхтоўкі. Яд-ро арміі «белых» склалі фін. егеры (лёг-кія стралкі), якія набылі баявы вопыт у герм. арміі ў 1-ю сусв. вайну. 3 абодвух
    бакоў у баях удзельнічалі прыбл. па 70 тыс. чал. 3 канца лют. — пач. сак. 1918 ваен. ініцыятыва перайшла да «белых», якія з Пн наступалі ў напрамку г. Там-перэ — апорнага пункта «чырвоных». Вайна скончылася ў маі 1918 перамогай войск сената на чале з К.Г.Э.Манергей-мам. Іх перамозе паспрыялі заключэнне Брэсцкага міру 1918 (паводле яго з Фін-ляндыі выведзены рас. вайскоўцы, част-ка якіх падтрымлівала фінл. «чырво-ных») і ўдзел на баку сената экспеды-цыйнай герм. Балт. дывізіі (12 тыс. чал.). У ходзе вайны з абодвух бакоў за-гінула каля 30 тыс. чал.; большасць чырв. вайскоўцаў трапіла ў палон (паз-ней яны амнісціраваны). У выніку рэ-валюцыі ў Фінляндыі ўсталяваліся ас-новы яе сучаснага дзярж. ладу.
    Літ.: Ннколссон В. Фннляндня — с Россней н без. Мн., 1995; Юсснла О., С е п п о X., Ю к к a Н. Полнтнческая нсто-рня Фмнлянднн, 1809—1995: Пер. с фнн. М., 1998. У.Я.Калаткоў. ФІНЛЙНДЫЯ (фінскае Suomi, швед. Finland), Фінляндская Р э с -п у б л і к а (фінскае Suomen Tasavalta, швед. Republiken Finland), дзяржава ў Паўн. Еўропе. Мяжуе на ПнЗ са Шве-цыяй, на Пн з Нарвегіяй, на У з Расіяй; абмываецца Батнічным і Фінскім залі-вамі Балтыйскага мора. У складзе Ф. Аландскія астравы. Пл. 338 тыс. км2. Нас. 5183 тыс. чал. (2002). Афіц. мо-вы — фінская і шведская. Сталіца — г. Хельсінкі. Падзяляецца на 6 губерняў (ляні). Нац. свята — Дзень незалежнас-ці (6 снеж.).
    Дзяржаўны лад. Ф. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1919 (са змена-мі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Прэзідэнт разам з парламентам ажыццяўляе зака-надаўчую, а разам з урадам (Дзярж. са-ветам) выканаўчую ўладу. Кіраўніцтва знешняй палітыкай ажыццяўляе прэзі-дэнт. Аднапалатны парламент складаец-ца з 200 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 4 гады. Урад фарміруецца з прадстаўні-коў адной або некалькіх партый з улі-кам вынікаў апошніх парламенцкіх вы-бараў і суадносін сіл у парламенце.
    Прырода. Берагі скалістыя, шхернага тыпу. Паверхня — узгорыстая раўніна (сярэдняя выш. над узр. м. 152 м). Ха-рактэрны марэнныя грады, друмліны, озы. На Пн і У узвышаныя грады Ман-селькя, Оўнаселькя, Суаменселькя, на Пд Салпаўселькя. У цэнтр. і паўд. ч. азёрныя плато. На крайнім ПнЗ адгор’і Скандынаўскіх гор (найвыш. пункт г. Халтыятунтуры, 1328 м). Карысныя вы-капні: медныя, жал., малібдэнавыя, цынкавыя, ванадыевыя, кобальтавыя руды, азбест, графіт, апатыты. буд. ма-тэрыялы. Клімат умераны, на ГІдЗ пе-раходны ад марскога да кантыненталь-нага, на ПнУ кантынентальны. Сярэд-няя т-ра студз. ад -14, -15 °C на Пн да -6, -7 °C на Пд, ліп. ад 12—14 °C на Пн да 17—18 °C на Пд. Каля 74 тэр. за Паўн. палярным кругам. Ападкаў ад 400—450 мм на Пн да 650 мм на Пд. Рэкі кароткія, парожыстыя. Каля 188
    тыс. азёр (10% тэр.). Большая ч. азёр злучана рэкамі-пратокамі і ўтварае буй-ныя водныя сістэмы — Сайма, Пяяне, Інары і інш. Каля 73 тэр. балоты і за-балочаныя землі. Пашыраны падзоліс-