Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тэатр. У асновё прафес. т-ра Ф. тра-дыцыі нар. тэатр. мастацтва. Нац. дра-матургія развіваецна з 2-й пал. 19 ст. У 1827 у Хельсінкі пабудаваны першы тэ-атр. будынак (Тэатр. дом), дзе выступа-лі рус., ням., швед. гастрольныя трупы. У 1860 там жа створаны першы прафес. т-р (на швед. мове), пачаў развівацца аматарскі т-р. У 1872 адкрыўся фін. т-р у Хельсінкі (да 1878 меў оперную і драм. трупы, з 1902 драм. трупа наз. Фінскі нац. т-р). Арганізацыя пастаян-
фінляндыя 413
нага т-ра -стала асновай для развіцця нац. тэатр. мастацтва і драматургіі, прадстаўленай п’есамі М.Кант, М.Ласі-ла, Х.Вуаліёкі, Э.Сінерва, А.Ківі, К.А.Ківіма, М.Валтары, В.Корэля і інш. Сучаснае фін. тэатр. мастацтва вызна-чаецца пошукамі новых сродкаў сцэн. выразнасці, эксперыментальнасцю. У рэпертуары пераважаюць творы най. драматургіі, ставяцца класічныя і сучас-ныя замежныя п’есы. Праводзяцца між-нар. тэатр. фестывалі, у т.л. «Тампер-скае тэатр. лета» і інш. Уклад у развіццё фін. т-ра зрабілі рэжысёры В.Бандлер, Д.Вітыка, В.Ільмары, Э.Каліма, Р.Лонг-бака, Ё.Турка, К.Хольмберг, А.оф Хял-стрэм; акцёры Э.К.Воланен, А.Корха-нен, А.Лепанен, Э.Літманен, А.Лінд-фарс,. А.М.Млангус, Т.Пала, Т.Ё.Рыне, Э.Салмінен, Р.Снельман, У.Сомерсал-мі, Э.Эранен, Э.Юрка і інш. У Ф. каля 60 прафес. т-раў: Нац., Фінскі, Швед-скі, Інтымны, Т-р Эспа, Гарадскі Лапе-енранты, лялечны «Зялёны яблык» у Хельсінкі; т-ры Працоўных Тамперы, маладзёжна-дзіцячы 2000, лялечны «Ні-быта Тэатр» у Тамперы; Гарадскі, Но-вы, Шведскі Аба ў Турку; т-ры ў Лахты, Куапіо і інш.
Кіно. У 1904 зняты першыя храні-кальныя фільмы. У 1906 засн. вытв. фірма «Апала», якая пачала выпуск да-кумент. стужак. У 1907 паст. першы гульнявы кароткаметражны фільм «Са-магоншчыкі» (рэж. Л.Спарэ і Т.Пура), у 1913 — першы маст. «Сюльві» (рэж. Пура). У 1919 Пура і Э.Кару засн. фір-му «Суамі-фільм», якая адыграла знач-ную ролю ў развіцці кіно Ф. У 1920-я г. экранізаваны творы нац. л-ры: «Ста-ры барон з Раўгакюла» (паводле Ц.Та-пеліуса, рэж. К.Фагер), «Шаўцы з Ну-мі» (паводле А.Ківі, рэж. Кару; абодва 1923). У 1930-я г. створаны новыя філь-мы, пачаўся выпуск гукавых стужак. Уклад у развіццё фін. кіно 1930-х г. зра-білі рэжысёры Н.Тапіявара («Юха», 1937; «Шлях чалавека», 1940), Р.Орка («Улюл з фермы Сілтала», 1934), В.Вала («Жанчына Ніскавуары» паводле Вуалі-ёкі, 1938). У 1940-я г. пашыраны муз. фільмы, камедыі, біягр. жанр («Кароль паэтаў і пералётная птушка», 1940, рэж. Т.Сяркя; «Я кахаю», 1946, рэж. І.Унха). Сярод лепшых фільмаў 1950-х г.: «Белы паўночны алень» (1953, рэж. Э.Блом-берг), «Невядомы салдат» (паводле ВЛіне, 1955, рэж. Э.Лайне), «Чырвоная лінія» (1959, рэж. М.Касіла). Акгуальныя праблемы адлюстраваны ў фільмах рэж. Р.Ярвы: «Дзённік рабочага» (1967), «Вайна адна-го чалавека» (1973), «Год зайца» (1977). Шэраг экранізацый створаны рэж. Лай-не: «Тут, пад Палярнай зоркай» (1968), «Акселі і Эліна» (1970, абодва паводле твораў В.Ліны) і інш. Сярод рэжысёраў 1970-х г.: Я.Пакасвірт («Летні бунт», 1970, «Дом да Каляду», 1975, «Пячатка звера»), М.Нісканен («Восем смярот-ных куль», 1972, «Восенню ўсё па-інша-му», 1978, «Уцёкі», 1981), Э.Ківікаскі («Ноч на беразе мора», 1980). У пач. 1980-х г. прыйшло новае пакаленне кі-нарэжысёраў: браты М. і А. Каўрысмякі,
П.Хартцэль, М.Іяс, М.Лехмускаліо, К.Улсан, О.Сойніо, Л.Цёрхёнен. Паэт. стужкі пра супрацьстаянне чалавека і прыроды стварыў рэж. Лехмускаліо («Танец ворана», 1980; «Лыжнік», 1982; «Інуксул», 1988). У эпічным плане зня-ты фільмы П.Парыка («Раўніна», 1988, «Зімовая вайна», 1989), Цёрхёнена («Тропік ільду», 1987, «Пасвячоныя», 1989). Новы кірунак у кіно Ф. стварылі браты Каўрысмякі, творчасці якіх улас-
Да арт. Фінляндыя. Кадр з фільма «Белы паў-ночны алень». Рэж. Э.Бломберг. 1953.
ціва гульня з асацыяцыямі, цытатамі, скрытымі жартамі (сумесныя фільмы «Ілгун», 1981; «Нікчэмныя», 1982). «Чорны» гумар, іронія, крытыка агуль-напрынятых каштоўнасцей з мараль-ным пафасам — асн. рысы стужак А.Каўрысмякі «Цені ў раі» (1986),
«Арыэль» (1988), «Дзяўчына з запалка-вай фабрыкі» (1990), «Жыццё багемы» (1992), «Паберажы сваю хусцінку, Тац-цяна» (1994), «Удалячынь плывуць аб-локі» (1996). Міжнар. прызнанне атры-малі фільмы М.Каўрысмякі «Клан» (1984), «Роса» (1985), «Хельсінкі—Неа-паль: усю ноч напралёт» (1987), «Ама-зонка» (1990) і інш. Кінамастацтва Ф. 1990-х г. вызначаецца прафесіяналіз-мам, арыгінальнасцю ў выбары тэм і стыляў. У карцінах рэж. В.Аалтанена «Блудны сын» (1992), «Ойча наш» (1993), «3 любоўю, Майрэ» (1999) тэма гвалту і жорсткасці ў сучасным грамадстве. Тэ-ма сельскага жыцця ў фільмах рэж. М.Пёлёнена: «Зямля шчасця» (1993), «Апошняе вянчанне» (1995), «Кароль плытагонаў» (1998). Сярод інш. знач-ных стужак: «Засада» (рэж. О.Саарэл), «Крутыя» (рэж. А.Мякель), «Лебедзь і вавдроўнік» (рэж. Т.Койвусала; усе 1999). Уклад у кіно Ф. зрабілі жанчы-ны-рэжысёры К.Растыма («Салёнае і салодкае», 1995; «Рэспектабельныя тра-гедыі», 1998), П.Хонсакала («Вогнеглы-тальніца», 1998), А.Мантыла («Калек-цыянер», 1997; «Геаграфія страху», 2000). Сярод рэжысёраў-дакументалістаў АКуй-валайнен, К.Луастарынен, В.Суугары, С.Хелке. У 1952 створаны Саюз кінара-ботнікаў Ф.
Беларусы ў Фінляндыі. Бел. прысут-насць у Ф. вядома з часоў знаходжання яе ў складзе Рас. імперыі (1809—1917). Выхадцы з Беларусі працавалі ў Ф. на адыходніцтве, служылі ў раскватарава-ных там гарнізонах рас. арміі, на караб-лях і ў базах рас. Балт. флоту; удзельні-чалі ў Свеаборгскім паўстанні 1906. У 1 -ю сусв. вайну гарнізон Свеаборгскай крэпасці ўзначальваў з 1915 беларус ген.-м. КААыксееўскі. Пасля Лют. рэ-валюцыі 1917 у Гельсінгфорсе (Хельсін-кі) і інш. гарадах і мястэчках Ф. ствара-ліся бел. нац. арг-цыі. У склад Абласно-га к-та арміі, флоту і рабочых Ф. (існа-ваў да 1918) уваходзіў матрос В.Муха
Да арт. Фінляндыя. Кадр з фільма «Уда-лячынь плывуць аб-локі». Рэж. А.Каў-рысмякі. 1996.
414 Фінозы
(ураджэнец в. Андрэеўка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.), які ў чэрв. 1917 заснаваў apr-цыю «Маракоў-беларусаў Балт. флоту» (больш за 800 матросаў бел. паходжання). На 3-м з’ездзе Бела-рускай сацыяліст. грамады (кастр. 1917, Мінск) яе гельсінгфорскую арг-цыю (200 чл.) прадстаўляў Муха, які быў выбраны ў склад ЦК гэтай пар-тыі. Прадстаўнікі Гельсінгфорскага флоцкага гарнізона прысутнічалі на 2-й сесіі Цэнтр. рады бел. арг-цый у Мін-ску ў кастр. 1917. Матросы-беларусы, што служылі ў Ф., збіралі грашовыя сродкі на дапамогу бел. бежанцам 1-й сусв. вайны і на аб’яднанне бел. гра-мадскіх сіл (дасылаліся праз матросаў Муху і А.Шалыгу). У 1918 у сувязі з ад-наўленнем незалежнасці Ф. і вывадам адтуль рас. войск і флоту многія белару-сы вярнуліся на радзіму. Выхадцы з Бе-ларусі ўдзельнічалі ў савецка-фінлянд-скай вайне 1939—40, у час 2-й сусв. вайны — у Петсама-Кіркенескай апе-рацыі 1944.
Літ.: Ннколссон В. Фннляпдпя — с Россней н без. Мн., 1995; Клннге М. Очерк нсторнн Фннляндап: Пер. с фнн. 2 нзд. Хельсннкн, 1996; Барышннков В.Н. Or прохладного мнра к знмней войне: Вост. по-лнтнка Флнлянднн в 1930-е іТ. СПб., 1997; Ю с с н л а О., Сеппо X., Юкка Н. По-лнтнческая нсторня Фннлянднн, 1809—1995: Пер. с фнн. М., 1998; Фннляндня: Краткнй обзор: Пер. с фнн. Хельсннкн, 2000; Е в с е -е в В.Я. йсторнческне основы карело-фнн-ского эпоса. Кн. 1—2. М.; Л., 1957—60; К а р х у Э. Г. йсторня лмтературы Фннлян-днн: Or нстоков до конца XIX в. Л., 1979; йконннков А.В. Новая архнтекгура Фннляндан. М., 1972; Безрукова М.й. йскусство Фннляндан. М.. 1986.
М.С.Вайтовіч (прырода, насельніцгва, гаспадарка), П.А. Тупік (ііслорыя). Я.Я.Лапатка (друк, радыё, тэлебачанне, літаратура, тэатр), Л.П.Баршчэўскі (літаратура), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае мастацтва), Н.В.Грэская (кіно), І.Я.Калаткоў (беларусы ў Фінляндыі).
ФІнбЗЫ, гл. ў арт. Цыстыцэркозы.
ФІНСКАЯ МОВА, адна з фіна-угорскіх моў (прыбалтыйска-фінская група). Mo-Ba фінаў, афіц. мова Фінляндыі (разам са шведскай мовай). Пашырана таксама ў Карэліі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Кана-дзе. Аўстраліі, Германіі і інш. На тэр. Фінляндыі мае 8 асн. дыялектаў: паўд,-зах. (уласна фінскі, ці суомі), емскі (хя-ме), пераходныя паміж імі паўд.-, ся-рэдне- і паўн.-батнічны, паўн., савоскі (саво), паўд.-ўсходні. Ф.м. — аглюціна-тыўная мова намінатыўнага ладу з эле-ментамі флектыўнасці. Ёй уласцівы: у фанетыцы — багатая сістэма галосных, малая колькасць зычных, націск на 1-м складзе; у марфалогіі — адсутнасць ка-тэгорый ірамат. роду і трывання; у сін-таксісе — пераважна свабодны парадак слоў. Пісьмовыя помнікі з 13 ст. Пісь-менства на аснове лац. алфавіта.
Літ.: Хакулмнен Л. Развнтне н струк-тура фннского языка: Пер. с фнн. Ч. 1—2. М.. 1953—55. А.С.Суркова.
ФІНСКІ Аляксандр Міхайлавіч (н. 2.1.1953, пас. Вясёлы Гай Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. скулыпар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1977). 3 1977 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ах-рэмчыка, з 1991 — у Бел. AM. Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай заверша-насцю, эмацыянальнасцю і пластычнай выразнасцю вобразаў, лаканізмам. Ся-род станковых работ: «Малады мастак», «Студэнт» (абедзве 1977), «Мары» (1978), «Жаночы партрэт». «Гульня для мужчын» (абедзвё 1983), «Без весткі нрапаўшым прысвячаецца» (1984), «Ко-ла лёсу» (1994), «Вестка» (1998), «Спа-куса» (2000) і інш. Манум. работы: кам-пазіцыя «Калыска» (1988) у парку імя Я.Купалы, «Багі Алімпа» (1995), кампа-зіцыя са святлом для банка «Алімп» (усе ў Мінску); «Анёл-ахоўнік» (1989) у г. Нясвіж; «Беларускія святы» (1993) для Бел. культ. цэнтра ў г. Дортмунд (Германія); «Вячэрні блюз» (2002) для Міжнар. алімп. парку ў г. Пекін і інш. Аўтар надмагільнага помніка А.Анікей-чыку (1989), рэльефа «Максім Багдано-віч» (1991) для бібліятэкі імя М.Багда-новіча, мемарыяльнай дошкі У.Алоўні-каву і знака «Пачатак дарог Беларусі» (абодва 1998; усе ў Мінску); алтара ка-пэлы (1999) у замку Яйтхоф у Аўстрыі. Адзін з аўтараў мемарыяла «Яма» (2002) у Мінску. Выканаў медалі «Песня пра зубра» (1980), «В.Дунін-Марцінкевіч — драматург» (1982), «Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда», «Леў Талстой», «У.Шэкспір» (усе 1983) і інш.
Л. Ф. Салавей.
А.Фінскі Вестка. 1998.